Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
diplom_oformlenije.doc
Скачиваний:
8
Добавлен:
29.08.2019
Размер:
187.39 Кб
Скачать

УДК [882.6:378] (076)

ББК 83.3(Беі)я73

Д89

Рэкамендавана Вучоным саветам філалагічнага факультэта

14 снежня 2006 г., пратакол № 4

Складальнік д-р філал. навук, праф. А. I. Бельскі

Рэцэнзент канд. філал. навук, дацэнт Т. П. Казакова

Д 89

Дыпломныя работы па беларускай літаратуры: Метадычныя рэкамендацыі па падрыхгоўцы і абароне. Правілы афармлення. Тэматыка: для студ. спец. 1-21 05 01 "Беларус. філалогія" / склад. А. I. Бельскі. — Мінск: БДУ, 2007. — 28 с.

Метадычная распрацоўка змяшчае патрабаванні да зместу і структуры дыпломнай работы. Пазначаны арыенціры ў самастойнай навуковл-даследчай дзейнасці. Даюцца рэкамендацыі па афармленні і падрыхтоўцы дыпломнай работы да абароны.

Адрасуецца студэнтам V курса стацыянара і VI курса завочнай формы навучання філалагічнага факультэга Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

УДК [882.6:378] (076)

ББК 83.3(Беі)я73

© Бельскі А. I., складанне, 2007

Агульныя заўвагі

Дыпломная работа выконваецца на заключным этапе навучання ў БДУ, на V курсе стацыянара і VI курсе завочнай формы навучання. Яна павінна быць кваліфікацыйнай, г. зн. адпавядаць патрабаванням, якія прад'яўляюц-ца да падрыхтоўкі і афармлення дыпломных работ у вышэйшых навучальных установах. Студэнт-выпускнік павінен аднаасобна падрыхтаваць завершанае даследаванне на адну з актуальных тэм (праблем) сучаснага беларускага літаратуразнаўства. Дыпломная работа — гэта абагульненае выкладанне самастойна дасягнутых вынікаў даследавання на аснове вывучанай навуковай літаратуры. Узровень выканання работы і вынікі яе абароны даюць падставы Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі зрабіць заключэнне аб магчымасці прысваення выпускніку адпаведнай кваліфікацыі.

Прапанаваная тэматыка дыпломных работ — плён навуковай і метадычнай працы многіх выкладчыкаў кафедры беларускай літаратуры і купьтуры, у тым ліку і аўтара гэтай распрапоўкі. Штогод пералік тэм пераглядаецца і абнаўляецца. Тэмы дыпломных работ, іх кіраўнікі вызначаюцца кафедрай і па прадстаўленні дэканатам зацвярджаюцца загадам рэктара. Назва (загаловак) дыпломнай работы, якая падаецца ў Дзяржаўную экзаменаныйную камісію, павінна цалкам адпавядаць зацверджанай тэме. У выпадку, калі неабходна ўнесці істотныя карэктывы ці ўдакладненні ў фармулёўку тэмы, дэкан факультэта на аснове абгрунтавання кафедры хадайнічае аб адпаведных зменах у загадзе рэктара.

Правілы афармлення дыпломнай работы сфармуляваны ў адпаведнасці з “Інструкцыяй па афармленні дысертацыі, аўтарэферата і публікацый па тэме дысертацыі”, зацверджанай пастановай ВАК Беларусі ад 22 лютага 2006 г. (№ 2).

Метадычныя рэкамендацыі

Патрабаванні да зместу дыпломнай работы. Ад студэнта-дыпломніка патрабуецца дастаткова поўна, з належнай кваліфікаванасцю раскрыць абраную тэму. У сваёй рабоце яму неабходна ў лагічнай паслядоўнасці, аргументавана і доказна выкласці змест і вынікі даследавання. Дыпломная работа павінна мець канцэптуальны характар: асноўныя навуковыя палажэнні неабходна абгрунтаваць на аснове абагульнення літаратуразнаўчых крыніц, спасылак на іх, а таксама з дапамогай пераканальных, красамоўных прыкладаў і цытат з мастацкіх твораў. Змест праведзенага даследавання павінен адлюстраваць знаёмства дыпломніка з літаратурай па тэме, выявіць здольнасць студэнта да самастойнага аналізу і творчага мыслення, засведчыць пра яго належную філалагічную кампетэнцыю.

