Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСЬ 18 ВЕК.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
200.19 Кб
Скачать

Жывапіс

фрэскі касцёла Станіслава ў Магілёве (1765–1767),

фрэскі езуіцкіх касцёлаў у Гродна (1752), Мінску і Нясвіжы,

фрэскі царквы Раства багародзіцы ў Слаўгарадзе (канец XVIII ст.),

фрэскі касцёла і кляштара кармеліцкага манастыра ў Бялынічах (1761) і інш.

касцёлах Будслава, Гальшан, Пружан, Слоніма манументальны жывапіс больш сціплы

роспісы кармеліцкага касцёла ў Мсціславе, пабудаванага ў 1637 г. і рэканструяванага ў 1746–1750 гг. Архітэктарам I. Глаўбіцам: «Благавешчанне», «Стрэчанне», «Узяцце Мсціслава рускімі войскамі», сцэна з евангелістамі – на паўднёвай сцяне; «Невядомы святы з віяланчэллю», «Трубяцкая разня», «Сустрэча Марыі і Лізаветы», «Заручыны Марыі» – на паўночнай. Роспіс алтарнай часткі створаны ў сярэдзіне XVIII ст., часткова ў тэхніцы грызайль. Ён уключае шэсць кампазіцый з выявамі каталіцкіх святых, а таксама партрэтныя выявы ў медальёнах. На скляпеннях бакавых нефаў размешчаны кампазіцыі: «Цар Саламон і царыца Саўская» (паўночна-заходні неф), «Благавешчанне» (цэнтральны паўночны неф), «Маці боская ў кароне з дзіцем» (паўночна-ўсходні неф), «Вяртанне Іосіфа» (паўднёва-ўсходні неф), «Святая Тэрэза» (цэнтральны паўднёвы неф).

Роспісы кармеліцкага касцёла Станіслава ў Магілёве. 1765–1767–1780-х гадах. На правай сцяне (каля хораў) захаваўся памятны надпіс лацінскімі літарамі, у якім значыцца імя П. Піятроўскага. З архітэктурных крыніц вядома, што над роспісам касцёла працаваў і мастак А. Главацкі з вучнямі – манахамі Спаскай царквы ў Магілёве Пятром, Лук'янам і Рыгорам. тры кампазіцыі: «Праабражэнне», «Уручэнне ключоў Пятру» і «Ушэсце Марыі».

восем сцэн: «Уваскрэсенне Лазара», «Св. Тэрэза», «Хрышчэнне» і памятны надпіс на паўднёвай сцяне, тры гістарычныя сцэны і геральдыка на хорах – на паўночнай.

бакавыя нефы нібы разбіваюцца на анфіладу паасобных капліц, скляпенні якіх таксама ўпрыгожаны роспісам. З паўночнага боку тут размешчаны «Спас Нерукатворны», «Св. Себасцьян», «Грэшніца і чорт», а з паўднёвага — вельмі незвычайныя сюжэты: «Падарожжа», «Смерць Іосіфа» і выява, на якой намаляваны мастак каля мальберта. У нартэксе, таксама на скляпеннях, захаваліся дзве сцэны: «Каін забівае Авеля» і «Ахвяра Аўраама».

кампазіцыі «Праабражэнне»

кампазіцыя «Уручэнне ключоў Пятру».

вялізнай кампазіцыяй «Ушэсце Марыі». Усе барока

На паўночнай сцяне «Уваскрэсенне Лазара», ля алтара і далей — «Св. Тэрэза» і «Хрышчэнне».

У бліжэйшай да алтара капліцы паўночнага нефа намаляваны «Спас Нерукатворны»

У наступнай капліцы, працягваючы тэму Пятра і Тэрэзы, размешчана выява св. Себасцьяна.

Роспісы скляпенняў капліц паўднёвага нефа ў сваю чаргу працягваюць тэму «гістарычных» падзей. У бліжэйшай да алтара капліцы вельмі цікавая і маляўнічая кампазіцыя «Падарожжа», (ў Магілёве ў 1778 г., руская імператрыца Кацярына II сустракалася з аўстрыйскім імператарам Іосіфам).

Пасля нічым не вызначальнай сцэны «Смерць Іосіфа-плотніка» ў гэты цыкл уключана фрэска з выявай мастака ля мальберта.

Наяўнасць у роспісах касцёла св. Станіслава партрэта мастака (магчыма, гэта адзін з аўтараў фрэскавага цыкла) — з'ява цікавая сама па сабе. Для веруючых, відаць, гэта быў апостал Лука,

Фрэскі ніжняга рэгістра створаны майстрам, які быў лепш знаёмы з мясцовай мастацкай традыцыяй і больш далёкі ад іншаземнай манеры мастака галоўнага нефа.

