- •Рабышка в. Э. «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой Сусветнай вайны)»
- •I. Першы модуль (пазнавальны)
- •1. Тлумачальная запіска
- •1.1. Мэта выкладання дысцыпліны
- •1.2. Задачы вывучэння дысцыпліны
- •2.1.2 Тэматычны план дысцыпліны (завочная форма навучання)
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы.
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны.
- •Тэма 7. Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 8. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі.
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны ў 1942—1944 гг. Крах наступальнай стратэгіі германскага вермахта.
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •4. Вучэбна-метадычная карта
- •4.1 Вучэбна-метадычная карта (дзенная форма навучання)
- •4.2 Вучэбна-метадычная карта (завочная форма навучання)
- •Курс лекцый Тэма 1. Прадмет, мэты і задачы курса «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)»
- •1. Прадмет, мэты і задачы курса.
- •2. Гістарыяграфія і крыніцы.
- •3. Перыядызацыя Другой сусветнай і Вялікай Айчыннай войнаў.
- •Тэма 2. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •1. Унутрыпалітычнае і знешнепалітычнае становішча Германіі ў 30-я гг. Хх ст.
- •2. Ачагі ваеннай напружанасці на Далёкім Усходзе, у Еўропе і Паўночнай Афрыцы.
- •3. Міжнародныя адносіны ў 1930-я гг.
- •Тэма 3. Пачатак Другой сусветнай вайны і падзеі ў Беларусі
- •1. Пачатак Другой сусветнай вайны. Прычыны і характар вайны.
- •2. Вызваленчы паход Чырвонай Арміі. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з бсср.
- •3. Краіны Прыбалтыкі ў 1939—1940 гг.
- •4. Савецка-фінская вайна 1939—1940 гг.
- •Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
- •3. Рух Супраціўлення ў краінах Еўропы
- •4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць ссср
- •Тэма 5. Ссср напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны
- •3. Ваенная рэформа ў ссср.
- •Тэма 6. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны
- •1. Нападзенне фашысцкай Германіі на ссср. Мэты Германіі ў вайне супраць Савецкага Саюза.
- •2. Мабілізацыя сіл і сродкаў краіны для барацьбы з фашысцкай агрэсіяй.
- •Тэма 6. Акупацыйны рэжым
- •1. Ваенна-эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні акупацыйных улад на захопленых тэрыторыях.
- •2. Палітыка генацыду. Карныя экспедыцыі.
- •3. Калабарацыя ў Беларусі.
- •Тэма 7. Партызанская і падпольная барацьба супраць германскіх агрэсараў на захопленай тэрыторыі Беларусі
- •1. Станаўленне і распаўсюджанне народнага супраціўлення.
- •2. Савецкія партызаны і Армія Краёва.
- •3. Партызанскі рух у перыяд вызвалення Беларусі.
- •4. Падпольная барацьба
- •Тэма 9. Падзеі на франтах вайны. Крушэнне наступальнай стратэгіі германскага вермахта
- •Тэма 10. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •3. Узаемадзеянні партызан, падпольшчыкаў, мірнага насельніцтва з Чырвонай Арміяй.
- •Тэма 11. Савецкі тыл у гады вайны
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •1. Перавод эканомікі ссср на ваенныя рэльсы.
- •2. Усходнія раёны ссср — асноўная ваенна-прамысловая база.
- •3. Дапамога ссср па ленд-лізу.
- •4. Палітычная агітацыя і прапаганда.
- •5. Працоўны подзвіг савецкага народа.
- •Тэма 12. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў.
- •2. Берлінская аперацыя. Патсдамская канферэнцыя.
- •3. Капітуляцыя Японіі. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Вынікі і ўрокі.
- •4. Удзел воінаў-беларусаў на франтах Вялікай Айчыннай вайны, у складзе саюзных армій і Еўрапейскім руху Супраціўлення
- •5. Беларусь — адна з краін-заснавальніц аан. Нюрнбергскі працэс над ваеннымі злачынцамі.