Выбар тэмы. Студэнту даецца права выбару тэмы для дыпломнага даследавання. Звычайна яна фармулюецца і паступова распрацоўваецца падчас працы ў навуковым спецсемінары. На заключным этапе тэма можа ўдакладняцца. Не выключана. што ў ходзе кансультацый з кіраўніком будуць уносіцца карэктывы ў план і канцэпцыю работы.

Калі студэнт выбірае тэму дыпломнан работы ўпершыню або бярэцца за даследаванне абсалютна новай тэмы, то перад гэтым трэба вызначыць свой інтарэс да пэўнага перыяду гісторыі літаратуры ці творчасці канкрэт-нага пісьменніка, а затым неабходна ўважліва азнаёміцца з прапанаванай тэматыкай. Лепш за ўсё аддаць перавагу тэме, якая так ці інакш крыху вядомая, магчыма, маюцца ўласныя напрацоўкі па ёй. Калі ж студэнт сутыкаецца з праблемай выбару, то пажадана звярнуцца па дапамогу да выкладчыка кафедры і высветліць ступень складанасці тэмы, асаблівасці яе вырашэння, атрымаць звесткі пра крыніцы даследавання. Будучы поспех у значнай ступені залежыць ад усведамлення студэнтам мэты і задач, якіх неабходна дасягнуць у працэсе даследчай дзейнасці. Зрабіўшы выбар, студэнт піша заяву на імя загадчыка кафедры з просьбай зацвердзіць тэму дыпломнай работы і прызначыць навуковага кіраўніка (гл. дадатак 1).

Студэнт можа прапанаваць уласную тэму дыпломнай работы. У гэтым выпадку яму патрэбна звярнуцца да загадчыка кафедры з пісьмовай заявай, у якой абгрунтоўваецца мэтазгоднасць гэтага даследавання. Пры станоўчым вырашэнні пытання тэма дыпломнай работы ўключаецца ў пералік тэм кафедры.

Бібліяграфія, праца з навуковымі крыніцамі. Надзвычай важным этапам у падрыхтоўцы дыпломнай работы з'яўляецца праца па вывучэнні крытычнай і мастацкай літаратуры. На першай кансультацыі выкладчык прапаноўвае бібліяграфічны спіс асноўных навуковых крыніц. якія неаб-ходна выкарыстаць пры напісанні даследавання. Разам з тым у ходзе дас-ледча-пошукавай дзейнасці студэнт працягвае знаёмства з напрацаваным літаратурна-крытычным матэрыялам па абранай тэме, складае пашыраны бібліяграфічны спіс. У бібліятэцы да паслуг наведвальнікаў у наяўнасці маюцца картатэка персаналій, сістэматычны каталог, картатэкі па беларускай літаратуры, літаратуразнаўстве і крытыцы. Арыентуючыся ў інфармацыйным банку бібліятэкі (у тым ліку з дапамогай камп'ютэра), яе аддзелах і фондах, студэнт без цяжкасцей зможа дапоўніць прапанаваны спіс літаратуры іншымі крыніцамі. Бібліяграфія па беларускім літаратуразнаўстве і творчасці асобных пісьменнікаў найбольш поўна сабрана ў спецыяльных бібліяграфічных паказальніках і даведніках (гл., напрыклад: "Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі (т. 1, с. 437—138). Дастаткова аб'ёмны спіс крытычнай літаратуры прадстаўлены ў тыпавой праграме па гісторыі беларускай літаратуры XX — пачатку XXI стагоддзя.

Пры спасылцы ў тэксце работы на адпаведную крыніцу неабходна пазначаць парадкавы нумар у бібліяграфічным спісе і нумар старонкі, якія бяруцца ў квадратныя дужкі: [4, с. 118]. Пры гэтым пасля цытаты, калі яна заканчваецца на кропку, кропка ставіцца пасля дужак; калі ж цытата ў канцы мае клічнік ці пытальнік, то гэтыя знакі захоўваюцца, а пасля дужак ставіцца кропка. Спасылкі ў тэксце даследавання на мастацкую і навуковую літаратуру, фонды музеяў і архіваў афармляюцца згодна з зацверджанымі бібліяграфічнымі патрабаваннямі (гл. дадатак 6).

План дыпломнан работы. Агульныя абрысы плана дыпломнай работы выкладчык абмалёўвае перад студэнтам ужо на першай кансультацыі. Ён прапаноўвае прыкладную канцэптуальную схему дыпломнага даследавання, якая пасля вывучэння літаратуры і заглыблення ў навуковую тэму канкрэтызуецца і ўдакладняецца. План дэталёва абмяркоўваецца з кіраўніком, у выніку прадуманасці, належнага асэнсавання ён робіцца больш лагічна вывераным і дакладным. Канчатковы варыянт плана можа лічыцца як накірунак для самастойнай даследчай дзейнасці дыпломніка.

