Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

3. Важнейшыя крыніцы гісторыі Беларусі. Навуковыя і вучэбныя выданні крыніц.

Гістарычныя крыніцы – пісьмовыя дакументы і рэчавыя прадметы, якія непасрэдна адлюстроўваюць гістарычны працэс і даюць магчымасць вывучаць прошлае чалавечага грамадства. Гістарычная дысцыпліна, якая распрацоўвае тэорыю і методыку вывучэння і выкарыстання гістарычных крыніц - крыніцазнаўствам. Гістарычныя крыніцы падзяляюцца на 6 асноўных груп: археалагічныя, этнаграфічныя, лінгвістычныя, вусныя, пісьмовыя і кіна-фота. Пісьмовыя крыніцы. Сярод іх летапісы прывілеі, вялікіх князяў літоўскіх і каралёў Рэчы Паспалітай, Судзебнік Казіміра 1468 г.; Статуты Вялікага княства Літоўскага уніі Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай; законы, маніфесты, інвентары памешчыцкіх маёнткаў, перапісы насельніцтва. Да гістарычных крыніцадносяцца мемуары і дзённікі. У Новы і Навейшы час беларускай гісторыі важнае значэнне набыў перыядычны друк. Ён адрозніваецца разнастайнасцю палітычнага спектра і аператыўным распаўсюджаннем інфармацыі аб падзеях і фактах у жыцці Беларусі і за яе межамі. Асобную і вельмі важную групу гістарычных крыніц складаюць рэчавыя прадметы – прадметы вытворчай гаспадаркі (прадметы і сродкі працы, прадукты вытворчасці) і творы мастацтва (пабудовы, скульптуры, карціны і г.д.). Створаныя людзьмі, яны сведчаць не толькі аб узроўні прафесійнага майстэрства іх аўтараў, але і аб ступені развіцця матэрыяльнай і духоўнай культуры грамадства.

4. Агульная характарыстыка гістарыяграфіі гісторыі Беларусі.

Гістарыяграфія–літаральна апісанне гісторыі. Першымі прафесійнымі гісторыкамі, якія заклалі падмурак канцэпцыі беларускай гісторыі, былі І.Даніловіч упершыню апублікаваў Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 г., Беларуска-літоўскі летапіс 1446 г. Ю.Ярашэвіч апублікаваў фундаментальнае даследаванне “Вобраз Літвы з пункту гледжання цывілізацыі ад найстаражытнейшых часоў да канца XVIII стагоддзя. І. Грыгаровіч сабраў і на сродкі графа М.П. Румянцава выдаў “Белорусский архив древних грамот”, быў аўтарам гістарычнага даследавання “Беларуская іерархія” М.В. Без-Карніловічам былі выдадзены “Исторические сведения “о примечательных местах Белоруссии…”, Беларускі гісторык і этнограф М. Доўнар-Запольскі ў 1926 г. падрыхтаваў фундаментальную працу “Гісторыя Беларусі” (выдадзена ў 1994 г. у Мінску). Даследчык і гісторык беларускай мовы, акадэмік Я. Карскі ў 1903–1922 гг. выдаў трохтомную працу “Беларусы”. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі вучоны-гісторык і дзяржаўны дзеяч Савецкай Беларусі У. Ігнатоўскі выдаў працы па айчыннай гісторыі і манаграфію пра паўстанне 1863–1864 гг. Яго “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі” ў 20-я гады з’яўляўся падручнікам па айчыннай гісторыі для вучняў школ, У 20-я гады 20 ст. публікаваліся таксама навуковыя працы Ф. Турука, У. Пічэты, А. Цвікевіча, А. Луцкевіча, М. Гарэцкага, З. Жылуновіча і інш. У пачатку 30-х гадоў некаторыя гісторыкі былі рэпрэсіраваны, а іх працы на доўгі час трапілі ў “спецсховішчы”. У 60–80-я гады выйшла двухтомная “История Белорусской ССР” (1961 г.), пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972–1975 гг.), аднатомная “История Белорусской ССР” (1977 г.). У 1994–1995 гг. Інстытут гісторыі АН Беларусі падрыхтаваў і выдаў (у дзвюх частках) “Нарысы гісторыі Беларусі. У 1998 г. выйшла ў свет “Гісторыя Беларусі” (у дзвюх частках), падрыхтаваная гісторыкамі-педагогамі мінскіх вышэйшых навучальных устаноў (у 2000 г. з’явілася другое выданне, перапрацаванае і дапоўненае). У якасці вучэбных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ выйшлі ў свет “Очерки истории Беларуси” П.Г. Чыгрынава (2000 г.), “Гісторыя Беларусі з 1795 да вясны 1917 г.” (падрыхтавана калектывам гродзенскіх гісторыкаў) (2001 г.) і інш.