Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КАГАНЕЦ.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
22.07.2019
Размер:
92.67 Кб
Скачать

Духоўная паэзія к. Каганца:

«Калядная пісанка» (1903) і «Велікодная пісанка» (1904), у якіх друкаваліся вершы К. Каганца, былі знамянальнымі адзнакамі пачатку адраджэнскага працэсу на Беларусі: у ix у адно быў зліты патрыятычны і хрысціянскі ідэал. A ў комплекс адраджэнскіх задач адназначна і арганічна ўваходзіла і рэлігійнае адраджэнне: вяртанне беларускаму народу не толькі сваёй мовы, гісторыі, але і нацыянальных форм рэлігійнага жыцця, да чаго спрычыніўся і К. Каганец, разам з Я. Купалам, удзельнічаючы ў падрыхтоўцы беларускай «Kantyczki» (зборнічак рэлігійных народных песень), выдадзенай у Вільні ў 1914 г.12 Якраз у гэты час актывізуецца рэлігійны нацыянальна-патрыятычны рух, звязаны з імёнамі многіх каталіцкіх святароў — актывістаў нацыянальнага адраджэння, з выданнем газеты «Беларус» («Bielarus»), з падрыхтоўкай беларускіх богаслужэбных кніг (малітоўнікаў і інш.). Падзвіжнікі рэлігійнага адраджэння выдатна ўсведамлялі, што вяртанне літургіі на беларускай мове кардынальна зменіць сітуацыю, прыспешыць працэс фарміравання бе­ларускай нацыі, стане адным з яго вызначальных фактараў. Карані гэтага аптымістычнага погляду заглыбляліся ў кірыла-мяфодзіеўскую традыцыю. Менавіта святыя сла-вянскія першаасветнікі браты Кірыла і Мяфодзій увязалі праблему пашырэння хрысціянскай асветы з праблемай нацыянальнай мовы: яны, як вядома, далі славянам кнігі Святога Пісьма на ix мове, слушна названай абагульненым тэрмінам царкоўнаславянская, тым самым сцвердзіўшы плён нацыянальнай хрысціянскай традыцыі (дзейнасць Ф. Скарыны была далейшым лагічным крокам на гэтым шляху). Сувязь рэлігійнай і моўнай праблемы ў агульнаславянскім кантэксце мела свой ідэалагічны ас­пект. Глыбокі вывад аб гэтым зрабіў славіст Р. Якабсон:

«Мараўская місія прапаведавала роўныя правы для ўсіх народаў і роўную каштоўнасць іх моў, перш за ўсё патрабуючы прызнання незалежнасці сваёй уласнай славянскай нацыі і мовы. Паколькі на сярэдневяковай шкале каштоўнасцей літургія сімвалізавала вяршыню, то і права выконваць царкоўныя службы на роднай мове сімвалізавала права таксама і на ўсе астатнія каштоўнасці»13. Такім чынам, літургія на роднай мове для беларусаў азначала бясспрэчны паспяховы шлях да дзяржаўнасці, менавіта таму з гэтым так зацята змагаліся афіцыйныя касцельныя ўлады і царызм, прымушаючы беларусаў адмаўляцца ад «тутэйшай» веры. Але ж з цяжкасцямі гэтая справа пачала шырыцца па Беларусі, дзякуючы сама-ахвярнай працы па адраджэнні роднай мовы ў каталіцкіх святынях ксяндзоў-беларусаў A. Станкевіча, К. Стаповіча, В. Гадлеўскага, A. Астрамовіча, Я. Германовіча, Я. Семашкевіча, Ф. Абрантовіча, A. Цікоты і інш.

К. Каганец не належаў да святарскага сану, але менавіта з яго імем і творчасцю звязана адраджэнне беларускай духоўнай аўтарскай паэзіі, аб чым сведчыў ужо разгледжаны намі верш «О Божа, Спасе наш». Для яго таксама было зразумела, што ў паняцце нацыянальнага адраджэння ўваходзіла не толькі вяртанне «мовы», але i вяртанне «веры», — гэты ідэалагічны пастулат знайшоў свае адлюстраванне яшчэ ў «Мужыцкай праўдзе» К. Каліноўскага і ў вершах Ф. Багушэвіча. Для беларускай літаратуры спляценне ў ёй патрыя-тычнага і рэлігійнага пачуцця мела глыбокую традыцыю i ўзыходзіла не толькі да барочнай паэзіі XVII—XVIII стст., але i да рэнесанснай творчасці Ф. Скарыны, М. Гусоўскага, Я. Вісліцкага. У сваю чаргу нельга сумнявацца, што на апошніх распаўсюджваўся духоўны ўплыў дабратворных традыцый ранняга сярэднявечча: малітоўнай паэзіі і патрыстыкі Кірылы Тураўскага, а таксама асветніцкай дзейнасці Ефрасінні Полацкай. Менавіта нацыянальным літаратурным увасабленнем хрысціянскага ідэала агульначалавечага стала высокая малітоўная паэзія Кірылы14 і кананічны агіяграфічны партрэт святой Ефрасінні...

