Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ БІЗНЕСУ І МЕНЕДЖМЕНТУ ТЭХНАЛОГІЙ БЕЛАРУСКАГА ДЗЯРЖАЎНАГА УНІВЕРСІТЭТУ

ФАКУЛЬТЭТ БІЗНЕС-АДМІНІСТРАВАННЕ

№ 112

Рэферат

Літаратура, жывапіс, тэатр і архітэктура ў другой палове  ст.

Буднік Алена Юр’еўна

Работу праверыў старшы выкладчык

Сцебурака Анатоль Мікалаевіч

Мінск, 2011

Змест

  1. Уводзіны

Тэма майго рэферата вельмі шырокая. Наконт культуры, тым больш другой паловы  ст., можна размаўляць доўгі час. Гэта даволі-такі цяжкі перыяд развіцця белпрускай культуры таму, што значны ўплыў на яе развіццё аказвае спачатку пераважна польская, а пазней, асабліва ў 1860-х гг. – руская культура. Беларуская культура сутыкаецца з жорсткім прыгнётам з боку царскай ўлады, якая імкнецца даказаць, што Беларусь з’яўляецца заходняй часткай Расійскай імперыі, а яе насельніцтва не мае сваёй этнічнай асаблівасці. Але нягледзячы на гэтыя цяжкасці беларуская культура квітнела.

Напрыклад, у літаратуры пачынае фарміравацца стыль крытычнага рэалізму, які прадстаўлены ў Ф.Багушэвіча, А.Гурыновіча, Я.Лучыны. Іх творы дэманструюць абуджэнне нацыянальнай самасвядомасці.

У беларускім жывапісе ўсё больш яскрава праступаюць рэалістычныя тэндэнцыі. У Пецярбургу складваецца своеасаблівая беларуская мастацкая школа. У жанравай разнастайнасці жывапісу вызначаюцца пейзажы А.Гараўскага, гістарычныя палотны К.Альхімовіча, І Трутнёва, бытавыя і партрэтныя работы Н.Сілівановіча.

У архітэктуры адбываецца росквіт новага накірунку – “гістарызму” (электрызму). Ён вызначаецца спалучэннем розных так званых неастыляў – раманскага, готыкі, барока, класіцызму, псеўдавізантыйскага і інш. Пашыраецца выкарыстанне ў будаўніцтве новых матэрыялаў – чыгуну, жалезабетону, цэменту, фабрычнай дахоўкі. З’яўляюццаіновыя тыпы будынкаў – чыгуначныя вакзалы, 3 – 4 - павярховыя даходныя дамы.

Тэатр набывае усё большую папулярнасць сярод беларусаў.

  1. Літаратура

Як і заўсёды, пісьменнікі пішуць на тую тэму, якая актуальна ў іх час. Так, другая палова  ст. не выключэнне. Тым больш, яна была насычана падзеямі.

Каліноўскі Вікенцій Канстанцін Сямёнавіч (псеўд. Яська гаспадар з-пад Вільні, Хамовіч, Вітажэнец і інш. 2.2.1838-22.3.1864;). Разам са сваім сябрам В.Урублеўскім, беларускім паэтам Ф.Ражанскім і інш. паплечнікамі па гродзенскай арганізацыі летам 1862 ён распачаў выданне першай у гісторыі Беларусі нелегальнай рэвалюцыйна-дэмакратычнай газеты “Мужыцкая праўда”. На працягу 1862-63 удалося выдаць 7 нумароў, аўтарам і рэдактарам большасці з якіх быў Каліноўскі. “Мужыцкая праўда” ўпершыню на беларускай мове несла рэвалюцыйна-дэмакратычныя ідэі ў асяроддзе сялянства, рыхтавала яго да паўстання. Каліноўскі асабіста ўдзельнічаў у распаўсюджванні газеты. У час следства і суда Каліноўскі напісаў і здолеў перадаць на волю “Пісьмы з-пад шыбеніцы” – сваё ідэйна-палітычнае завяшчанне, яскравы мастацка-публіцыстычны твор, дакумент рэвалюцыйна-дэмакратычнай ідэалогіі.