Пажадана скласці падрабязны рабочы план дыпломнай работы, дзе варта пазначыць чарговасць вылучэння і асвятлення асноўных навуковых палажэнняў, акрэсліць канкрэтныя задачы і шляхі іх рэалізацыі.

У адпаведнасці з тэмай работы кіраўнік дае студэнту індывідуальныя заданні (па вывучэнні навуковай літаратуры, зборы матэрыялу, напісанні тэксту дыпломнага сачынення), вызначае этапы працы, сочыць за тэрмінамі іх выканання. Пры неабходнасці можа быць распрацаваны каляндарны план-графік на ўвесь перыяд працы студэнта над дыпломнай работай.

Структура і аб'ём работы. Дыпломная работа складаецца з тытульнай старонкі, зместу, уводзін, двух-трох раздзелаў, заключэння і бібліяграфічнага спіса.

Тытул (тытульная старонка) дыпломнай работы афармляецца паводле адпзведнага ўзору (гл. дадатак 2).

Змест уключае загалоўкі (назвы) структурных частак з пазначэннем старонак, на якіх размешчаны тэкст (гл. дадатак 3).

Уводзіны. У гэтай структурнай частцы даецца сціслая характарыстыка аб'екта даследавання, адзначаецца актуальнасць тэмы, абгрунтоўваецца яе выбар. робіцца агляд навуковых крыніц па тэме з мэтай высвятлення ступені яе даследаванасці і навізны. У сувязі з гэтым фармулююцца мэта дыпломнан работы і задачы, якія неабходна вырашьшь для дасягнення пастаўленай мэты (гл. дадатак 4). Пажадана акрэсліць уласны падыход да распраноўкі тэмы або праблемы, яе пэўных аспектаў, патлумачыць неабходнасць правядзення даследавання.

Асноўная частка матэрыялу выкладаецца ў двух ці некалькіх раздзелах, падзел на якія павінен адбывацца ў лагічнай паслядоўнасці. Асвятленне і доказнае абгрунтаванне асноўных навуковых палажэнняў у ходзе літаратуразнаўчага аналізу павінна быць падпарадкавана мэце і задачам навуковага пошуку. Пры выкладанні матэрыялу неабходна рабіць спасылкі на аўтараў і крыніцу запазычання той ці іншай думкі, пры гэтым вытрымкі з чужога тэксту афармляюцца ў адпаведнасці з агульнапрынятымі правіламі цытавання (гл. дадатак 5). Вельмі важна, каб у кожным раздзеле былі пададзены вынікі самастойнага даследавання тэмы з пэўнымі ацэнкамі, уласнымі меркаваннямі, канстатацыяй зробленага і сціслымі высновамі.

Заключэнне ўключае асноўныя вывады па тэме дыпломнай работы, якія павінны вызначацца навуковай аб'ектыўнасцю і глыбінёй.

Бібліяграфічны спіс складаецца з двух раздзелаў: "Спіс выкарыстаных крыніц" і "Спіс публікацый дыпломніка" (пры ўмове, што яны маюцца ў наяўнасці). Бібліяграфія прыводзіцца напрыканцы работы і афармляецца ў ад-паведнасці з агульнапрынятымі правіламі (гл. дадатак 6). Крыніцы размяшчаюцца ў алфавітным парадку паводле прозвішча аўтара ці назвы выдання, пры гэтым пералік даецца ў суцэльнай нумарацыі. Спіс выкарыстанай літаратуры павінен змяшчаць не менш за 30—35 крыніц, уключаючы выкарыстаныя выданні мастацкіх тэкстаў.

Прыкладны аб'ём дыпломнай работы — 50–55 машынапісных або 70–75 стандартных рукапісных лістоў. Аднак памер работы можа перавышаць вызначаныя межы, паколькі ён залежыць ад ступені распрацоўкі тэмы (праблемы), яе шматаспектнасці, ад шырыні ахопу пытанняў і фактычнага матэрыялу, творчага патэнцыялу студэнта і інш.

