Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЭДУАРД КОРЗУН - легенды_краю.docx
Скачиваний:
1
Добавлен:
07.08.2019
Размер:
23.64 Кб
Скачать

VII. Легенда аб гарадзішчы і дзяўчыне ў белым.

Вяртаўся аднойчы Стрыеўскі Фларыян позна вечарам са сваіх палеткаў за гарадзішчам. Выйшаў на дарогу – вось і гарадзішча з левага боку – высокая цёмная гара. Але што гэта? З боку гарадзішча, як бы лунаючы ў паветры, набліжалася дзяўчына ў белым адзенні. Ад нечаканасці ў Стрыеўскага валасы дыбам сталі, мурашкм па целу пабеглі. Дзяўчына прыблізілася на некалькі крокаў і стала на дарозе. Затым звярнулася да сустрэчнага са словамі: “Ідзі проста па дарозе дадому і толькі не аглядайся да крыжа, што каля вёскі. Розныя галасы могуць цябе зваць, крычаць, свістаць, пішчэць. Усё роўна не аглядайся, пакуль не параўняешся з крыжам. Тады я стану чалавекам”.

Саступіла яна з дарогі, стала, укленчыўшы, маліцца. А Стрыеўскі пайшоў, баючыся аглянуцца. Нешта ззаду, з бакоў свістала, пішчэла, крычала, звала. Вось і яўрэйскія могілкі. Ад гэтай доўгай напружанасці забыўся Фларыян пра наказ дзяўчыны і павярнуў галаву назад. Штосьці бліснула ззаду, і ён упаў ад нейкага цяжару ў целе... Падняўся затым увесь мокры.

VIII. ЛЕГЕНДА АБ ХРАМЕ І ГАРАДЗІШЧЫ

Быў некалі на гарадзішчы храм ці капішча. У час богаслужэння ён раптам праваліўся пад зямлю разам з тымі, што маліліся. Утварылася велізарная яма на версе гары. Правал затым паступова звужваўся ў дыяметры, нарэшце засталася адтуліна не больш аршына. У гэту адтуліну часта кідалі манеты, і яны доўга-доўга ляцелі, а ў канцы даносіўся моцны звон – стук аб дно ямы.

Згодна з успамінамі і апісаннем у сярэдзіне XIX стагоддзя ніякай адтуліны на гарадзішчы не існавала. Але старажылы Гальшан усё-такі ў 50-х гадах XX стагоддзя хваліліся, што яны самі кідалі каменьчыкі ў гэтую адтуліну.

IX. ЛЕГЕНДА ПРА БАГАРОДЗІЦУ, СТАРУЮ І ГАРАДЗІШЧА.

Гальшанскае гарадзішча жыхары называлі Божая Хвала. Вось якая гісторыя здарылася летам 1855 года. Стаяла гарачае лета. Жніво. На палетках каля гарадзішча жалі жанчыны жыта. На сваёй палосцы жала васьмідзесяцігадовая старая. Гэта было пад вечар. Блізкія, што былі са старой, пайшлі дадому, а старая прадаўжала памаленьку жаць. Вось побач і гарадзішча. Старая падняла галаву, каб на хвіліну адпачыць. І перад сваімі вачыма яна ўбачыла на гары Багародзіцу ў белым адзенні. Старая ад нечаканасці адразу апусцілася на калені. У надвячоркавым паветры пачуліся галасы. Багародзіца звала старую да сябе, на гарадзішча, абяцала зрабіць яе шчаслівай. Старая паднялася і пачала падымацца праз хмызнякі ўверх. У кустах было ўжо цёмна, кусты сталі такімі густымі і калючымі, што прабрацца далей было вельмі цяжка. Старая вярнулася, але затым стала шукаць сцяжынку на гарадзішча. Зноў дарэмна. Ёй стала страшна, і яна не адважылася падымацца наверх.

X. Пра гарадзішча і салдат.

У Гальшанах стаяла вайсковая часць. Наслухаліся салдаты пра гальшанскае гарадзішча і вырашылі пашукаць там скарбаў. На чале з афіцэрам прыйшлі яны да гарадзішча і сталі капаць. Ноччу афіцэру прысніўся сон, каб перастаў капаць, бо залье паўсвету вадою ды крывёю. Толькі афіцэр нічога: капае і капае, хоць сон яму прысніўся тры разы. Толькі на чацвёрты дзень здарылася наступнае. Салдат моцна націснуў на рыдлёўку ды так, што яна лёгка ўлезла ў зямлю аж па самую ручку. Пачаў выцягваць, а рыдлёўка ўся ў крыві. Усе спалохаліся, кінулі капаць. Аднак яма засталася глыбокая, а ў сярэдзіне адтуліна, куды затым пастухі кідалі каменні і,іпрылажыўшы вуха, чулі, як камень доўга звінеў аб нейкія сценкі, а пасля шлёпаўся ў нешта рэдкае.

Хадзіла павер’е, што гэта духі князёў Гальшанскіх ахоўваюць сваю сядзібу. І той, хто пачне там раскопкі, можа захварэць і раптоўна памерці.