Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ББК (Саитова, Стрижонок).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
24.11.2019
Размер:
463.36 Кб
Скачать

Раздзел іі. Краязнаўчы фонд – аснова краязнаўчай дзейнасці бібліятэкі Тэма 4. Спецыфіка краязнаўчага фонду бібліятэк

Паняцці “краязнаўчы дакумент”, “мясцовы дакумент”, “рэгіянальны дакумент”, “краязнаўчы фонд”, “фонд мясцовых дакументаў”.

Структура, асаблівасці, уласцівасці краязнаўчага фонду бібліятэкі: тэматычны, тыпалагічны, відавы, храналагічны, моўны склад краязнаўчага фонду.

Асноўныя групы дакументаў, якія складаюць краязнаўчы фонд. Падфонды краязнаўчых дакументаў; мясцовых дакументаў; дакументаў, прысвечаных вядомым дзеячам і ўраджэнцам краю; дакументаў, якія прысвечаны тэорыі, методыцы і арганізацыі краязнаўства як галіны навуковай і практычнай дзейнасці.

Асаблівасці краязнаўчых фондаў бібліятэк розных тыпаў і відаў: універсальных навуковых, спецыяльных, публічных масавых.

Сукупны краязнаўчы фонд краю. Умовы стварэння.

Практычная работа.

Тэма 5. Асаблівасці фарміравання краязнаўчага фонду

Асноўныя этапы фарміравання краязнаўчага фонду.

Мадэліраванне краязнаўчага фонду. Асаблівасці апісальнай мадэлі краязнаўчага фонду, яе састаўныя часткі. Матэматычная мадэль краязнаўчага фонду. Агульныя і прыватныя метады разліку асноўных паказчыкаў краязнаўчага фонду. Структурныя (тэматыка-тыпалагічныя) і бібліяграфічныя мадэлі краязнаўчага фонду.

Асаблівасці камплектавання краязнаўчага фонду бібліятэкі. Паслядоўнасць этапаў камплектавання. Віды камплектавання. Роля бягучага і рэтраспектыўнага камплектавання ў працэсе стварэння краязнаўчага фонду.

Краязнаўчая каштоўнасць дакумента як крытэрый яго адбору ў краязнаўчы фонд. Агульныя і дапаможныя прыметы вызначэння краязнаўчай каштоўнасці дакумента.

Сістэма дакументазабеспячэння фондаў бібліятэк краязнаўчымі і мясцовымі дакументамі. Роля мясцовага абавязковага экзэмпляра твораў друку ў фарміраванні краязнаўчага фонду бібліятэкі.

Асаблівасці арганізацыі краязнаўчага фонду бібліятэкі. Інтэграваны і дыферэнцыраваны ўлік краязнаўчага фонду. Тэхнічная і навуковая апрацоўка дакументаў фонду. Паслядоўнасць яе правядзення. Асаблівасці размяшчэння, расстаноўкі, захавання і праверкі краязнаўчага фонду.

Кіраванне краязнаўчым фондам бібліятэкі.

Семінар.

Практычная работа.

Раздзел ііі. Абслугоўванне карыстальнікаў бібліятэкі па краязнаўстве Тэма 6. Карыстальнік бібліятэкі як аб’ект і суб’ект краязнаўчай дзейнасці

Мясцовая публічная бібліятэка як маркетынгавы пасрэднік па краязнаўстве для індывідуальных і калектыўных карыстальнікаў.

Тыпалогія абанентаў – карыстальнікаў краязнаўчых фондаў і паслуг бібліятэкі па краязнаўстве з улікам узроўню сацыяльнай арганізацыі.

Структура краязнаўчых патрэбнасцей абанентаў (карыстальнікаў). Выяўленыя і нявыяўленыя краязнаўчыя патрэбнасці.

Віды чытання краязнаўчай літаратуры.

Формы ўдзелу мясцовага насельніцтва ў рэалізацыі мэт краязнаўчай дзейнасці бібліятэк. Дзейнасць мясцовых публічных бібліятэк па кансалідацыі жыхароў краю з дапамогай краязнаўчых бібліятэчна-бібліяграфічных рэсурсаў і сродкаў.

Тэма 7. Арганізацыя абслугоўвання карыстальнікаў бібліятэкі па краязнаўстве

Сістэма бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве: састаўныя часткі. Забеспячэнне даступнасці краязнаўчых рэсурсаў для абанентаў.

Фактары, якія ўплываюць на ўзровень бібліятэчнага абслугоўвання па краязнаўстве. Крытэрыі эфектыўнасці краязнаўчай дзейнасці бібліятэк.

Асаблівасці і ўзроўні арганізацыі абслугоўвання па краязнаўстве ў спецыяльных, універсальных навуковых і публічных масавых бібліятэках Беларусі.

Каардынацыя дзейнасці бібліятэк з іншымі сацыяльнымі інстытутамі па задавальненні краязнаўчых патрэбнасцей насель­ніцтва.

Семінар.