Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

ИБ 11 вариант 1 курс второй семестр

.docx
Скачиваний:
16
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
46.75 Кб
Скачать

Змена тактыкі канцлера ВКЛ была выклікана некаторымі новымі з’явамі на палітычным небасхіле Рэчы Паспалітай. З пачатку XVII ст. у грамадска-палітычным жыцці ўсё большую вагу сталі набываць казакі. Менавіта яны пачынаюць бараніць пакрыўджаную царкву, яе святароў і прыхільнікаў са зброяў у руках. У 1623г. яны дамагліся згоды караля на адмену ўсіх каралеўскіх грамат, варожых праваслаўным, і недапушчэнне захопу маёмасці.

Кунцэвіч ці не разумеў, ці не жадаў разумець новых плыняў у грамадска-палітычным жыцці. Нягледзячы на перасцярогу канцлера, Кунцэвіч зачыняў храмы, пазбаўляў сану святароў, лічыў сябе вольным тапіць неуніятаў і секчы ім галовы. Канец такоў нялітсці был 12 лістапада 1623г. у Віцебску, калі ўспыхнула паўстанне. Велізарны натоўп гараджан і сялян з навакольных вёсак кінуўся да дому Кунцэвіча. Яго забілі, труп кінулі ў Дзвіну, забілі і яго памагатых. Па патрабаванні папы Рымскага над насельніцтвам Віцебска была ўтворана крывавая расправа.

Пасля расправы над паўстаўшым насельніцтвам Віцебска нацыянальна-рэлігійны прыгнет беларусаў і ўкраінцаў яшчэ больш узмацніўся. Барацьба народных мас хутка перарасла ў нацыянальна-вызваленчы рух. У 1637-1647гг. ён меў характар асобных стыхійных выступленняў. А ў 1648г. на барацьбу з прыгнятальнікамі ўзнялося запарожскае казацтва на чале з Б.Хмяльніцкім. Паўстанне хутка перакінулася на Беларусь. Адзін за другім прыходзілі сюды казацкія загоны. Каля іх гуртаваліся паўстаўшае беларускае сялянства і нізы мяшчан. Паўстанцы знішчалі шляхціцаў, каталіцкае і уніяцкае духавенства, руйнавалі шляхецкія маёнткі, касцёлы, манастыры. Успыхнуўшы адначасова ў розных месцах, паўстанне шырылася так хутка, што спробы падавіць яго сіламі феадалаў не мелі поспеху. Барацьбу з паўстаўшым народам узначаліў польны гетман Вялікага княтсва Літоўскага Януш Радзівіл. Восенню 1648г. у Беларусь было накіравана некалькі буйных атрадаў наёмнікаў і шляхты. Жорсткія баі разгарнуліся на паўднёвым захадзе Беларусі ў раёне Пінска, Навагрудка, Слоніма, Брэста, Турава, Бабруйска. Літасці не было нікому. Параненых дабівалі, забівалі жанчын і дзяцей. Пінск быў амаль поўнасцю спалены, ледзь не ўсё насельніцства Турава было знішчана.

Навы ўздым барацьбы пачаўся вясной 1649г. Б.Хмяльніцкі накіраваў на Беларусь трохтысячны атрад казакаў на чале з Ільёй Галотам. Да яго далучыліся сяляне, мяшчане, і хутка атрад павялічыўся да 30 тыс. чалавек. Радзівілу ўдалося расправіцца з атрадам Галоты. Хутка з Украіны зноў прыйшлі атрады казакаў. У чэрвені 1649г. адбыўся працяглы бой. І хоць Радзівіл атрымаў перамогу, войска панесла такія страты, што прадаўжаць наступальныя дзеянні яно больш не магло. А казакі і беларускія сяляне пахаваліся ў навакольных лясах і перайшлі да партызанскай барацьбы.

Збораўскі мір, заключаны 8 жніўня 1649г. паміж польскім урадам і Хмяльніцкім, дазволіў панам утапіць у крыві паўстанне на Беларусі. Аднак у 1650-1651гг. вызваленчы рух зноў ахапіў паўднёвыя раёны Беларусі. Атрады наёмнікаў і шляхты з лютай жорсткасцю падаўлялі неарганізаваныя выступленні працоўных мас, якія зноў падымаліся на барацьбу. Гераічная барацьба беларускага народа за вызваленне ад феадальнага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту пацярпела паражэнне, але ў гэтай барацьбе Рэч Паспалітая страціла частку зямель – Левабярэжная Украіна адышла да Расіі.

У XVII – XVIII стст. на Беларусі ўзмацнілася дзейнасць каталіцкіх манаскіх ордэнаў – францысканцаў, дамініканцаў, базыльян, бернардзіканцаў, бенедыкцінцаў і інш. Па заданню Ватыкана, а таксама польскіх магнатаў і духавенства, яны праводзілі гвалтоўнае акаталічванне беларускага насельніцтва.

У 1720г. пытанне аб збліжэнні уніяцкай царквы з касцёлам разглядалася на Замойскім саборы. Некаторыя дагматы і абрады праваслаўнай царквы змяняліся на каталіцкія.

Шматгадовая каталіцкая экспансія на Беларусі суправажалася атаясамленнем рэлігійнай і этнічнай прыналежнасці. Побач со стэрэатыпам “католік - паляк” пачынае выкрысталізоўвацца ў грамадскай свядомасці стэрэатып “праваслаўны – рускі”. У выніку гэтага рэлігійная барацьба набыла этнічную афарбоўку, пераўтварылася ў этнічна-рэлігійную, якая працягвалася да падзелаў Рэчы Паспалітай.

Такім чынам, асноўнымі перадумовамі для заключэння Берасцейскай царкоўнай уніі ў 1596г. было акаталічванне праваслаўнага насельніцтва Вялікага княства Літоўскага. Такая ж мэта цікавіла і папу рымскага. Акрамя таго, гэтаму паспрыяла Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджанне дзейнасці езуітаў на тэрыторыі ВКЛ. Такі наплыў рэлігійных напрамкаў склаў сітуацію, калі было вельмі шмат цяжкацей. Вышэшыя колы вырашылі сітуацыю ў свой бок і навязалі праваслаўнаму насельніцству уніяцтва. У выніку пачалася шматгадовая барацьба за існаванне з боку праваслаўя, якая суправаджалася пастаяннымі паўстаннямі, няўдалымі спробамі вярнуць праваслаўю былую моц на тэрыторыі княства і масавымі забойствамі. Нягледзячы на гераічную барацьбу за рэлігійную незалежнасць (а таксама і нацыянальную), уніяцкая царква стала распаўсюджанай, а пасля стала набліжацца да каталіцкай. З чаго можна зрабіць вывад, што шматгадовы план папы рымскага па акаталічванню тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага часткова выканаўся.

Вывад

Зыходзячы з таго, што было распавядана вышэй можно зрабіць вывад, что некаторы час Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай вяло існаванне як частка федэратыўнай дзяржавы. У ВКЛ захаваўся адміністрацыйны апарат, свой Статут, вялікі князь, свая манета. Аднак з тягам часу Карона пачала актыўнае апалячванне насельніцтва княства. Прыгнет існаваў не только на этнічнай, але і на рэлігійнай глебе. Таму барацьба супраць рэлігій па сутнасці была нацыянальнай барацьбой і наадварот.

Такім чынам вялікая дзяржава пераўтварылася ў акаталічную частку Рэчы Паспалітай.

Літаратура