Нясвіжскі касцёл езуітаў, 1584—1593 гг. італьянскім архітэктарам Дж. М. Бернардоні,— адзін з першых ва Усходняй Еўропе будынкаў новага стылю — барока. Барабан і скляпенні касцёла пакрыты манументальна-дэкаратыўным роспісам у 1750-х гадах пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старшага. Мастацка-будаўнічымі справамі кіраваў архітэктар Казімір Ждановіч. ў 1750 г. князь Міхал Казімір Радзівіл (Рыбанька) наказаў абнавіць касцёл і ўвесь інтэр'ер «упрыгожыць фарбамі» 11.

К. Д. Гескаму відаць, дапамагалі Гескі-малодшы, яго сын, «казённыя мастакі» Скажыцкі, Лютніцкі, Зацэаконт, а таксама Андрэй і Канстанцін. час роспісу храма можна датаваць 1751-1753 гг.

Стыль роспісаў храма адпавядае часу іх стварэння. Гэта позняе барока з элементамі класіцызму. Усяго налічваецца звыш 40 кампазіцый.

вялікай алтарнай карціны «Тайная вячэра».

Вышэй «Тайнай вячэры» ў консе апсіды на фоне воблачнага неба на-маляваны два анёлы, якія падтрымліваюць агнца над невялікім ахвярнікам. Яшчэ тры анёлы сядзяць на воблачных клубах.

вышэй, паказана кульмінацыя барацьбы нябесных сіл з нячысцікамі12 сіметрычна размешчаны дзве групы. Справа — архангел Міхаіл на чале нябеснага воінства, распасцёршы крылы, высока ўзняў вогненны меч. Побач лётаюць яшчэ два анёлы. пападалі ўніз дэманы.

Наступная сцэна, размешчаная бліжэй да падкупальнай прасторы, цалкам алегарычная. апафеоз каталіцкай царквы. Сімвалічная выява каталіцтва ў выглядзе маладой прыгожай жанчыны ў блакітна-сінім адзенні з папскай тыярай на галаве і келіхам у паднятай правай руцэ размешчана ў самым цэнтры. Побач з ёй — выявы прадстаўнікоў іншых веравызнанняў, якія ўвасабляюць іслам, іудаізм і праваслаўе.

Скляпенні трансепта з паўночнага боку заняты сцэнамі, прысвечанымі Хрысту, з паўднёвага — Марыі.

кампазіцыя «Гэта — чалавек» — у паўкруглай люнеце.

Эстэтычны ідэал і тыпаж становяцца ва ўсё большай ступені касмапалітычнымі і арыстакратычнымі. Усе гэтыя рысы яскрава праяўляюцца і ў адзначаных кампазіцыях. Мастаку ўжо недастаткова адной кананічнай сцэны «Ахвяры», і ён малюе дадатковую сцэну «Аўраам вядзе Ісаака на ахвяру», гэта сцэна — адна з лепшых у нясвіжскім цыкле,

сцэны, прысвечаных Марыі, вакол кампазіцыі «Гэта — маці», размешчанай насупраць «ЕССЕ НОМО».

Сярэднюю частку скляпенняў паўднёвага пляча трансепта займае «Раство Хрыстова».

Сцэну абрамляюць дзве алегарычныя кампазіцыі. На заходнім баку скляпенняў «Пакланенне кантынентаў». Насупраць гэтай сцэны кампазіцыя «Сустрэча Саламона з царыцай Саўскай».

Аб'ядноўвае кампазіцыі апсід і трансепта роспіс, размешчаны ў купале храма. У светлавым барабане і на скляпеннях — выявы святых і евангелістаў.

У прасценках барабана роспіс выкананы ў тэхніцы грызайль. Ён ілюзорна імітуе мармуровыя статуі выбраных святых, размешчаных групамі па тры паміж вокнамі. Побач з Казімірам Ягелончыкам, мясцовым святым, што лічыўся апекуном Вялікага княства Літоўскага, паказаны св. Станіслаў, апякун Каралеўства Польскага.

На скляпеннях галоўнага нефа размешчаны тры вялікія кампазіцыі: «Сустрэча Аўраама і Мельхіседэха», «Сон Ільі» і «Цуд у Эмаусе».

Змест кожнай з гэтых фрэсак разгортваецца і дапаўняецца ў сюжэтах, намаляваных па скляпеннях бакавых нефаў.

