Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Библиографоведение.История. ВМК.doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
28.08.2019
Размер:
577.02 Кб
Скачать

БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ КУЛЬТУРЫ І МАСТАЦТВАЎ

КАФЕДРА ТЭОРЫІ І ГІСТОРЫІ ІНФАРМАЦЫЙНА-ДАКУМЕНТНЫХ КАМУНІКАЦЫЙ

БІБЛІЯГРАФАЗНАЎСТВА. Раздзел 2. ГІСТОРЫЯ

Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў II курса ФІДК

Бушуева Вольга Валянцінаўна,

старшы выкладчык

КузьмінічТаццяна Васільеўна, дацэнт,

кандыдат педагагічных навук

Саітава Валянціна Іванаўна, дацэнт,

кандыдат педагагічных навук

Мінск 2011

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь

Вучэбна-метадычнае аб’яднанне вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

Зацвярджаю

Першы намеснік Міністра

адукацыі Рэспублікі Беларусь

__________________ А.I. Жук

“_____” _________________2009 г.

Рэгістрацыйны № ТД -_____ / тып.

БІБЛІЯГРАФАЎЗНАЎСТВА. РАЗДЗЕЛ 2. ГІСТОРЫЯ

Тыпавая вучэбная праграма

для вышэйшых навучальных устаноў па спецыяльнасці

1 – 23 01 11 – Бібліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення навучальных

устаноў і кадраў Міністэрства

культуры Рэспублікі Беларусь

_______________ Н.Ю. Шмакава

“___” _______________ 2009 г.

Старшыня Вучэбна-метадычнага аб’яднання вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь па адукацыі ў галіне культуры і мастацтваў

_______________ Б.У. Святлоў

“___” _______________ 2009 г.

УЗГОДНЕНА

Начальнік упраўлення вышэйшай і

сярэдняй спецыяльнай адукацыі

Міністэрства адукацыі

Рэспублікі Беларусь

_______________ Ю.І. Міксюк

“___” _______________ 2009 г.

Рэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Рэспубліканскі інстытут

Вышэйшай школы”

______________ М.І. Дзямчук

“___” _______________ 2009 г.

Эксперт-нормакантралёр

_______________________

“___” _______________ 2009 г.

Мінск 2009

Складальнiкі:

В.І. Саітава, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

Т.В. Кузьмініч, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”, кандыдат педагагічных навук, дацэнт;

В.В. Бушуева, старшы выкладчык кафедры тэорыі і гісторыі інфармацыйна-дакументных камунікацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”.

Рэцэнзенты:

Вучоны савет Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;

В.У.Скалабан, кандыдат гістарычных навук, загадчык аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь.

Рэкамендавана да зацвярджэння ў якасцi тыпавой:

кафедрай тэорыi i гiсторыi iнфармацыйна-дакументных камунiкацый установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў”

(пратакол № 2 ад 12 .10.2009 г.);

прэзідыумам навукова-метадычнага савета ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры i мастацтваў” (пратакол № 2 ад 10.11.2009 г.);

навукова-метадычным саветам па культуры, бібліятэказнаўстве і бібліяграфіі Вучэбна-метадычнага аб’яднаннем вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь па адукацыі ў галiне культуры i мастацтваў (пратакол № 1 ад 4.12.2009 г.)

Адказны за рэдакцыю

Адказны за выпуск: В.І. Саітава

Тлумачальная запіска

Згодна вучэбнага плана дысцыпліна “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” вывучаецца студэнтамі ўсіх спецыялізацый факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый на другім курсе і студэнтамі другога і трэцяга курсаў факультэта завочнага навучання.

Актуальнасць вывучэння дысцыпліны абумоўлена фундаментальнай роллю гісторыка-бібліяграфічных ведаў у фарміраванні прафесіянальнага светапогляду студэнтаў, неабходнасцю пераемнасці гістарычнага вопыту, накопленага сусветнай бібліяграфіяй у цэлым і беларускай бібліяграфіяй як яе неад’емнай часткай.

Мэтай дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” з’яўляецца вывучэнне студэнтамі зараджэння і эвалюцыі бібліяграфіі як грамадскай з’явы на розных гістарычных этапах.

Мэтавая накіраванасць дысцыпліны абумоўлівае кола задач, вырашэнне якіх забяспечыць фарміраванне неабходных для спецыялістаў ведаў і ўменняў, а менавіта:

– раскрыць прычыны ўзнікнення бібліяграфіі, яе ролю ў інфармацыйным забеспячэнні грамадства ў асобныя гістарычныя перыяды;

– вызначыць асноўныя гістарычныя перыяды развіцця сусветнай бібліяграфіі;

– вызначыць асноўныя гістарычныя перыяды развіцця беларускай бібліяграфіі ў кантэксце сусветнай бібліяграфіі;

– прасачыць паэтапнае фарміраванне арганізацыйных структур беларускай бібліяграфіі;

– паказаць дасягненні выдатных бібліёграфаў і бібліяграфічных арганізацый;

– паказаць эвалюцыю метадычных падыходаў у фарміраванні бібліяграфічнай прадукцыі;

– тлумачыць шляхі тэарэтычнага асэнсавання бібліяграфіі;

– раскрываць значэнне і кірункі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва;

– разумець змест і значэнне міжнародных бібліяграфічных і інфармацыйных праграм.

