Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Палітычныя рэпрэсіі 1930.docx
Скачиваний:
2
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
34.42 Кб
Скачать
  1. Хвалі і размах рэпрэсіунай палітыкі.

Барацьба савецкай улады з так званымі “кулакамі” (да іх нярэдка адносілі і сераднякоу) з’явілася надзвычай маштабнай акцыяй у правядзенні рэпрэсіунай палітыкі. Калі улічыць пры гэтым сфабрыкаваную справу “Саюза вызвалення Беларусі”, дзе праходзілі 108 найбольш вядомых прадстаунікоу навуковай і творчай інтэлігенцыі, 89 з якіх былі асуджаны, а так сама іншыя “калектыуныя справы” і судзілішчы з дзесяткамі, сотнямі і тысячамі “удзельнікау”, то пачатак 30-х гадоу. уяуляецца як масавая хваля бальшавіцкіх рэпрэсій у ходзе шырокамаштабнай дзейнасці па стварэнню новага, сацыялістычнага грамадства.

У працэсе падрыхтоукі да новага нарошчвання тэмпау у рэпрэсіунай палітыцы адметнае месца займаюць надзвычай аператыуныя рашэнні, што былі зроблены вышэйшымі партыйнымі і дзяржаунымі органамі. Адразу было моцна спрошчана вядзенне надуманых спрау па падрыхтоуцы ці здзяйсненні тэрарыстычных актау. Усе больш іх стала разглядацца у пазасудовым парадку, без пракурора і адваката, з прымяненнем вышэйшай меры пакарання.

Хваля рэпрэсій начала катастрафічна нарастаць пасля сумнавядомай тэлеграмы І. Сталіна і А .Жданава з Кауказа у адрас Л Кагановіча і В.Молатава. (1;348)

Яна была адпраулена 25 верасн 1936 года. У ей сцвярджалася, што у справе выкрыцця блока АДПУ спазнілася на 4 гады. Ужо у той час характар бальшавіцкай улады быу такі, што гэта тэлеграма двух высокіх партыйных кіраунікоу павярнула ход рэпрэсійнай палітыкі у бок яе неймавернага нарошчвання, аказала крайне негатыунае уздеянне на усю гісторыю савецкай дзяржавы, у тым ліку Беларускай ССР.

Маштабы рэпрэсій у рэспубліцы, як у ва усей краіне, набылі асабліва вялікі размах. Калі з лістапада 1917 па красавік 1953 года судовымі і несудовымі органамі Беларусі было разгледжана звыш 170 тыс. спрау у адносінах да 250 тыс. чалавек, якія працягваліся да адказнасці толькі па палітычных матывах, то на працягу 1935-1940 гг.звыш85 тыс. жыхароу беларускіх зямель пацярпелі ад палітычных рэпрэсій.

Аднак, найбольш трагічнымі з’явіліся з 1937-1938 гг.-самыя чорныя у гісторыі савецкай Беларусі, як і усяго Савецкага Саюза. Дастаткова сказаць, што з 40,3 тыс рэпрэсіраваных у БССР, звесткі аб якіх былі апрацаваны у сярэдзіне 90-х гг. ХХ cт., 16040 чалавек (3981 %) былі рэпрэсіраваны. (1;349)

Размах рэпрэсій патрабавау “удасканалення” у іх афармлення. У выніку з’явіліся так званыя альбомы, збрашураваныя спісы людзей, якія трапілі укарныя органы. Гэты пералік звычайна накіроувауся асабіста Сталіну, які зацвярджау прапанаваную меру пакарання. Вядома, што на працягу 1937-1938 гг. яму былі пасланы 383 такія спісы з іменамі тысяч і тысяч адабраных для рэпрэсій людзей, як правіла з мэтай смяротнага пакарання.

У практыку правядзення рэпрэсій усе шырэй уваходзіла прымяненне фізічных метадау уздеяння на арыштаваных. Неабходнасць такой меры перыядычна пацвярджау генеральны сакратар ЦК ВКП(б) І.Сталін.

З гэтай мэтай на месца, у тым ліку у Беларускай ССР, для утрымання тых, хто быу арыштаваны, нават ствараліся рэжымныя камеры, так званыя парылкі, дзе у максімальна перапоуненых памяшкальнях, пры адсутнасці вентыляцыі, падтрымліваліся высокая тэмпература і вільготнасць. Да таго ж туды падсаджвалі агентау-даносчыкау. Даведзеных да крайней фізічнай стомленасці і маральнага адчаю людзей выклікалі на допыты, дзе следчыя таксама прымянялі самыя садысцкія метады уздзеяння. З іх дапамогай выбіваліся патрэбныя прызнанні. Тых, каго “двойкі” ці “тройкі” не прыгаворвалі да смяротнага пакарання на дадзенай стадыі, адпраулялі у шматлікія лагеры, раскіданыя у самых цяжкіх для пражывання месцах краіны, ці выкарыстоувалі на важных будоулях сацылізму у яе унутраных рэгіенах. (1;346)