Роспіс фарнага езуіцкага касцёла ў Гродна, 1752 г.,

займае асобнае месца як па тэматыцы, так і па стылю выканання. Касцёл — манументальная трохнефная базіліка з трансептам і вялізным купалам над сяродкрыжжам — быў адным з найбольш велічных збудаванняў на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай.

Да нашых дзён захавалася галоўная частка яго ўбрання — 14 драўляных разьбяных пазалочаных алтароў, багата аздобленых скульптурай і жывапісам.

У параўнанні з такой велічнай сімфоніяй пластыкі і дэкаратыўнай разьбы манументальныя роспісы выглядаюць вельмі сціпла.

14 сцэн размешчаны па перыметру галоўнага нефа, трансепта і апсіды ў прамавугольных нішах пад аркамі паміж пілонамі. Яны знаходзяцца на значнай вышыні, але добра бачны знізу дзякуючы таму, што іх залівае святло, якое льецца праз вялікія вокны галоўнага нефа і купала. Апошняя фрэска ў алтары мае подпіс лацінкай — В. I. D:Р. 1752. Акрамя гэтага цыкла на ветразях купала размешчаны выявы чатырох евангелістаў. На сценах храма, на падпружных арках трансепта раскіданы рэлігйныя сімвалы, выкананыя ў тэхніцы грызайль.

Фрэскі гродзенскага касцёла апавядаюць пра асобныя эпізоды з жыцця кананізаванага святога Ксаверыя, пачынаючы з яго працы ў венецыянскім шпіталі да пахавання ў Гоа (Індыя). У іконаграфічных адносінах яны ўзыходзяць да гравюр XVII ст.15 Сцэны цудаў і падарожжаў Ксаверыя

Шэраг кампазіцыйных і стылістычных прыкмет, пачынаючы ад супадзення выяў асобных персанажаў у сцэнах «Дыспут», «Апафеоз Ксаверыя» і інш., агульных элементаў пейзажу (піраміды, саркафагі, характэрныя птушыныя грабеньчыкі над паверхняй мора) і да галоўных асаблівасцей выяўленчай мовы (пэўная тэатралізаванасць падзей, кулісная і асіметрычная пабудова кампазіцый, анемічны, кволы тыпаж), аб'ядноўваюць манаграміста В. I. D. з колам славутага венецыянскага манументаліста Дж. Б. Цьепала16. Стыль роспісаў Гродзенскага фарнага касцёла не мае ніякай сувязі з мясцовай мастацкай традыцыяй. Ён пазбаўлены алегарычнасці і ўмоўнасці, проста і рэалістычна адлюстроўвае змест падзей, літаратурную фабулу і нічым ужо не адрозніваецца ад свецкага мастацтва. У гэтых адносінах цыкл займае асобнае месца ў шэрагу помнікаў манументальнага мастацтва Беларусі.

Роспіс былога кармеліцкага касцела ў Бялынічах Магілёўскай вобласці адносіцца да другой паловы XVIII ст.17 Уцалела толькі лесвічная клетка галоўнага ўваходу ў трапезную, па сценах якой захаваўся фрэскавы роспіс. арнаментальнымі і сюжэтнымі кампазіцыямі на тэмы Старога і Новага запаветаў. На скляпеннях — дэкор у выглядзе лістоў аканту, ракавін, картушаў, пальметак, галовак анёлаў. Відавочны ўплыў стылю позняга барока.

На адкосах аконных праёмаў у складаных картушах жоўтага колеру намаляваны пейзажныя кампазіцыі.

Вельмі прыгожая і рамантычная сцэна размешчана на заходняй сцяне ў паўднёва-заходнім вугле.

роспісамі касцёлы ў Слоніме, Будславе, Лучаі, царква ў Вейне і інш. роспісы складаюцца з асобных сцэн, якія не ўтвараюць цэласнай сістэмы. Часам выкананы ў манахромнай гаме і імітуюць архітэктурны ці ляпны дэкор.

Манументальны роспіс касцёла св. Андрэя ў Слоніме апошняй чвэрці XVIII ст. Касцёл пабудаваны ў 1775 г.І9 Асноўны аб'ём будынка дэкарыраваны ілюзорна-прасторавым роспісам у тэхніцы грызайль, які імітуе архітэктурныя дэталі і дэкор: пілястры, слупы, капітэлі, картушы, пальметкі і т. п. Цікавасць уяўляюць дзве вялікія сюжэтныя кампазіцыі, размешчаныя на левым і правым баках прэзбітэрыя: «Падлетак Хрыстос у храме» і «Уцёкі ў Егіпет». Іх абрамляюць дэкаратыўныя, зробленыя жоўта-карычневым колерам ілюзорныя рамы.