Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
    1. Аматарскі тэатр

Творчая дзейнасць на Беларусі рускіх і ўкраінскіх тэатральных калектываў дабратворна ўплывала на працэсы развіцця аматарскага мастацтва. Ужо ў 50-я гады  ст. мясцовае тэатральнае аматарства перарасло вузкія рамкі забаў і гульняў гарадскога дваранства. У актыўным рэпертуары аматараў былі “Ваўкі і авечкі”, “Даходнае месца” А.Астроўскага, “Жаніцьба”, “Цяжар ” М.Гогаля, “Гора ад розуму” А.Грыбаедава і інш.

  1. Архітэктура

У другой палове  ст. ў беларускай архітэктуры ўзнаўляюцца гістарычныя сярэдневяковыя стылі – неаготыка, неарэнесанс, неабарока, “рускі стыль”. Працэс абуджэння нацыянальнай самасвядомасці выклікаў пошук нацыянальнай своеасаблівасці беларускай архітэктуры. Дойліды спрабуюць яе творча асэнсаваць і выкарыстаць элементы форм мясцовай манументвльнай спадчыны сярэднявечча ў пабудовах 19 ст. Шэраг архітэктараў выкарыстоўвалі традыцыйныя будаўнічыя матэрыялы (камень-валун, дэкаратыўную кераміку), для знешняга афармлення шырока ўжывалі мастацкую коўку.

    1. Палацава-сядзібнае дойлідства

У сядзібнай архітэктуры другой паловы  ст. пануе электызм. Дойліды імкнуліся да стварэння шматпланавых аб’ёмна-прасторывах кампазіцый. Сядзібы ўводзіліся па сіматрычна-восевай кампазіцыйнай схеме, якая складалася з цэнтральнага прамавугольнага ў плане корпуса і бакавых павільёнаў, аб’яднаных вузкімі галерэямі. Распаўсюджана была і свабодная планіровачная кампазіцыя, якая давала прастору для выяўлення вострай індывідуальнасці як у выбары стылю, так і ў стварэнні прасторавай пабудовы.

Чырвонабярэжная сядзіба размешчана ў в. Чырвоны Бераг Жлобінскага р-на. Комплекс складаўся з палаца, флігеля, гаспадарчай пабудовы, парку. У цэнтры кампазіцыі комплексу знаходзіўся мураваны Г-падобны ў плане двухпавярховы палац у стылі мадэрн з мансардавым і двухсхільным дахамі. Галоўны ўваход прадстаўлены манументальнай тэрасай на масіўных пілонах са стральчатымі арачнымі праёмамі паміж імі. На фасадзе меліся розныя па велічыні аконныя праёмы з плоскаснымі і руставанымі ліштвамі. Планіроўка палаца анфіладна-калідорная. У інтэр’еры вестыбюля столь дэкарыравана ляпным арнаментам. Парадная зала аформлена ў рэтраспектыўных формах ракако. Каларыстычнае вырашэнне будынкаў дасягнута спалучэннем пабеленых дэкаратыўных элементаў цаглянай чырвонай муроўкі. Гаспадарчыя пабудовы вырашаны ў формах несапраўднай готыкі.

Мінская гарадская сядзіба пабудавана ў канцы 19 ст. на ўзгорку, па схілах якога размешчаны парк пейзажнага тыпу. Аднапавярховы мураваны дом меў асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю, завершаную высокай граннай вежай з балконам і зубчастым парапетам. Будынак накрыты складаным дахам з атыкамі і франтонамі на тарцах. Памяшканні розных памераў спланаваны вакол цэнтральнага вестыбюля і маюць анфіладную ўзаемасувязь. Арачныя аконныя і дзверныя праёмы аздоблены пластычнымі абрамленнямі. Помнік сядзіба-паркавай архітэктуры неакласіцызму.

Поразаўская сядзіба створана ў сярэдзіне  ст. у г.п.Поразава Свіслацкага р-на. Комплекс складаўся з сядзібнага дома і парку. Дом – прамавугольны ў плане будынак, накрыты высокім ламаным дахам. Сцены дома знадворку ашаляваныя, унутры атынкаваныя. Галоўны ўваход аформлены чатырохслуповым ганкам. На галоўным фасадзе рызаліты вылучаны выступамі. Тарцы дома фланкіраваны вежападобнымі алькежамі, завершанымі спічастымі шатровымі дахамі. У аздобе фасадаў выкарыстана разьба. У архітэктуры будынка спалучаюцца рысы барока і класіцызму.