Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР Харктарыстыка климата Беларуси.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.08.2019
Размер:
1.58 Mб
Скачать

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Беларускі дзяржаўны універсітэт

П.А. Каўрыга

ХАРАКТАРЫСТЫКА КЛІМАТУ БЕЛАРУСІ

Метадычны дапаможнік

для студэнтаў геаграфічнага факультэта

спецыяльнасці “Геаграфія”

Мінск

2006

Каўрыга П.А. Характарыстыка клімата Беларусі: Метадычны дапаможнік. Мн.: Белдзярдуніверсітэт, 2006.-С.53

У дапаможніку прыводзіцца методыка характарыстыкі клімату, парадак і паслядоўнасць яго апісання і выкарыстання ў сельскай гаспадарцы. У ім прадугледжана метадычнае забеспячэнне самастойнай работы студэнтаў, якую яны выкарыстоўваюць на аснове данных метэаралагічных станцый, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, характэрызуючыя асобныя кліматычныя элементы, выяўляючы іх узаемасувязь.

Уводзіны

Паняцце “клімат” уведзена грэчаскім філосафам Гіпархам ў 2 ст. Да н.э. У перакладзе яно літаральна азначае “ нахіл сонечных промняў”. Такое паняцце адлюстроўвае старажытныя ўяўленні аб тым, што клімат любой геаграфічнай зоны вызначаецца нахілам сонечных промняў і залежыць ад шыраты.

На працягу хматгадовай гісторыі паняцце “клімат” нааднаразова змянялася. З даўняй пары пад кліматам маецца на ўвазе сярэдні і шматгадовы рэжым пагодных умоў (сонечнай радыяцыі, тэмпературы глебы і паветра, увільгатнення, ветру і іншых элементаў), характэрны для даннага месца і залежны ад геаграфічнага становішча.

У цяперашні час пад кліматам разумеецца статыстычная уласцівасць кліматычнай сістэмы за дастаткова працяглы перыяд часу – ад некалькіх гадоў да некалькіх дзесяцігоддзяў.

Пры гэтым пад кліматычнай сістэмай разумеецца атмасфера, акіян паверхня сушы, крыясфера, біясфера, якія находзяцца ў бесперапынным і складаным узаемадзеянні. Некаторыя даследчыкі клімата называюцьстатыстычны ансамбль стана, што праходзіць сістэма атмасфера-акіян-суша за перыяд часу ў некалькі дзесяцігоддзяў.

Для географа вывучэнне кліматычных умоў асабліва патрэбна, бо рэжым атмасферных з’яў і працэсаў складае характэрную асаблівасць ландшафту, часта вызначае яго тып. Студэнты сутыкаюцца з неабходнасцю характэрыстыкі клімату пры выкананні курсавых і дыпломных работ, аналізуючы фізіка-геаграфічныя ўмовы тэрыторыі. Для набыцця звычкі апісання клімату, як кампанента прыроднага ландшафту, студэнтамі геаграфічнага факультэта выконваецца самастойная работа, у якой на аснове данных адной з метэаралагічных станцый, размешчаных на тэрыторыі Беларусі, характэрызуюцца асобных кліматычныя элементы, выяўляецца іх узаемасувязь, а таксама адзначыць уплыў на іх геаграфічную шырату, вышыню над узроўнем мора, цыркуляцыю атмасферы, характар падсцілаючай паверхні. У дапаможніку прыводзіцца методыка характарыстыкі клімату, парадак і паслядоўнасць яго апісання.

Асноўнай крыніцай звестак аб надвор’і і клімаце служаць метэаралагічныя станцыі, што праводзяць назіранні за ходам сонечнай радыяцыі, тэмпературай і вільготнасцю глебы і паветра, хмарнасцю, ападкамі хуткасцю і напрамкам ветру і іншымі элементамі, а таксама за шматлікімі з’явамі надвор’я. Гэтыя звесткі друкуюцца ў кліматалагічных даведніках і атласах.

Пры выкананні самастойнай работы “Характарыстыка клімату Беларусі” выкарыстоўваюцца данныя назіранняў адной метэастанцыі, што прызначаецца выкладчыкам. Апрацаваныя данныя зводзяцца ў табліцы, на іх аснове будуюцца графікі, потым гэты фактычны і графічны матэрыял аналізуецца.

Работа выконваецца акуратна, графікі вычэрчваюцца нміліметровай паперы.

