Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Палітычныя рэпрэсіі 1930.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
34.42 Кб
Скачать

ЗМЕСТ:

Уводзiны………………………………………………………….

Асноуная частка…………………………………………………

1. Рэпрэсii - неабходны элемент наступлення……………….

2. Хвалі і размах рэпрэсіунай палітыкі………………………

Заключэнне……………………………………………………….

Лiтаратура………………………………………………………...

УВОДЗІНЫ:

Пад палітычнымі рэпрэсіямі маецца на ўвазе неабгрунтаванае прыцягненне да крымінальнай адказнасці за дзяржаўныя (так званыя контррэвалюцыйныя) злачынствы, а таксама ссылка, высылка, накіраванне на спецпасяленне, высяленне за межы Беларусі судовымі або пазасудовымі органамі на палітычных, сацыяльных, нацыянальных, рэлігійных і іншых матывах. (3;194)

Пачаткам палітычных рэпрэсій у Беларусі можна лічыць праследаванні розных катэгорый насельніцтва падчас Грамадзянскай вайны ў 1920 гг. Каля вытокаў палітычных рэпрэсій у савецкі час стаялі У. Ленін і Л. Троцкі, затым іх пераемнікам стаў I. Сталін.

Сваю ідэалогію і дакладна распрацаваны механізм палітычныя рэпрэсіі ў СССР набылі менавіта ў 1930-я гг.

У працы прадстаулен матэрыял кароткіх звестак аб палітычных рэпрэсіях 30-х гг. Таксама праца змяшчае план:

- Рэпрэсii - неабходны элемент наступлення;

- Хвалі і размах рэпрэсіунай палітыкі.

Неабходна вызначыць мэты і задачы палітычных рэпрэсій.

Галоўныя мэты палітычных рэпрэсій — аслабіць супраціўленне таталітарнаму рэжыму, які склаўся да гэтага часу, і ўмацаваць яго, выявіць і асудзіць "ворагаў народа", якія займаюцца шкодніцтвам, што перашкаджае хуткаму і паспяховаму рух па шляху пабудовы сацыялізму. "Рэпрэсіі ў галіне сацыялістычнага будаўніцтва, — лічыў I. Сталін, — з'яўляюцца неабходным элементам наступленяя".

Палітычныя рэпрэсіі мелі на мэце і вырашэнне эканамічных задач, перш за ўсё забеспячэнне таннай рабочай сілай тых галін народнай гаспадаркі, дзе патрабавалася цяжкая фізічная праца. Разгалінаваная сістэма прадпрыемстваў і ўстаноў Галоўнага ўпраўлення папраўча-працоўных лагераў і спецпасяленняў давала магчымасць накіроўваць палітзняволеных у самыя аддаленыя месцы СССР. (3;194)

Задача была у тым каб стварыць у грамадстве адпаведныя маральна-псіхалагічныя абставіны, дзе б у кожнага чалавека была няупэуненнасць у заутрашнем дні. Задача у тым, каб стварыць новае, сацыялістычнае грамадства.(1;346)

АСНОУНАЯ ЧАСТКА

  1. Рэпрэсii – неабходны- элемент наступлення.

Самай трагiчнай праявай савецкай рэчаiснасцi 30-х гадоу стала не толькi бескамрамiсная барацьба з тымi, хто не падзяляу афiцыйную палiтыку, але i правядзенне пад надуманнымi матывамi шырокiх рэпрэсiй сярод нi у чым непавiнных людзей.Задача такой “прафілактычнай работы” – стварыць у грамадстве адпаведныя маральна-псіхалагічныя абставіны, дзе б у кожнага чалавека была няупэуненнасць у заутрашнем дні. Ужо у 1930 годзе у палітычнай справаздачэ цэнтральнага камітэта IXI з’езду ВКП(б) Сталін заявіу: “рэпрэсіі у галіне сацыялістычнага будауніцтва з’яуляюцца неабходным элементам наступлення”. Хаця тут ен яшчэ дабауляу, што дадзены элемент дапаможны, а не галоуны, гэта ужо не мела асаблівага значэння, таму што асноуны змест заключауся у першай часцы выказвання. (1;346)

Адпрацоука метадау масавага знішчэння людзей вялася значна раней, яшчэ у канцы 20-х гадоу, у час правядзення так званай “шахцінскай справы”. Дадзеныя падыходы пры фабрыкаванні агінтурных матэрыялау і вядзенні следствау затым былі распаусюджаны на усю дзяржаву, у тым ліку і на Беларускую ССР. Разам з “Саюзам вызвалення Беларусі” у рэспубліцы былі заведзены дзесяткі іншых “спрау” – “Беларуская народная грамада” з 68 арыштованымі “удзельнікамі”, “Партыя вызвалення сялян” – 110 арыштаваных, “Беларуска-літоуская сялянская партыя” – 159 “удзельнікау”, “Контррэвалюцыйная паустанцкая і дэверсійна-шпіенская арганізацыя у сістэме Наркамзема БССР і Трактарацэнтра” – 627 чалавек, “Абяднанае антысавецкае падполле” – 2570 “удзельнікау” і г.д.

