Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Практычная работа № 2 па тэме “бягучае камплектаванне краязнаўчага фонда бібліятэкі”, 2 гадзін

Мэта: Авалоданне методыкай адбору дакументаў у краязнаўчы фонд бібліятэкі.

Выкананне: Пазнаёміцца са зместам тэматычных планаў выдавецтваў Рэспублікі Беларусь, якія адлюстроўваюць плануемыя да выпуску выданні. У адпаведнасці з межамі края і відам бібліятэкі, якія былі вызначаны кожным студэнтам на практычнай рабоце №1, па тэматычных планах выдавецтваў Рэспублікі Беларусь адабраць краязнаўчыя дакументы, неабходныя для папаўнення краязнаўчага фонда гэтай бібліятэкі.

ЛІТАРАТУРА

Асноўная

  1. Библиотечное краеведение: терминологический словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85с.

  2. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н.Криворотенко. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 94 с.

  3. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В.Мамонтов. – СПб.: Академия культуры , 1998. – 38 с.

Дадатковая

  1. Криворотенко, С.Н. Структурная модель краеведческого фонда библиотек / С.Н.Криворотенко // Інфармацыйныя рэсурсы бібліятэк і іх кадравае забеспячэнне: матэрыялы Міжнар. навук.-практ. канф. – Мн., 2000. – С.54 – 55.

  2. Кушнаренко, Н.Н. Формирование краеведческих фондов библиотек / Н.Н.Кушнаренко // Сов. библиотековедение. – 1989. – №5. – С.43 – 50.

Практычная работа № 3 па тэме “рэтраспектыўнае камплектаванне краязнаўчага фонда бібліятэкі”, 2 гадзін

Мэта: Навучыць студэнтаў арыентавацца ў патоку выданняў, якія выходзяць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь на прадмет вылучэння краязнаўчых дакументаў і авалодаць методыкай запаўнення лакун фонда.

Выкананне: Адабраць краязнаўчыя дакументы для рэтраспектыўнага камплектавання (або запаўнення лакун) краязнаўчага фонда ў адпаведнасці з межамі краю, відам бібліятэкі, якія былі вызначаны на практычнай рабоце № 1. Выкарыстаць пры гэтым бягучыя дзяржаўныя бібліяграфічныя паказальнікі ("Кніжны летапіс", "Кнігі Беларусі … года ", "Летапіс газетных артыкулаў", "Летапіс часопісных артыкулаў", "Беларусь у сусветным друку" і інш.), а таксама галіновыя, тэматычныя, біябібліяграфічныя і іншыя бібліяграфічныя дапаможнікі.

ЛІТАРАТУРА

  1. Библиотечное краеведение: терминологический словарь / сост. В.С. Крейденко, А.В. Мамонтов. – СПб., 1998. – 85с.

  2. Криворотенко, С.Н. Краеведческий фонд библиотек: учеб. пособие / С.Н.Криворотенко. – М.: Либерея-Бибинформ, 2005. – 94 с.

  3. Кушнаренко, Н.Н. Формирование краеведческих фондов библиотек / Н.Н.Кушнаренко // Сов. библиотековедение. – 1989. – №5. – С.43 – 50.

  4. Мамонтов, А.В. Библиотечное краеведение: учеб. пособие. Вып. 2. Краеведческий библиотечный фонд / А.В.Мамонтов. – СПб.: Академия культуры , 1998. – 38 с.

Практычная работа № 4 па тэме “аналітыка-сінтэтычная апрацоўка краязнаўчых дакументаў”, 4 гадзіны

Мэта: засваенне тэхналогіі аналітыка-сінтэтычнай апрацоўкі краязнаўчай літаратуры.

Заданне: аформіць бібліяграфічныя апісанні краязнаўчых дакументаў розных відаў, падрыхтаваць рэкамендацыйную і даведачную анатацыі на краязнаўчыя дакументы, праіндэксаваць іх паводле “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Беларусі”, вызначыць ключавыя словы і прадметныя рубрыкі.

Выкананне: студэнты выбіраюць для анатавання артыкулы з беларускіх часопісаў і газет, дакументы са зборнікаў і кнігі (фонд 312 каб.). Кожны студэнт рыхтуе 4 бібліяграфічных апісанні і анатацыі, у т.л. 1 па форме са зместу, 1 рэкамендацыйную, 1 даведачную, 1 даведачную для ўдакладнення сімвалічнага ці “глухога” загалоўка.

Перад выкананнем работы разглядаюцца пытанні бібліяграфічнага апісання, у т.л. апісання па форме “Са зместу”, характэрызуюцца асноўныя відавыя (функцыянальныя, змястоўна-структурныя, моўныя) асаблівасці рэкамендацыйных і даведачных анатацый.

Звяртаецца ўвага на важнасць і асаблівасці адлюстравання ў анатацыях на краязнаўчую літаратуру тапанімічных звестак (назваў населеных пунктаў, адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак, геаграфічных аб 'ектаў і інш., зместа падзей, часу, звестак аб асобах); ілюстрацыйнага матэрыялу (карт, планаў, партрэтаў і інш).

Мэтазгодна нагадаць пра неабходнасць выключаць стандартныя фармулёўкі, прысвечаныя зместу твора: “аўтар расказвае”, “у даным артыкуле разглядаюцца” і т.п., якія, як правіла, не выклікаюць інтарэсу. Асабліва гэта датычыць рэкамендацыйных анатацый. Параіць выкарыстоўваць маркеры:

Аспект зместу

Маркеры

1. Тэма твора

1.1. у навукова-папулярнай літаратуры

Аўтар запрашае чытача сустрэцца (убачыць, задумацца над, у падарожжа, уважліва паглядзець на)

На старонках кнігі чытач сустрэнецца (адправіцца, пазнае, даведаецца)

2. Ацэнка аналізуемага твора

2.1. Асаблівасці выдання, публікацыі

Друкуецца ўпершыню (на беларускай мове друкуецца ўпершыню, пераклад з, публікацыя па рукапісу, знойдзенаму і г.д.)

2.2. Фактычны матэрыял, асабісты ўдзел аўтара ў падзеях

У кнізе, артыкуле выкарыстаны асабістыя назіранні (дзённік, запісы) аўтара, які …

Лёс аўтара быў звязаны і т.п.

З улікам зместу дакументаў бібліяграфічныя запісы індэксуюць паводле “Тыпавой схемы класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Беларусі”. (Звяртаецца ўвага на недастатковасць індэксавання дакументаў па назве!) Магчыма поўна вызначаюць ключавыя словы (уключаючы імёны, асоб, назвы аб’ектаў, назвы і гады падзей). Для вызначэння прадметных рубрык выкарыстоўваецца “Тыпавая схема класіфікацыі дакументаў для краязнаўчых каталогаў (картатэк) бібліятэк Беларусі”.

Падрыхтаваныя анатацыі, класіфікацыйныя індэксы, ключавыя словы і прадметныя рубрыкі правяраюцца выкладчыкам, ацэньваюцца, абмяркоўваюцца недахопы.

ЛІТАРАТУРА

  1. Краязнаўчая дзейнасць бiблiятэк: метад. рэкамендацыi / НБ Беларусi; склад. Р. М. Чыгірова, М. У. Сокал. — Мн., 1994. — С.45 – 48.

  2. Мамонтов, А.В. Краеведческая библиография: учебник / А.В.Мамонтов, Н.Н.Щерба. – М.: Кн. палата, 1989. – С.138 – 140.