- •Перыядызацыя гісторыі Беларусі
- •Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі перыядызацыя першабытнага грамадтсва
- •Старажытнае грамадства ў каменным веку
- •Зараджэнне вераванняў і мастацтва людзей каменнага веку
- •Мастацтва
- •Насельніцтва бронзавага веку
- •Гаспадарка бронзавага веку Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі
- •Рэлігія і абрады жывёлаводаў і земляробаў (бронозавы век)
- •Культура старажытных продкаў жалезнага веку
- •Насельніцтва Беларусі ў раннім жалезным веку (VIII ст. Да н.Э. - V ст. Н.Э.)
- •Міжплемянны абмен жалезнага веку
- •Змены ў грамадскім жыцці ў жалезным веку
- •Археалагічныя культуры жалезнага веку
Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі перыядызацыя першабытнага грамадтсва
Археалагічная перыядызацыя |
Сацыяльна-гістарычная перыядызацыя |
|||||
Каменны век |
Палеаліт |
Сярэдні палеаліт |
100 тыс. гадоў назад
Абідавічы, Свяцілавічы, Клеявічы, Падлужжа Мусцьерскі перыяд гісторыі Беларусі
40 тыс. гадоў назад |
Неандэрталец
Грамадскі лад – праабшчына (чалавечы статак)
Сямейны лад - праміскуітэт |
||
Позні палеаліт |
35 тыс. гадоў назад
Юравічы – 26 тысяч гадоў назад Бердыж – 24-23 тысячы гадоў назад
10 тысячагоддзе да н.э. |
Краманьёнец
Грамадскі лад – раннеродавая абшчына (мацярынскі род)
Сямейны лад – парная сям’я (неўстойлівы тып сям’і) |
||||
Мезаліт |
9 тысячагоддзе да н.э.
Першае сталае (аўтахтоннае) насельніцтва – 7-8 тысяч гадоў таму У плямён паўсюдна распаўсюдзіся лук і стрэлы з крамянёвымі наканечнікамі Першая прыручаная жывёла - сабака
канец 5 тысячагоддзя да н.э. |
З’яўленне плямён
|
||||
Неаліт |
Канец 5 – 4 тысячагодзі да н.э. З’яўленне керамічнай вытворчасці З’яўленне ткацтва Змены ў апрацоўцы камня – шліхтаванне, шліфаванне, свідраванне, пілаванне Пачаўся пераход да здабычы крэмню шахтным спосабам (Краснае Сяло Ваўкавыскага р-на – пас. Краснасельскі) Пачаўся прымітыўны абмен паміж плямёнамі – крэмень “Неалітычная рэвалюцыя” – на змену прысвойваючай (спажывецкай) гаспадарцы прыходзіць вытворчая гаспадарка (жывёлагадоўля і земляробства забяспечваюць людзей прадуктамі харчавання)
Нарвенская група плямён – поўнач Беларусі Нёманская група плямён – захад Беларусі Верхне-дняпроўская група плямён – усход Беларусі Днепра-данецкая група плямён – цэнтр. і паўдн. Бел
Канец 3 – пачатак 2 тысячагоддзя да н.э. |
Росквіт раннеродавай абшчыны
З’яўленне груп плямён |
||||
Бронзавы век |
Канец 3 – пачатак 2 тысячагоддзя да н.э. З’ўленне медных і бронзавых вырабаў. З-за адсутнасці на Беларусі радовішчаў медных і алавяных руд – па-ранейшаму большасць прылад працы з крэмню, рога і косці Паўсюднае распаўсюджанне жывёлагадоўлі і матычнага земляробства з выкарыстаннем каменных і рогавых матык
Культура шнуравой керамікі (культура баявых сякер) – гэта індаеўрапейцы
Плямёны сярэднедняпроўскай культуры (пачалі фарміравацца з Кіеўшчыны і распаўсюдзіліся амаль ва ўсім Падняпроўі Пачаў развівацца абмен паміж плямёнамі У некаторых плямён збіраліся багацці, пачаліся рабаўніцтвы і ваенныя напады
8 ст. дан.э. |
На змену мацярынскаму роду прыходзіць бацькоўскі род (патрыярхат)
На працягу бронзавага і жалезнага вякоў – на змену парнай сям’і прыходзіць аднашлюбная (манагамная) сям’я. Становішча жонкі ў сям’і пагоршылася
Палонных пераўтваралі ў рабоў На змену калектыўнай уласнасці роду прыйшла прыватная ўласнасць асобных сем’яў. З’явіліся багатыя і бедныя сем’і. Узнікла маёмасная і грамадская няроўнасць
|
||||
Жалезны век |
Ранні жалезны век |
7 – 6 ст. да н.э.
