Добавил:
Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Контрольная работа 1 по белорусскому языку ЭИОП ФЗО 1 вариант,2012 год.doc
Скачиваний:
21
Добавлен:
01.04.2014
Размер:
78.85 Кб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Установа адукацыі

“Беларускі дзяржаўны універсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Факультэт завочнага навучэння

Секцыя беларускай і рускай моў ФДП і ПА

Кантрольная работа №1

Па дысцыпліне «Беларуская мова. Прафесійная лексіка»

Праверыла:

Адзнака: ________________

________________________

(подпіс)

________________________(дата)

Паштовы адрас:

2012

Заданне 1. Знайдзіце і запішыце разгорнуты адказ на адно з наступных пытанняў і складзіце да яго тэзісны план:  1. Паходжанне беларускай мовы.  2. Гістарычныя этапы развіцця беларускай мовы.  3. Беларуская мова сярод іншых моў свету.  4. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі.  5. Беларуская мова ў ХХ стагоддзі. 

Беларуская мова сярод іншых моў свету

Усе асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Мова – гэта не толькі сродак зносін і сувязей, але і люстэрка жыцця ўвогуле.  У залежнасцi ад паходжання, наяўнасцi або адсутнасцi рыс усе мовы свету, колькасць якіх па розных прычынах вызначаецца спецыялістамі ў межах ад 3000 да 6000, падзяляюцца на роднасныя i няроднасныя, а сярод роднасных вылучаюць моўныя сем’i, групы i падгрупы.  З усіх дваццаці засведчаных моўных сем’яў найбольш вялікай з’яўляецца індаеўрапейская, яе мовы распаўсюджаны на ўсіх кантынентах. Амаль кожны другі чалавек карыстаецца адной з індаеўрапейскіх моў, да якіх адносіцца і беларуская.  Па ступенi роднасцi iндаеўрапейская сям’я падзяляецца на асобныя групы моў. Існуе 16 такіх груп: германская група (нямецкая, англiйская, iсландская, шведская, дацкая i iншыя мовы), раманская (французская, iспанская, iтальянская, партугальская, румынская, малдаўская i iншыя, мёртвая – лацiнская), кельцкая (iрландская, шатландская, гэльская, брэтонская i iншыя), балтыйская (лiтоўская, латышская, а таксама мёртвыя мовы – пруская i яцвяжская), iранская (персiдская, таджыкская, курдская i iншыя, мертвая – авестыйская, старажытнаперсiдская), iндыйская цi iндаарыйская (хiндзi, урду, бенгалi i iншыя, а таксама мёртвыя – ведыйская, санскрыт) i iншыя.  Так, да канца 80-х гадоў ХХ ст. колькасць еўрапейцаў, што размаўляюць на германскіх і раманскіх мовах, складала прыблізна 180 мільёнаў чалавек, а на славянскіх мовах – звыш 240 мільёнаў чалавек. Ва ўсім жа свеце славян налічваецца каля 300 мільёнаў чалавек. Такім чынам, на еўрапейскім кантыненце самую вялікую і па колькасці сваіх носьбітаў, і па тэрыторыі распаўсюджвання групу складаюць славянскія мовы.  На сучасным этапе сярод падгруп вылучыліся асобныя славянскія мовы: усходнеславянская падгрупа (беларуская, руская, украінская мовы); заходнеславянская падгрупа (польская, чэшская, славацкая, верхнялужыцкая, ніжнялужыцкая, кашубская мовы); паўднёваславянская падгрупа (сербская, харвацкая, балгарская, славенская, македонская мовы).  Разам з рускай і ўкраінскай мовамі беларуская ўваходзіць у склад усходнеславянскай падгрупы.  Такім чынам, ва ўсходнеславянскую падгрупу ўваходзяць усяго тры мовы, але па колькасці насельніцтва, якое размаўляе на гэтых мовах, яна самая вялікая.    Тэзісны план

1. Усе мовы падзяляюцца на сем’і, групы і падгрупы. 2. Індаеўрапейская сям’я самая вялікая і падзяляецца на 16 груп. 3. На еўрапейскім кантыненце самую вялікую групу складаюць славянскія мовы.

Заданне 2. Падбярыце з любога тэксту 10 прыкладаў марфалагічнай інтэрферэнцыі (па пяць форм роднага склону і па пяць форм меснага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення), а таксама 5 прыкладаў сінтаксічнай інтэрферэнцыі . 1. Марфалагічная інтэрферэнцыя ( форма роднага склону адзіночнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў другога скланення ): - отказаться от капитализма – адмовіцца ад капіталізму ; - розовый от мороза – ружовы ад марозу ; - испугаться большой собаки – спужацца вялікага сабакі ; - значение тока – значэнне току ; - частота пульса – частата пульсу .