Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
нов вар прогр иб.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
16.11.2019
Размер:
400.38 Кб
Скачать

Установа адукацыі

Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці

Зацвярджаю

Рэктар прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»

В.Л.Цыбоўскі

« » 2012 г.

Рэгістрацыйны № УД-____________/р.

Інтэграваны модуль «Гісторыя Беларусі»

Вучэбная праграма для усіх спецыяльнасцей

Факультэт ЗЭД и П

Кафедра гуманітарных дысцыплін

Курс 1

Семестр 1

Лекцыі 18/6/г.

Практычныя (семінарскія)

заняткі 16/2 г.

Залік 1семестр

Лабараторные заняткі

Усяго аўдыторных

гадзін па дысцыпліне 34/8 г.

Усяго гадзін па дысцыпліне 102г.

Форма атрымання вышэйшай адукацыі дзённая/завочная

Складальнік: Гламбоцкі П.М.

2012г.

Вучэбная праграма складзена на аснове эксперэментальнай вучэбнай праграмы па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі», зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 12.06.2012 г., рэгістрацыйны № ТД-СГ. 04/эксп.

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння на пасяджэнні кафедры

гуманітарных дысцыплін

28 чэрвеня 2012 г. Пратакол № 11.

Загадчык кафедры

______________________________

Ухвалена і рэкамендавана да зацвярджэння навукова-метадычным саветам

прыватнай установы адукацыі «Інстытут прадпрымальніцкай дзейнасці»

чэрвеня 2012г. Пратакол №

Старшыня НМС

____________________ У.У.Шэвердаў

1. Тлумачальная запіска

1.1. Мэты і задачы вывучэння дысцыпліны:

Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў ва ўстановах вышэйшай адукацыі, як вызначана ў адукацыйным стандарце "Вышэйшая адукацыя. Першая ступень. Цыкл сацыяльна-гуманітарных дысцыплін» РД РБ 02100.5.227-2006, выступаюць фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-каштоўнасным і сацыяльна-творчым вопыце, якія забяспечваюць рашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.

Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:

• гуманізацыі як прыярытэтнага прынцыпа адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэсу і творчую самарэалізацыю выпускніка;

• фундаменталізацыі, што садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі навакольнага свету, прыродазнаўчымі і гуманітарнымі ведамі;

• кампетэнтнаснага падыходу, што вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на павышэнне ролі самастойнай працы студэнтаў, мадэліруючага сацыяльна-прафесійныя праблемы і шляхі іх вырашэння, што забяспечвае фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых жыццёвых абставінах;

• сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, што забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве набытых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэбаў і магчымасцей навучэнцаў;

• міждысцыплінарнасці і інтэгратыўнасці сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць вывучэння гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.

У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:

САК-1. Валодаць якасцямі грамадзянскасці.

САК-2. Быць здольным да сацыяльнага ўзаемадзеяння.

САК-3. Валодаць здольнасцю да міжасобасных камунікацый.

САК-4. Быць здольным да крытыкі і самакрытыкі (крытычнае мысленне).

САК-5. Умець працаваць у камандзе.

У працэсе сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік установы вышэйшай адукацыі павінен развіць наступныя акадэмічныя кампетэнцыі:

АК-1. Валодаць і ўжываць базавыя навукова-тэарэтычныя веды для вырашэння тэарэтычных і практычных задач.

АК-2. Валодаць сістэмным і параўнальным аналізам.

АК-3. Валодаць даследчымі навыкамі.

АК-4. Умець працаваць самастойна.

АК-5. Быць здольным інтэграваць новыя ідэі (крэатыўнасць).

АК-6. Валодаць міждысцыплінарным падыходам пры вырашэнні праблем.

АК-7. Умець вучыцца, павышаць сваю кваліфікацыю на працягу ўсяго жыцця.

- засваенне і выкарыстанне вучэбнай гістарычнай інфармацыі, звязанай з аналізам заканамернасцей і асаблівасцей дзяржаўна-палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа і фарміраванне на гэтай аснове здольнасці да самарэалізацыі ва ўмовах сучаснай ацыякультурнай сітуацыі;

- усведамленне студэнтамі сістэмы матэрыяльных, культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, якія служаць рэтраспектывай для аналізу сучаснай і вызначэння будучай жыццядзейнасці;

- фарміраванне гатоўнасці выпускніка вышэйшай школы як грамадзяніна Рэспублікі Беларусь спрыяць далейшаму развіццю сваёй краіны.

У выніку вывучэння дысцыпліны на аснове адукацыйнага стандарту

Студэнты павінны ведаць:

- асноуныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі;

- этапы фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

- гістарычныя мадэлі мадэрнізацыі грамадства і дзяржавы, савецкі вопыт мадэрнізацыі і цывілізацыйнага развіцця беларускага грамадства;

- дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа;

- этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце.

Студэнты павінны ўмець:

- прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі пры характарыстыцы асаблівасцей гістарычнага развіцця беларускага народа;

- характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага народа ў розныя гістарычныя перыяды;

- ажыццяўляць параўнальны аналіз сацыяльна-палітычных падзей, звязаных з мадэрнізацыяй беларускага грамадства, вызначаць сутнасныя характарыстыкі беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця;

- тлумачыць уплыў розных культурна-цывілізацыйных фактараў на развіццё Беларусі і ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры, выкарыстоўваць культурна-гістарычную спадчыну ў сваёй прафесійнай дзейнасці і ўзбагачаць яе;

- аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і ўмацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь;

- характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў.