Скачиваний:
24
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
14.85 Кб
Скачать
ВОПРОС 20.
Культура (канец XVI - сярэдзіна XVIII ст.)

Праваслаўныя брацтвы і іх дзейнасць. Адукацыя. Стан бела-рускай мовы. Утварэнне Рэчы Паспалітай, спад рэфармацыйных рухаў і ўмацаванне пазіцый каталіцызму значна ўскладнілі развіццё культурна-гістарычнага працэсу ў Беларусі. Пад уз-дзеяннем новых палітычных і сацыяльных умоў узмацнілася паланізацыя шляхты, мяшчанства. У канцы XVI ст. Люблінская унія 1569 г. дапоўнілася Берасцейскай царкоўнай уніяй 1596 г., якая выклікала супрацьдзеянне значнай часткі праваслаўнага
насельніцтва Беларусі.
Пасля спынення афіцыйнай дзейнасці праваслаўнай царквы ў ВКЛ у 1596 г., амаль ці не адзінымі легальнымі асяродкамі праваслаўя ў Беларусі заставаліся праваслаўныя брацтвы. Гэта былі дабрачынныя і культурныя аб'яднанні (у асноўным гара-джан), якія ўзніклі ў канцы XVI - першай палове XVII ст. у Вільні і некаторых буйных гарадах Беларусі. Брацтвы высту-палі супраць каталіцызму, уніяцтва і пратэстантызму, актыўна ўдзельнічалі ў царкоўна-рэлігійнай палеміцы. Асаблівую актыў-насць брацтвы праяўлялі ў культурна-асветніцкай дзейнасці, адкрывалі брацкія школы, друкарні і г. д. 3 1595 г. па 1654 г. з дапамогай брацтваў у Вільні, Еўі і Куцейна (пад Оршай) былі надрукаваны 87 кірылічных выданняў, больш за трэць якіх былі на беларускай мове ці з дадатковымі беларускімі тэкстамі. Сярод гэтых кніг пераважалі царкоўнаслужбовыя, багаслоўскія выданні, 26 назваў склалі выданні Свяшчэннага Пісання, творы айцоў царквы, чэцця-кніга, палеміка, панегірыкі, 12 - школь-ныя падручнікі (граматыкі, буквары і інш.). Друкаванне брацт-вамі падручнікаў, палемічнай літаратуры сведчыла аб выхадзе пісьменства са стану сярэдневякоўя, калі яно мела чыста цар-коўна-рэлігійную накіраванасць. Упершыню ў гісторыі Беларусі на прыкладзе праваслаўных брацтваў дзейнасць рэлігійных аб'яднанняў пачала набываць больш свецкі характар.
Важнай сферай дзейнасці праваслаўных братчыкаў была іх царкоўна-рэлігійная палеміка з уніятамі, якая асабліва шырока разгарнулася пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Асноўныя пытанні палемікі тычыліся не толькі канфесійнай дагматыкі, але закра-налі і іншыя праблемы абедзвюх цэркваў: усеўладдзе епіскапаў, сувязь царкоўнай уніі з палітычнымі планамі Польшчы, Ваты-кана, Маскоўскай Русі, матэрыяльныя і сацыяльна-палітычныя падставы уніі, становішча «рускага» насельніцтва ў Рэчы Па-спалітай, роля лацінскай і грэка-візантынскай спадчыны і г. д. У палеміцы з абодвух бакоў удзельнічалі вядомыя рэлігійныя і палітычныя дзеячы: з праваслаўнага боку - Стэфан і Лаўрэн-цій Зізаніі, Мялецій Сматрыцкі, Лявонцій Карповіч і інш., з каталіцкага і уніяцкага - Пётр Скарга, мітрапаліт Іпацій Пацей, Леў Крэўза, базыльянін Ян Намыслоўскі. Царкоўна-рэлігійная палеміка стала затухаць у другой чвэрці XVII ст. па-сля ўмацавання уніяцкай царквы ў ВКЛ і ўзнікнення больш радыкальных рухаў сацыяльна-палітычнай і антыуніяцкай апа-зіцыі.
