- •Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь
- •Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры. Міфалогія. Фальклор
- •Тэма 1. Сусветная літаратура – множнасць і адзінства нацыянальных літаратур
- •Тэма 2. Крыніцы сусветнай літаратуры. Міфалогія. Фальклор
- •§ 1. Антычная міфалогія
- •Гамер “ Іліяда”
- •Эсхіл “Прыкуты Праметэй”
- •§ 2. Хрысціянства як адна з крыніц літаратуры
- •§ 3. Казка ў сістэме фальклорных і літаратурных жанраў
- •Беларускія і японскія казкі
- •Ад фальклорных да літаратурных жанраў: казка – фабліо – народная кніга – навела
- •Тэма 3. Склад літаратуры. Літаратурны працэс. Перыядызацыя
- •§ 1. Літаратурны працэс
- •§ 2. Перыядызацыя
- •Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
- •2.1. Антычнасць
- •Антычная лірыка
- •Адраджэнне
- •Тэма 4. Роды, віды, жанры ў сістэме параўнальнага вывучэння літаратур
- •§ 1. Эпас як аповяд пра мінулае, гістарычнае і міфалагічнае
- •§ 2. Санет
- •Тэма 5. Сюжэт у сістэме “сусветная – нацыянальная літаратура”
- •§ 1. Вандроўныя сюжэты
- •§ 2. Сюжэты, якія распаўсюджваюцца шляхам кантактаў Вергілій. Энеіда
- •Легенда пра Трыстана і Ізольду
- •Тэма 6. Сусветны пантэон. Праблема аўтара ў параўнальным вывучэнні літаратур
- •§ 1. Дантэ – апошні паэт Сярэднявечча і пачынальнік Рэнесансу
- •§ 2. Шэкспір
- •§ 3. Сервантэс: старонкі жыцця і творчасці
- •Тэма 7. Твор як аб’ект сістэмнага аналіза
- •§ 1. “Боская камедыя”
- •§ 2. “Гамлет”
- •§ 3. “Дон Кіхот Ламанчскі”
- •Тэма 8. Комплексны аналіз твора.
- •І.В.Гётэ – а.Г.Радзівіл – а.М.Кашкурэвіч – в.Сёмуха – у.Караткевіч і іншыя
- •Тэма 9. Літаратурныя рухі, кірункі, плыні як аб’ект параўнальнага аналізу
- •§ 1. Барока
- •§ 2. Асветніцтва
- •§ 3. Рамантызм
- •§ 4. Сімвалізм, імпрэсіянізм у літаратуры: п.Верлен, м.Багдановіч
- •Заключэнне
- •Роберт Бёрнс
- •Поль Верлен
- •А.Рэмбо. Адчуванне.
Асноўныя літаратурныя эпохі, склад літаратуры / кірункі
Старажытнасць |
Уласна літаратурныя роды. жанры: эпас, лірыка, драма; Гістарыяграфія Красамоўства Філасофія Прыродазнаўства |
Сярэднявечча і Адраджэнне |
Старажытныя (на тэр.Еўропы акрамя ст. Грэцыі і Рыма) + сярэднявечныя: клерыкальная (царкоўна-рэліг.) л-ра, рыцарская л-ра, гарадская л-ра. Народна-эпічная л-ра (2 перыяды) Адраджэнне: гуманістычная канцэпцыя чалавека і свету; новыя жанры ў л-ры. Рэнесансны рэалізм |
17 і 18 стст. |
17 ст.: барока, класіцызм 18 ст.: эпоха Асветніцтва: асветніцкі класіцызм, асветніцкі рэалізм. сентыменталізм |
Класіка 19 ст. |
Рамантызм і рэалізм |
Апошняя трэць 19 – пач. 20 ст. |
Рэалізм (класічны / крытычны рэалізм, сацыялістычная, пралетарская л-ра) Нерэалістычныя кірункі: натуралізм, л-ра дэкадансу (сімвалізм, імпрэсіянізм, эстэтызм) |
1-я пал. 20 ст.
