Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Першабытнае грамадства .docx
Скачиваний:
7
Добавлен:
19.04.2019
Размер:
90.68 Кб
Скачать

Гаспадарка бронзавага веку Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі

Каля 2 тыс. Гадоў да н.э.

Пачаўся бронзавы век на тэрыторыі Беларусі

Медзь

першы метал, які пачаў выкарыстоўваць чалавек, пазней яе змяніла бронза

Крыніца паступлення бронзы на Беларусь

Каўказ (часткова Прыкарпацце), дзе меўся вельмі магутны цэнтр вытворчасці бронзы і разнастайных бронзавых вырабаў

Апрацоўка металу

паклала пачатак грамадскаму падзелу працы ўнутры племені – адасобіліся кавалі і ліцейшчыкі

Кола

У час перамяшчэнняў нарадзілася ідэя кола. Гэта вынаходніцтва чалавека па сённяшні дзень з'яўляецца асновай тэхнічнага прагрэсу

Апрацоўка камню

у бронзавым веку дасягнула сваёй дасканаласці

Шліфаванне, свідраванне і інш.

Шырока выкарыстоўваліся гэтыя метады апрацоўкі камню, а каменныя прылады працы пераважалі

Свідраванне ў бронзавым веку

Прыстасаванне накшталт лука – трубчастая костка прыводзілася ў рух лучковай цецівой, у якую насыпаны пясок. Гэтае прыстасаванне ўжывалася найбольш шырока ў бронзавым веку пры свідраванні адтулін у камені

Вельмі распаўсюджанай становіцца

каменная баявая сякера з прасвідраванай адтулінай для ручкі

Плямёны бронзавага веку былі

жывёлаводамі

земляробамі

З пачаткам бронзавага веку

на тэрыторыі Беларусі паўсюдна ўсталёваюцца вытворчыя формы гаспадарання – земляробства і жывёлагадоўля

Жывёлагадоўля

разводзілі перш за ўсё буйную рагатую жывёлу (кароў), свіней

былі прыручаны конь і дробная рагатая жывёла

Сабака

першая з прыручаных жывёл (яшчэ ў мезаліце)

Свінні

магчыма свіння была першай пасля сабакі свойскай жывёлай

Конь

у бронзавым веку чалавек прыручыў каня, што дазволіла пераганяць статкі на вялікія адлегласці

Жывёлагадоўля

узнікла з палявання

Жыхары Паўднёвай Беларусі

Першымі пачалі пераходзіць да жывёлагадоўлі. Яны разводзілі пераважна буйную рагатую жывёлу, свіней і коней

За 3 тыс. гадоў да н.э.

адбываўся пераход да жывёлагадоўлі

Жывёлагадоўля

заставалася вядучым гаспадарчым заняткам і давала большую частку прадуктаў

Земляробства

З’явілася на тэрыторыі Беларусі амаль адначасова з жывёлагадоўляй і ўзнікла са збіральніцтва і спачтаку стала вядома на Палессі

Земляробства

вялося ручным спосабам толькі на невялікіх участках. У лясной зоне захоўваліся паляванне, рыбалоўства і збіральніцтва

Матыкі і сярпы

Сведчаць пра заняткі земляробствам, якія выявілі археолагі на паселішчах таго часу

Матычнае земляробства

Пад пасевы рыхтаваліся невялікія ўчасткі ў поймах рэк, апрацоўка зямлі ажыццяўлялася з дапамогай матык

Матычнае земляробства

- земляробства, пры якім апрацоўка зямлі ажыццяўлялася з дапамогай матыкі

Падсечна-агнявое земляробства

- земляробства, для вядзення якога высякаўся і спальваўся на адпаведным участку лес, карчаваліся пні, а попел служыў у якасці ўгнаення

Лясная , або падсечна-агнявая сістэма земляробства

узнікла з-за недахопу зямлі на тэрыторыі Беларусі пакрытай лясамі

Падсека (ляда)

Участак, на якім высякаўся лес. Высахлыя дрэвы спальваліся. У попел сеялі зерне і баранавалі поле кавалкам сукаватага дрэва (бараной-сукаваткай)

Барана-сукаватка

прылада, якая выкарыстоўвалася пры падсечна-агнявым земляробстве

Ворыўнае земляробства

Калі пры апрацоўцы зямлі для ўзрыхлення (разорвання) глебы пачалі выкарыстоўваць драўлянае рала

Вёска Капланавічы Клецкага раёна

у тарфяніку бліз вёскі знойдзена рала, якое выраблена з дубовага ствала з сукам, які ўтвараў ральнік (паўзун)

Драўляны плуг

можна меркаваць, што ўжо ў бронзавым веку ў Беларусі пачаў выкарыстўвацца і драўляны плуг, яго добра ведалі індаеўрапейцы

Плужнае, або ворыўнае земляробства

- калі апрацоўка зямлі адбывалася з дапамогай плуга

Поўдзень Беларусі

Тут рана пачалі карыстацца драўляным ралам, дзе глебы больш урадлівыя. Рала цягнуў бык ці конь

Культурныя расліны

Мяккая пшаніца, ячмень, проса, гарох, бабы, віка, лён, каноплі

Вытворчая гаспадарка

- гаспадарка, пры якой людзі самі рабілі тое, што неабходна для жыцця: выводзілі новыя пароды жывёл, вырошчвалі новыя гатункі раслін.

У бронзавым веку

старажытная прысвойваючая (спажывецкая) гаспадарка, заснаваная на паляванні, рыбалоўстве і збіральніцтве, была паступова заменена вырабляючай (вытворчай) – жывёлагадоўляй і земляробствам

Пласкадонны посуд

паўсюдна на тэрыторыі Беларусі пашырыўся гэты посуд, бо з’явілася агнішча з роўнай паверхняй, сталы і новыя віды ежы

Мастацтва бронзавага веку

з’явліліся даволі разнастайныя металічныя ўпрыгожанні: дыядэмы, бранзалеты, пярсцёнкі, скроневыя кольцы. Шкляныя пацеркі і бісер траплялі на тэр. Беларусі з суседніх зямель

Мастацтва бронзавага веку

у гэты час чалавек пачаў маляваць сябе і жывёл

найбольш раннія на тэрыторыі Беларусі – гэта схематычныя малюнкі людзей на косці, знойдзеныя археолагамі на стаянцы Старыя Юрковічы Любанскага раёна, выява качкі на абломку гаршка (стаянка каля вёскі Галоўск Сенненскага раёна)

на керамічным посудзе Беларускага Паазер’я адзначаны выявы, якія нагадваюць змей

у выяўленчым мастацтве і скульптуры пачынаюць дамінаваць мужчынскія вобразы (ст. каля в. Асавец Бешанковіцкага р-на – Асавецкі ідал)

Самыя старажытныя музычныя інструменты

адносяцца да бронзавага веку і знойдзены каля в. Асавец Бешанковіцкага р-на, гэта абломкі птушыных трубчатых касцей з прасвідраванымі адтулінамі

Бацькоўскі род

З прыходам у Беларусь жывёлагадоўча-земляробчых плямён

мацярынскі род саступае сваё месца бацькоўскаму

Бацькоўскі род

- абшчына, у якой роднасць усіх яе членаў лічылася па мужчынскай лініі

Бацькоўскі род, або вялікая патрыярхальная сям’я

- вялікая сям’я, у якой мужчына адыгрываў вядучую ролю

Утварэнне вялікіх бацькоўскіх (патрыярхальных) родаў звязана з

развіццём жывёлагадоўлі і земляробства, калі надзвычай узрасла роля мужчын ў гаспадарчым жыцці абшчыны