Мілаградская культура – сяр. і верх. Падняпроўе (в.Мілаград Рэчыцкага р-на) – Герадот пісаў пра неўраў (альбо старажыт. славяне, ці балты) Зарубінецкая культура (пач. 2 ст. да н.э.) – на месцы мілаградскай к-ры. Найбольш вывучаны помнік каля в.Чаплін Лоўескага р-на на Гомельшч. Славяне , ці паміж славянскай мовай і заходнебалцкага дыялекту Штрыхаваная кераміка – 7 ст. да н.э. 4 ст. н.э. знач. частка Сяр. Бел. і Усх. Літва. Добра вывучана гарадзішча каля в. Малышкі Вілейскага р-на Мін.в. Усходнелітоўскія плямёны Днепра-дзвінская культура – Поўная Беларусі (Віцебская вобл. і сусед. р-ны Магілёўскай вобл.). Гэта было балтамоўнае нас-ва Фіна-угры (уральскай моўнай сям’і) – пражывалі на поўначы Беларусі Кіеўская к-ра (3-5 стст. н.э.). Верхняе Падняпроўе. Пакінулі гарадзішчы і перасяляліся ў адкрытыя неўмацаваныя паселішчы. в.Адаменка Быхаўскага р-на Магілёшчыны Грунтавы могільнік даследаваны каля в. Тайманава Быхаўскага раён
5 ст. н.э. |
Узнікаюць саюзы плямён
Распад патрыярхальна-родавых адносін, што выяўлялася ў будаўніцтве аднапакаёвага жылля, для пражывання адной парнай сям’і. Харктэрна для плямён мілаградскай і зарубінецкай культур
Распад родавага ладу і фарміраванне суседскай (тэрытарыяльнай абшчыны) |
|||
Позні жалезны век |
5 ст. н.э. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі
Банцараўская культура – Большая частка Беларусі
Калочынская культура – паўднёва-усходняя Беларусь 8 ст. н.э. |
|
Табліцы распрацаваны кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам кафедры гісторыі Беларусі ВДУ імя П.М.Машэрава Акуневічам Віктарам Уладзіміравічам
Старажытнае грамадства ў эпоху каменнага і бронзавага вякоў
Археалогія |
- навука, якая вывучае жыццё старажытных людзей па знаходках слядоў іх дзейнасці |
Дата |
- гэта час, калі адбылася падзея |
Тысячагоддзе |
- складаюць дзесяць стагоддзяў |
год нараджэння Ісуса Хрыста |
- лічыцца пунктам адліку, момант з якога вядзецца летазлічэнне і які мае назву эра |
Эра |
Дастаткова працяглы прамежак часу, пункт адліку, момант з якога вядзецца летазлічэнне, а таксама само летазлічэнне. |
“Сістэма трох вякоў” |
- гістарычная паслядоўнасць, калі гісторыя першабытнага грамадства падзяляецца на тры вякі – каменны, бронзавы і жалезны |
Назвы трох вякоў першабытнага грамадства звязваюць з: |
матэрыялам, што служыў нашым продкам для вытворчасці прылад працы |
Каменным векам |
называюць перыяд тыя далёкія часы, калі людзі яшчэ не ведалі металу і асноўным матэрыялам, з якога яны выраблялі прылады працы, быў камень |
2,5 млн.гадоў назад – канец 3тысячагоддзя да н.э. |
|
палеаліт (старажытнакаменны век) |
2,5 млн. – 100 тыс. гадоў назад – ніжні (ранні) 100 – 35 тыс. гадоў назад - сярэдні 35 – 10 тыс. гадоў назад - верхні (позні) |
Ледавік |
- На працягу існавання Зямлі перыядычна адбываліся пахаладанні, лёд таўшчынёй да 2 км пакрываў зямную паверхню |
Ледавіковымі |
называюць такія перыяды ў гісторыі Зямлі, калі былі перыяды моцнага і працяглага пахаладання. Снег не паспяваў растаць у цёплы час года. Ён назапашваўся і ператвараўся ў велізарны ледавік таўшчынёй у 1-2 км. |
Прыблізна 150 тыс. гадоў таму |
уся тэрыторыя Беларусі надоўга пакрылася суцэльным ледавіком (Дняпроўскае аледзяненне) |