|
Рэалізм Мадэрнізм / авангардызм: дадаізм, кубізм, экспрэсіянізм, імажынізм, футурызм, сюррэалізм, л-ра “плыні свядомасці” |
2-я пал. 20 ст.– пач. 21 ст. |
Постмадэрнізм і мадэрнізм (неаавангардызм) Немадэрнісцкая л-ра |
2.1. Антычнасць
Межы антычнай літаратуры – стагоддзі вуснай народнай творчасці – да ІУ–У ст.н.э., прычым, старарымская літаратура з’яўляецца толькі з ІІІ ст.да н.э. Траянская вайна (як называлі адзін з вялікіх паходаў на Трою) была каля 1200 г. да н.э. А пранікненне ахейцаў (плямёны ахейцаў і данайцаў адпавядаюць назве “грэкі” ў гамераўскім эпасе) на землі стараж.культуры пачалося яшчэ з 15 ст. да н.э. Гэтыя плямёны прыходзілі на землі з высокаразвітай культурай, якая атрымала назву “крытамікенскай”, паколькі в.Крыт быў буйным цэнтрам стараж.культуры (з дасканалымі на той час мараплаваннем і гандлярствам, дойлідствам і ганчарствам, мастацтвам і пісьменнасцю). Гэту культуру найперш перанялі і засвоілі ахейскія плямёны.
Антычная літаратура – літаратура рабаўладальніцкага грамадства. Гісторыя гэтага грамадства паўплывала на фармаванне і развіццё літаратуры. На першым этапе (пераходу ад першабытнаграмадскага ладу да рабаўладальніцкага) асн.помнікам, які адлюстраваў узровень тагачаснай матэрыяльнай і духоўнай культуры, быў эпас Гамера. Гэта архаічны або дакласічны перыяд, які завяршыўся ў УІІІ ст. да н.э.
УІІ—УІ стст. да н.э. звязаны з панаваннем класічнай формы рабаўладання. Гэта быў час гарадоў-дзяржаў (полісаў) з рэспубліканскай формай кіравання, з ураўнаважаннем працы рабоў і свабодных у гаспадарцы. Час росквіту старагрэцкай л-ры, калі пашырыліся яе асн. роды, віды, жанры – перыяд класікі, або элінскі (Элада – назва Грэцыі на грэч.мове).
З ІІІ ст. да н.э. па У ст.н.э. – паслякласічны перыяд, адметны тым, што да літаратуры Старажытнай Грэцыі далучаецца літаратура Старажытнага Рыма (з сяр. ІІІ ст. да н.э.). Ужо з канца ІУ ст. да н.э. з’явіліся манархічныя дзяржавы, якія сталі вызначаць палітыку. Яны ўтварыліся пры распадзе дзяржавы Аляксандра Македонскага. У ІІІ ст. да н.э. Рымская імперыя пачала захоп дзяржаў Міжземнамор’я.
У антычнай літаратуры адбылося зараджэнне і станаўленне трох літаратурных родаў: эпасу, лірыкі і драмы. Эпас прадстаўлены творамі старагрэцкага аэда Гамера (“Іліяда”, “Адысея”), старарымскага паэта Вергілія (“Энеіда”) і інш., паэмамі героіка-легендарнага зместу, заснаванымі (у рознай ступені) на міфах. У эпасе адлюстраваны важныя для тагачаснага чалавека гістарычныя падзеі, падрабязнасці лёсу герояў, жыццёвыя рэаліі, элементы побыту і інш. Антычная лірыка данесла да нашага часу найперш перажыванні стараж.грэка або рымляніна, асаблівасці яго духоўнага жыцця, грамадзянскую пазіцыю, пошукі адказаў на філасофскія, палітычныя, маральныя пытанні, роздум пра асабістае жыццё і навакольны свет. Драма таксама займала важнае месца ў жыцці грамадства, адлюстроўваючы складаныя моманты гістарычнага быцця народаў, пабудаваная на міфах. Яна звярталася не да невялікай колькасці грамадзян, як лірыка, але да шматлікай, шматтысячнай аўдыторыі.