Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
shpargalki_k_zachetu_po_belorusskomu_yazyku.docx
Скачиваний:
20
Добавлен:
14.09.2019
Размер:
83.98 Кб
Скачать
  1. Кампазіцыя пісьмовага навуковага тэксту. Цытаты і спасылкі, іх афармленне.

Цытаты і правілы іх афармлення. Цытата - даслоўная вытрымка з якога-небудзь выказвання, кнігі ці дакумента, якая выкарыстоўваецца для пацвярджэння думкі або ілюстрацыі. Цытаты могуць афармляцца як простая і як ускосная мова. Калі цытата суправаждаецца словамі аўтара, яна афармляецца, як простая мова, і бярэцца ў двукоссе: Кандрату Кандратавічу Крапіве належаць словы: “Гарачай любоўю ўзнагароджвае народ таго, хо, пачынаючы з першых дзён свайго свядомага жыцця, назаўсёды звязаў свой лёс с лёсам народа, хто на працягу амаль паўстагоддзя аддае народу лепшыя парывы свайго сэрца, усе свае сілы і свой вялікі талент”. Калі цытата ўключаецца ў тэкст як частка сказа (або як даданы сказ), яна пачынаецца з малой літары і бярэцца ў двукоссе: Кандрат Крапіва быў катэгарычна не згодны з тымі людзьмі, якія “….. прапануюць дзеля прастаты або зручнасці выкладання ліквідаваць тыя ці іншыя асаблівасці беларускай мовы”. Шматкроп'е ставіцца на месцы пропуску слоў і выразаў у цытаце.Вершаваныя цытаты, а таксама эпіграф, запісаныя слупком, у двукоссе не бяруцца. Пры цытатах заўсёды даецца спасылка на аўтара і яго твор або толькі на аўтара. Яна звычайна размяшчаецца пасля цытаты ў дужках або ў зносцы.Спасылкi афармляюцца ў выглядзе бібліяграфіі і складаюць прэсупазіцыйны фон дадзеных тэкстаў, надаюць ім даставернасць, інфармацыйную насычанасць, а аўтарам тэкстаў – неабходную кампетэнтнасць, эрудыцыю і кваліфікаванасць

  1. Афіцыйна-справавы стыль і яго асаблівасці.

Афіцыйна-справавы стыль – адзін з функцыянальных стыляў беларускай літаратурнай мовы, які абслугоўвае сферу пісьмовых афіцыйна- справавых зносін, выкарыстоўваецца ў справаводстве і дакументах. Асноўная мэта зносін – унармаванне афіцыйных і справавых узаемадачыненняў паміж людзьмі і ўстановамі. Афіцыйна-справавы стыль мае наступныя стылявыя рысы −

высокая ступень стандартызацыі, сцісласць, частая абавязковасць фомы. Частыя паўторы адных і тых жа паняццяў. Стылістычная аднароднасць і строгасць, аб’ектыўнасць, адсутнасць эмацыянальнасці, субектыўнай ацэначнасці і размоўнасці. Пашыранасць інфінітываў. Сказы поўныя, апавядальныя, двухсастаўныя. Парадак слоў прамы. Для афіцыйна-дзелавога стылю характэрны строгасць у адборы слоý і выразаý (прысутнічалі, слухалі, згодна з пастановай, прыцсвоіць званне, вывесці са складу, у мэтах, закон, адзначыць, пастанавілі, справаздачны перыяд), аднастайнасць, сцісласць, эканомнасць выкладу, бо інфармацыя перадаецца, як правіла, ад упаўнаважанай калектывам (установай, міністэрствам, дзяржавай, урадам і інш.) асобы або групы асоб.

  1. Моўныя сродкі афіцыйна-справавога стылю.

Для афіцыйна-справавога стылю характэрна спецыфічнае выкарыстанне моўных сродкаў.

- На лексічным узроўні: ужыванне тэрмінаў і спецыфічных слоў, слоў у прамым значэнні, абрэвіятур і складанаскарочаных назваў, моўных штампаў, наяўнасць лексічных паўтораў;

- на марфалагічным узроўні: шырокае выкарыстанне інфінітываў, дзеясловаў цяперашняга часу, расшчапленне выказніка (дзеяслоў + назоўнік весці перапіску, займаць жылплошчу), ужыванне аддзеяслоўных назоўнікаў, назоўнікаў са зборным значэннем, найменняў людзей па іх прафесіі або спецыяльнасці, парадкавых лічэбнікаў са склонавымі канчаткамі; - на сінтаксічным узроўні: выкарыстанне апавядальных сказаў, ускладненых аднароднымі і адасобленымі членамі, складаных сказаў, пасіўных канструкцый, прамы парадак слоў у сказе. Адрозніваюць тры падстылі афіцыйна-справавога стылю – уласна заканадаўчы, дыпламатычны, адміністрацыйна-канцылярскі. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца ў дакументах розных жанраў, якія абагульняюць тыповыя сітуацыі афіцыйна-справавых адносін (закон, указ, статуты, нота, камюніке, пагадненне, дзелавыя паперы − заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць і іншыя).