каля 100 тыс. гадоў назад (эпоха сярэдняга палеаліта) |
прадстаўнікі палеантрапаў (неандэртальцы) праніклі на тэрыторыю Беларусі |
вёскі Абідавічы Быхаўскага, Свяцілавічы Веткаўскага раёнаў |
каля гэтых вёсак археолагі знайшлі некалькі прымітыўных крамянёвых прылад, якія сведчаць аб спарадычным (непастаянным) знаходжанні неандэртальцаў на Беларусі. Доўгачасовых паселішчаў не выяўлена (суровыя кліматычныя ўмовы) |
40 – 35 тыс. гадоў назад |
- на тэрыторыі Еўропы з’явіліся новыя людзі сучаснага тыпу, або краманьёнец, якіх вучоныя называюць “чалавек разумны сучасны”, гэта нашы непасрэдныя продкі |
“чалавек разумны” |
- з’явіўся першапачаткова на поўдні Беларусі |
Стаянка |
- месца пасялення першабытнага чалавека каменнага веку |
26 тыс. гадоў таму, альбо 24 тыс. гадоў да н.э. |
самая старажытная стаянка чалавека каменнага веку, якая знаходзіцца на Прыпяці каля вёскі Юравічы |
|
У час раскопак Юравіцкай стаянкі былі выяўлены рэшткі жылых будынкаў, пры пабудове якіх быў выкрыстаны камень |
23 тыс. гадоў таму, альбо 21 тыс. гадоў да н.э. |
людзі жылі на Бердыжскай стаянцы, на беразе Сожа каля вёскі Бердыж Чачэрскага раёна |
Прылады працы |
рабіліся пераважна з крэменю і былі прызначаны для пэўнага віда работ |
Крэмень |
Камень, які належыць да карысных выкапняў, а ў Беларусі ёсць яго радовішчы, які найстарыжытнейшыя людзі выкарыстоўвалі для вырабу прылад працы |
Востраканечнікі |
- звычайныя прылады працы старажытных людзей у канцы ледавіковага перыяду, якія рабілі з кавалкаў крэмню |
Скрабкі |
выкарыстоўвалі для ачысткі шкуры і вырабу з яе скуры |
Скрабкі |
- прылады працы для апрацоўкі скур |
Разцы |
гэтымі прыладамі з вострымі рэжучымі канцамі апрацоўвалі косць і рог |
Дзіды і дроцікі |
тады служылі зброяй |
Дзіды |
- прымітыўныя коп’і, калі востраканечнікі прымацоўваліся да палкі з дапамогай сухажылляў і смалы |
Дзіда (кап’ё) |
- колючая або кідальная зброя ў выглядзе доўгай палкі з вострым наканечнікам, якую ўжывалі старажытныя людзі |
Дроцік |
- невялікае кап’ё, зброя з якой паляванне было магчымым пры непасрэдным сутыкненні са зверам, яго можна было кінуць на значна большую адлегласць |
Дубіны (даўбешкі) |
|
Будан (шалаш) |
- жыллё старажытнага чалавека ніжняя частка якога ўмацоўвалася чарапамі і іншымі буйнымі косткамі жывёл, пакрывалася шкурамі жывёл |
Хуткае свідраванне |
- адзін са спосабаў здабычы чалавекам агню з дапамогай трэння сухога дрэва |
Спажывецкі, або прысвойваючы |
- від гаспадаркі які панаваў у каменным веку і быў заснаваны на тым, што чалавек браў ад прыроды ўсё ў гатовым выглядзе |
Віды гаспадарчай дзейнасці старажытных жыхароў Беларусі ў ледавіковы перыяд |
|
Паляванне |
- гэта пошук і праследаванне дзікіх звяроў і птушак з мэтай іх здабычы, асноўная крыніца існавання першабытных людзей Беларусі ва ўмовах холоднага клімату |
Мамант |
- галоўная паляўнічая жывёліна ва ўмовах аледзянення |
Спосабы палявання старажытных жыхароў Беларусі ў ледавіковы перыяд |
|
Аблава з загонам |
- найбольш пашыраны спосаб палявання ў час аледзянення, калі загоншычкі гналі жывёл ў дрыгву, у глыбокія яры са стромкімі схіламі. Паляванне вялося вялікімі групамі людзей. Ужываўся агоно для запалозвання звяроў. |