Багушэвіч Францішак Бенядзікт Казіміравіч (псеўд. Мацей Бурачок, Сымон Рэўка з-пад Барысава; 21.3.1840-28.4.1900). Яшчэ пры жыцці паэта пад псеўданімамі былі надрукаваны вершаваныя зборнікі “Дудка беларуская”(Кракаў, 1891) і “Смык беларускі”(Познань, 1894), апавяданне “Тралялёначка”(Кракаў, 1892). Багушэвіч – першы, хто найбольш поўна і паслядоўна выказаў наспелую патрэбу ў існаванні нацыянальнай літаратуры і эстэтыкі. Новыя рысы ў трактоўцы народа знайшлі выразную аналогію ў мастацкай творчасці Багушэвіча як увасабленне пачуцця глыбоувй любові дв роднага краю, вернасці свайму народу і зямлі (“Мая хата”, “Свая зямля”). Турма як самы яркі сімвал несвабоды выступае ў вершаванай аповесці “Кепска будзе!”

Гурыновіч Адам Гіляры Калістравіч (25.1.1869-4.2.1894). Беларускі паэт-дэмакрат, фалькларыст, рэвалюцыянер. Працаваў над пытаннямі грамадскага жыцця. У гісторыю роднай літаратуры ўвайшоў як паэт-рэвалюцыянер, пясняр народнай нядолі, які заклікаў да рашучай барацьбы з панамі і самаўладствам, першы з беларускіх літаратараў звярнуўся да рабочай тэмы. Ён адзін з пачынальнікаў беларускай дзіцячай паэзіі. Перакладаў на беларускую мову творы А.Пушкіна, І.Крылова, А.Міцкевіча, Э.Ажэшкі і інш. Значная частка творчай спадчыны Гарэўскага загінула.

Лучына Янка (сапр. Неслухоўскі Іван Люцыянавіч; 6.7.1851 – 16.7.1897). Паэт-дэмакрат, мысліцель. У 1886 у газеце “Мінскі лісток” надрукаваны яго верш “Не дзеля славы ці разліку”, там жа ўпершыню выступіў з беларускамоўным вершам “Вясновай парой”(1889). Друкаваўся таксама ў “Паўночна-Заходнім каляндары за 1893 год”, польскіх часопісах і штоднёвіках “Польскі голас”, “Калоссе” і інш. Першы зборнік вершаў “Паэзія” выдадзены ў 1898 у Варшаве. Аўтар згубленых беларускамоўных паэм “Пятруся”, “Віялета”, “Гануся”, “Андрэй”. Адметнымі рысамі мастацкай творчасці Лучыны, асновай яго маральна-эстэтычнай пазіцыі з’яўляюцца гуманістычная накіраванасць, дэмакратызм і арганічнае зліццё яго жыцця з жыццём народа.

Багдановіч Адам Ягоравіч (20.3.1862 – 16.4.1940). Беларускі фалькларыст, этнограф і мовазнавец. У зборніках акадэміі навук і інш. выданнях былі апублікаваны яго навуковыя артыкулы і матэрыялы па беларускім фальклоры і этнаграфіі. Асобным выданнем выйшлі яго кнігі “Пра паншчыну”(1894), “Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў”(1895). Шматлікія працы багдановіча на самыя розныя тэмы сведчаць пра вялікую эрудыцыю аўтара.

Каганец Карусь (Будзімір, К.Шашаль; сапр. Кастравіцкі Казімір Карлавіч; 10.2.1868 – 10.5.1918). Празаік, паэт, драматург, мастак. Літаратурную дзейнасць пачаў у канцы 19 ст. Самыя раннія з яго твораў датуюцца 1893. Артыкулы, апрацоўкі народных легенд друкаваў у газетах “Минский листок” і “Северо-западный край”, потым супрацоўнічаў з “Нашай нівай”.