Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛАРУСЬ 18 ВЕК.doc
Скачиваний:
4
Добавлен:
21.09.2019
Размер:
200.19 Кб
Скачать

20 Зараз гэтыя дзве сюжэтныя кампазіцыі знаходзяцца ў дрэнным стане — механічныя пашкоджанні тынкоўкі і фарбавага пласта амаль па ўсёй кампазіцыі. Сам будынак зараз паўразбураны.

роспіс і сінагогі ў Слоніме 1642 г., роспіс па стылістыцы можна аднесці да другой паловы XVIII ст.

Ён мае алегарычны характар і адлюстроўвае міфы «Кнігі быцця» аб стварэнні свету. У сюжэтах няма выяў чалавека. На ўсходняй сцяне роспіс імітуе алтар і носіць ілюзорна-прасторавы характар: калоны, капітэлі, пілястры, антаблемент, карніз і г. д. У цэнтры картуш, напісаны ў стылі ракако. У картушы раскрытая кніга, якую падтрымліваюць з двух бакоў ільвы. Вакол картуша па плоскасцях пілястраў па вертыкалі два пейзажныя сюжэты: сцяна іерусалімская і разбураны храм іерусалімскі. Побач у абрамленні падвоеных слупоў карынфскага ордэра намаляваны музычныя інструменты.

На паўднёвай сцяне на плоскасцях пілястраў размешчаны два сюжэты. На адным леў, тыгр, бык, карова, трус спакойна ляжаць на жоўта-карычневым узгорку, а над імі — светла-блакітнае неба. Другі сюжэт сімвалічна перадае міф аб грэхападзенні чалавека. На паўночнай сцяне захавалася толькі адна кампазіцыя. На ёй пейзаж з дрэвамі каля вады, з правага боку на пазёме раскрытая кніга з нотамі, над якой быццам павіслі музычныя інструменты — віяланчэль і труба.

роспіс царквы Раства багародзіцы ў Слаўгарадзе, канцы XVIII ст. Царква, пабудаваная ў 1791 —1793 гг., уяўляе сабой цэнтрычны безапсідны храм, які мае васьмігранны купал. У яго архітэктуры відавочныя рысы класіцызму. Храм багата дэкарыраваны сюжэтным роспісам, які налічвае каля 60 сцэн. моцны ўплыў свецкага мастацтва.

На скляпеннях купала размешчана вялікая кампазіцыя «Цябе бога хвалім...» Цэнтр скляпення займае залаціста-жоўтае ззянне, у сярэдзіне якога лунае белакрылы анёл. Магутная постаць Саваофа размешчана ва ўсходняй частцы купала. Над Саваофам у шэра-блакітных воблаках размешчаны херувімы. Насупраць Саваофа стаіць архангел Міхаіл.

На міжаконных прасценках светлавога барабана ў абрамленні маляваных чатырохвугольных рам — выявы чатырох евангелістаў з сімваламі: Іаан з арлом, Матфей з анёлам, Лука з цяльцом, Марк з ільвом.

Ніжэй знаходзяцца двухфігурныя кампазіцыі з выявамі апосталаў і атрыбутаў іх пакут. У гэтых кампазіцыях яшчэ моцна адчуваецца стыль барока.

На прасценках барабана, пад вокнамі — чатыры шматфігурныя кампазіцыі на евангельскія тэмы.

Асноўная колькасць фрэсак размешчана на сценах і скляпеннях паўночнага і паўднёвага востыбюляў і на пілонах, што падтрымліваюць барабан. Яны ўтвараюць некалькі цыклаў. Паўцыркульныя скляпенні вестыбюляў заняты вялікімі некананічнымі кампазіцыямі на словы малітваў.

Роспіс ніжняга рэгістра найбольш дасканалы ў мастацкіх адносінах. Ён адлюстроўвае сцэны пакут Хрыста. значны ўплыў класіцызму.

* * *

Іканапісу

«Нараджэнне маці боскай» абраз у Нічыпарэвічах (1700). (Пад уздзеяннем працы Пятра Яўсеевіча з Галынца «Нараджэнне маці боскай» (1649)

Ляпны арнамент, які не сустракаўся ў абразах XVII ст., атрымлівае шырокае распаўсюджанне ў жывапісе Беларусі наступнага стагоддзя.

абраз «Павел і Іаан» (1700) з Юрцава (пачатак ад «Ільі» з Крычава (XVII ст.),

блізкі да трох прац майстра са Століншчыны (1700) — «Дэісус» і «Сабор архангела Міхаіла» з Рубеля, «Раство багародзіцы» з Рухчы.

