Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
28.09.2019
Размер:
36.73 Кб
Скачать

Канфлікт

Адкрыты, яўны. Узнікае паміж мужамі і жонкамі ад недаверу, які ператварыўся ў яўную спрэчку паміж сем’ямі.Заключаецца ў тым, што п’яныя мужыкі памяняліся жонкамі, шукаючы лепшага жыцця.

Вышэйшым момантам канфлікту з’яўляецца сварка і бойка сямей. Канфлікт вырашаецца з прыходам Соцкага і Урадніка, якія дапамагаюць разабрацца ў гэтай спрэчцы.

Сабыццевы рад

  1. Максім прачнуўшысяся ў чужой хаце, спрабуе ўспомніць як ен тут апынуўся - ЗЫХОДНАЕ

  2. Прыход Кацярынкі ў хату, і яе разважанне аб каханні да Мацейкі.

  3. Прыход Даміцэлі, яе размова з Кацярынкай.

  4. Спрэчка паміж Максімам і Даміцэляй.

  5. Прымірэнне Даміцэлі і Максіма.

  6. Даміцэля і Максім ідуць шукаць Трахіма і Паланею.

  7. Кацярынка прыбірае хату.

  8. Прыход Мацейкі да Кацярынкі.

  9. Нечаканы прыход Трахіма і Паланеі.

10.Застольная размова Паланеі і Трахіма . Разважанне пра тое, што здарылася.

11. Паланея і Трахім скачуць “Кадрылю”.

12.Нечаканы прыход ў хату Максіма і Даміцэлі.

13.Сварка сямей.

14. Прыход Соцкага і Урадніка.

15. Прыход ў хату гасцей.

16.Вырашэнне Ураднікам хто праў хто вінават.

17. Пагроза урадніка і Прымірэнне сямей - ГАЛОЎНАЕ

18.Заручыны Кацярынкі і Мацейкі.

Кампазіцыйная пабудова

Экспазіцыя: Разважанне Максіма пра тое, як ен апынуўся не ў сваей хаце.

Завязка: Даміцэля будзіць Максіма з мешалкай, яны спрабуюць разабрацца ў гэтым непаразуменні, між імі завязваецца сварка.

Развіцце дзеі:

- Сустрэча Кацярынкі і Мацейкі.

-Прыход ў хату Паланеі і Трахіма.

-Прыход Максіма і Даміцэлі.

-Сварка сямей.

- Прыход у хату Урадніка і Соцкага.

-Выясненне Ураднікам хто праў, а хто вінаваты.

Кульмінацыя: Пагроза Урадніка і прымірэнне сямей.

Атмасфера

Атмасфера ў спектаклі ствараецца пры дапамозе гульні акцёраў, касцюмаў, пластычнага вырашэння, дэкаратыўнага і музычнага афармлення.

Першая з’ява пачынаецца з аптымістычнай ноты, якая гаворыць аб тым, які настрой чакае нас далей. Перад гледачамі паўстае вобраз сялянскай хаты. На ложку мы бачым галоўнага героя –Максіма, які на працягу ўсёй першай з’явы спрабуе ўспомніць, як ён апынуўся не ў сваёй хаце. Гледачы разам з героем пачынаюць хвалявацца аб тым, што будзе далей.

Пасля, калі на сцэну выбягае прыгожая дзяўчына-Кацярынка і пачынае разважаць аб каханні да свайго хлопца Мацейкі, гледачы пагружаюцца ў атмасферу лірычнасці, чыстага кахання. Гэтая атмасфера рэзка змяняецца на напруджаную пасля прыходу ў хату Даміцэлі, якая заўважае на ложку, не свайго мужа, а кума Максіма. Пануе атмасфера сваркі, гвалту з элементамі камічнасці. Атмасферу напруджанасці змяняе Кацярынка, якая прымірае кумоў.

У чацвёртай з’яве гледачы зноў знаходзяцца ў атмасферы лірычнасці. Мацейка і Кацярынка разам, атмасфера спакою, лёгкасці плаўна пераходзіць ў вяселую, калі яны танцуюць”Каханачку”.

Атмасфера рэзка змяняецца на напруджаную пасля прыходу ў хату Трахіма і Паланеі, якія дазнаюцца ў дзяцей, што не толькі яны набраліся граху, пасля чаго пачынаецца атмасфера недаверу, якая нарастае ў “гора” для Паланеі, якая, выпіўшы з кумам, пачынае гараваць. Пасля зноў атмасфера перарастае ў вясёлую, калі кумы і дзеці танцуюць “Кадрылю”. Абрываецца атмасфера радасці і весялосці пасля прыходу Максіма і Даміцэлі. Пачынаецца сварка сямей, атмасфера зноў напруджаная, гвалтоўная. Сварку спыняе прыход у хату Соцкага і Урадніка, якія разбіраюцца ў іх споры. Атмасфера становіцца спакойная, добрая, лірычная . Святкуюцца заручыны Мацейкі і Кацярынкі.