У выніку засваення дысцыпліны студэнты павінны ведаць:

– асноўныя тэарэтычныя палажэнні гісторыі бібліяграфіі;

– інфармацыйныя бар’еры ў сістэме дакументных камунікацый, якія сталі фактарамі ўзнікнення бібліяграфічных з’яў;

– кампанентную структуру бібліяграфічнай практычнай дзейнасці ў розныя гістарычныя перыяды;

– асаблівасці фарміравання відавой структуры бібліяграфіі і бібліяграфічнай прадукцыі ў розныя гістарычныя перыяды;

– развіццё прынцыпаў і функцый бібліяграфіі і бібліяграфічнай інфармацыі;

– перыядызацыю гісторыі сусветнай і беларускай бібліяграфіі, выдатных дзеячоў;

– асноўныя дасягненні сусветнай і беларускай бібліяграфіі;

– кірункі міжнароднага бібліяграфічнага супрацоўніцтва;

– змест і значэнне міжнародных бібліяграфічных і інфармацыйных праграм.

У выніку вывучэння дысцыпліны студэнты павінны ўмець:

– выкарыстоўваць гісторыка-бібліяграфічныя веды ў прафесійнай практычнай і навуковай дзейнасці для аналізу і ацэнкі бібліяграфіі як грамадскай з’явы;

– аналізаваць і ацэньваць бібліяграфічную прадукцыю з мэтамі выяўлення каштоўнага метадычнага вопыту і выкарыстання яе ў бібліяграфічным абслугоўванні;

– выяўляць і аналізаваць дакументальную гісторыка-бібліяграфічную спадчыну,

– выкарыстоўваць вядомыя факты пры разглядзе прычынна-выніковых сувязей гісторыі бібліяграфіі;

– карыстацца бібліяграфічнымі ведамі ў непрадбачаных прафесійных і жыццёвых абставінах.

Дысцыпліна “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” цесна звязана з вучэбнай дысцыплінай “Тэорыя інфармацыі і дакументалогія”. Іх аб’ядноўвае вывучэнне праблем перадачы інфармацыі ў грамадстве (раздзел “Тэорыя інфармацыі і камунікацыі”, феномена і спецыфікі дакументальных крыніц інфармацыі, гістарычнай абумоўленасці асобных відаў дакументаў (раздзел “Дакументалогія і гісторыя кнігі”).

Для паспяховага засваення студэнтамі “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” неабходна вывучэнне дысцыплін “Бібліятэказнаўства. Раздзел 1. Тэорыя”, “Бібліятэказнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”. З бібліятэчным сацыяльным інстытутам бібліяграфія мае самыя глыбокія гістарычныя сувязі, выразныя тэндэнцыі плённага ўзаемадзеяння на працягу ўсіх гістарычных эпох.

“Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” звязана і з агульнанавуковымі дысцыплінамі “Гісторыя Беларусі” і “Культуралогія”. “Гісторыя Беларусі” дапамагае асэнсаваць канкрэтна-гістарычную абумоўленасць і грамадскую запатрабаванасць айчыннай бібліяграфіі, даваць інтэрпрэтацыю канкрэтных гістарычных з’яў. Адметныя сувязі “Бібліяграфазнаўства. Раздзел 2. Гісторыі” з “Культуралогіяй”. Гісторыка-бібліяграфічныя веды раскрываюць асаблівасці захавання, перапрацоўкі і трансляцыі дакументальна-фіксаваных ведаў паміж пакаленнямі і ўваходзяць у культуру як яе частка на ўзроўні сусвету і асобных нацыянальных культур.

Веды і ўменні, атрыманыя студэнтамі пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, неабходныя для засваення іншых дысцыпліны “Бібліятэчна-інфармацыйнае абслугоўванне”, галіновых бібліяграфічных курсаў.

У ліку эфектыўных педагагічных методык і тэхналогій пры вывучэнні дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя”, якія садзейнічаюць удзелу студэнтаў у пошуку і ўпраўленні ведамі, набыццю вопыту самастойнага вырашэння разнастайных задач, неабходна выдзеліць:

– тэхналогіі праблемна-модульнага навучання,

– тэхналогія вучэбна-даследчай дзейнасці,

– праектныя тэхналогіі,

– камунікатыўныя тэхналогіі

– практычныя бібліяграфічныя метады (пошуку, ідэнтыфікацыі і інш.)

Для кіравання вучэбным працэсам і арганізацыі кантрольна-ацэначнай дзейнасці выкладчыкам рэкамендуецца выкарыстоўваць рэйтынгавую сістэму ацэнкі вучэбнай і даследчай дзейнасці студэнтаў, варыятыўныя мадэлі кіруемай самастойнай работы, вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне.

У мэтах фарміравання сучасных сацыяльна-асабовых і сацыяльна-прафесіянальных кампетэнцый будучых спецыялістаў мэтазгодна пры правядзенні семінарскіх і практычных заняткаў выкарыстоўваць методыкі актыўнага навучання, дыскусійныя формы.

Вывучэнне дысцыпліны “Бібліяграфаўзнаўства. Раздзел 2. Гісторыя” максімальна разлічана на 118 гадзін, з якіх 70 гадзін аўдыторных заняткаў: 40 гадзін лекцый, 16 гадзін семінараў і 14 гадзін практычных заняткаў.

Праводзіцца розныя віды кантроля за самастойнай працай студэнтаў (ацэнка пісьмовых прац, тэстаў, электронных прэзентацый, вуснае субяседаванне і інш.) . Вывучэнне курса студэнтамі завяршаецца залікам.