У ледавіковую эпоху нашы продкі былі ўжо здольнымі паляваць на |
шарсцістых мамантаў і насарогаў, аленяў, мядзведзяў і інш. |
Мамант |
- гэта выкапнёвы слон, рэшткі якога цяпер знаходзяць у глыбокіх пластах зямлі, які быў вышынёй да трох метраў і меў закругленыя іклы-біўні |
агонь |
найважнейшае адкрыццё чалавека ў палеаліце |
Збіральніцтва |
- занятак людзей пасля адыходу ледавіка, калі палкамі і вострымі камянямі яны выкопвалі карані і клубні, якія былі прыгодны да ежы |
Асноўны від збіральніцтва на Беларусі |
- нарыхтоўка лясных пладоў: ягад, грыбоў, лясных яблыкаў і груш, арэхаў, бярозавага соку |
Прыродны падзел працы – гэта: |
падзел працы паводле полу (паміж мужчынамі і жанчынамі) і паводле ўзросту (паміж дарослымі, дзецьмі і старымі) |
Каля 18 тыс. гадоў таму |
моцна пахаладала. З поўначы зноў наступіў ледавік, і людзі вымушаны былі адысці на поўдзень. На некалькі тысяч гадоў тэрыторыя Беларусрі абязлюдзела |
15 – 13 тыс. гадоў назад |
з тэрыторыі Беларусі адступіў апошні ледавік |
Прыблізна 10 тыс. гадоў таму |
ледавік растаяў, закончылася апошняе зледзяненне |
Пасля адыходу апошняга ледавіка |
чалавек зрабіў чарговую спробу рассяліцца па далінах Дняпра, Прыпяці, Сожа, іх даліны былі заселены плямёнамі паляўнічых,рыбалоўваў і збіральнікаў, якія будавалі жыллё – буданы конусападобнай формы |
Сярэдні каменны век 9 – 5 тыс. гг. да н.э. |
- новая эпоха, што наступіла пасля заканчэння ледавіковага перыяду |
Мезаліт |
- клімат наблізіўся да сучаснага - рэльеф мясцовасці прыняў сённяшні выгляд - сучасная лясная зона - склалася сетка рэк і азёр (з’явілася шмат рыбы і водаплаўнай птушкі) |
Даліна |
- роўная прасотора ўздоўж ложа, па якім цячэ рака |
Паўзямлянка |
- новы тып жылля людзей, якія зясялялі даліны рэк Беларусі пасля адыходу апошняга ледавіка, будуючы яго на ўзвышаным беразе ракі або возера |
Паўночны алень |
у канцы сярэдняга каменнага веку вымер мамант і паўночны алень на доўгі час становіцца галоўнай жывёлай, на якую паляваў чалавек |
Плямёны паляўнічых |
прыйшлі ўслед за з’яўленнем на тэрыторыі Беларусі паўночных аленяў |
Лук са стрэламі |
для палявання чалавек вынайшаў першы механізм у гісторыі чалавецтва |
12 тыс. гадоў назад |
старажытныя жыхары Беларусі вынайшлі лук і стрэлы, з дапамогай новай зброі можна было паляваць дробнымі групамі і нават аднаму |
120 мезалітычных стаянак |
сведчыць пра складванне пастаяннага (аўтахтоннага) насельніцтва на тэрыторыі Беларусі |
Прысвойвальная гаспадарка |
форма гаспадаранння, якая была характэрна для палеаліту і мезаліту |
7 тыс. гадоў таму |
каменны век уступіў у свій заключны перыяд, новы каменны век |
Канец 5 – 3 тыс. гадоў да н.э. |
- новы каменны век |
Канец V – III тыс. годдзе да н.э. |
новы каменны век |
4-е – канец 3-га тысячагоддзя да н.э. |
новы каменны век |
Заняткі чалавека ў новым каменным веку |
- паляванне - рыбалоўства - збіральніцтва |
Новы каменны век |
1) у паляванні сталі шырока выкарыстоўвацца пасткі і іншыя хітрамудрыя прыстасаванні 2) з’явіліся лыжы (неабходныя для палявання зімой) 3) усё большае значэнне пачало набываць рыбалоўства |
Звыш 6 тыс. гадоў назад |
на Беларусі пачаўся выраб гліняных пасудзін, да гэтага жыхары карысталіся драўлянымі пасудзінамі, якія былі абмазаны глінай |