СОНЕЧНАЯ РАДЫЯЦЫЯ

Аналізуючы сонечную радыяцыю, звыртаецца увага на наступныя моманты: значэнне сонечнай радыяцыі ў фарміраванні клімату і развіцці фізіка-геаграфічных працэсаў; якія фактары ўплываюць на паступленне сонечнай радыяцыі? Паводле “Атласа Беларусі” (1990) вызначаецца геаграфічная шырата (†) метэастанцыі, па данных якой характарызуецца клімат, а таксама паўдзённая вышыня сонца на гэтай шыраце ў дзень летняга і зімовага сонцастаяння (21 чэрвеня і 22 снежня) па формулам 90-†+23,5 і 90-†-23,5, даўжыня дня (табл. 1) ў снежні і чэрвені, яе розніца, уплыў на паступленне радыяцыі.

Прааналізаваць працягласць сонечнага ззяння(£), яго залежнасць ад даўжыні дня і хмарнасці (табл.2). вызначыць £ за год, за красавік-верасень, кастрычнік-сакавік, % ад гадавой велічыні; вызначыць % магчымай працягласці сонечнага ззяння, самыя сонечныя і самыя пахмурныя месяцы. Знайсці лік дзён без сонца за год, у снежні –студзені і чэрвені –ліпені, параўнаць (табл. 3).

Вызначыць велічыню сумарнай радыяцыі за год, яе сумы ў траўні –ліпені і лістападзе –студзені, у колькі разоў больш паступае радыяцыі ў ліпені (самы цёплы месяц) ў параўнанні са студзенем (самы халодны месяц) (табл. 4). Адзначыць прычыны гэтых адрозненняў.

Альбеда, фактары, што уплываюць на яго велічыню (табл. 5). Прааналізаваць змяненні альбеда на працягу года па данных адной з метэастанцый (табл. 6).

Радыяцыйны баланс, формулы радыяцыйнага і цеплавога балансаў. Вызначыць сумы дадатных і адмоўных значэнняў, радыяцыйнага балансу, яго гадавую суму, долю (%)ад сумарнай радыяцыі ў кожным месяцы і за год (табл. 7).

Прааналізаваць сумы фотасінтэтычнай актыўнай радыяцыі (ФАР). Вызначыць яе гадавую суму, а таксама долю ад сумарнай радыяцыі за кожны месяц і за год у цэлым (табл. 8).

Вычарціць графік гадавога ходу сумарнай радыяцыі, радыяцыйнага балансу, альбеда і фотасінтэтычнай актыўнай радыяцыі. Растлумачыць прычыны гадавога ходу гэтых элементаў, вызначыць мінімальныя і максімальныя значэнні, на якія месяцы яны прыпадаюць. Разлічыць амплітуды іх гадавых хістанняў. Для пабудовы графіка узяць наступныя маштабы: гарызантальны – у 1 см 1 месяц, вертыкальны для радыяцыі ў 1 см 50 МДж/м², для альбеда – у 1 см 10%

ЦЫРКУЛЯЦЫЯ АТМАСФЕРЫ

роля цыккуляцыі атмасферы ў фарміраванні клімату. Тыпы паветранных мас, што уплываюць на клімат Беларусі. Значэнне цыкланічнай і антыцыкланічнай дзейнасці ў фарміраванні клімату.

Паводле данных табліцы 9 і 10 пабудаваць графік – ружу вятроў для студзеня і ліпеня, які дае нагляднае уяўленне аб паўтаральнасці напрамкаў ветру і яго хуткасці. Для пабудавання ружы вятроў ад цэнтра кружка праводзяць лініі, што адпавядаюць васьмі напрамкам (румбам) гарызонта. У сярэдзіне кружка лічбай паказваецца паўтаральнасць штылей, на лініях ў адпаведным маштабе (мал. 1) адкладваюцца адрэзкі, прапарцыянальныя паўтаральнасці (%) і хуткасці ветру (м/с). Канцы адрэзкаў злучаюць прамымі лініямі. Атрыманая замкнутая дыяграма уяўляе сабой ружу вятроў.

Ружа вятроў аналізуецца, адзначаюцца пераважаючыя напрамкі ветру ў студзені і ліпені, а таксама ветры меншай верагоднасці.

Студзень

Пн

Ліпень

Пн

ПнУс

ПнЗх

ПнЗх

ПнУс

З

паўтаральнасць напрамку ветру, у 1 см 3%

хуткасць ветру, у 1 см 1 м/с

штылі, %