У канцы XVI ст. у ВК.Л пад уздзеяннем найперш Рэфарма-цыі і Контррэфармацыі адбыліся значныя змены ў сістэме адукацыі, якія былі звязаны са з'яўленнем новых навучальных устаноў рознага адукацыйнага ўзроўню і розных канфесій (ка-таліцкіх, пратэстанцкіх, праваслаўных, уніяцкіх). Выключнай з'явай стала адкрыццё ў 1579 г. першага ў ВКЛ Віленскага універсітэта, які, праўда, так і застаўся адзіным да канца XVIII ст., калі ВК.Л спыніла сваё існаванне. (3 1779 г. універсі-тэт меў назву Акадэмія, з 1781 г.- Галоўная школа ВКЛ, з 1796 г.- Галоўная Віленская школа.) Спачатку тут працавалі тэалагічны і філасофскі факультэты, пазней - яшчэ медыцын-скі і прававы. Колькасць студэнтаў ужо ў самым хуткім часе перавысіла больш за тысячу чалавек. Сярод першых выкладчы-каў універсітэта былі шырока вядомы заснавальнік эканамічнай тэорыі, прадстаўнік фармальна-рзлігійнай логікі - Марцін Сміглецкі (яго «Логіка» тройчы перавыдавалася ў Англіі для студэнтаў Оксфардскага універсітэта), прафесар О. Крыгер (адзін з першых стаў знаёміць студэнтаў з геліяцэнтрычнай сістэмай Каперніка).
З'яўленне езуітаў у ВК.Л у 60-х гг. XVI ст. абумовіла распаў-сюджанне іх школ сярэдняга ўзроўню - калегіумаў. (Дарэчы Віленскі універсітэт узнік як раз на базе езуіцкага калегіума, заснаванага ў Вільні ў 1570 г.) Выпускнікі калегіумаў добра валодалі лацінскай і польскай мовамі, мелі трывалыя навыкі ў рыторыцы, што асабліва цанілася шляхтай у прадбачанні соймавай ці прыдворнай кар'еры сваіх нашчадкаў. Езуіцкая сістэма адукацыі была дэталёва рэгламентавана, жорстка кант-ралявалася настаўнікамі і кіраўніцтвам Ордэна, была накірава-на на ўмацаванне пазіцый каталіцызму ў ВКЛ, у тым ліку і Беларусі.
У другой палове XVI - пачатку XVII ст. у Беларусі існавалі арыянскія школы (Іўе, Наваградак, Нясвіж, Клецк, Лоск і інш.). Сярод настаўнікаў арыянскіх школ было шырока вядома імя рэктара школы ў Іўі Яна Ліцынія Намыслоўскага (памёр у 1630-х гг.), які распрацаваў новую праграму для сваёй школы, напісаў некалькі падручнікаў. У 1617 г. у Слуцку была заснава-на кальвінісцкая гімназія, якая праіснавала да 1918 г. У ліку першых брацкіх праваслаўных школ былі адкрыты школы ў Вільні (каля 1584 г.), Магілёве (1590 г.), Берасці (1591 г.) і інш. Пасля пачатковай адукацыі ў іх вывучалі скарочаныя цыклы «трывіума» (граматыка, рыторыка, дыялектыка), і «квадрыу-ма» (арыфметыка, геаметрыя, астраномія, музыка). Асаблівая ўвага надавалася вывучэнню царкоўнаславянскай мовы, у якой бачылі сродак процістаяння каталіцызму. У дзейнасці уніяцкіх навучальных устаноў выразна праглядалася тэндэнцыя да сін-тэзу духоўных уплываў праваслаўнай і каталіцкай цэркваў. Ва ўсе вышэйназваныя, як і ў астатнія навучальныя ўстановы ВКЛ, вучні прымаліся незалежна ад іх паходжання, рэлігійнай ці саслоўнай прыналежнасці.
