Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Рабышко_УМК по ВОВ.doc
Скачиваний:
26
Добавлен:
16.09.2019
Размер:
1.54 Mб
Скачать

Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі

1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.

2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР.

3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.

4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.

1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.

Прычыны, па якім свет у другі раз апынуўся ў стане глабальнага ваеннага канфлікта, істотна адрозніваліся ад прадпасылак любой з папярэдніх войн. Стратэгія кожнай з вялікіх дзяржаў, выбар саюзнікаў і прыярытэтных задач ваюючых вызна­ча­ліся цэлым комплексам фактараў.

Аснову кааліцыі, распачаўшай вайну, складалі Германія, Італія і Японія, якія праследвалі сумесныя геапалітычныя мэты. Германія ў першую чаргу дабівалася рэ­візіі Версальскай сістэмы, у тым ліку кансалідацыі германскай этнічнай дзяржаў­насці, а таксама стварэння шырокай сферы ўплыву ў Цэнт­ральнай і Усходняй Еўро­пе. Італія імкнулася да замацавання свайго ваенна-палітычнай і эканамічнай перавагі на Балканах і ў Паўночна-Усходняй Афрыцы. Палітыка Японіі была арыентавана на тэрытарыяльную экспансію ў ціха­акеянскім рэгіёне і на Далёкім Усходзе. Пры гэтым Германія і Італія былі зацікаўлены ў складванні дастаткова шырокага ваенна-палітычнага блока, здольнага бросіць вызаў ваеннай моцы дэмакратычных краін і СССР, а Японія былі патрэбныя хутчэй стратэгічныя партнёры, здольныя блакі­ра­ваць умя­шальніцтва еўрапейскіх краін у зоне Ціхага акеяна. Усе краіны группы былі арыентаваны на карэнную трансфармацыю сусветнай палітычнай, экана­мічнай і геа­палітычнай прасторы — стварэнне «новага парадку». Аднак калі для Італіі і Японіі барацьба за перадзел палітычнай карты свету была звязана хутчэй з праг­матычнымі мэтамі, то аснову нацыстскай стратэгіі складала канцэпцыя «та­тальнай вайны» — вяртання да становішча татальнай барацьбы, у якой павінен быў нара­дзіцца «звыш­чалавек», гаспадар новага свету.

Агрэсіўнаму фашысцкаму блоку супрацьстаялі дзяржавы, зацікаўленыя ў захаванні статус-кво ў сістэме міжнародных адносін, — Францыя, Веліка­бры­танія, ЗША. Гатовыя на пэўныя саступкі краінам, пацырпеўшым ад нераў­напраўных дага­вароў Версальскай сістэмы, яны не маглі дапусціць карэннай перабудовы палі­тычнай карты свету. Акрамя абароны свайго эканамічнай і геапалітычнай перавагі, гэтыя дзяржавы выступалі і за зацвярджэнне прынцыпаў ліберальнай дэмакратыі як асноватворных для цывілізацыйнага развіцця чалавецтва.

Пэўнай дваістасцю адрознівалася пазіцыя СССР. З аднаго боку, Савецкі Саюз выступаў супраць буйнамаштабнай гвалтоўнай перабудовы палітычнай карты Еўропы і быў зацікаўлены ва ўмацаванні сістэмы калектыўнай бяспекі як спосабе блакіраваць патэнцыяльную пагрозу капіталістычнага акружэння. У той жа час, з улікам супярэчнасцей паміж фашысцкімі і дэмакратычнымі дзяржавамі, СССР атрымаў магчымасць гнуткага выбару стратэгічнай лініі, у тым ліку з магчымасцю ўключэння ў перадзел сфер уплыву ва Усходняй Еўропе. Акрамя прагматычных задач пашырэння зоны савецкага эканамічнага і ваенна-палі­тычнага ўплыву, гэта стварала магчымасць экспарта камуністычных ідэалаў.

Такім чынам, акрамя прамога суперніцтва вядучых сусветных дзяржаў, пры­чынай Другой сусветнай вайны стала сутыкненне грамадскіх сістэм, ідэа­ла­гічных канцэпцый (дэмакратыі, камунізма, фашызма) і іх геапалітычнага выра­жэння.

Пагроза вайны прымусіла усе вядучыя краіны свету ўжо з сярэдзіны 1930-х гг. прадпрымаць пэўныя крокі па нарашчванні ўзбраення. Аднак адносна па­сіўная стратэгія Велікабрытаніі, Францыі, ЗША, СССР, абумоўленная прыя­рытэтам дыпла­матычных, а не ваенных метадаў палітыкі, не дазволіла гэтым краінам правесці поў­ную мабілізацыю ваенных рэсурсаў напярэдадні вайны.

Краіны фашысцкага блока, першапачаткова валодаючыя не вельмі моцным ваенным патэнцыялам, здолелі не толькі ў значнай ступені завершыць мабілізацыю рэсурсаў напярэдадні вайны, але і пашырыць ваеена-прамысловую базу.

Другая сусветная вайна пачалася 1 верасня 1939 года. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня 1939 г. германскія спецслужбы правялі аперацыю «Гімлер». Эсэсаўцы ў польскай форме, пад кіраўніцтвам штурмбанфюрэр СС А.Наўёкса «захапілі» радыёстанцыю ў горадзе Глейвіц, з якой прагучаў зварот на польскай мове «...аб’ядноўвацца і біць немцаў». Раніцай 1 верасня 1939 г., пасля выступлення Гітлера, Германія напала на Польшчу. Звязаныя пагадненнямі аб уза­е­мадапамозе, 3 верасня вайну Германіі аб’явілі Францыя, Англія і яе калоніі і дамініёны. Пачалася Другая сусветная вайна.

Да 16 верасня германская армія акупіравала большую частку тэрыторыі Польшчы і выйшла на «лінію Керзана» — мяжу рассялення беларусаў і ўкраінцаў. Польскі ўрад 16 верасня эмігрыраваў у Румынію, а затым у Лондан. Гераічна змагалася Варшава, якая 27 верасня капітулявала. Страты польскай арміі былі значнымі. Загінула каля 65 тыс. салдат, прыкладна 140 тыс. былі паранены, у германскім палоне аказалася каля 400 тыс. салдат і афіцэраў польскай арміі, у тым ліку 70 тыс. беларусаў. Некалькі тысяч беларусаў у складзе польскіх ваенных часцей перабралася на Захад, у Францыю, Англію. Беларусы прынялі актыўны ўдзел у баях на франтах Афрыкі і Заходняй Еўропы.

У ходзе польскай кампаніі значнымі былі і германскія страты, што надоўга затрымала пачатак германскага наступлення на Францыю. Аднак прыклад Германіі развязаў рукі іншым краінам — удзельніцам Траістага пакту. У красавіку 1939 г. італьянскія фашысты пачалі акупацыю Албаніі.