Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Журналістыка 4 курс.rtf
Скачиваний:
1
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
261.04 Кб
Скачать

Установа адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка»

ЗАЦВЯРДЖАЮ

Прарэктар па вучэбнай рабоце

_____________ Ю.А.Быкадораў

«____» ____________ 2011 г.

Рэгістрацыйны № УД-________________

Праграма журналісцкай практыкі для спецыяльнасЦі

1-02 03 03-05

«Беларуская мова і літаратура. Журналістыка»

Мінск 2011Складальнік:

Т.А. Курышка-Луйгас, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры беларускай літаратуры

31.05.2011 (пратакол № 12)

В.а. загадчыка кафедры

__________________ І.М.Гоўзіч

Адобрана і рэкамендавана да зацвярджэння саветам факультэта беларускай і рускай філалогіі

01.06.2011 (пратакол № 9)

Старшыня

__________________ В.Д.Старычонак

Тлумачальная запіска

У адпаведнасці з адукацыйным стандартам спецыяльнасці практыка студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі дзённага навучання прадугледжвае паэтапнае замацаванне тэарэтычных ведаў, атрыманых у час лекцыйных, семінарскіх, лабараторных заняткаў па розных вучэбных дысцыплінах, а таксама набытых прафесійных навыкаў, арганізацыйных і камунікацыйных здольнасцей, развіццё творчых ініцыятыў студэнтаў.

На працягу 4-х тыдняў, з пачатку ліпеня кожнага года, згодна з вучэбным планам, студэнты 4-га курса спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Журналістыка» пачынаюць вытворчую практыку ў рэдакцыях рэспубліканскіх, рэгіянальных, шматтыражных СМІ Рэспублікі Беларусь.

Мэта практыкі — сфарміраваць у студэнтаў уяўленне аб практычнай дзейнасці газеты, часопіса; пазнаёміць з арганізацыяй і планаваннем работы рэдакцыі, з асаблівасцямі працы журналіста, з працэсам падрыхтоўкі і выпуску перыядычнага выдання.

Задача практыкі — падрыхтаваць студэнтаў да самастойнай прафесійнай дзейнасці па спецыяльнасці.

У працэсе практычнай работы будучы журналіст павінен не толькі выканаць заданні, прадугледжаныя праграмай, але і паспрабаваць выпрацаваць уласную сістэму прафесійных каштоўнасцей, навучыцца аналізаваць асабістую пазіцыю адпаведна з тымі патрабаваннямі, якія сучаснае грамадства прад’яўляе журналісту, набываць навыкі працы ў рэдакцыйным мікраасяродку.

Творчае супрацоўніцтва студэнтаў з вопытным майстрам слова дапаможа правесці апрабацыю на практыцы ўсіх асноўных тэарэтычных палажэнняў вучэбнай праграмы, выкрышталізаваць і замацаваць адметны стыль, вызначыць узровень прафесійнага майстэрства.

Праграма практыкі выконваецца студэнтамі пад кіраўніцтвам журналіста ад рэдакцыі і пад кантролем выкладчыка факультэта. Усе арганізацыйныя і творчыя пытанні вырашаюцца факультэцкім кіраўніком практыкі загадзя, да пачатку ўстановачнай тэматычнай канферэнцыі. Ён забяспечвае дакладнае планаванне, арганізацыю, улік вынікаў праходжання студэнтамі практыкі.

У склад праграмы ўваходзяць дакладна распрацаваныя мэты і вызначаныя абавязкі студэнтаў, факультэцкага кіраўніка практыкі.

У выніку праходжання практыкі студэнт павінен

ведаць:

  • асаблівасці працы рэдакцыйнага калектыву;

  • спецыфіку дзейнасці творчых і тэхнічных аддзелаў рэдакцый;

  • функцыі кіраўніцтва рэдакцыі і супрацоўнікаў яе структурных падраздзяленняў;

  • асновы творчага працэсу, правядзення літаратурнага рэдагавання і праўкі газетнага матэрыялу;

умець:

  • арыентавацца ў структуры рэдакцыйнага апарата;

  • арыентавацца ў рэдакцыйнай дакументацыі (планы работы);

  • ствараць журналісцкія матэрыялы з выкарыстаннем розных метадаў збору інфармацыі.