Пасля Люблінскай уніі 1569 г. і ў сувязі з гэтым хуткім пашырэнні польскага ўплыву ў ВКЛ (асабліва сярод магнатаў і шляхты) паступова пачала абмяжоўвацца ў сваіх дзяржаўных функцыях беларуская мова. Нягледзячы на тое што ў 1614 г. по-льскае выданне Статута 1588 г. яшчэ ўтрымлівала артыкул аб выкарыстанні беларускай мовы ў справаводстве, яна пачала няўхільна зыходзіць з публічнага ўжытку, усё радзей чуцца на соймах і ў канцылярыях. У другой палове XVII ст. беларуская мова была амаль цалкам выціснута са справаводства ВКЛ польскай мовай, што знайшло сваё юрыдычнае афармленне ў 1696 г. У выніку беларускую мову ў XVIII ст. можна было
чуць толькі пры набажэнстве ў праваслаўнай ці уніяцкай царк-ве (пры неафіцыйных мерапрыемствах), а таксама сярод дроб-най шляхты, мяшчан і сялян.
Літаратура. Грамадска-палітычная думка. Навука. Адметны-мі рысамі развіцця літаратуры ў XVII - XVIII стст. стала з'яўленне замест агульнадзяржаўнага па свайму зместу летапі-сання мясцовых летапісаў (Баркулабаўская, Магілёўская хроні-кі і інш.), хранографау па сусветнай гісторыі, соймавых дзённі-каў і іншых дакументальна-белетрыстычных твораў.
Актыўна развіваюцца ў гэты час таксама мемуарыстыка, вершаванне, публіцыстыка, нараджаецца камедыйна-сатырыч-ная плынь, найбольш вядомымі помнікамі якой сталі парадый-ная соймавая «Прамова Мялешкі» (першая палова XVII ст.), «Ліст да Абуховіча» (1655 г.), «Прамова русіна» і інш.
У XVII ст. пануючым стылем у еўрапейскай культуры, а так-сама ў літаратуры і мастацтве ВКЛ становіцца вычварнае, маляўнічае барока. У гэтым стылі былі напісаны творы настаў-ніка Полацкага калегіума Мацея Сарбеўскага, паэта-панегі-рыста Даніеля Набароўскага, асветніцкая паэма магілёўскага брацкага пісьменніка Фамы Іяўлевіча «Лабірынт, або заблыта-ныя шляхі Мудрасці» (Кракаў, 1625 г.), мноства беларускіх і рускіх вершаў Сімяона Полацкага і інш.
У акадэмічнай навукова-прававой літаратуры ВК.Л прыкмет-нае месца належыць прафесару Віленскага універсітэта А. Алі-зароўскаму, аўтару прац «Аб палітычнай супольнасці людзей» (1651 г.), «Палітычныя пытанні» (1647 г.) і інш. У адрозненне ад кансерватыўных шляхецкіх ідэолагаў ён лічыў грамадзянамі дзяржавы ўсё насельніцтва, акрамя рабоў і іншаземцаў, высту-паў за ўдасканаленне сацыяльнага ладу, рэалізацыю прынцы-паў натуральнага права ў дачыненні да ўсіх саслоўяў, у тым ліку сялянства.
Неардынарнан з'явай у філасофскай і грамадска-палітыч-* най думцы Беларусі другой паловы XVII ст. сталі атэістычныя погляды Казіміра Лышчынскага (1634-1689 гг.), які за свой трактат «Аб неіснаванні Бога» (1687 г.) быў спалены на кастры. 3 крытыкай палітычнага ладу Рэчы Паспалітай выступіў беларускі шляхціц Станіслаў Шчука. У сваім трактаце «Зацьменне Польшчы» (1709 г.) ён прапаноўвае ліквідаваць панаванне магнатаў і шляхты ў грамадскім жыцці краіны і правесці рэфармаванне палітычнай сістэмы ў мэтах умаца-вання цэнтральнай улады.