Мова і стыль дыпломнай работы. Дыпломная работа павінна быць напісана навуковым стылем. Моўнае, стылістычнае афармленне тэксту сведчыць пра ўзровень філалагічнай культуры будучага спецыяліста. Таму трэба клапаціцца пра дакладнасць, выразнасць і доказнасць выказанай думкі. Матэрыял неабходна выкладаць лагічна, паслядоўна, пазбягаць агульных выразаў, штампаў, моўных і стылёвых памылак: таўталогіі, выкарыстання слова ў няправільным значэнні, парушэння сувязі ў складаным сказе і інш. Неабходна шліфаваць стыль напісанага тэксту, бо часам адзін сказ вымагае грунтоўнай, удумлівай працы, і таму трэба "абрабіць яго... з цярпеннем" (М. Багдановіч). Дыпломная работа павінна быць пісьменнай, студэнт абавязаны вычытаць тэкст, зрабіць неабходныя выпраўленні, у тым ліку памылак друку.

Правілы афармлення. Не менш важнай уяўляецца культура афармлення дыпломнай работы. Тэкст яе павінен быць напісаны выразным почыркам або надрукаваны з дапамогай камп’ютэрных сродкаў. Дыпломная работа выконваецца на стандартнай белай паперы фармату А4, на адным баку аркуша. Яна падаецца да абароны ў цвёрдым пераплёце ці ў стандартнай папцы для дыпломнай работы.

Тэкст дыпломнай работы афармляеццаў адпаведнасці з прынятымі стандартамі. Памер шрыфту тыпу Times New Roman — 14. Колькасць знакаў у радку павінна складаць 60–70, міжрадковы інтэрвал — 1,5, колькасць радкоў на старонцы — 39–40.

Неабходна вытрымліваць памеры палёў: верхняга і ніжняга — 20 мм, левага — 30 мм, правага — 10 мм.

Пры перапісванні ці наборы тэксту неабходна захоўваць чырвоны радок, водступам выдзяляць абзацы.

Кожную структурную частку работы неабходна пачынаць з новай старонкі. Загалоўкі (назвы) структурных частак друкуюцца па цэнтры радка або пішуц-ца ад рукі тлустым шрыфтам. Кропка ў канцы загалоўка не ставіцца.

Старонкі работы нумаруюцца арабскімі лічбамі. Нумар старонкі пазначаецца на верхнім полі з правага боку без кропкі. Першай старонкай дыпломнай работы з'яўляецца тытул, які залічваецца ў агульную колькасць старонак.

Змест, уводзіны, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры не нумаруюцца.

Абарона дыпломнай работы. На кафедры ствараецца камісія па правядзенні папярэдняй абароны дыпломных работ. Перадабарона адбываецца прыкладна за месяц да абароны работы ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Прысутнасць кожнага студэнта-дыпломніка абавязковая, ён павінен падаць на разгляд напрацаваныя матэрыялы па тэме свайго даследавання.

Завершаную дыпломную работу неабходна прадставіць навуковаму кіраўніку які рыхтуе на яе водзыў. Пасля таго як работа дапушчана кафедрай да абароны, яна накіроўваецца на рэцэнзію. Студэнт, які своечасова здаў работу на рэцэнзаванне (прыкладна за 7–10 дзён да абароны), мае права азнаёміцца з рэцэнзіяй да пачатку абароны ў Дзяржаўнай экзаменацыйнай камісіі. Дыпломная работа з водзывам кіраўніка і рэцэнзіяй падаецца на разгляд загадчыку кафедры, які вырашае пытанне аб допуску студэнта да абароны. Допуск студэнта да абароны фіксуецца подпісам загадчыка кафедры на тытульнай старонцы работы.

Абарона дыпломнай работы публічная, на ёй, апрача кіраўнікоў і рэцэнзентаў, могуць прысугнічаць прадстаўнікі рэктарата і дэканата, выкладчыкі з іншых кафедраў, студэнты. У сваім выступленні (10–12 хвілін) аўтар дыпломнай работы гаворыць пра актуальнасць тэмы, знаёміць прысутных з пастаўленай мэтай і задачамі, якія вырашаліся ў працэсе літаратуразнаўчага аналізу, сцісла выкладае змест і вынікі даследавання. Студэнту могуць быць зададзены пытанні па тэме работы. Навуковы кіраўнік мае права выказацца пра дыпломнае даследаванне і яе аўтара. Рэцэнзентам даецца агульная характарыстыка работы, пры гэтым ён ацэньвае ўзровень і якасць праведзенага даследавання, адзначае вартасці і вызначае яго слабыя бакі. Пасля абмеркавання камісіяй вынікаў абароны выстаўляецца адзнака, прымаецца рашэнне аб прысваенні выпускніку адпаведнай кваліфікацыі.

Дадатак 1

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]