Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Otvety_Tvorchestvo_2008.doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
29.09.2019
Размер:
2.32 Mб
Скачать

1. Ліберальна-дэмакратычная партыя

Адрас: 220005, г. Мінск, вул. Платонава, 22 (12 паверх)

Кіраўнік: Гайдукевіч Сяргей Васільевіч

Мэты: Пабудова парламенцкімі метадамі прававой дзяржавы з многаўкладнай эканомікай праз прапаганду ідэй лібералізма і ліберальнай дэмакратыі, прызнанне шматпартыйнасці, плюралізма поглядаў, гарантыі грамадзянскіх правоў і свабод, адмова ад насільных дзеянняў; стварэнне спрыяльных умоў для годнага жыцця кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, забяспячэння свабоднага развіцця яго асобы ў эканамічнай, палітычнай і культурнай галінах.

Дата стварэння: 05.02.94

2. Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя

Адрас: 220000, г. Мінск, вул. Каліноўскага, 77а, корп.Б, пак. 3.

Кіраўнік: Александровіч Уладзімір Аляксандравіч

Мэты: Садзейнічанне ўмацаванню эканамічна развітай, сацыяльна арыентаванай, стабільнай дзяржавы праз удасканаленне грамадскіх норм; аб'яднанне прагрэсіўных сіл Рэспублікі Беларусь для рэалізацыі сацыяльных праграм, якія спрыяюць росту духоўнага, культурнага і эканамічнага патэнцыялу беларускага народа; прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем у галіне выхавання падрастаючага пакалення, прапаганда ідэй грамадзянскасці, патрыятызма і здаровага ладу жыцця; далучэнне грамадзян да ўдзелу ў мясцовым самакіраванні, да рашэння сацыяльных задач, якія стаяць перад грамадствам.

Дата стварэння: 06.11.94

3. Беларуская партыя "Зялёныя"

Адрас: г. Гомель, вул. Брэсцкая, 6

Кіраўнік: Новікаў Алег Анатольевіч

Мэты: Стварэнне здаровага жыццевага асяроддзя для чалавека, сацыяльныя і прыродныя параметры якога забяспечваюць максімум магчымасцей для яго развіцця; развіцце духоўнасці, высокамаральных адносін да ўсяго жывога, фарміраванне і распаўсюджванне экалагічнага стылю мыслення на ўсе сферы жыцця людзей, у тым ліку і на палітычную; мір паміж народамі і дзяржавамі, забарона, а ў перспектыве і знішчэнне ядзернай, хімічнай і біялагічнай зброі, а таксама найболей жорсткіх відаў звычайнага ўзбраення.

4. Сацыял-дэмакратычная партыя Народнай Згоды

Адрас: 220050, г. Мінск, вул. К.Маркса, 10

Кіраўнік: Старшыня Цэнтральнага выканаўчага камiтэта - Ермак Сяргей Уладзіміравіч

Мэты: Пабудова цывілізаванай прававой дзяржавы, правядзенне дэмакратычных рэформ

Дата стварэння: 15.03.97

5. Аграрная партыя

Адрас: 220073, г. Мінск, вул. Захарава, 31, пак. 110.

Кіраўнік: Шыманскі Міхаіл Віктаравіч

Мэты: Стварэнне грамадства сацыяльнай справядлівасці на прынцыпах дэмакратычнага сацыялізма, уцягненне аграрнікаў у працэс палітычнай самаабароны, забяспячэнне прыярытэтнага развіцця аграпрамысловага комплексу як умовы харчовай бяспекі і працвітання Рэспублікі Беларусь

Дата стварэння: 13.06.92

6. Рэспубліканская партыя

Адрас: 220082, г. Мінск, вул. Прытыцкага, д. 34

Кіраўнік: Белазор Уладзімір Якаўлевіч

Мэты: Адраджэнне і стварэнне моцнай, суверэннай, гуманнай, дэмакратычнай беларускай дзяржавы з дастатковай ступенню інтэграцыі з рэспублікамі былога Саюза ССР і краінамі Захаду, забяспячэнне высокага стандарта якасці жыцця чалавека; стварэнне эканомікі на прынцыпова новай аснове, якая грунтуецца на рыначных механізмах і якая забяспечвае рэальнае напаўненне палітычнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь і дабрабыту яе народа; няўхільнае прытрымліванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь.

Дата стварэння: 12.03.94

7. Кансерватыўна-Хрысціянская Партыя - БНФ

Адрас: 220005, г. Мінск, праспект Машэрава, 8

Кіраўнік: Старшыня - Пазьняк Зянон Станіслававіч, намеснік старшыні - Папкоў Сяргей Пятровіч

Кіруючы орган: Сойм

Мэты: Усталяванне дэмакратычнага грамадства і пабудова моцнай беларускай дзяржавы

Дата стварэння: 26.09.99

8. Партыя БНФ

Адрас: 220005, г. Мінск, праспект Машэрава, 8

Кіраўнік: Баршчэўскі Леанiд Пятровiч

Мэты: Ажыццяўленне Праграмы Грамадскага аб'яднання "БНФ "Адраджэньне" шляхам удзелу ў фармаванні органаў дзяржаўнай улады Рэспублікі Беларусь

Дата стварэння: 30.05.93

9. Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці

Адрас: 220043, г. Мінск, пр-кт Незалежнасці, 95, корп. 11, пак. 36

Кіраўнік: Старшыня - Задняпраны Васіль Васільевіч

Мэты: Стварэнне грамадства эканамічнага дабрабыту і сацыяльнай справядлівасці

Дата стварэння: 26.06.93

10. Партыя камуністаў Беларуская

Адрас: 220012, г. Мінск, зав. Калініна, 12-311.

Кіраўнік: Калякін Сяргей Іванавіч

Мэты: Аб'яднанне і палітычнае развіцце работнікаў наемнай працы для дасягнення поўнага вызвалення ад эксплуатацыі ва ўсіх яе відах і пабудова бяскласавага грамадства сацыяльнай справядлівасці

Дата стварэння: 07.12.91

11. Аб'яднаная грамадзянская партыя

Адрас: 220123, г. Мінск, вул. В.Харужай, 22, офіснае памяшканне № 38

Кіраўнік: Лябедзька Анатоль Уладзіміравіч

Мэты: Садзейнічанне стварэнню грамадзянскай супольнасці і прававой дзяржавы на падставе свабодных рынкавых адносін, прыярытэту правоў чалавека, агульначалавечых каштоўнасцяў і плюралізму па ўсіх напрамках развіцця грамадства; абарона правоў, свабод і законных інтарэсаў грамадзян Беларусі ў межах дзеючага заканадаўства, садзейнічанне стварэнню ўмоў для павышэння ўзроўню жыцця грамадзян шляхам рашучага рэфармавання эканомікі, інтэграцыі рэспублікі ў міравое эканамічнае супольніцтва.

Дата стварэння: 01.10.95

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]