Жанчыны |
займаліся вырабам глінянага посуду |
Адна з асаблівасцяў посуду каменнага веку ў тым, што |
посуд звычайна меў акруглае, а часам проста завостранае дно |
Гліняны посуд аздабляўся арнаментамі |
ямкамі, адбіткамі вызубленага штампіка, наразнымі лініямі |
Арнамент |
- ўзор, якім старажытныя людзі пакрывалі паверхню гліняных пасудзін |
Вынаходніцтвы старажытных людзей у каменным веку: |
- лук і стрэлы - каменная сякера - зернацёрка - гліняны посуд |
Промыслы |
- гэта заняткі, здабыванне сродкаў існавання |
Віды промыслаў старажытных жыхароў Беларусі |
- рыбалоўства - бортніцтва - лоўля птушак |
Рыбалоўства |
пасля раставання ледавіка зрабілася новай крыніцай існавання для людзей |
Спосабы лоўлі рыбы – пры дапамозе |
1) гарпуна 2) касцянога кручка 3) розных плеценых з галінак канструкцый (буча) 4) сеткамі (найбольш здабычлівы спосаб) 5) шырока выкарыстоўвалі лодкі, выдзеўбаныя з вялікага ствала дрэва |
Бортніцтва |
- гэта здабыванне мёду дзікіх пчол |
Чаўны |
- лодкі, якія выдзёўбваліся з суцэльнага ствала дубу ці хвоі і выкарыстоўваліся для рыбалоўства |
Човен |
- лодка, выдзеўбаная з суцэльнага ствала дрэва |
Гарпун |
- кідальная зброя, аснашчаная наканечнікам з шыпамі для палявання на звяроў і рыб |
Сілкі (пятля) і сеткі (перавесы) |
выкарыстоўвалі для лоўлі птушак. Сеткі плялі з суканых нітак. Ніткі рабілі з лыка |
Лыка |
- маладая кара ліпы ці лазы, садраная доўгай вузкай паласой |
Пляценне сетак |
навучыла людзей вырабляць ніткі з валакністых раслін – лёну, канапель, крапівы |
Наступны крок |
з’явілася ткацтва, быў вынайдзены ткацкі станок |
Сякера |
для высечкі і апрацоўкі дрэва |
У канцы каменнага веку |
часцей ужывалася каменная сякера |
Цясла і долата |
для таго, каб выдзеўбаць у дрэве пазы і адтуліны |
Кайло |
зробленая з рога лася або аленя ручная капалка, якая выкарыстоўвалася для работы ў крамянёвых шахтах |
4 тыс. Гадоў назад |
ля Ваўкавыска, дзе знаходзіцца пасёлак Краснасельскі, на беразе ракі Рось вялася здабыча крэменю старажытнымі шахцёрамі |
У канцы каменнага веку |
людзі перайшлі да здабычы крэменю ў крэйдавай тоўшчы, што нагадвала прымітыўныя шахты |
У канцы неаліту |
пахаладанне клімату і змяншэнне прыродных рэсурсаў выклікала недахоп ежы, таму людз пачалі шукаць альтэрнатыву прысвойвальнай гаспадаркі і на змену прыйшлі вытворчыя формы гаспадарання – жывёлагадоўля і земляробства |
Земляробства |
узнікла на Блізкім Усходзе каля 8 – 7-га тысячагоддзя да н.э. і ў канцы неаліту дасягнула тэрыторыі Беларусі |
Матычнае земляробства |
ажыццяўлялася ў поймах рэк з дапамогай матык |
Падсечна-агнявое (ляднае) земляробства |
развівалася паралельна з матычным |
Зернацёрка |
- вялікі плоскі камень, на якім жанчыны меншым каменем расціралі цвёрдыя карані і зерне, расколвалі арэхі, драбілі косці жывёл |
Падсечна-агнявое земляробства |
падштурхнула паляпшэнне прылад працы, найперш сякер, небходнасць вырабу высакаякасных прылад працы падштурхнула павелічэнне здабычы крэмню. Пачынаецца здабыча шахтавым спосабам. Пачаўся прымітыўны абмен крэменем з іншымі плямёнамі |
У неаліце |
быў здзейснены пераход ад прысвойвальных да вытворчых формаў гаспадаркі |