- •6. Людскія і матэрыяльныя страты беларускага народа
- •Заключэнне
- •Пытанні да заліку па дысцыпліне «вялікая айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце другой сусветнай вайны)»
- •Храналогія гістарычных падзей
- •Слоўнік гістарычных тэрмінаў і паняццяў
- •Літаратура
- •Iі. Другі модуль (кантралюючы) практычныя заняткі па курсе
- •Тэма 1. Савецкі Саюз і краіны свету напярэдадні і ў пачатку Другой сусветнай вайны
- •Тэма 2. Акупацыйны рэжым на тэрыторыi Беларусi
- •Тэма 3. Партызанская і падпольная барацьба савецкага народа на акупіраванай тэрыторыі Беларусі
- •Тэма 4. Вызваленне Беларусі ад германскіх захопнікаў
- •Тэма 5. Заканчэнне Вялікай Айчыннай і Другой сусветнай войнаў
- •Тэсты і заданні па курсе
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 1—4.
- •V. Назавіце прычыны, па якіх не быў заключаны дагавор аб узаемадапамозе паміж ссср, Францыяй і Велікабрытаніяй летам 1939 г.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 5—8.
- •IV. Ахарактарызуйце акупацыйную палітыку, якую праводзіла германскае камандаванне на тэрыторыі Беларусі. Пералічыце асноўныя мерапрыемствы.
- •V. Назавіце храналагічныя межы, змест і асноўныя вынікі этапаў Рэйкавай вайны.
- •Прамежкавы кантроль па тэмах 9—12.
- •IV. Пералічыце складовыя часткі, асноўныя падзеі і значэнне Беларускай наступальнай аперацыі.
- •V. Суаднясіце паміж сабой
- •Выніковы кантроль
Тэма 4. Акупацыя Германіяй краін Еўропы
1. «Дзіўная вайна». 2. «Бітва за Англію». Агрэсія Германіі на Балканах.
3. Рух Супраціўлення ў краінах Заходняй Еўропы.
4. Падрыхтоўка Германіі да вайны супраць СССР.
1. «Дзіўная вайна».
3 верасня 1939 г. Англія і Францыя аб’явілі Германіі вайну. Аднак ніякіх актыўных ваенных дзеянняў не вялося. Праціўнікі абмяжоўваліся толькі перастрэлкамі, якія амаль не прыносілі стратаў. Дзеянні авіяцыі бакоў не выходзілі за межы разведвальных палётаў. 8 месяцаў «дзіўнай вайны», бяздзеяння англа-французкіх і германскіх войск, скончыліся 10 мая 1940 г.
Гэты час заходнія краіны выкарыстоўвалі, каб паспрабаваць перанакіраваць германскую агрэсію супраць Савецкага Саюза. З верасня 1939 г. па красавік 1940 г. адбылося каля 160 тайных сустрэч паміж прадстаўнікамі Германіі, Англіі і Францыі. Антысавецкая кампанія з боку Англіі і Францыі значна ўзмацнілася з правядзеннем Савецкім Саюзам жорсткай палітыкі ў адносінах да Прыбалтыкі і ў сувязі з савецка-фінскай вайной.
Гітлераўскае кіраўніцтва выкарыстала перыяд «дзіўнай вайны» для падрыхтоўкі ўзброеных сіл; выпуску новых узораў баявой тэхнікі і боепрыпасаў; для абучэння войск новым прыёмам вайны з улікам вопыту баявых дзеянняў у Польшчы. Актыўна праводзілася агітацыйна-прапагандысцкая дзейнасць у заходніх краінах.
Восенню 1940 г. Германія распачала новы этап захопніцкай дзейнасці ў Еўропе. 9 красавіка 1940 г. капітулявала амаль без барацьбы Данія, а ўзброеныя сілы Нарвегіі склалі зброю толькі праз 50 дзён супраціўлення, 10 чэрвеня 1940 г.
У маі 1940 г. Германія пачала генеральнае наступленне праз Люксембург, Бельгію, Галандыю, захапіўшы гэтыя краіны. Англа-французскі фронт быў прарваны, і да 20 мая саюзнікі былі акружаны ў Францыі. Але па загаду Гітлера наступленне было спынена на двое сутак, што дазволіла англічанам арганізаваць эвакуацыю сваіх войскаў на Брытанскія астравы. Пры гэтым давялося пакінуць усё ўзбраенне.
