Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

47. Лівонская вайна: прычыны, ход ваенных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, вынікі.

Першай вайной Рэчы Паспалітай, атрыманай ёй у спадчыну ад Вялікага княства Літоўскага, была Лівонская. У падзеле Лівонскай спадчыны пачынаюць праяўляць зацікаўленасць яе суседзі: Швецыя, Польшча, ВКЛ, Данія і Расія. Згодна з пагадненнем паміж Расіяй і Лівонскім Ордэнам (1554), апошні абавязваўся не заключаць дагавораў з Польшчай. Пазней Лівонскі ордэн парушае гэта пагадненне і заключае абаронча-наступальны саюз з Польшчай супрацьМасквы. Гэта падштурхнула ўрад Івана Грознага пачаць у 1558 г. ваенныя дзеянні супраць Лівоніі. У 1561 г. Віленскі сейм прыняў уладанні Лівонскага ордэна пад патранат.З гэтага часу праціўнікам Расіі ў Лівонскай вайне стала ВКЛ. ВКЛ у Лівонскай вайне мела на ўвазе дзве мэты: 1) далучыць да сваіх уладанняў тэрыторыю Лівонскага ордэна; 2) не дапусціць Расію да Балтыйскага мора, г.зн. на заходнееўрапейскі рынак. Расія пераносіць ваенныя дзеянні на тэрыторыю Беларусі і ў 1563 г. захоплівае Полацк, які адкрываў шляхі рускай арміі на Вільню і Рыгу. Абраны ў 1576 г. польскі кароль Стэфан Баторый пачынае з наёмным войскам контрнаступленне супраць Расійскай арміі ў Лівоніі і на Беларусі. Пасля 20-дзённай асады адваёўваецца Полацк, вызваляецца Лівонія, ваенныя дзеянні пераносяцца на рускую тэрыторыю. Гераічная абарона Пскова ў 1581–1582 гг. прымусіла знясіленыя 25-гадовай барацьбой дзяржавы пачаць мірныя перагаворы. Згодна з Ям-Запольскім перамір’ем Рэч Паспалітая вяртала Расіі захопленыя рускія гарады – Вялікія Лукі, Ізборск і іншыя, за выключэннем раёна г.Веліжа, дзе адраджалася мяжа, што існавала да 1514 г. Расія адмаўлялася ад усіх зямель, захопленых у Лівоніі і на Беларусі. Расія не атрымала выхад да Балтыйскага мора. У выніку Лівонскай вайны аказалася спустошанай і зруйнаванай паўночна-усходняя частка Беларусі, загінула шмат насельніцтва, знішчаны культурныя каштоўнасці.

48. Люблінская унія. Змест і значэнне акта 1 ліпеня 1569г.

Галоўную палітычную вагу ў ВКЛ мелі буйныя землеўладальнікі – магнатыКаралеўстве Польскімшляхта. Таму прашляхецкі змест польскай дзяржаўнай арганізацыі прывабліваў велікакняжацкую шляхту, якая ў выніку аб’яднання Княства з Каронай меркавала далучыцца да шляхецкіх вольнасцей сваіх суседзяў. Галоўнай прычынай дзяржаўнай уніі паміж суседнімі краінамі стала катастрафічнае, на грані страты незалежнасці, становішча ВКЛ у час Лівонскай вайны (1558 – 1582 гг.). У час польскага сойма 1563 – 1564 гг., на якім прысутнічала ліцвінская дэлегацыя дзеля перамоў аб уніі, частка дэпутатаў вылучыла праект аб ліквідацыі назвы “Літва” і замене яе на “Новую Польшчу”. Польская шляхта хацела новых зямель, новых багаццяў, новых пасадаў. Шляхта ВКЛ імкнулася атрымаць “залатыя шляхецкія вольнасці”, што былі ў польскай шляхты. Іншы варыянт выйсця з крызіснага становішча ВКЛ – унія з Расійскай дзяржавай і прызнанне Івана ІV ці яго сына сваім царом. На гэты конт вяліся тайныя перамовы. Іван ІV пакарыў Казань (1552), Астрахань (1556). Стаў Грозным – ініцыятарам апрычніны (1565). Па словах Мікалая Янавіча Радзівіла, віленскага ваяводы, канцлера і маршалка земскага, што прыбыў на перамовы ў Люблін, “на нашым хрыбце быў вораг, калі мы ехалі сюды, жадаючы пастанавіць з вамі вунію, якая б аб’яднала нас узаемнаю любоўю. І, калі казаць праўду, мы пачалі імкнуцца да яе амаль бегам, тады як продкі нашыя ішлі да вуніі вельмі паціху”.