Праз гэты канвеер смерці прайшлі многія мільены будаунікоу сацыялістчна-камуністычнага гмадства у Савецкім Саюзе, у тым ліку сотні тысяч БССР. Агульная колькасць рэпрэсіраваных жыхароу рэспублікі патрабуе большага абгрунтавання і удакладнення. Аднак з улікам дакументальна абгрунтавальных лічбау ужо цяпер можна гаварыць, што у савецкай беларусі яна знаходзілася у межах 500 тыс. чалавек. Рэпрэсіраваны быу кожны дзесяты жыхар таго тчасу. Фактычна кожныя дзве сям’і мелі у сваім складзе аднаго рэпрэсіраванага. Прад’яуляліся абвінавачванні у асноуным па артыкулу прапаганда і агітацыя супраць савецкай улады, а таксама па артыкулу шпіянаж.

Пры гэтым арыштоуваліся людзі розных нацыянальнасцей, але найбольш за усіх было беларусау.

Усе гэта сведчыць, што пад рэпрэсіяй траплялі практычна усе пласты і сацыяльныя катэгорыі насельніцтва - сяляне, рабочыя, служачыя, інтэлігенты, партыйна-савецкія, ваенныя работнікі і г.д.

Рэпрэсіі не абыходзілі і рабочых. З вялікай жорсткасцю і напорыстасцю бальшавіцкая улада вяла пераследванне навуковай і творчай інтэлігенцыі. У Беларускай Акадэміі навук у 1930 годзе быу арыштаваны амаль кожны трэці супрацоунік. Пагроза быць рэпрэсіраванымі пастаянна вісела над народнымі паэтамі Я.Купалам і Я. Коласам.

Такім чынам, з канца 1934 года і на працягу 1935-1936 гг. разам з правядзеннем рэпрэсій бальшавіцкім кірауніцтвам партыі і савецкай дзяржавы вялася падрыхтоучая работа да асабліва шырокамаштабнай хвалі рэпрэсіунай палітыкі, якая была разгорнута у 1937-1938 гг. У поунай ступені яна была распаусюджана і на БССР, дзе таксама былі месцы масавых растрэлау, у першую чаргу Курпаты, што пад Мінскам. Толькі з 1938 года на аснове вышэй згаданай рэазалюцыі студзеньскага пленума Цк ВКП(б) размах рэпрэсій у некаторай ступені зменшыуся.

ЗАКЛЮЧЭННЕ:

Найбольш трагічнымі з’явіліся 1937-1938 гг.-самыя чорныя у гісторыі савецкай Беларусі, як і усяго Савецкага Саюза.

Рэпрэсіі – неад’емная частка таталітарных рэжымау. Аднак, у Савецкім Саюзе, у тым ліку у БССР, у сталінскія часы іх маштаб пераузышоу усе вядомыя межы. Да гэтага прывяло усталяванні дыктатуры партыі, абсалютна безкантрольнае кіраванне краіны яе лідэрамі, што не магло не стварыць атмасферу уседазволенасці, якая набыла такія антычалавечныя формы. “Кіраунікі камуністычнай партыі разглядалі масавы тэрор як найбольш эфектыуны метад кіравання дзяржавы і грамадства.”

Каб безперашкодна праводзіць рэпрэсіуную палітыку, у дзяржаве былі створаны абставіны усеагульныя падазронасці і страху. Аднак іх перакрывала надзвычай узнеслая афіцыйная прапаганда. Яна засноувалася на пульце асобы І. Сталіна. Грамадска-палітычнае жыцце у 30-я гг., яго змест і формы, як і эканоміка, сацыяльная сфера, навука, адукацыя, культура і усе іншае, былі поунасцю падпарадкаваны створанаму бальшавіцкаму рэжыму асабістай улады.

Колькасць усіх ахвяр палітычных рэпрэсій дакладна невядома. Многія даследчыкі лічаць, што ў цэлым па СССР ахвярамі сталі больш за 10 млн чалавек. У Беларусі, паводле няпоўных падлікаў, бо многія дакумеыты не захаваліся, у 1917—1953 гг. ахвярамі палітычных рэпрэеій сталі каля 600 тыс. грамадзян.

ЛІТАРАТУРА:

  1. “Гісторыя Беларусі”, 5 том, Мінск 1997г.

  2. У. Адамушка “Палітычныя рэпрэсіі 20-50-ых гг. на Беларусі”; Мінск, 1994 г.

  3. Гісторыя Беларусі (у кантэксце сусветных цывілізацый): Вучэбны дапаможнік. Пад. рэд. В. І. Галубовіча і Ю. М. Бохана. – Мн.: Экаперспектыва, 2005

9