Войны Рэчы Паспалітай сярэдзіны XVII - пачатку XVIII ст., адыход ад традыцый рэлігійнай талерантнасці мала спрыялі развіццю навуковых ведаў. Тым не менш паступова многія навуковыя адкрыцці (Каперніка і інш.), ідэі ранняга еўрапей-скага Асветніцтва паступова прабівалі сабе дарогу, у прыватна-сці ў сістэме вышэншай і сярэдняй адукацыі. Цікавы агляд па гісторыі сусветнай астраноміі і каляндарных сістэм апублікаваў беларускі уніяцкі пісьменнік Аляксей Дубовіч («Каляндар праў-дзівай царквы», 1644 г.). Выдатным творам прыкладной і тэарэ-тычнай навукі ВКЛ стала манументальная праца Казіміра Семяновіча (каля 1600 - пасля 1651) «Вялікае мастацтва арты-лерыі» (Амстэрдам, 1650 г.). У гэтай працы ён даў апісанне мноства канструкцый баявых і дэкаратыўных (святочных) ракет, уключаючы шматступенчатыя. Традыцыі Тамаша Макоўскага і яго нясвіжскіх памочнікаў, што ў пачатку XVII ст. падрыхта-валі лепшую ў Еўропе карту ВКЛ (была надрукавана ў Амстэр-даме каля 1603 г. і ў 1613 г.), працягваў картограф і матэматык Юзаф Наронскі. У сярэдзіне XVII ст. ён працаваў у маёнтках Радзівілаў у Беларусі і Літве, напісаў вялікую кнігу з чарцяжа-мі: «Геаметрыя, або Трактаванне і майстэрства ўсякага вымя-рэння». Значны ўклад у развіц-цё прыродазнаўчых і гумані-тарных навук унёс ураджэнец Беларусі Ілля Капіевіч (1651 - 1714 гг.). Па даручэнні Пятра I Капіевіч напісаў і выдаў у Амстэрдаме і Маскве больш за 20 кніг і падручнікаў, з дапамо-гай якіх рускія людзі змаглі пазнаёміцца з дасягненнямі еў-рапейскай навукі і культуры.
Архітэктура і выяўленчае мастацтва. Манументальная свецкая і царкоўная архітэкту-ра ВКЛ у XVII -XVIII стст. развівалася ў асноўным у рэчы-шчы еўрапейскага барока. Яго заснавальнікам у Беларусі стаў італьянскі архітэктар Джавані Бернардоні, які ў канцы XVI ў Цэнтральнай і Паўночнай Еўропе касцёл у гэтым стылі. Найбольш выразна архітэктурнае барока, знітаванае з мясцовы-мі традыцыямі, увасобілася ў многіх каталіцкіх і уніяцкіх мураваных храмах.
У XVII - першай палове XVIII ст. склаўся своеасаблівы архітэктурны стыль - так званае віленскае барока, які знайшоў найбольшае распаўсюджанне сярод уніяцкіх культавых пабудоў. У стылі віленскага барока, у якім спалучаліся элементы рэне-сансавага і візантыйскага дойлідства, быў перабудаваны По-лацкі Сафійскі сабор, а таксама ўзведзены цэрквы ў Быцені, Жыровічах, Оршы і інш. Архітэктура праваслаўных храмаў у гэты час у значнай ступені захоўвала і развівала рысы трады-цыйнага візантыйскага дойлідства. Магнацкія палацы ў Бела-русі набываюць больш маляўнічы характар, упрыгожваюцца садамі і паркамі.
У XVII - XVIII стст. эстэтычныя прынцыпы барока паступо-ва пранікаюць у розныя віды выяўленчага мастацтва. Фрэскі, насценныя размалёўкі цэркваў, іканапіс пакрыху адыходзяць ад кананічных застылых вобразаў да больш рэалістычных. У свец-кім жывапісе вядучае месца ў гэты час займае партрэт: парад-ны, рыцарскі, прадстаўнічы (прадстаўнік роду), пахавальны. Прыватныя галерэі многіх магнатаў (Радзівілаў, Сапегаў, Па-цаў, Агінскіх і інш.) уражвалі багатым падборам фамільных партрэтаў, напісаных мясцовымі і замежнымі майстрамі. У іх змяшчаліся таксама карціны на батальныя, гістарычныя, анты-чныя, прыродна-ландшафтныя і іншыя сюжэты.
