Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Тэма 9. Краязнаўчы даведачна-бібліяграфічны апарат бібліятэкі, 2 гадзіны

Заданне для СРС: падрыхтаваць пуцевадзіцель па электронных краязнаўчых рэсурсах бібліятэк, даступных праз сайты.

Даследаваць віды краязнаўчых рэсурсаў абласных бібліятэк, ЦБС і спецыяльных бібліятэк (выбраць па дамоўленасці з выкладчыкам), даступных праз сайты: базы даных і электронныя каталогі, электронныя бібліяграфічныя паказальнікі, паўнатэкставыя дакументы, інфармацыя аб краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі і інш. Звесткі па кожнаму выяўленаму рэсурсу прыводзяцца па магчымасці канкрэтна, з прыкладамі.

1. БАЗЫ ДАНЫХ І ЭЛЕКТРОННЫЯ КАТАЛОГІ

1.1. назва

1.2. тэрытарыяльны ахоп (тэрытарыяльны аб’ект)

1.3. аб’ём (па магчымасці)

1.4. пошук

2. ЭЛЕКТРОННЫЯ БІБЛІЯГРАФІЧНЫЯ ПАКАЗАЛЬНІКІ:

2.1. самастойныя прадукты ці электронныя версіі друкаваных

2.2. назва

2.3. тэрытарыяльны ахоп (тэрытарыяльны аб’ект)

1.3. доступ

1.4. пошук па змесце

3. ПАЎНАТЭКСТАВЫЯ РЭСУРСЫ

3.1. арыгінальныя, напісаныя спецыяльна для сайта. Агульная характарыстыка.

3.2. адсканіраваныя версіі бумажных дакументаў. Агульная характарыстыка (наяўнасць/адсутнасць версій рэдкіх і каштоўных краязнаўчых выданняў).

4. ІНФАРМАЦЫЯ АБ КРАЯЗНАЎЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ САМОЙ БІБЛІЯТЭКІ (гісторыя бібліятэкі, навіны аб краязнаўчай рабоце, краязнаўчыя бібліятэчныя праекты і інш.).

5. СПАСЫЛКІ НА ІНФАРМАЦЫЮ АБ РЭГІЁНЕ Ў ІНТЭРНЕТ.

6. ФАКТАГРАФІЧНЫЯ ЗВЕСТКІ (прыклады разнастайнай тэкставай і статыстычнай інфармацыі аб рэгіёне, яго населеных пунктах, установах, арганізацыях, помніках культуры і інш.)

7. АРГАНІЗАЦЫЯ КРАЯЗНАЎЧЫХ РЭСУРСАЎ НА САЙЦЕ БІБЛІЯТЭКІ.

7.1. інфармацыя даступна праз блок “Краязнаўства”

7.2. краязнаўчая інфармацыя размешчана па розных раздзелах сайта (канкрэтызаваць).

Пуцевадзіцель пажадана прадставіць у раздрукаваным выглядзе ці на электронным носьбіце.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пуцевадзіцелей.

2. Выступленне на семінары № 4. Тэма 10. Сістэма краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў, 2 гадзіны

Заданне для СРС: па прапанаванай літаратуры прааналізаваць тэарэтычныя аспекты – становішча распрацаванасці зместа і структуры сістэмы краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў адпаведна іх асноўных мадэляў. Падрыхтавацца для адказаў на наступныя пытанні:

  1. З якіх звенняў (груп) складаецца падсістэма рэкамендацыйных бібліяграфічных дапаможнікаў у мадэлі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў А.В.Мамантава і М.М.Шчэрбы?

  2. З якіх звенняў (груп) складаецца падсістэма навукова-дапаможных бібліяграфічных дапаможнікаў у мадэлі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў А.В.Мамантава і М.М.Шчэрбы?

  3. На якія дзве групы падзяляюць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба рэкамендацыйныя універсальныя паказальнікі літаратуры аб краі (раёне) горадзе?

  4. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба большасць календароў знамянальных і памятных дат?

  5. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба паказальнікі зместу мясцовых перыядычных выданняў?

  6. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба “малыя формы” дапаможнікаў?

  7. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба паказальнікі новай літаратуры аб вобласці (раёне, горадзе)?

  8. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба паказальнікі краязнаўчых бібліяграфічных дапаможнікаў?

  9. Да якой падсістэмы КБД па грамадскім прызначэнні адносяць А.В.Мамантаў і М.М.Шчэрба паказальнікі мясцовых перыядычных выданняў?

  10. Якія буйнейшыя падсістэмы па зместу ўтвараюць сістэму тэматычных і праблемна-тэматычных рэкамендацыйных дапаможнікаў?

  11. Якая структура сістэмы КБД паводле мадэлі, прапанаванай А.В.Прадзеінай?

  12. Якія звенні ў мадэлі СКБД па грамадскім прызначэнні выдзеліла А.В.Прадзеіна?

  13. Якая структура сістэмы КБД паводле мадэлі, прапанаванай Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі?

ЛІТАРАТУРА

1. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография : учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. – М.: Кн. палата, 1989. – С.90 – 133.

2. Краязнаўчая дзейнасць бібліятэк: метад. рэкамендацыі / Нац. б-ка Беларусі. – Мн., 1994. – С.88 – 89.

3. Краеведческие указатели и БД // Справочник библиографа. – 2-е изд., перераб. и доп. – СПб.: Профессия, 2003. – 420 – 428.

4. Прадзеіна, А.В. Сістэма рэгіянальных бібліяграфічных дапаможнікаў абласных універсальных навуковых бібліятэк Рэспублікі Беларусь (на прыкладзе Віцебскай абласной бібліятэкі) / А.В.Прадзеіна // Сучасныя праблемы культуры і мастацтва: зб. прац аспірантаў. – Мн., 1999. – Вып. 2. – С.26 – 38.

Форма кантролю СРС: 1. Праверка пісьмовых прац.