5 чэрвеня ў адпаведнасці з планам «Рот» пачалося наступленне вермахта ў цэнтральныя раёны Францыі. Французскія войскі, застаўшыся без англічан, страцілі ўсялякую рашучасць змагацца. Сярод грамадскага насельніцтва пачалася паніка, французскі ўрад абвясціў Парыж «адкрытым горадам», і ў яго без боя ўступіоі германскія войскі. 22 чэрвеня 1940 г. у тым жа вагоне, і ў тым жа Камп’енскім лесе, дзе было падпісана перамір’е 1918 г., немцы, цяпер ужо пераможцы, прадыктавалі Францыі новыя ўмовы перамір’я. Германія акупавала ўсю паўночную і заходнюю Францыю. Маршал А. Петэн, кіраўнік новага прагерманскага ўраду, вымушаны быў падпісаць перамір’е і з Італіяй, якая ўступіла ў вайну 10 чэрвеня 1940 г.
Сталіцай неакупаванай часткі краіны стаў невялікі гарадок Вішы, дзе стаў фармавацца прафашысцкі рэжым пад кіраўніцтвам французскага маршала Петэна.
Паралельна з ваеннымі дзеяннямі ў Еўропе, італьянскія войскі праводзілі захопніцкую палітыку ў Афрыцы. Яны захапілі Брытанскія Самалі, частку Кеніі, Судан, а ў верасні 1940 г. праніклі праз Лівію ў Егіпет, аднак тут былі спынены і разбіты англічанамі.
2. «Бітва за Англію». Агрэсія Германіі на Балканах.
Пасля капітуляцыі Францыі Англія ў адзіночку супрацьстаяла Германіі. Згубны курс «замірэння» урада Н.Чэмберлена прывёў да яго паражэння на парламенцкіх выбарах 10 мая 1940 г. Кааліцыйны ўрад на чале з лідэрам кансерватараў У. Чэрчылем заняў вельмі жорсткую антыгерманскую пазіцыю.
4 ліпеня У. Чэрчыль у выступленні перад парламентам заявіў аб вайне да пераможнага канца і адмёў усе варыянты перамоў з Гітлерам.
Вермахт рыхтаваўся да выканання дырэктывы №16 «Марскі леў». Акупацыя Англіі павінна была распачацца 17 ліпеня 1940 г. Аднак пачатак аперацыі «Марскі леў» некалькі разоў пераносіўся. Спробы Германіі паслабіць краіну масавымі бамбардзіроўкамі не мелі вялікага выніку. З ліпеня па канец кастрычніка 1940 г. англійская авіяцыя страціла 915 знішчальнікаў, нямецкія страты склалі 1733 самалётаў.
У.Чэрчыль разумеў ўсю небяспечнасць становішча краіны, таму ён звяртаецца 25 чэрвеня 1940 г. да І.В. Сталіна і да кіраўніцтва ЗША, каб схіліць іх да агульнай барацьбы супраць Германіі. Аднак Англія не ўяўляла сур’ёзнай палітычнай сілы, таму Масква пакінула прапановы У.Чэрчыля без адказу. А ЗША «рабіла грошы» на еўрапейскай вайне — ваенная прадукцыя пастаўлялася абодвум бакам. Так, прыватныя фірмы ЗША да 1944 г. пастаўлялі нафтапрадукты гітлераўскай Германіі. Толькі вясной 1941 г. урад ЗША стварыў ваенныя базы ў Грэнландыі і Ісландыі, і актывізавалася барацьба супраць германскіх падводных лодак у Атлантыцы.
Толькі 14 верасня 1940 г. нямецкія ваенныя пераканалі Гітлера адкласці аперацыю «Марскі леў» на нявызначаны тэрмін у сувязі з вялікай ступенню рызыка правалу. Улічваючы значныя страты, якія панесла нямецкая авіацыя, а таксама неабходнасць падрыхтоўкі да нападу на Савецкі Саюз, гітлераўскае камандванне вясной 1941 г. амаль спыніла паветраныя налёты на Англію.
Вельмі хутка ў Лондана з’явіўся моцны козыр ў ваеннай і дыпламатычнай барацьбе супраць Германіі. 27 кастрычніка 1940 г. брытанскія матэматыкі раскрылі прынцып работы нямецкай шыфравальнай машыны «Энігма». Гэта дазволіла ведаць аб усіх перагаворах германскага ваеннага камандавання. Было канчаткова высветлена, што агрэсіі супраць Англіі ў бліжэйшай будучыні не будзе.
Пасля перамогі над Захадам асаблівую ўвагу Берліна прыцягвалі краіны Балканскага рэгіёну. Па-першае, гэта быў важны стратэгічны рэгіён у планах падрыхтоўкі вайны супраць СССР. Балканскія краіны пры правядзенні адпаведнай работы з іх урадамі маглі стаць саюзнікамі Берліна і іх тэрыторыю, матэрыяльныя і людскія рэсурсы можна было б выкарыстаць у вайне супраць Савецкага Саюза. Да таго, на Балканах вельмі моцны ўплыў мела Англія — і гэты ўплыў трэба было ліквідаваць.
У адносінах да Балгарыі, Румыніі, Венгрыі і Фінляндыі праводзілася палітыка як прамога націску, так і выкарыстоўвалася пакрыўджанасць гэтых краін на СССР, асабліва Румыніі і Фінляндыі. Новым саюзнікам абяцаліся і значныя тэрытарыяльныя набыцці на Усходзе.
Румыніі абяцалі вярнуць Малдавію (Бесарабію) і дадаць паўднёвыя раёны Украіны. У адказ урад Антанэску дазволіў ўвесці на тэрыторыю краіны германскія войскі і даў згоду на сумеснае нападзенне на СССР. Аналагічную згоду даў урад Фінляндыі восенню 1940 г., якой была абяцана Карэлія і Ленінградская вобласць, акрамя тэрыторыі багацейшых нікелевых радовішчаў.
Пасля жорсткага націску з Берліна ў сакавіку 1941 г. аб далучэнні да «траістага пакта» заявіў урад Балгарыі. Гэта рашэнне было з незадавальненнем успрынятае балгарскім народам. У выніку ў краіну былі ўведзены нямецкія войскі. Берлін таксама апрацоўваў урад Югаславіі. Вельмі моцную падтрымку Германіі аказвалі сепаратысцкія колы харвацкіх нацыяналістаў.
25 сакавіка 1941 г. урад Цвятковіча падпісаў пратакол аб далучэнні да «траістага пакту». Гэта выклікала востры палітычны крызіс у краіне і прывяло да дзяржаўнага перавароту 27 сакавіка 1941 г. Новы ўрад генерала Сімовіча 5 красавіка 1941 г. заключыў дагавор аб сяброўстве і ненападзенні паміж СССР і каралеўствам Югаславіі. СССР імкнуўся захаваць незалежнасць Югаславіі і Грэцыі, але такія памкненні ў склаўшайся рэчаіснасці ў Еўропе былі немагчымымі да выканання. Падпісанне такога дагавору перакрэслівала ўсе планы гітлераўскай Германіі, таму 6 красавіка 1941 г. германскія, італьянскія і венгерскія войскі ўторгліся ў Югаславію. Яшчэ не дамогшыся канчатковай перамогі, 12 красавіка Гітлер падзяліў Югаславію паміж Германіяй, Італіяй, Венгрыяй і Балгарыяй. А 18 красавіка 1941 г. у Сараеве быў падпісаны акт аб капітуляцыі Югаславіі. Харватыя была абвешчана «незалежнай» дзяржавай.
Найбольш моцныя пазіцыі Англія мела ў Грэцыі. Менавіта з гэтай нагоды, адначасова з агрэсіяй супраць Югаславіі разгарнуліся ваенныя дзеянні супраць Грэцыі. Гарыстая мясцовасць спрыяла грэкам, якія доўгі час малымі сіламі трымалі абарону на горных перавалах на балгарскай і албанскай межах. Падтрымку Грэцыі аказаў англійскі экспедыцыйны корпус, які налічваў 50 тыс. чалавек. Але ў выніку здрады камандуючага грэчаскай арміі яна 23 красавіка капітулявала. Германскія і італьянскія войскі акупіравалі краіну і шматлікія астравы ў Эгейскім моры, у тым ліку востраў Крыт, якому адводзілася роля плацдарма для захопу Суэцкага канала і краін Бліжняга Усходу. Паўднёва-усходняя Еўропа аказалася пад кантролем агрэсараў, якія значна ўмацавалі свае пазіцыі. Краіны, якія не пайшлі насустрач агрэсіўным планам Берліна, страцілі сваю нацыянальную незалежнасць.