Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Археалагічныя культуры жалезнага веку

Прыкладна 2,5 тыс. гадоў назад у раннім жалезным веку

на тэрыторі Беларусі склалася некалькі новых вялікіх груп плямён

У Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі

жылі плямёны, адметнай рысай культуры якіх быў гліняны посуд. Яго знешняя паверхня пактывалася штрыхамі. Гэтыя плямёны належалі да балтаў

Назвы рэк і азёр на тэрыторыі Беларусі: Волча, Гайна, Друць, Нача, Эса і інш.

сведчаць аб тым, што на тэрыторыі Беларусі пражывалі балты, бо карані гэтых назваў ёсць у балцкіх (літоўскай і латышскай) мовах

Археалагічныя культуры ранняга жалезнага веку (VII ст. да н.э. - IV ст. н.э.)

1) днепра-дзвінская

2) штрыхаванай керамікі – носьбітаў гэтых культур адносяць да балтаў

3) паморская

4) мілаградская

5) зарубінецкая – пытанне аб этнічнай прыналежнасці плямён 3-5 застаецца дыскусійным (а – праславяне, б – балты, в – змешаны этнас)

Мілаградская культура (паўднёвы ўсход)

1) характэрны гліняныя пасудзіны з акруглым дном.

2) Насельніцтва жыло на гарадзішчах ў паўземлянках.

3) Нябожчыкаў спальвалі, і частку праху закопвалі ў неглыбокія ямкі

4) Аснову гаспадаркі складалі земляробства і жывёлагадоўля

5) Найбольш вядомыя гарадзішчы Мілаград, Мохаў, Гарошкаў, Кісцяні

Плямёны мілаградскай культуры (Сярэдняе і Верхняе Падняпроўе) па рознаму ўспрымаюць вучоныя:

1) адны мяркуюць аб сувязі іх паходжання з мясцовым насельніцтвам позняга перыяду бронзы

2) іншыя звязваюць іх з неўрамі, пра якіх пісаў Герадот, і лічаць іх старажытнымі славянамі

3) другія бачаць у іх балтаў – продкаў літоўцаў і латышоў

Неўры

думаюць, што гэты народ, які апісваў грэчаскі гісторык Герадот (пачатак жалезнага веку), засяляў частку тэрыторыі Беларусі

Неўры

герадотавых неўраў, якія валодалі дзівоснай здольнасцю адзін раз на год ператварацца ў вакоў, некаторыя вучоныя звязваюць з “мілаградцамі”

Культура штрыхаванай керамікі (сярэдняя Беларусь)

1) людзі жылі на гарадзішчах у хатах, якія часам складаліся з некалькіх пакояў. У цэнтры размяшчаліся акуратныя ачагі, абкружаныя гліняным валікам

2) амаль поўнасцю раскапана гарадзішча Малышкі ў Вілейскім раёне Мінскай вобласці (рэканструяваны выгляд жылля). Вывучаны гарадзішчы Збаровічы, Лабеншчына і іншыя

3) уЛабеншчыне раскапаны рэшткі домніцы

4) некаторыя жалезныя вырабы адрознгіваюцца ад мілаградскіх. Сякеры – вузкія і выгнутыя, сярпы невялікіх памераў, часам толькі па крывым лязе іх можна адрозніць ад нажоў

5) на гарадзішчы Малышкі знойдзена бронзавая спражка, аздобленая каляровай эмаллю

6) невядомы пахаванні культуры штрыхаванай керамікі

Культуру штрыхаванай керамікі

якая фарміравалася на аснове мясцовай культуры эпохі бронзы звязваюць з усходнелітоўскімі плямёнамі ці лічаць, што яна роднасным плямёнам, якія зніклі, не пакінуўшы пасля сябе назваў

в. Малышкі

гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі добра даследавана каля в.Малышкі Вілейскага раёна (Мінская вобласць), дзе выяўлены рэшткі пяці вялікіх жытлаў, што сведчыла аб распадзе патрыярхальна-родавых адносін.

Днепр-дзвінская культура (поўнач Беларусі, на Заходняй Дзвіне і часткова на Дняпры

1)У найбольш старажытных гарадзішчах мала металу, затое шмат прадметаў, зробленых з косці, у тым ліку нажы, праколкі, наканечнікі стрэл

2) Своеасаблівую форму маюць некаторыя жалезныя сярпы

3) Найбольш даследаваны гарадзішчы Пруднікі і Паддубнікі.

