Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_3.doc
Скачиваний:
6
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
136.19 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

рускай і беларускай моў ФПДП

Пратакол №8 ад 24.02.2010г.

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №3

для правядзення заняткаў

на фармацэўтычным факультэце завочнага аддзялення

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Паглыбіць веды аб сістэме лексічных сродкаў беларускай мовы.

  2. Набываць навыкі карыстання моўнымі сродкамі беларускай мовы ў розных сітуацыях прафесійных зносін.

  3. Выхоўваць пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі, імкнення да далейшага ўзбагачэння беларускай мовы.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Лексікалогія і прамет яе вывучэння.

  2. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы.

  3. Лексіка паводле значэння: амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў.

  1. Дайце азначэнне тэрміну “лексікалогія”.

  2. Назавіце галоўную функцыю слова. На якія разрады падзяляюцца словы ў залежнасці ад лексічнага значэння?

  3. Якая з’ява ў мовазнаўстве мае назву “полісемія”?

  4. Якія словы называюца адназначнымі? Прывядзіце прыклады.

  5. Якія словы называюца мнагазначнымі? Прывядзіце прыклады.

  6. Якія словы называюца сінонімамі? Прывядзіце прыклады.

  7. Якія словы называюца антонімамі? Прывядзіце прыклады.

  8. Якія словы называюца амонімамі? Прывядзіце прыклады.

  9. Назавіце шляхі адрознення амонімаў ад мнагазначных слоў.

  10. Якія словы называюца амаформамі? Прывядзіце прыклады.

  11. Якія словы называюца амографамі? Прывядзіце прыклады.

  12. Якія словы называюца амафонамі? Прывядзіце прыклады.

  13. Якія словы называюца паронімамі? Прывядзіце прыклады. Шляхі ўзнікнення паронімаў.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі:

1. Лексікалогія і прадмет яе вывучэння

Сукупнасць слоў той ці іншай мовы ці дыялекту называюць лексікай. Раздзел мовазнаўства (навукі пра мову), які вывучае слоўнікавы склад, шляхі і спосабы яго ўзбагачэння, асаблівасці розных пластоў лексікі носіць назву лексікалогія (lexikos – адносіцца да слова, logos – навука).

Прадметам лексікалогіі з’яўляецца лексічная сістэма, слоўнікавы састаў мовы і асобнае слова, як адзінка гэтага саставу.

Слова - сноўная адзінка мовы.

Галоўная функцыя слова – намінатыўная (назыўная), г.зн. абазначэнне прадметаў, з’яў, прымет, дзеянняў рэчаіснасці.

2. Лексічнае значэнне слова. Адназначныя і мнагазначныя словы

Слова можа мець адно значэнне, г.зн. быць адназначным (монасемантычнае: грэч. monos – адзін і semantikos – які абазначае), або некалькі значэнняў, г.зн. быць мнагазначным (полісемантычнае: poly - многа і semantikos – які абазначае).

Уласцівасць слова мець не адно, а некалькі значэнняў называецца мнагазначнасцю або полісеміяй (грэч. poly – многа і sema –знак).

Адназначнымі з’яўляюцца, напрыклад, словы стол, паліто, манаграфія, чалавек, кветка і інш.

Мнагазначнымі: мора: 1). Частка акіяна, адасобленая сушай; 2). Вялікая колькасць чаго-небудзь, каго-небудзь; 3). Вялікая прастора чаго-небудзь.

важак: 1). Кіраўнік, арганізатар; 2). Павадыр статка, чарады.

У час узнікнення слова заўсёды адназначнае. Новыя значэнні яно набывае ў выніку пераносу назвы з аднаго прадмета ці з’явы рэчаіснасці на другія.

У залежнасці ад таго, на якой падставе робіцца перанос назвы, адрозніваюць некалькі тыпаў развіцця новых значэнняў:

1). Метафара (грэч. metaphora – перанос) – перанос, заснаваны на ўнутраным ці знешнім падабенстве рэчаў і з’яў (падабенства можа быць паводле формы, колеру, функцыі, якасці (залаты (гадзіннік) – залаты (чалавек), цёплы (касцюм) – цёплы (позірк).

2). Метанімія (грэч. metanymia – перайменаванне) – замена адной назвы з’явы рэчаіснасці другой на аснове сумежнасці з’яў (прасторавай, часавай, лагічнай). Напрыклад, спакойны клас (вучні ў класе), выпіць шклянку (ваду ў шклянцы), чытаць Коласа (творы Коласа).

Прыватным прыкладам метаніміі з’яўляецца сінекдаха (грэч. synecdoche – суаднесенасць) – ужыванне назвы прадмета замест цэлага і наадварот. Напрыклад, галава (замест “разумны чалавек”), у лесе водзіцца заяц, ліса, лось (замест “зайцы, лісы, лосі”)

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]