Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Metodichka_9.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
134.14 Кб
Скачать

УА “Віцебскі дзяржаўны ордэна Дружбы народаў

медыцынскі універсітэт”

Кафедра рускай і беларускай моў ФПДП

Абмеркавана на пасяджэнні кафедры

_____________________________

Пратакол №__________________

Метадычная распрацоўка для студэнтаў №9

для правядзення заняткаў на І курсе лячэбнага факультэта

Па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Тэма: Навуковы стыль.

Час: 75 хвілін

І. Вучэбныя і выхаваўчыя мэты:

  1. Даць азначэнне і характарыстыку навуковаму стылю і яго падстылям.

  2. Вызначыць лексічныя, марфалагічныя, сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

  3. Навучыцца перакладаць навуковыя тэксты з рускай мовы на беларускую, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту.

ІІ. Матэрыяльнае забеспячэнне:

Дыдактычны матэрыял па тэме.

III. Пытанні для самападрыхтоўкі па змесце заняткаў:

  1. Паняцце навуковага стылю.

  2. Падстылі навуковага стылю і іх характарыстыка.

  3. Лексічныя асаблівасці навуковага стылю.

  4. Марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

  5. Сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

  6. Сродкі лагічнай сувязі сказаў, абзацаў, частак тэксту навуковага тэксту.

IV. Пытанні для аўдыторнага кантролю ведаў:

  1. Дайце азначэнне тэрміну “навуковы стыль”.

  2. Назавіце падстылі навуковага стылю. Дайце кароткую характарыстыку.

  3. Назавіце асноўныя фцнкцыі навуковага тэксту.

  4. Назавіце лексічныя асаблівасці навуковага стылю.

  5. Назавіце марфалагічныя асаблівасці навуковага стылю.

  6. Назавіце сінтаксічныя асаблівасці навуковага стылю.

  7. Назавіце сродкі сувязі сказаў, абзацаў і частак тэксту навуковага стылю.

МАтэрыял для самападрыхтоўкі

1. Паняцце навуковага стылю

Навуковы стыль – сістэма моўных сродкаў, прызначаная для перадачы і захавання навуковых ведаў.

Навуковы стыль абслугоўвае разнастайныя галіны навукі. Гэта стыль спецыяльнай навуковай літаратуры, які падзяляецца на тры падстылі:

Падстылі навуковага стылю:

1). Уласнанавуковы (акадэмічны): манаграфія, дысертацыя, аўтарэфэрат і інш.) Тэксты, вытрыманыя ў гэтым падстылі, прызначаны для вузкага кола спецыялістаў, не з’яўляюцца агульнадаступнымі. Разумнне і асэнсаванне такога тэксту патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі.

2). Навукова-вучэбны (навучальны): падручнік, лекцыя, вучэбны дапаможнік, семінарскі даклад, курсавая праца). Тэкстам уласціва даступнасць, нязначная эмацыянальнасць, шырокае ўжыванне прыкладаў і іншага ілюстрацыйнага матэрыялу.

3). Навукова-папулярны (брашура, выступленне, дапаможнік, артыкул і інш.) Матэрыял агульнадаступны, разлічаны на шырокае кола чытачоў і слухачоў, не патрабуе спецыяльнай падрыхтоўкі. Выкладанне эмацыянальнае.

Асноўныя функцыі навуковага тэксту:

1). Данесці да чытача пэўную навуковую інфармацыю.

2). Аргументаваць вывады.

3). Даказаць навізну і каштоўнасць ідэі.

2. Асаблівасці лексікі навуковага стылю

Лексіка навуковага стылю можа быць умоўна падзелена на тры групы:

1. Так званыя “агульныя”, або “нейтральныя”, словы, якія сустракаюцца ва ўсіх стылях мовы (вядома, пры рознай іх арганізацыі ў словазлучэнні і сказы). Гэты пласт складае аснову лексічнага саставу навуковага стылю, аднак не з’яўляецца яго адметнай асаблівасцю. Гэтыя словы суадносяцца з паняццямі рэчываў, колькасці, прасторы, часу, ацэнкі з’яў навакольнага свету (вада, газ, вышыня, велічыня, рухаць, указваць, больш, менш, і інш.) Найбольш ужывальнымі з’яўляюцца дзеясловы быць, мець, вызначаць, знайсці, атрымаць, абазначаць, называцца, патрабуецца, уяўляе сабой.

Сюды, акрамя знамянальных часцін мовы, адносяцца і службовыя словы (злучнікі, прыназоўнікі, часціцы) са звычайнымі для іх функцыямі і значэннямі. Аднак асобныя прыназоўнікі і злучнікі (па, дзякуючы, насуперак, па лініі і г.д.) ужываюцца пераважна ў вузка спецыфічным значэнні. У ролі прыназоўнікаў часта выкарыстоўваюцца паўзнамянальныя словы (адыменныя злучнікі і прыназоўнікі): на працягу, па меры, адносна, у сувязі з, у адносінах, на аснове, у галіне, шляхам.

