Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
КСР по Истории Беларуси.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
20.11.2018
Размер:
73.22 Кб
Скачать

Заканадаўства Рэчы Паспалітай перыяду дзейнасці чатырохгадовага сойма.

Змест

Уводзiны с. 3

Глава 1. Пастановы Вялiкага сойма.

Параграф 1.1. Пачатак рэфарматарскай дзейнасцi сойма. с.4

Параграф 1.2. «Кардынальныя непарушныя правы» 1791 года. с.5

Параграф 1.3. Закон «Гарады нашы каралеўскiя свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалiтай». с.5

Глава 2. Канстытуцыя 3 мая 1791 года – вяршыня заканадаўчай дзейнасцi сойма.

Параграф 2.1. Агульная характарыстыка першай Канстытуцыі ў Еўропе. с.6

Параграф 2.2. Каментарыi да кожнага раздзелу Канстытуцыi. с.7

Заключэнне с.10

Спіс выкарыстаных крыніц с.11

Уводзiны

Перад тым, як перайсцi да непасрэднага разгляду заканадаўчай дзейнасцi Чатырохгадовага сойму, неабходна разгледзiць некаторыя прычыны i ўмовы, у якiх ён ствараўся i дзейнiчаў.

Чатырахгадовы сойм стаў вяршыняй рэфарматарскiх працэсаў, якiя разгарнулiся ў Рэчы Паспалiтай у другой палове ХVIII стагоддзя. У гiсторыю дзяржавы ён увайшоў пад назвай «Вялiкi» напэўна з-за яго працягласцi або з-за важнасцi прынятых на iм рашэнняў.

Палiтычная сiтуацыя ў Рэчы Паспалiтай у гэты перыяд вызначаецца умяшаннем замежных дзяржаў. Пасля першага падзелу краiны ў 1772 годзе памiж Аўстрыяй, Прусiяй i Расiяй дзяржава знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу Расiі. Пасля адыходу да Расiйскай Iмперыi ўсходняй часткi беларускiх зямель з гарадамi Полацкам, Вiцебскам, Оршай, Рагачовам, Магiлёвам, Гомелем уплыў царскага ўрада на ўнутраныя справы Рэчы Паспалiтай значна павялiчыўся. Так, напрыклад, была створана Пастаянная Рада – савет мiнiстраў, якi выконваў указаннi царскага пасла i праводзiў прарасiйскую палiтыку. У палiтычнай сферы дзейнiчалi «Кардынальныя правы» 1768 года, якiя замацоўвалi непахiснасць свабоднага прымянення права «лiберум вета», захаванне ўсiх шляхецкiх iльгот i прывiлей, недапушчэнне рэформаў дзяржаўнага ладу.

Пагроза, што навісла над дзяржаўным існаваннем Рэчы Паспалітай пасля першага падзелу, вызвала неабходнасць прагрэсіўных пераўтварэнняў i карэнных рэформаў. Гэта i паспрабаваў зрабiць Чатырохгадовы сойм (1788-1792 гг.).

Глава 1

Параграф 1.1. Пачатак рэфарматарскай дзейнасцi сойма

Вялiкi Сойм адкрыўся ў Варшаве 6 кастрычніка 1788 года ў прысутнасцi каля 150 дэпутатаў i абвясцiў сябе канфедэрацыяй, каб рашэннi маглi прымацца большасцю галасоў без права на «лiберум вета». Сойм адразу заарыянтаваўся на дапамогу Прусii i падпiсаў з ёй абарончы саюз, а таксама без абмяркавання магчымасцей краiны ўжо 20 кастрычнiка пастанавiў павялiчыць войска да 100 тысяч чалавек. Аднак пасля прыняцця такога рашэння аб значным павялiчэннi колькасцi войска паўстала пытанне аб тым, дзе ўзяць сродкi на яго ўтрыманне. «Было прынята рашэнне аб павышэннi некаторых iснуючых падаткаў i ўвядзеннi новых. Так, павялiчылася ў два разы арэндная плата з трымальнiкаў старостваў, а з былых уладанняў – у 3,5 раза. Уводзiўcя падатак у памеры 10 %, так званая «вечная ахвяра», з прыватных шляхецкiх уладанняў, а з духоўных – у памеры 20 % ад гадавога прыбытку. З заплпнаванай сумы ў 40 млн злотых, неабходных на ўтрыманне войска, у рэальнасцi ўдалося сабраць толькi каля паловы. У сувязi з гэтым было вырашана знiзiць колькасць войска да 65 тысяч чалавек». [4, с.232].

Пастановай ад 19 студзеня 1789 года была ліквідавана Пастаянная Рада, замест яе была створана Стража Правоў – урад, які складаўся з караля, прымаса і 5 міністраў, якіх прызначаў кароль з ліку вышэйшых службовых асоб Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. А ў кастрычніку 1791 года быў выдадзены акт «Узаемнае паручыцельства абоих народаў», якім забяспечваўся парытэтны ўдзел прадстаўнікоў ВКЛ і Польшчы ва ўсіх вышэйшых установах Рэчы Паспалітай. «Так пры прызначэнні міністраў у склад урада дзейнічала правіла: калі прызначаўся міністр паліцыі, то на гэту пасаду прызначаўся адзін з маршалкаў (польскі або вялікакняскі), а яго намеснікам – маршалак з другой дзяржавы; пры прызначэнні міністра ўнутраных спраў – назначаўся адзін з канцлераў, а другі – займаў пасаду міністра знешніх спраў; ваенным міністрам прызначаўся адзін з гетманаў, тады з другой дзяржавы прызначаўся міністр скарбу». [5, с.279-280].

Параграф 1.2. «Кардынальныя непарушныя правы» 1791 года.

Чатырохгадовы сойм Рэчы Паспалітай пачаў рэфарматарскую дзейнасць выданнем у студзені 1791 года «Кардынальных правоў», які складаўся з 11 раздзелаў і ўяўляў сабой «дэкларацыю аб прынцыпах існавання Рэчы Паспалітай як самастойнай, незалежнай дзяржавы». [3, с.82]. Гэты акт быў накіраваны на ўмацаванне ўніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай; Рэч Паспалітая абвяшчалася суверэннай, прававой дзяржавай; забяспечвалася свабода слова і друку, а таксама дамінаванне каталіцкай рэлігіі пры свабодзе іншых хрысціянскіх веравызнанняў. «Кардынальныя правы» былі накіраваны на прагрэсіўныя змены ў грамадскіх адносінах і адмену старых парадкаў.

Параграф 1.3. Закон «Гарады нашы каралеўскiя свабодныя ў дзяржавах Рэчы Паспалiтай».

Закон аб гарадах баў выдадзены 21 красавіка 1791 года, у адпаведнасці з якім мяшчане абвяшчаліся людзьмі вольнымі. Асабістыя правы мяшчан у значнай ступені зраўноўваліся з правамі шляхты. Так, яны атрымалі права асабістай недатыкальнасці, а таксама ім дазвалялася набываць маёнткі. «А ўласнікі маёнткаў коштам звыш 2 тысяч злотых атрымалі права ўзводзіцца соймам у шляхецкае званне». [7, с.219]. Мяшчанам дазвалялася займаць ніжэйшыя пасады ў дзяржаўных установах і судах, а таксама права прадстаўляць свае інтарэсы ў соймавых камісіях. Законам быў зроблены важны крок у пераўтварэнні феадальнага грамадства ў буржуазнае.