Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыялы па бел м для завочнікаўДокумент Micro...doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
259.58 Кб
Скачать

Пытанне №8

Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай.

Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Мясцовыя гаворкі распаўсюджаны толькі на пэўнай тэрыторыі, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме, часцей сялянствам. Гаворкі аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць два дыялекты: паўночна-ўсходні і паўднёва-заходні.

Кожны з гэтых дыялектаў мае свае асаблівасці ў лексіцы, фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісе, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы.

Паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектамі вылучаюцца сярэднебеларускія гаворкі, якія з’яўляюцца пераходнымі.

У апошні час новыя дыялекты не ўтвараюцца, нівеліруюцца і таму страчваюцца дыялектныя асаблівасці, знікаюць мясцовыя словы і выразы.

Генетычна сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрны для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар.

На працягу некалькіх пакаленняў літаратурная мова апрацоўвалася майстрамі беларускай літаратуры. Беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы.

Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай. Пад нормай разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя (ці кадыфікаваная) ў нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках, узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы.

Спецыфіка літаратурнай мовы выяўляецца і ў тым, што яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай (дыялектная мова – толькі ў вуснай).

Стылі

Сфера выкарыстання

Мэты зносін.

Функцыі мовы

Асноўныя стылявыя рысы

Гутаркова-размоўны (гутарковы)

Быт, сямей-ныя, сяброўскія адносіны

Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі

Камунікатыўная функцыя.

Непасрэднасць, непадрыхтаванасць, спантаннасць маўлення; нязмушанасць выбару моўных сродкаў; адсутнасць строгай лагічнасці, эмацыянальнасць, ацэначны характар моўных сродкаў

Навуковы

Навука, тэхніка, навучальны працэс

Растлумачэнне дасягненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх, растлумачэнне сутнасці з’явы, яе прычыны і пад.

Кагнітыўная функцыя

Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна-абагульненае выкладанне матэрыялу, яго доказнасць, аргументаванасць, пэўная сухасць маўлення, наяўнасць тэрмінаў

Афіцыйна–справавы

Афіцыйныя дакументы, канцылярскія, юрыдычныя, дыпламатыч-ныя сферы

Рэгуляцыя афіцыйных адносін, указы, прадпісанні

Рэгулятыўная функцыя

Строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладу; аб’ектыўнасць ацэнак, сухасць і бясстраснасць, адсутнасць эмацыянальнасці, моўныя клішэ, стандартнасць

Публіцыс-тычна-пра-моўніцкі

(публіцыс-тычны)

Палітыка-ідэалагічныя, грамадска-эканамічныя, культурныя, спартыўныя і іншыя грамадскія зносіны

Інфармацыя пра грамадска важныя справы, уздзеянне на свядомасць, пачуцці людзей, фарміраванне грамадскай думкі

Экспрэсіўная (эмацыйная) функцыя

Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, агульназразумеласць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, ацэначнасць, эмацыянальнасць, палымянасць

Мастацкі

Духоўная сфера жыцця, мастацкая літаратура, тэатр, кіно

Інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека

Эстэтычная функцыя

Мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць; ацэначны характар моўных сродкаў; стылістычная незамкнутасць (г. зн. спалучэнне элементаў розных стыляў)