1. Шырокае ўжыванне інфінітываў (упаўнаважыць, забяспечыць, зацвердзіць, прыняць). Даволі часта пры інфінітывах ужываюцца словынеабходна, абавязаны, мае права і пад. Фінансаванне названага мерапрыемства неабходна здзейсніць за кошт сродкаў... 2. Насычанасць сказаў аддзеяслоўнымі назоўнікамі на -нне-,-ццё, з прэфіксам -не-, -ня-: выкананне, павелічэнне, развіццё, недагляд, нявыплата, недапрацоўка і інш. 3. Частае выкарыстанне дзеясловаў цяперашняга часу ў значэнні сталага дзеяння, якое неабходна выконваць (Суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці, якія ўчынілі эканамічныя правапарушэнні, нясуць (=павінны несці) адказнасць на падставе актаў заканадаўства). 4. Шырокае ўжыванне назоўнікаў са зборным значэннем: дырэкцыя, адміністрацыя, кіраўніцтва, калегія, камісія і пад. 5. Пашыранае функцыянаванне колькасна-іменных спалучэнняў:шэсць супрацоўнікаў, 10 кліентаў. 6. Замест дзеясловаў ужыванне сінанімічных спалучэнняў назоўніка з дзеясловам: дапамагчы – аказаць дапамогу, праверыць – правесці праверку, адрамантаваць – выканаць рамонт. 7. Напісанне колькасных лічэбнікаў арабскімі лічбамі: Было забракавана 25 машын;парадкавыя лічэбнікі даюцца з абавязковым склонавым канчаткам:выраб 3-га гатунку. 8. Рэдка ў афіцыйным стылі ўжываюцца выклічнікі, а таксама займеннікі 1-й і 2-й асобы і адпаведныя асабовыя формы дзеяслова.

  1. Групы афіцыйна-справавых дакументаў і іх характарыстыка.

Моўныя асаблівасці гэтага стылю знаходзяцца ў прамой залежнасці ад жанру і зместу дзелавога дакумента, абумоўлены яго задачамі і патрабаваннямі – выразіць волю заканадаўца, прадпісаць паводзіны, давесці што-небудзь да ведама каго-небудзь. У складзе афіцыйна-справавога стылю даследчыкі выдзяляюць наступныя падстылі: 1) уласна заканадаўчы (закон, указ, грамадзянскія і крымінальныя акты, статуты); 2) дыпламатычны (нота, мемарандум, камюніке, пагадненне, канвенцыя); 3) адміністрацыйна-канцылярскі (акт, распараджэнне, загад, дзелавыя паперы, заява, характарыстыка, аўтабіяграфія, даверанасць, распіска). У навуковай літаратуры прынята падраздзяляць жанры дзелавой мовы на вусныя і пісьмовыя. Афіцыйна-справавы стыль рэалізуецца пераважна ў пісьмовай форме. Гэта віды дакументацыі, не зарыентаваныя на вусную форму выкладу, напрыклад, указ, загад, пастанова, інструкцыя, справавыя пісьмы, кодэксы і г.д. Для вуснай формы справавых зносін характэрны такія жанры справавой мовы, як дзелавая размова: кадравая, праблемная, арганізацыйная, творчая, прыём наведвальнікаў і іншыя яе разнавіднасці (перагаворы, прэзентацыі, справавая тэлефонная размова, прэсканферэнцыя, сход акцыянераў і г.д.). Спецыфічным жанрам вусных справавых зносін можна лічыць справавую спрэчку, дыскусію, палеміку, дэбаты, інструктаж, выступленне на судовым працэсе і г.д. Некаторыя з іх хоць і абапіраюцца на раней падрыхтаваны (часткова ці поўнасцю) пісьмовы тэкст, аднак маюць прыкметныя адрозненні: аўтары імкнуцца пазбягаць спецыфічных кніжных зваротаў афіцыйна-справавога стылю і выкарыстоўваюць элементы жывога размоўнага стылю, таму што сухая канцылярская мова цяжкая для вуснага ўспрыняцця.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]