праца Іаана Рапалеўскага «віцебскага» па афармленню «Ліцавога нотнага Ірмалога» 1741 — 1744 гг. для Іаана-Багаслоўскай царквы Віцебска. дзве ліцавыя мініяцюры, створаныя ў 1700 г., і ў другі раз датаваў іх 1744 г. Надпісы да мініяцюр зроблены на беларускай, рускай і польскай мовах. Прыведзены на лацінскай мове тэкст гімна ўяўляе народную інтэпрэтацыю гімна Фамы Аквінскага «Раngе Ііgnа». Сцэны «Раства Хрыстова”, «Дванаццацігадовы Хрыстос у Іерусалімскім храме сярод настаўнікаў». Усе астатнія схемы ў «Ірмалогу» I. Рапалеўскім былі ўзяты з усходнеславянскай і заходнеславянскай іканаграфіі. Такія ізводы, як «Маці боская Замілаванне Жыровіцкая», «Маці боская Адзігітрыя Рымская», «Маці боская Літасцівая», якая паказана як «жонка, адзетая ў сонца, пад нагамі яе месяц, на галаве вянец з дванаццаці зорак» (па тэксту «Шчырасць Іаана», XII, 6), створаны пад уплывам заходнееўрапейскіх узораў. У той жа час у «Ірмалог» унесена шмат схем, традыцыйных для старажытнарускага мастацтва: «Маці боская Прадвесце», «Раство Хрыстова», «Праабражэнне», «Хрыстос», «Хрыстос Пантакратар», «Іаан Златавуст», «Маці боская Замілаванне» і інш.

Да заходнееўрапейскіх схем творах, як

«Святое сямейства» (1729) майстра Сазша з Косава,

«Антоні Падуанскі» (1744) з Мірацічаў, «Пакровы» (1795) з в. Стахава і інш.

абразах «Цуд Юр'я аб змею» (1736) з Магілёўшчыны,

«Святое сямейства» (1729) майстра Сазша з Косава,

«Антоні Падуанскі» (1744) з Мірацічаў і шмат іншых.

тры абразы басценавіцкага майстра: «Аўраамій і Меркурый Смаленскія»,

«Цалаванне Іаакіма і Ганны»,

«Пакланенне вешчуноў» (1723—1728).

«Цуд Юр'я аб змею» (1717, в. Латыгаль; 1729, в. Чарнаўчыцы; 1736, г. Магілёў),

«Маці боская з дзіцем» (1718) з в. Ёдчыцы,

«Святое сямейства» (1729) майстра С. М. Сазша з Косава і інш.

«Успенне» з Бешанковіч (ДМ). 1730-х гадоў

манаграмістам М. В. у 1751 г. («Пакровы», «Мікола»),

Маркіянавічам у 1758—1766 гг. («Благавешчанне», «Маці боская Адзігітрыя», «Уваскрэсенне»),

зелаўскім майстрам («Благавешчанне»),

двума обраўскімі мастакамі, чатырма шарашоўскімі і многімі іншымі.

Па гравюры 1724 г. выканана «Тройца» з Вялікага Малешава Брэсцкай вобл.

Да “Тройцы” блізкая «Тайная вячэра» з іканастаса Георгіеўскай царквы Давыд-Гарадка (1724). ў мясцовым чыне (І) размешчана «Маці боская Адзігітрыя» ў абкладзе, выкананым у 1752 г. залатых спраў майстрамі Мікітам і Пархомам, справа — «Хрыстос Уседзяржыцель» таксама ў абкладзе, зробленым у 1767 г.

У самай ніжняй частцы іканастаса ў чатырох філёнках захаваліся выявы «Хрыста-пастыра», «Пейзажу з гарой», «Архангела Міхаіла», створаныя ў канцы XVIII — пачатку XIX ст.

Па баках ад «Тайнай вячэры» ў другім радзе іканастаса — святочным — размешчаны абразы свят па мінейным цыкле злева направа: «Хрышчэнне», «Абразанне», «Стрэчанне», «Благавешчанне», «Уваход у Іерусалім», «Уваскрэсенне», «Ушэсце», «Сашэсце святога духа на апосталаў», «Праабражэнне», «Успенне», «Узвіжанне крыжа», «Нараджэнне Хрыстова»

абраз «Цар цароў» 1751 г.

абраз — «Саваоф» канца XVIII ст., Мікіта, Пархом Грэчка Камей, Карней, Ярко31.