Тэатр і музычнае мастацтва. У XVII - XVIII стст. хутка развіваліся тэатральнае і музычнае мастацтва. Невялікія дра-матычныя творы, так званыя інтэрмедыі, ставіліся амаль ва ўсіх сярэдніх школах і калегіумах.
Вялікай папулярнасцю ў народзе карысталіся выступленні скамарохаў, мядзведнікаў, пераноснага батлеечнага (лялечна-га) тэатра. У прыватных маёнтках (Нясвіж, Слонім, Ружаны) дзейнічалі спачатку аматарскія трупы з удзелам прыгонных акцёраў, членаў сям'і гаспадара, прадстаўнікоў шляхты і інш. Імі ставіліся камедыі, трагедыі, оперы і г. д. Крыху пазней яны ператварыліся ў шырокавядомыя, па сутнасці прафесійныя, прыгонныя тэатры.
У музычным мастацтве XVII - XVIII стст. хуткае развіццё атрымала царкоўная і касцёльная музыка. У праваслаўных цэрквах традыцыйна карысталіся пісьмовымі зборнікамі песна^нняў - ірмалоямі, якія прызначаліся для аднагалосага вака-лу\ і так званага знаменнага распеву - па знаменнаму (крукаво-муд запісу. У XVII ст. распаўсюдзіліся мясцовыя варыянты песень - слуцкі, супрасльскі, магілёўскі і інш., якія ў часы патрыярха Нікана сталі вядомымі і ў Расіі.
3 другой паловы XVI ст. у Беларусі пачынаюць друкавацца зборнікі пратэстанцкіх песнапенняў з пяцілінейнымі еўрапейскі-мі нотамі. У беларускіх літургічных кнігах яны ўпершыню былі выкарыстаны ў зборніку «Супрасльскі Ірмалагіён», які стварыў Багдан Анісімавіч з Пінска ў 1598 г. У гэтыя ж часы ў Беларусі распаўсюджваюцца і шматгалосыя спевы (па партыях). Вялікі-мі майстрамі выканання падобных спеваў на візантыйскія цар-коўныя тэксты былі брацкія праваслаўныя хоры. Вядомым помнікам беларускай музыкі XVII ст. з'яўляецца «Полацкі сшытак», запісаны круглымі італьянскімі нотамі, якія ляглі ў аснову сучаснай нотнай граматы.
Моцнае ўражанне на слухачоў аказвала арганная музыка -адно з найвялікшых сусветных дасягненняў музычнай культуры, рамесніцкай тэхнікі і акустыкі. У Берасці ў сярэдзіне XVI ст. славіўся сваім майстэрствам арганіст Трошка. У 1611 - 1615 гг. на сродкі шляхціца Андрэя Скарульскага быў пабуда-ваны вялікі арган для нясвіжскага касцёла езуітаў. Звычайныя арганы і малыя арганныя інструменты (рэкгалы) гучалі ў залах рэнесансавага каралеўскага палаца ў Гродне. У XVII -XVIII стст. пры дварах многіх буйных феадалаў існавалі капэ-лы, якія выступалі на сямейных і вялікіх публічных святах, а ар-кестры пры прыгонных і школьных тэатрах усё часцей выконва-лі творы як заходнееўрапейскіх, так і мясцовых кампазітараў -Міхала Казіміра Агінскага, Яна Давіда Голанда, Мацея Радзі-віла і інш.
Такім чынам, культура Беларусі ў канцы XVI - сярэдзіне XVIII ст. у адрозненне ад паступовага палітычнага і экана-мічнага заняпаду Рэчы Паспалітай развівалася і па многіх напрамках на аснове мясцовых традыцый і спалучэння дасяг-ненняў заходнееўрапейскай (каталіцкай) і візантыйскай (права-слаўнай) культур дасягнула значных поспехаў. Нават беларус-кая мова, нягледзячы на страту статуса дзяржаўнай мовы ВКЛ і паланізацыю шляхты, працягвала захоўвацца ў сялянскім, мяшчанскім, дробным шляхецкім асяроддзі, што з'яўлялася галоўнай перадумовай для яе адраджэння.

Соседние файлы в папке Ответы по вопросам