Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыялы па бел м для завочнікаўДокумент Micro...doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
259.58 Кб
Скачать

Пытанне №3 асноўныя функцыі мовы

Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносінаў) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і т.д.

Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г. зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносінаў паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва.

З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека

з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і т.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г. зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы маюць цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне.

Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой.

Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках.

Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека. Рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення.

Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены.

Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой.