Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
вопросы спецуха.doc
Скачиваний:
0
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
108.03 Кб
Скачать

8. Сусветныя ир I паслугi ў сферах нт и мк

Асн. вiдам iнф-б/гр выдання ў буйных замежных краiнах ў канцы 1960-х гадоў былi рэф часопiсы, такия, напрыклад, як Index Medicus, Chemical abstracts, Inspec. Яны знайшлi шырокае распаўсбджванне дзякуючы паўнаце прадстаўлення iнф. Таксама на падставе аднаразовай апрацоўкi iнфармацыi рыхтавалiся выпускi сiгнальнай iнфармацыi. У канцы 1960-х гадоў пачалося стварэнне БД у пачатку як поўных аналагаў рэф.выданняў. Але iх падрыхтоўка хоць i не адмянiла выдання рэф. часопiсаў, але зрабiла iх больш дарагiмi. У стварэннi iнфармацыйнай прадукцыi ў буйных краiнах свету прымаюць удзел галiновыя бiблiятэкi, навукова-тэхнiчныя таварыствы, унiверсiтэты, камерцыйныя фiрмыi iншыя ўстановы. Найбольшая колькасць электронных iнфармацыйных рэсурсаў ствараецца у наш час ў ЗША.

З канца 1980-х гадоў адбываецца актыўнае ствар. нац. i сусветных сетак перадачы НТіМК, забяспечваецца доступ да iх, ствараюцца магчымасцi дыялогавага доступу карыстальнiкаў да аддаленых БД. Аб гэтым сведчыць стварэнне сусветнай сеткi навукова-тэхнiчнай iнфармацыi STN (The Scientific and Technical Information Network). Яна функ-нуе на базе трох буйных iнф. цэнтраў: FIZ Karlsruhe (Германiя), Chemical Abstracts Service– CAS (ЗША), а таксама JICST (Японiя). Сетка STN дазваляе карыстальнiкам атрымаць доступ да 180 БД, якiя ў сукупн. ўключаюць больш за 130 млн. запiсаў, у тым лiку даныя аб камерцыйнай дзейнасцi прамысловых i гандлёвых прадпрыемстваў, рэф. i фактаграфiчную iнф. па хiмii, матэматыцы, фiзiцы, бiялогii, медыцыне. У сетцы забяспечваецца таксама прамы доступ да 18 спецыялiзаваных патэнтных БД, а таксама да 23 БД, якiя змяшчаюць патэнтную iнфармацыю разам з iнш. У сетцы таксама змяшчаюцца поўныя тэксты артыкулаў з найбольш вядомых часопiсаў па хiмii.

Разам з сусветнавядомымi iнфармацыйнымi сеткамi НТІ свае ІР прапануюць карыстальнiкам галiновыя бiблiятэкi, навукова-тэхнiчныя таварыствы i iншыя арганiзацыi. Яны прадстаўляюць як традыцыйныя бiблiяграфiчныя i рэфератыўныя БД, iх вузкатэматычныя фрагменты, так i iншую iнфармацыю ( фактаграфiчную).

У галiне сельскай гаспадаркi асноўнымi мiравымi цэнтрамi–генератарамi БД з’яўляюцца: нацыянальная сельскагаспадарчая бiблiятэка ЗША. Нацыянальная с/г бiблiятэка ЗША – гэта каардынацыйны цэнтр с/г б-к краiны. Яна стварае ІР па с/г i сумежных галiнах i забяспечвае доступ да iх. Адна з сусветнавядомых БД бiблiятэкi – AGRICOLA.Гэта б/гр БД, якая ўключае iнф аб кнiгах, артыкулах з перыядычных выданняў, дысертацыях, патэнтных дакументах i iншыя дакументы, якi захоўваюцца не толькi бiблiятэцы. У галiне медыцыны ў 1960-я гады нацыянальнай медыцынскай бiблiятэкай ЗША была створана аўтаматызаваная iнфармацыйная сiстэма MEDLARS. У наш час яна пераўтварылася ў комплекс з 40 БД. Буйнейшай з iх з’яўляецца БД Medline.У якасцi iнфармацыйна-пошукавай мовы вакарыстоўваецца тэзаурус Mesh, якi зараз перакладзены на русскую мову. У вынiку гэтага магчыма праводзiць iнфармацыйны пошук на рускай мове. Medline змяшчае iнфармацыю аб фундаментальных бiямедыцынскiх даследаваннях, клiнiчнай медыцыне, стаматалогii i iншых галiнах медыцыны.У ёй адлюстраваны артыкулы з перыядычных выданняў, выданняў, якя працягваюцца, кнiгi, матэрыялы канферэнцый, дысертацыi. Значная большасць матэрыялу суправаджаецца пашыранымi рэфератамi.

Значную цiкавасць для забеспячэння iнфармацыйных патрэбнасцей маюць iнфармацынныя рэсурсы мiжнародных цэнтраў, у якiх адлюстроўваюцца асобныя вiды дакументаў.

У адпаведнасцi з Мадрыдскiм пагадненнем аб мiжнароднай рэгiстрацыi знакаў (1891г) мiжнароднае бюро WIPO стварыла рэгiстрацыйную БД «ROMARIN» (READ ONLY MEMORY OF MADRID ACTIVE REGISTRY INFORMATION), доступ да якой забяспечваецца ў рэжыме on-line, а таксама i на CD-ROM дысках, якiя змяшчаюць iнфармацыю аб усiх мiжнародных рэгiстрацыях таварных знакаў. Iснуюць дзве разнавiднасцi дыскаў «ROMANIN»:BIBLIO и IMAGES. Дыск BIBLIO папаўняецца кожныя 4тыднi i кожны новы дыск замяняе папярэднi.Ён змяшчае бiблiяграфiчную iнфармацыю па 18 рэквiзiтах, а таксама ўсе найменнi месцаў пахождання, зарэгiстраваныя ў адпаведнасцi з Лiсабонскай дамовай по 11 рэквiзiтам. У якасцi дадатковых пошукавых сродкаў ў сiстэму ROMANIN уваходзяць таксама дыскi з Нiццкай i Венскай классiфiкацыямi таварных знакаў. Штогодна на дыске IMAGES размяшчаюцца ўсе выявы таварных знакаў за чарговы 20-гадовы перыяд.