Асабліва шырокай папулярнасцю на Беларусі карыстаўся уніяцкі гімн “О, мой Божэ! Веру Табе!”, з якога пачыналася знакамітая “Беларуская хрэстаматыя” Б. I. Эпімах-Шыпілы і факт распаўсюджанасці якога адлюстраваны ў «Вечарніцах» В. Дуніна-Марцінкевіча. Новы актыўны ўсплеск аўтарскай духоўнай паэзіі, вяртанне ў яе жанру малітвы, як мы ужо адзначалі, былі звязаны з імем К. Каганца, што з'яўлялася натуральным фактарам нацыянальнага адраджэння і закладала паэтычную традыцыю, у рэчышчы якой крыху пазней сцвердзіцца літаратурная індывідуальнасць каталіцкага святара К. Стаповіча, больш вядомага пад паэтычным псеўдані-мам Казіміра Сваяка. Менавіта ён у высокамастацкай стылёвай форме ізноў уз'яднае ў адзін магутны адраджэнскі матыў сваю любоў да Бацькаўшчыны са святлом сваёй хрысціянскай веры.

Пачатак жа гэтаму быў пакладзены ў паэтычнай творчасці К. Каганца, дзе знітаванасць патрыятычнага і рэлігійнага матыву ўжо назіралася ў вершах «Малітва» і «Наша ніўка». Яго каляндарная нізка (вершы «Дзяды», «Каля-ды», «Юр'е», «Купалле») адлюстроўвае сінкрэтызм рэлігійных каталіцкіх святаў і традыцыйна-народных, што сягаюць яшчэ ў паганскія часы і звязваюцца з земляробчым цыклам. У вершах прысутнічае матыў вернасці старым народным звычаям і традыцыям продкаў, якія спрыяюць захаванню асноў здаровага маральнага жыцця нашчадкаў, спрыяюць існаванню дабратворнай містычнай сувязі паміж штодзённым практычным жыццём чалавека ў яго рэальных клопатах і адчуваннем ім невытлумачальнай транс-цэндэнтнай залежнасці ад волі вышэйшага розуму — ад Бога, перад якім кожны чалавек, з Божае волі пушчаны ў свет, мусіць трымаць справаздачу аб дабрачыннасці сваіх учынкаў і памкненняў. Гэты матыў узыходзіць яшчэ да малітоўнай паэзіі Кірылы Тураўскага з яе вобразам грэшнага чалавека, які ўслаўляе Тварца, дзякуе яму і чакае ад яго літасці і выратавання, што азначала ў кантэксце хрысціянскага светаадчування бязмежны шлях да духоўнай дасканаласці чалавека дзеля прыгатаванасці яго «да ўсякіх добрых спраў» (так пазней гэтую духоўную мадэль паводзін, спасылаючыся на апостала Паўла, падкрэсліць Ф. Скарына). Такім чынам, выяўленне цеснай лучнасці з Богам, усведамленне залежнасці ад яго волі не ёсць прыніжэннем чалавека, пазбаўленнем яго права самастойна вызначаць свой лёс, але ёсць выяўленнем асноў хрысціянскай веры — веры не сляпой, але той, якая робіць чалаве­ка відушчым і мацнейшым у жыццёвых выпрабаваннях19. Характэрна, што ва ўсіх Каганцовых вершах каляндарнага цыкла выкарыстаны некаторыя жанравыя элементы малітоўнага верша (зварот да Бога, прызнанне яго вы-шэйшай вызначальнай сутнасці, просьба да яго, падзяка яму). Гэтыя рысы мы бачым, напрыклад, у наступным урыўку з верша «Дзяды»:

Божа, сушчы Ты у небе,

Будзь Ты з намі у патрэбе!

Ты зачатак і канчына,

Жыцця твору Ты прычына.

Прыгарні Ты душы продкаў