4) Пахаванні гэтых плямёнаў таксама невядомыя

Андрафагі

герадотавых “андрафагаў” некаторыя вучоныя звязваюць з плямёнамі днепра-дзвінскай культуры

Зарубінецкая культура

1) У ІІ ст. да н.э. на поўдзень Беларусі прыйшлі новыя плямёны з боку Польшчы, якія змяшаліся з мілаградскімі плямёнамі і стварылі новую – зарубінецкую культуру

2) Гэтая культура належала да развітога жалезнага веку

3) Хаты былі наземныя. Па вуглах ставілі слупы, паміж якімі закладвалі бярвёны.

4) Поўнасцю раскапана гарадзішча каля в. Чаплін у Гомельскай вобл. Побач размяшчаліся вялікія могілкі (раскапана 300 пахаванняў)

5) Як і ў “мілаградцаў”, у “зарубінцаў” быў пашыраны абрад спальвання нябожчыкаў. Рэшткі спальвання хаваліся ў падоўжанай яме. Туды змяшчаліся пасудзіны, упрыгажэнні, часам – зброя і прылады працы. Сустракаюцца багатыя і бедныя пахаванні (маёмасная няроўнасць)

6) Зарубінецкая культура зведала на сабе ўплыў больш заходніх еўрапейскіх культур

Гарадзішча, паселішча, могільнік каля в. Чаплін Лоеўскага раёна на Гомельшчыне

- найбольш даследаваны ў Беларусі комплекс помнікаў зарубінецкай культуры

Плямёны жалезнага веку

якія насялялі Беларусь, належалі да балцкай групы народаў і гаварылі на падобных мовах (шырока распаўсюджаны балцкія назвы рэк)

Балты

да іх адносілі носьбітаў культур штрыхаванй керамікі і днепра-дзвінскай

Дыскусійным застаецца пытанне пра этнічную прыналежнасць

мілаградскай

паморскай

зарубінецкай культур

адны іх лічаць праславянскімі, другія – балтамі ці змешаным этнасам

Культурны слой

- гэта той слой зямлі, які ўтварыўся на гарадзішчы за час доўгага жыцця на ім людзей, у ім знаходзяцца сляды іх жыцця, рэшткі пабудоў і прадметы, якімі яны калісьці карысталіся

ІІІ – V стст. н.э.

у Паўднёвай і Усходняй Беларусі былі распаўсюджаны помнікі кіеўскай ультуры

У першыя стагоддзі нашай эры насельніцтва Верхняга Падняпроўя пакінула гарадзішчы і стала сяліцца на неўмацаваных месцах таму што:

1) на нізка размешчаных вялікіх паселішчах было больш зручна займацца сельскай гаспадаркай і жывёлагадоўляйя, чым пражываючы на высокай, невялікай памерамі гары

2) напэўна, у пачатку нашай эры ў плямён узнікла даволі моцная грамадская арганізацыя – саюз плямён, якая забяспечвала ахову кожнай асобнай абшчыны і адначасова спрыяла далейшаму пранікненню гэтых плямён у іншыя суседнія вобласці

Паселішча каля в. Адаменка ў Быхаўскім раёне на Магілёўшчыне

- адно з вялікіх паселішчаў, якое даследавана і адносілася да помнікаў кіўскай культуры. Яго старажытныя жыхары здабывалі і апрацоўвалі жалеза, кавалі выраблялі сярпы, нажы і інш. Рэчы. З каляровых металаў рабілі ўпрыгажэнні, якія адлівалі ў спецыяльных формах. Выраблялі жаночыя бронзавыя падвескі з эмаллю. Найбольш цікавыя знаходкі - рэчы, якія траплялі з Рымскай імперыі (медная манета Геты 209 г.), рэшткі бронзавых медных пасудзін і рымскай керамікі, якая пакрыта лакам

Грунтавы могільнік каля в. Тайманава Быхаўскага раёна

- даследаваны грунтавы могільнік дзе рэшткі спальвання памёршых ссыпалі ў гаршкі (урны), якія клаліся ў яму

Плямёны кіеўскай культуры

многія вучоныя лічаць плямёны кіеўскай культуры славянскімі

21