Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гісторыя Беларусі.docx
Скачиваний:
18
Добавлен:
12.09.2019
Размер:
193.29 Кб
Скачать

64. Рэфармацыя на Беларусі. Дзеячы рэфармацыі: м. Радзівіл Чорны, с. Будны, в. Цяпінскі.

 Рэфармацыя - гэта шырокі грамадска-палітычны рух у Заходняй Еўропе XVI ст., які меў антыфеадальную і гуманістычную накіраванасць, быў скіраваны супраць каталіцкай царквы. Галоўнымі яго ідэёлагамі былі М. Лютэр, Ж. Кальвін и інш. Адзінай крыніцай веры яны лічылі Святое пісанне, акрамя таго яны патрабавалі секулярызацыі царкоўнай маёмасці.      Рэфармацыя на Беларусі стала састаўной часткай еўрапейскай Рэфармацыі і ўспрыняла больш за ўсё кальвінізм і антытрынітарызм (арыянства). Сацыяльнай апорай кальвінізму была знаць, апазіцыйная шляхта і мяшчанства. Найбольш значнымі распаўсюджвальнікамі Рэфармацыі на Беларусі сталі Радзівілы, Валовічы, Сапегі, Кішкі, Хадкевічы.      Пратэстантызм прывёў да буйнага ўсплёску развіцця культуры. У канцы XVI ст. з'явілася шмат арыянскіх школ у Іўі, Слуцку, Кейданах, былі заснаваны друкарні ў Нясвіжы, Бярэсці, Лоску. Патрыятычныя памфлеты прадстаўніка дробнай шляхты В. Цяпінскага адзначалі неабходнасць асветніцкага супрацьстаяння паланізацыі. Атрымала распаўсюджванне перакладная і іншая літаратура. Увогуле, Рэфармацыя ў ВКЛ насіла шляхецка-магнацкі характар, так у сойме ВКЛ засядалі ў 1569 г. 15 сенатараў-пратэстантаў, 2 каталікі, 5 праваслаўных, а ў 1580 г. - 13 пратэстантаў, 6 каталікоў, 4 праваслаўных. Рэфармацыйны рух дапамог развіццю талерантнасці (верацярпімасці) ў ВКЛ, і Гарадзельскі сойм 1568 г. ураўнаваў у правах усю шляхту хрысціанскай веры. Гэта падцвердзіў акт Варшаўскай канфедэрацыі 1573 г. «Аб свабодзе веравызнання». Яго тэкст увайшоў у Статут 1588 г. Адмоўныя адносіны многіх магнатаў ВКЛ (Радзівілаў, Сапегаў, Кішак, Хадкевічаў) да Люблінскай дзяржаўнай уніі з Польшчай 1569 г. і імкненне шляхты захаваць свае прывілеі ў Рэчы Паспалітай шляхам дэцэнтралізацыі як дзяржаўнай, так і царкоўна-рэлігійнай структуры каталіцкай і праваслаўнай царквы, абумовіла іх прыхільнасць да Рэфармацыі. Некаторыя слаі мяшчанства выступалі супраць прывілеяў каталіцкай і праваслаўнай царквы, якія абмяжоўвалі сацыяльна-эканамічныя правы грамадзян. Большасць сялян і гарадскога насельніцтва былі прыхільнікамі праваслаўнай рэлігіі, нягледзячы на спробы магнатаў-пратэстантаў Радзівілаў, Валовічаў і іншых, перацягнуць іх да Рэфармацыі прымусовым шляхам, праз пакаранні за ненаведванне пратэстанцкіх збораў.      У XVI - першай палове XVII ст. на Беларусі дзейнічала 85 кальвінісцкіх, 7 арыянскіх збораў (рэфармацыйных абшчын), напрыклад, у Бярэсці, Нясвіжы, Клёцку, Заслаўі, Менску, Віцебску, Полацку. Найбольш выдатным прадстаўніком беларуска-літоўскага антытрынітарызму, яго памяркоўнай часткі стаў С. Будны, пісьменнік, асветнік, гуманіст. У Лоску ў 1583 г. ён выдаў кнігу «Пра свецкую ўладу», дзе ёсць яго дыспут з прадстаўнікамі радыкальнай часткі антытрынітарыяў: Якубам з Калінаўкі, Пятром з Ганёндзы, Марцінам з Чаховіц, Паўлам з Візны. Яны крытыкавалі феадальны лад і дзяржаву, прыгон і эксплуатацыю сялян. Іх імкненне пазбавіцца ад гэтага і рэалізаваць свае лозунгі на практыцы прывяло да занепакоенасці шляхты і дзяржаўных колаў, нават кальвінісцкай шляхты. Да сярэдзіны XVII ст. антытрынітарызм быў заканадаўча забаронены, а члены арыянскіх абшчын выгнаны з Рэчы Паспалітай.      Рэфармацыйнае кнігадрукаванне ў Бярэсці, Лоску, Нясвіжы і Любчы існавала з сярэдзіны XVI да сярэдзіны XVII ст. Найбольш значнымі былі пераклады і выданні кніг Бібліі, як то Берасцейская Біблія (1563 г.), Евангелле В. Цяпінскага. Рэфармацыйнае кнігадрукаванне садзейнічала распаўсюджванню рэнесансных, гуманістычных і рацыяналістычных тэндэнцый у беларускай культуры.