2. Словы агульнанавуковага ўжывання, якія не уваходзяць у пэўную тэрміналагічную сістэму. Яны выкарыстоўваюцца ў навуковых тэтстах розных галін ведаў (пошук, значэнне, эксперымент, функцыя, якасць, аналіз і г.д.)

Адной з асаблівасцей навуковага стылю з’яўляецца шматкратны паўтор “агульнанавуковых” слоў.

3. Тэрміны – гэта словы і словазлучэнні, якія дакладна выражаюць спецыяльныя паняцці або прадметы. Тэрміны, як правіла, адназначныя і як адзінкі мовы ўваходзяць у тую ці іншую тэрміналагічную сістэму, суадносячыся з навуковымі або прафесійнымі паняццямі (стаматыт, гінгівіт, аорта, траўматызм, крывяністы (медыцынская тэрміналогія), дзейнік, выказнік, сінонім (мовазнаўчая тэрміналогія), пазваночныя, паўзуны, апыленне, эмбрыён (біялагічная тэрміналогія) і г.д.

Іменны характар мовы. Найбольшай ужывальнасцю ў навуковым стылі вызначаюцца назоўнікі. Гэта тлумачыцца іх намінатыўнай накіраванасцю: галоўнае – абазначыць, назваць з’яву.

Шырока выкарыстоўваюцца абстрактныя назоўнікі для абазначэння адцягненых паняццяў з фіналіямі -нне (лячэнне, павелічэнне, запаленне, нанясенне, адлюстраванне), -цыя (рэалізацыя, дыферэнцыяцыя, прэфіксацыя), -асць (балючасць, своечасовасць, верагоднасць, асаблівасць), -ка (распрацоўка, расшыфроўка, замалёўка), -ант (антыдэпрэсант, кансанант) і г.д.

Шырокае ужыванне іншамоўных, запазычаных назоўнікаў (асабліва з каранёвымі марфемамі грэчаскага і лацінскага паходжання : -логія “навука”, фіта- “расліна”, гідра- “вада”, -трофы “ежа, харчаванне”, -граф (прылада для запісу), -грама (вынік запісу), -метр (вымяральны прыбор), -скоп (прыбор, прызначаны для назірання) (біялогія,фітатэрапія, гетэратрофны, артапедыя, гармон, карыес, геабатаніка, біясфера, антыцыклон).

Шырокае ужыванне прыметнікаў, звязанае з іх выкарыстаннем ў састаўных тэрмінах: тэрапеўтычная стаматалогія, інфекцыйнныя хваробы, лекавыя сродкі, страўнікава-кішачны тракт, просты сказ, саляная кіслата, лакальнае поле.

Абагульнены характар падкрэсліваецца ўжываннем спецыяльных слоў тыпу: звычайна, заўсёды, пастаянна, рэгулярна, кожны і інш.

Адсутнасць эмацыянальных і экспрэсіўных сродкаў, лексічныя адзінкі ўжываюцца пераважна ў прамым значэнні (выключэннем можа быць навукова-папулярны тэкст, які мае на мэце зацікавіць неспецыяліста навуковай інфармацыяй, таму ў дадзеных тэкстах выкарыстоўваюцца вобразныя моўныя сродкі: параўнанні, супастаўленні, метафары).

Сінанімія ў навуковым маўленні:

Бялкі з’яўляюцца абавязковым і незаменным кампанентам харчавання, таму што забяспечваюць рост і развіццё арганізма.

Недахоп бялкоў у харчаванні абумоўлівае перш за ўсё парушэнне ферментатыўных сістэм. Адзін з найбольш ранніх праяўленняў бялковай недастатковасці - зніжэнне ахоўных якасцей арганізма.

Празмернае ўтрыманне бялкоў у ежы таксама аказвае адмоўны ўплыў на арганізм. Лішкі бялкоў уключаюцца ў энергетычны абмен, павялічваюць нагрузку на пячонку і ныркі.

Антанімія

Курэнне, ужыванне моцных спіртных напояў, прыём вельмі гарачай або халоднай ежы, празмерна кіслай і салёнай ежы таксама могуць стаць прычынай стаматыту.

Стаматыт можа працякаць у вострай форме, калі запаленне слізістай абалонкі развіваецца хутка, вылучаецца моцнай балючасцю. Хранічная форма стаматыту мае вялае, працяглае цячэнне з невялікай балючасцю.

Фразеалогія навуковага стылю значна абмежавана, мае спецыфічныя асаблівасці. Рэдка выкарыстоўваюцца прыказкі, прымаўкі, крылатыя словы і афарызмы (характэрна для навукова-папулярнага падстылю). Шырокае распаўсюджанне тут атрымалі ўстойлівыя спалучэнні тэрміналагічнага характару: хуткая дапамога, зуб мудрасці, удзельная вага, каленчаты вал, бронзавы век, стадыя выздараўлення і інш.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]