У пачатку 30-х гг. калі бальшавіцка-сталінская таталітарная сістэма фарміравалася, усе больш набірала моц і не уяуляла сябе без такога кампанента існавання, як шырокамаштабныя рэпрэсіі, асноуная увага у гэтых адносінах спачатку была засяроджана на сялянах, у першую чаргу на найбольш гаспадарлівай і , зразумела, больш заможнай іх часцы. Бальшавіцкая улада грэбліва называла іх кулакамі, укладвала у гэта паняцце негатыуны сэнс, што з’яулялася выразнай праявай классавага падыходу.

У сувязі з імклівымі тэмпамі калектывізацыі ужо да канца мая 1930 г. у Беларускай ССР было “раскулачана” больш за 15,6 тыс. гаспадарак заможных сялян рэпрэсіравана да 100 тыс. чалавек. Як сцвярджаюць даследчыкі, усяго за час правядзення палітыкі раскулачвання у рэспубліцы было выслана за яе межы звыш 250 тыс. сялян.

Уся гэта работа накіроувалася цэнтральнымі партыйнымі і савецкімі структурамі. Інтэнсіуна працавала створаная палітбюро ЦК ВКП(б) камісія па раскулачванню. Яе дзейнасць была станоуча ацэнена гэтым вышэйшым выканаучым партыйным органам. У пастанове “Аб кулаках”, прынятыя 20 ліпеня 1931 г. палітбюро вырашыла лічыць, што заданне па массаваму высяленню кулацкіх гаспадарак камісіяй у асноуным выканана. У далейшым мяркавалася праводзіць высяленне заможных гаспадарак з раенау суцэльнай калектывізацыі у індувідуальным парадку. Аднак на практыцы пераважау ранейшы падыход, які заключауся у разнарадках зверху па новаму узмоцненаму вышуку “кулакоу”.

У сувязі з правядзеннем на весцы шырокамаштабных рэпрэсій на аснове палітыкі раскулачвання перад вышэйшым партыйным і дзяржауным кірауніцтвам СССР паустала праблема арганізацыя існавання, працы, максімальнага выкарыстання дармавой рабочай сілы спецперасяленцау, як тады называлі у партыйна-дзяржауным апараце, спецорганах тых, хто быу рэпрэсіраваны. (1;347)

Надзвычай цяжкімі былі умовы пражывання высланых на новыя месцы. Нават камісія паліт бюро ЦК ВКП(б) па спецперасяленцах прызнавала нездавальняючае санітарнае становішча рэпрэсіраваных у новых месцах жыхарства. Была звернута увага на асабліва вялікую смяротнасць сярод дзяцей малодшага узросту (да 8-мі гадоу), якая даходзіла у некаторых месцах пасялення да 10 % ад іх колькасці на працягу месяца. Вельмі высокая дзіцячая смяротнасць, як вымушаны былі адзначыць і дадзеная камісія, і палітбюро ЦК ВКП(б), залежыла не толькі ад агульных адмоуных фактарау – санітарных, бытавых, кліматычных, але і ад недастатковага па кошлькасці і нездавальняючага па якасці харчавання.

Яно з’яулялася зусім мізэрным. Згодна з рашэннем палітбюро ЦК ВКП(б) ад 8 сакавіка 1933 г. былі устаноулены сярэднія нормы забеспячэння пазбауленых волі па сістэме наркомата юстыцыі у наступных памерах: мукі- 1,5 кг у месяц на чалавека, крупы – 1,5 кг, рыбы – 1 кг, алею – 0, 15 кг, цукру і кандытарскіх вырабау – па 0,3 кг.

Партыйна-дзяржаунае кірауніцтва СССР пастаянна займалася забеспячэннем беспартыйнай работы рэпрэсійнага канвеера. Было вырашана даць права разгляду спрау па паустанцтву і конррэвалюцый з прымяненнем вышэйшай меры сацыяльнай абароны – растрэлу – пазасудовым органам – “тройка”. Разгледзеушы 9 лютага 1933 г. пытанне ЦК кампартыі Беларусі, палітбюро ЦК ВКП(б) вырашыла даць права “тройцы” паунамоцнага прадстауніцтва у Беларусі прымяняць вышэйшую меру пакарання па справах конррэвалюцыйных арганізацый і груповак, якія складаліся з кулацкіх і белагвардзейскіх элементау. (2;51)