- •В.А. Зразікава Беларуская мова (прафесійная лексіка)
- •Мэты і задачы курса
- •1) Ведаць:
- •2) Умець характарызаваць:
- •3) Умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:
- •4) Набыць навыкі і ўменні:
- •Змест вучэбнага матэрыялу
- •Тэма 1. 1. Уводзіны ў дысцыпліну “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”
- •Тэма 1.2. Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей
- •Тэма 5.1. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці маўлення
- •Вучэбна-метадычная карта дысцыпліны
- •Інфармацыйна-метадычная частка
- •Змест практычных заняткаў
- •Пытанні для самакантролю
- •Практычныя заданні
- •3. Прачытайце тэксты. Падрыхтуйце паведамленне на тэму “Знакамітыя імёны ў гісторыі Беларусі”, уключыўшы ў яго звесткі пра іншых вядомых вам асоб.
- •2.6.1. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле сферы выкарыстання
- •2.6.2. Дыферэнцыяцыя лексікі паводле актыўнасці выкарыстання
- •Пытанні для самакантролю
- •Практычныя заданні
- •Тэма 3. Спецыяльная лексіка. ТэрміналОгія
- •3.4. Асноўнымі спосабамі ўтварэння тэрмінаў з’яўляюцца:
- •3.5. Асноўныя этапы развіцця беларускай тэрміналогіі.
- •Пытанні для самакантролю
- •Практычныя заданні
- •Тэма 4. Стылістыка і культура прафесійнага маўлення
- •Пытанні для самакантролю
- •Практычныя заданні
- •Дадатак 1 Спецыяльныя тэксты для перакладу
- •Руска-беларускі слоўнік
- •Беларуская мова (прафесійная лексіка)
В.А. Зразікава Беларуская мова (прафесійная лексіка)
Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў спецыяльнасцей “Бізнес-адміністраванне”, “Паліталогія”
Мінск 2010
УДК
ББК
Д
Навуковы рэдактар
кандыдат філалагічных навук, дацэнт
А.У. Дуброўскі
Рэцэнзенты:
І.І. Дамарад, кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
А.В. Губкіна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.
Зразікава, В.А.
Беларуская мова (прафесійная лексіка). Вучэбна-метадычны комплекс /
Склад. В.А. Зразікава. – Мн. : ЗАТ «Иппокрена», 2010. – 100 с.
Рэкамендавана да зацвярджэння кафедрай журналістыкі ІПП
«15» студзеня 2010 г. (пратакол № 5).
Зацверджана Навукова-метадычным саветам ІПП
«__»_____________2010 г. (пратакол № __).
УДК
ББК
© Інстытут парламентарызму
і прадпрымальніцтва
Мэты і задачы курса
Асноўнымі мэтамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі студэнтаў у вышэйшай навучальнай установе з’яўляюцца фарміраванне і развіццё сацыяльна-асобасных кампетэнцый, заснаваных на гуманітарных ведах, эмацыянальна-вартасным і сацыяльна-творчым вопыце, што забяспечваюць вырашэнне і выкананне грамадзянскіх, сацыяльна-прафесійных, асобасных задач і функцый.
Сфарміраванасць у выпускніка сацыяльна-асобасных кампетэнцый садзейнічае развіццю сацыяльна-прафесійнай кампетэнтнасці як інтэграванага выніку адукацыі ў ВНУ.
Агульныя патрабаванні да фарміравання сацыяльна-асобасных кампетэнцый выпускніка вызначаюцца наступнымі прынцыпамі:
прынцыпам гуманізацыі як прыярытэтным прынцыпам адукацыі, што забяспечвае асобасна-арыентаваны характар адукацыйнага працэса і творчую самарэалізацыю выпускніка;
прынцыпам фундаменталізацыі, які садзейнічае арыентацыі зместу дысцыплін сацыяльна-гуманітарнага цыкла на выяўленне сутнасных асноў і сувязей паміж разнастайнымі працэсамі акаляючага свету, прыродазнаўча-навуковымі і гуманітарнымі ведамі;
прынцыпам кампетэнтнаснага падыходу, які вызначае сістэму патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу, накіраваных на ўзмацненне яго практычнай арыентаванасці, павышэнне ролі самастойнай работы студэнтаў па вырашэнні задач і сітуацый, мадэліруючых сацыяльна-прафесійныя праблемы, і фарміраванне ў выпускнікоў здольнасці дзейнічаць у зменлівых умовах жыцця;
прынцып сацыяльна-асобаснай падрыхтоўкі, які забяспечвае фарміраванне ў студэнтаў сацыяльна-асобаснай кампетэнтнасці, заснаванай на адзінстве атрыманых гуманітарных ведаў і ўменняў, эмацыянальна-каштоўнасных адносін і сацыяльна-творчага вопыту з улікам інтарэсаў, патрэб і магчымасцей навучэнцаў;
прынцып міждысцыплінарнасці і інтэграцыі сацыяльна-гуманітарнай адукацыі, рэалізацыя якога забяспечвае цэласнасць пазнання гуманітарных ведаў і яго ўзаемасувязь з сацыяльным кантэкстам будучай прафесійнай дзейнасці выпускніка.
У адпаведнасці з вышэйазначанымі мэтамі і прынцыпамі сацыяльна-гуманітарнай падрыхтоўкі выпускнік вышэйшай навучальнай установы пры падрыхтоўцы па адукацыйнай праграме першай ступені (спецыяліст) павінен набыць наступныя сацыяльна-асобасныя кампетэнцыі:
кампетэнцыі культурна-вартаснай і асобаснай арыентацыі;
кампетэнцыі грамадзянскасці і патрыятызму;
кампетэнцыі сацыяльнага ўзаемадзеяння;
кампетэнцыі камунікацыі;
кампетэнцыі зберажэння здароўя;