На Беларусі быў створаны свой, мясцовы варыянт барока. Гэты стыль найбольш ярка праявіўся ў архітэктуры, манументальным жывапісе, скульптуры, разьбе, больш сціпла — у іканапісе. Тут барока закранула арнамент фону («Хрыстос на троне. Вялікі архірэй» з Пінска), разьбу абрамлення, крылы алтара («Пётр» і «Павел» з Косава, абразы святочнага рада Крыжаўзвіжанскай царквы 1754 г. з в. Обрава), менш праявілася ў кампазіцыі і колеравым строі абразоў дэісуснага чына давыд-гарадоцкага іканастаса.

іканастас Прачысценскай царквы 1760 г. з г.п. Шарашова Брэсцкай вобласці.

складаўся з мясцовага, святочнага і дэісуснага чыноў. Цягі і рамы яго былі распісаны пад белы мармур з блакітнымі прожылкамі. Капітэлі, калоны і пілястры, карнізы пазалочаны. У мясцовым радзе па баках ад царскай брамы знаходзіліся «Маці боская Адзігітрыя», «Хрыстос Уседзяржыцель», якія былі ўпрыгожаны пазалочанымі абкладамі з барочным арнаментам. Сярэднікам святочнага рада і дэісуснага чына служыў абраз-двухрадка «Хрыстос на троне. Маці боская Прадвесце».

У дэісусным чыне выключаны прадстаячыя — маці боская, Іаан Прадцеча і анёлы, уведзены дванаццаць апосталаў. Прынцып размяшчэння — па шэсць апосталаў (па адным ці папарна) па баках сярэдніка — характэрны для беларускай, украінскай, рускай жывапісных школ XVII—XVIII стст. Абразы сярэдніка мясцовага рада і дэісуснага чына былі напісаны адным майстрам.

Своеасаблівасць святочнага рада адзначана тым, што ў яго ўключаны чатыры трохчасткавыя абразы багародзічнага цыкла кратнай рэдакцыі, іконаграфічныя схемы якіх бяруць пачатак ад візантыйскага жывапісу XIV—XV стст. і ад старажытнарускага іканапісу XV ст., а таксама дванаццаць твораў, непасрэдна прысвечаных святам і маючых цягу да гравюр беларускіх і ўкраінскіх выданняў XVII ст.

Абразы насычаны мноствам бытавых дэталей, узятых непасрэдна з натуры: вязаныя карункі на пакрывале ложа маці боскай ва «Успенні» (23), вялікая насавая хустачка, якой Марыя выцірае слёзы, у «Распяцці» (19). З наіўнай непасрэднасцю паказаны бытавыя сцэны ў «Растве багародзіцы», кале-напакланенне ў «Растве Хрыстовым» (12).

два обраўскія майстры, што стварылі абразы для Крыжаўзвіжанскай царквы ў Обраве: нацюрморты ў «Растве багародзіцы» і «Тайнай вячэры», вянок на галаве Марыі ва «Увядзенні ў храм», створка ложа ва «Успенні». Умела ўстаўлялі яны «рэаліі» ў іконаграфічныя схемы, запазычаныя з гравюр беларускіх і ўкраінскіх выданняў ХУІІ-ХУІІІстст.

праца іканапісца Марыянавіча 1758—1766 гг. «Дэісусе»

«Частку прарочага рада» (з трыма клеймамі) сяр. XVIII ст. з Данілавіч. Манаграміст М. В.

шарашоўскага майстра, аўтар дэісуснага чына шарашоўскага іканастаса «Выбраныя святыя: Васіль Вялікі, Рыгор Багаслоў, Іаан Златавуст», ДММ. рэалізму

Зелаўскі майстар уводзіў заходнееўрапейскія схемы ў абразы «Апосталы», «Благавешчанне».

латыгальскі майстар у «Каранаванні маці боскай». заходнееўрапейскія схемы

абразоў «Каранаванне маці боскай» з Нова-Тухіна, заходнееўрапейскія схемы

«Маці боская Адзігітрыя Рымская» з Астрагляд. заходнееўрапейскія схемы

растова-суздальскім ізводам «Пакровы», у працах манаграміста М. В. (1751) і Маркіянавіча (1761),

з'яўляюцца і «Пакровы» заходнееўрапейскага тыпу ў працы Яна з Бусяжа 1797

Ускладненне кампазіцыі за кошт сінтэзу ўсходняй і заходнееўрапейскай схем («Пакровы» латыгальскага майстра, «Працвіўшае дрэва крыжа» з Віцебска), пошукі новых кампазіцыйных рашэнняў для прачытаных па-новаму евангельскіх сюжэтаў або кандакаў у гонар маці боскай («Адзіны бог усіх» з Астрагляд, «Акафіст маці боскай» 1796 г. з Пінкавіч) паказваюць, што ў сярэдзіне — другой палове XVIII ст. у жывапісе Беларусі развіваецца ілюстрацыйна-дагматычны напрамак.

