Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П.А. Технология создания праздника.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Ііі. Стварэнне перадсвяточнай атмасферы

Падрыхтоўка жыхароў горада i вёскi да актыўнага ўдзелу ў святочных дзеяннях — адзiн з адказнейшых этапаў работы аргкамiтэта.

У мэтах стварэння перадсвяточнай атмасферы, актывiзацыi шырокiх колаў насельнiцтва аргкамiтэт распрацоўвае шэраг мерапрыемстваў, у вынiку якiх людзям розных узроставых i сацыяльных катэгорый даецца магчымасць для дэманстрацыi свайго майстэрства ў разнастайных галiнах матэрыяльнага i духоўнага быту. Безумоўна, што арганiзацыя кожнага свята патрабуе распрацоўкi спецыфiчных мерапрыемстваў, якія ствараюць перадсвяточную атмасферу, але ва ўсiх выпадках гэты аспект свята мае агульныя асноўныя напрамкi. Умоўна ўсе падрыхтоўчыя дзеi можна падзялiць на мерапрыемствы iнфармацыйнага, агульнаарганiзацыйнага, вытворча-конкурснага, а таксама мастацкага i мастацка-конкурснага характару.

Мы прапануем прасачыць працэс стварэння перадсвяточнай атмасферы на прыкладзе свята 500-годдзя г.Жлобiна Гомельскай вобласці. Многiя з падрыхтоўчых мерапрыемстваў, запланаваных аргкамiтэтам гэтага горада, могуць увайсцi i ў iншыя святы, незалежна ад iх тэматычнай i жанравай накiраванасцi.

Інфармацыйныя мерапрыемствы

1. У газетах “Новы дзень”, “Металург”, “Футравiк” увесцi рубрыку “Насустрач 500-годдзю г.Жлобiна”. Сiстэматычна друкаваць матэрыялы аб гiсторыi горада, яго дасягненнях, перспектывах развіцця.

2. Выпусцiць святочныя нумары газет “Новы дзень”, “Металург”, “Футравiк”.

3. Выдаць буклет аб г.Жлобiне.

4. Падрыхтаваць:

— выпуск юбiлейных сувенiрных медалёў, прысвечаных 500-годдзю г.Жлобiна;

— выпуск юбiлейных узнагародных значкоў, прысвечаных 500-годдзю горада;

— цыкл лекцый “Жлобiну—500” i арганiзаваць iх правя- дзенне.

5. Вырабiць:

— вымпелы, канверты i блакноты з эмблемай г.Жлобiна;

— каляндар, прысвечаны 500-годдзю г.Жлобiна;

— сiмволiку свята на транспарт агульнагарадскога прызначэння (аўтобусы, таксi, дызельныя паязды, гандлёвыя пункты, кінатэатры, ДК і інш.

— полiэтыленавыя пакеты з юбiлейнай сiмволiкай;

— юбiлейныя этыкеткi для тавараў, якiя выпускаюць на прадпрыемствах г.Жлобiна.

6. Выдаць:

— серыю паштовак аб г.Жлобiне;

— буклеты аб прадпрыемствах горада.

7. Выпусцiць марку, прысвечаную 500-годдзю г.Жлобiна.

8. Надрукаваць:

— запрашэнне на свята 500-годдзя г.Жлобiна;

— праграму свята, запрашэнне-пропуск;

— афiшу свята;

— арганiзаваць пастаяннадзеючыя перасоўныя фотавыстаўкi, прысвечаныя г.Жлобiну.

Агульнаарганiзацыйныя мерапрыемствы

1. Правесцi:

— аднаўленне i рэстаўрацыю фасадаў будынкаў;

— агульнагарадскi суботнік, заробленыя сродкі ад якога пойдуць у фонд свята.

2. Адкрыць спецрахунак у банку для арганiзацыi i правя- дзення свята 500-годдзя г.Жлобiна.

3. Арганiзаваць i правесцi агульнагарадскую латарэю да 500-годдзя горада з папярэднiм продажам латарэйных бiлетаў.

4. Распрацаваць планы-заданні калектывам прадпрыем- стваў і ўстаноў горада па мастацка-дэкаратыўным афармленні.

5. Устанавiць памятны знак у гонар 500-годдзя горада.

6. Устанавiць мемарыяльную дошку на адным з будынкаў горада ў гонар 500-годдзя.

7. Закласцi парк.

8. Прысвоiць адной з вулiц горада, арганiзацыi, парку, плошчы iмя 500-годдзя горада.

9. Правесцi анкету з насельнiцтвам па назве мiкрараёна горада праз газету “Новы дзень”. Прысвоiць назвы мiкрараёнам.

10. Расправаць маршруты экскурсiй по гораду i раёну ў сувязi з 500-годдзем горада.

11. Напісаць гiсторыка-эканамiчны нарыс аб горадзе.

12. Стварыць летапiс горада.

13. Стварыць гарадскi краязнаўчы музей.

14. Адкрыць музей баявой i працоўнай славы ў лакаматыўным дэпо.

15. Вырабiць юбiлейныя граматы i вымпелы для ўзнагароджвання калектываў i жыхароў горада ў сувязi з 500-годдзем горада.

16. Распрацаваць тэхналогiю фiрменных страў.