Люблінскі Сойм.

Пачаўся 10 студзеня 1569 г. Працягваўся 6 месяцаў. Паслы ВКЛ 1 сакавіка пакінулі Люблін, бо не хацелі пагаджацца на ўмовы. Тады польская шляхта дабілася ад караля выдання ўказаў аб далучэнні да каралеўства Польскага ўкраінскіх зямельПадляшша, Валыні, Падолля, Кіеўшчыны. На працягу сакавіка – чэрвеня яны бмілі ўключаны ў склад Польшчы. 27 чэрвеня 1569 г. на Сойме выступіў І.Хадкевіч (дэлегат ад ВКЛ: “Святлейшы, міласцівейшы кароль!.. Як гэта ўсё балюча, немагчыма выказаць словамі. Таму што мы абавязаны нашай айчыне, як верныя сыны яе, клапаціцца аб яе дабрабыце столькі, колькі... у нас ёсць моцы. Мы Айчыну нашу, якую сваёю крывёю ды жыццямі захавалі, абаранялі тут столькі, колькі маглі... І мы ўжо дайшлі да таго, што павінны кінуцца з нізкаю нашаю просьбаю да ног вашай каралеўскай міласці. Молім.., каб гэта для ўсіх было з гонарам.” 1 ліпеня 1569 г. – падпісанне акта Люблінскай уніі. З гэтага часу абедзве дзяржавы ўяўляюць сабою адно непадзельнае цела, а таксама адну агульную Рэч Паспалітую, у якой абодва гаспадары і абодва народы ўз’ядналіся ў адзіны народ і адзіную дзяржаву.” Вышэйшы орган уладыСойм. Меў права збірацца толькі на тэрыторыі Польшчы. Асобных Соймаў як для Кароны, так і для Княства не прадугледжвалася. Манарх агульны. Пры выбранні ды каранацыі абвяшчаўся каралём Польскім, вялікім князем Літоўскім, Рускім, Прускім, Мазавецкім, Жмудскім, Кіеўскім, валынскім, Падляшскім, Інфлянцкім. Агульная знешняя палітыка. Усе ранейшыя законы і дагаворы, што былі накіраваны супраць інтарэсаў адной з частак новай федэрацыі, павінны былі быць скасаваны. “дазваляецца набываць маёнткі і валодаць імі паляку ў Літве, а літоўцу ў Польшчы”. Поўнасцю захоўваўся (быў асобны) адміністрацыйны апарат, асобнае заканадаўства і судовая арганізацыя, тытул і пячатка, фінансы. Асобнымі заставаліся: войскі. Рознымі былі мовы дзяржаўных актаў: лаціна ў Польшчы, старабеларуская – у княстве. У пачатку XVII ст. беларускі паэт Ян Казімір Пашкевіч пісаў: “Польска квітнет лацною, Літва квітнет русчізною”. (1621 г.)Аднак ў 1696 г. – пастанова “ўсе рашэнні павінны складацца на польскай мове”. Агульны Сенат. Яго функцыі падобныя да паноў – рады ў ВКЛ.У ім прадстаўніцтва было нязначным. На агульным Сойме са 180 дэлегатаў толькі 46 было з ВКЛ (34 – з беларускіх паветаў).