Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Журналістыка 4 курс.rtf
Скачиваний:
1
Добавлен:
27.09.2019
Размер:
261.04 Кб
Скачать

Інфармацыйна-метадычная частка Патрабаванні да зместу і афармлення індывідуальнага задання і справаздачы па практыцы

Пасля заканчэння журналісцкай практыкі праводзіцца яе абмеркаванне на выніковай канферэнцыі з удзелам усіх студэнтаў, выкладчыкаў журналістыкі, прадстаўнікоў рэдакцый СМІ.

Па выніках журналісцкай практыкі студэнт павінен здаць наступную дакументацыю:

1. Дзённік практыкі.

2. Пісьмовую справаздачу аб праходжанні практыцы, завераную подпісам непасрэднага кіраўніка практыкі.

3. Публікацыі або падрыхтаваныя да друку матэрыялы, завераныя галоўным рэдактарам, а таксама арыгіналы работ з праўкай рэдакцыі.

4. Пры наяўнасці падрыхтаваныя да друку пісьмы чытачоў, а таксама адказы на пісьмы.

5. Пісьмовую характарыстыку непасрэднага кіраўніка практыкі аб праходжанне практыкі студэнтам.

Абавязкі метадыста і супрацоўнікаў базавых устаноў

Для ажыццяўлення кіраўніцтва практыкай і аказання ўсебаковай дапамогі студэнтам да групы прымацоўваецца метадыст.

Да пачатку размеркавання студэнтаў па рэдакцыях выданняў наладжвае кантакты з рэдактарамі газет і часопісаў, знаёміць іх з мэтамі, задачамі, зместам практыкі і тэрмінамі яе правядзення. Загадзя ўзгадняе пытанне пра колькасны склад практыкантаў. Забяспечвае заключэнне дамоў аб правядзенні практыкі.

Прымае ўдзел ва ўстановачнай і выніковай канферэнцыях па практыцы. Забяспечвае дакладнае планаванне, арганізацыю, улік вынікаў праходжання студэнтамі практыкі.

Зацвярджае індывідуальныя планы работы студэнтаў, кансультуе практыкантаў падчас праходжання практыкі па ўсіх арганізацыйных і творчых пытаннях.

Наведвае рэдакцыі выданняў з мэтай кансультацыі і кантролю работы практыкантаў.

Правярае справаздачы студэнтаў і выстаўляе адзнакі за практыку.

Абавязкі студэнта-практыканта

У час практыкі студэнт працуе ў якасці пазаштатнага творчага супрацоўніка рэдакцыі газеты і таму выконвае ўсе патрабаванні, якія прадугледжаны службовымі абавязкамі для ўсіх членаў калектыву.

Студэнты знаёмяцца са структурай рэдакцыі, прымаюць удзел ва ўнутрырэдакцыйнай і масавай рабоце рэдакцыі, рыхтуюць да публікацыі матэрыялы ўласных і пазаштатных аўтараў, адказваюць на пісьмы чытачоў, знаёмяцца з творчым вопытам таленавітых супрацоўнікаў рэдакцыі.

Студэнты-практыканты назіраюць і аналізуюць арганізацыю працы рэдакцыйнага калектыву (планаванне, яго віды, методыка збору інфармацыі прафесійнымі журналістамі, формы камунікатыўнага супрацоўніцтва з аналагічнымі структурамі, рэалізацыя творчых ініцыятыў і інш.).

Падвядзенне вынікаў практыкі

Пасля завяршэння практыкі ў трохдзённы тэрмін студэнты прадстаўляюць кіраўніку практыкі ад факультэта справаздачную дакументацыю. Рыхтуюць выпуск насценгазеты.

Крытэрыі ацэнкі за практыку

У адпаведнасці з вучэбным планам факультэта беларускай і рускай філалогіі студэнтам выстаўляецца дыферынцаваны залік па журналісцкай практыцы. Залік выстаўляецца пры ўмове штодзённага наведвання імі рэдакцыі сродку масавай інфармацыі, наяўнасці належным чынам аформленай і своечасова здадзенай дакументацыі (справаздача), а таксама ўласных публікацый.

«10» выстаўляецца пры прадстаўленні ўзорна аформленай дакументацыі і 5-ці апублікаваных матэрыялаў;

«9» выстаўляецца пры прадстаўленні аформленай належным чынам дакументацыі, 4-х апублікаваных матэрыялаў і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«8» выстаўляецца пры прадстаўленні аформленай належным чынам дакументацыі, 3-х апублікаваных матэрыялаў і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«7» выстаўляецца пры прадстаўленні справаздачнай дакументацыі, 2-х апублікаваных матэрыялаў і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«6» выстаўляецца пры прадстаўленні справаздачнай дакументацыі, 2-х апублікаваных матэрыялаў і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«5» выстаўляецца пры прадстаўленні справаздачнай дакументацыі, 1-го апублікаванага матэрыялу і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«4» выстаўляецца пры прадстаўленні справаздачнай дакументацыі і 1-го матэрыялу, падрыхтаванага да публікацыі (заверанага подпісам супрацоўніка СМІ і пячаткай установы СМІ);

«3», «2», «1» выстаўляюцца ў выпадку невыканання студэнтам індывідуальнага задання па журналісцкай практыцы.

Справаздача аб праходжанні практыкі павінна быць напісана са строгім захаваннем арфаграфіі і сінтаксісу беларускай мовы, стылістычна выразнай. Не дапускаюцца прастамоўе, клішэ, таўталогія, эмацыйныя выразы тыпу «мне падабаецца», «мне не спадабалася». Назіранні, заключэнні, абагульненні павінны быць падстаўнымі, пацверджанымі фактамі і праілюстраванымі.

Справаздача можа будавацца ў апавядальнай манеры: падаюцца ўражанні практыканта пра тое, што яму ўдалося даведацца, зрабіць, з якімі цяжкасцямі ён сутыкнуўся, якія праблемы давялося вырашаць. У справаздачы павінны давацца падрабязны аналіз практыкі, разбор адметных эпізодаў уласнай работы, развагі пра творчыя знаходкі і пралікі, заўвагі і пажаданні па ўдасканаленні арганізацыі практыкі. Аб’ём справаздачы павінен складаць не менш за 4 старонкі камп’ютарнага тэксту.

Пры наяўнасці арфаграфічных, пунктуацыйных, граматычных, стылістычных памылак справаздача вяртаецца на дапрацоўку з адпаведным зніжэннем адзнакі.