спосаб афармлення (пазалота і серабрэнне) характэрны для «Хрыста Уседзяржыцеля» (1766) з Пінска, «Пакроваў» (1796), «Маці боскай з дзіцем» (1795) са Стахава, абразоў з Гарадцоў, Лунны, Мосара, Гродна і многіх іншых.

Жывапіс адзення закрывалі пазалочанымі, пасярэбранымі рызамі, як, напрыклад, у «Маці боскай Адзігітрыі Смаленскай» з Дзісны, абклад для якой у 1774 г. зрабіў залатых спраў майстар Пётр Сліжык; у «Хрысце Уседзяржыцелю» 1767 г. з Мястковіч і інш.

Здаралася, рызы ў абкладах выконваліся не з металу, а з дрэва. Яны ўяўлялі імітацыю пазалочаных, пасярэбраных абкладаў, напрыклад у абразах «Маці боская Адзігітрыя Смаленская» (XVI ст.) з Дубянца, «Пётр і Павел» (XVIII ст.) з Магілёва.

Фон, адзенне, архітэктурныя дэталі, нацюрморт у абразах запаўняліся пазалотай з аграфленнем. Так выкананы «Маці боская Адзігітрыя» (1750) з Чарнякава, «Пакровы» (1797) Яна з Бусяжа, «Хрыстос Уседзяржыцель», «Раство багародзіцы» (апошняя чвэрць XVIII ст.) з Чарнян і шмат іншых.

Па сутнасці, жывапісцы к канцу XVIII ст. пачалі пісаць толькі рукі і лікі, якія былі відаць на абразах. Дэкарыроўка твораў, у якой пераважную ролю адыгрывалі разьба па ляўкасу, дрэву, чаканка па металу, сведчыць пра выцясненне жывапісу, пра яго заняпад. Гэта прыкметна ў «Святым сямействе» С. М. Сазша (1729), «Цудзе Юр'я аб змею» (1736), «Растве Хрыстовым» (1746) латыгальскага майстра, у трохстворкавым складзені «Наталля. Маці боская Адзігітрыя. Рафаіл» (1760) з Турава. у названых абразах насцярожвае зніжэнне прафесійнага майстэрства.

Усё больш адчувальным становіцца ўвядзенне новых элементаў ва ўбранне інтэр'ераў. Алтары з'яўляюцца за тронам, на горным месцы. Як і ў касцёлах, яны пачынаюць узводзіцца на паўночных і паўднёвых сценах, на фоне калон. Гэта добра прасочваецца ва ўсіх уніяцкіх храмах — у Бабчыне (1740), Барбарове (1779), Вязку (1793), Смедане (1795), Сафійскім саборы ў Полацку (1738—1750), Георгіеўскай царкве XVIII ст. у Жыровічах і ў многіх іншых.

У некаторых цэрквах наогул адмаўляліся ад іканастаса і ўзводзілі толькі алтар (Вольна, 1768). Паўсюдна ў цэрквах з'яўляліся запазычаныя ў касцёлах двухбаковыя абразы, упрыгожаныя разьбой, скульптурай, — фератроны: у Шарашове, Сморках, Малой Берастовіцы і іншых месцах.

ёсць абразы, зробленыя на палатне (Брэст, 1759; Божын, 1777; Астратанка, 1779). Пераход ад работы тэмперай на дошцы да работы алеем на палатне быў не толькі справай тэхнікі

абразы, створаныя ў візантыйскім стылі (Прусы, 1772), італьянскім (Баслаўцы, 1799), і абразы рознага пісьма — грэчаскага (Петрыкаў, 1772), мясцовага (Быхаў, 1757), акадэмічнага (Лучыцы, 1785), маскоўскай работы (Дудзічы, 1778).

майстар рускага партрэтнага жывапісу У. Л. Баравікоўскі (1757—1825). У Магілёве ён напісаў абраз «Архангел Гаўрыіл» і «Партрэт Кацярыны II».

Візіторы XIX ст. паведамляюць таксама і пра ўзровень выканання іканапісных прац. Разам з творамі добрай работы, значнага, добрапры-стойнага пісьма ў Еўтушковічах (1753), Вічыне (1759), Рудабелцы (1770), Мохры (1792), Рубелі (1796) яны называюць шмат іканастасаў нізкай вартасці, немастацкага, нядобрапрыстойнага пісьма ў Дунайчыцах (1707), Беразіне (1716), Бабчыне (1740), Гарадзішчы (1756), Ліпе (1773), Храковічах (1776), Верасніцы (1782), Макрове (1782), Бродзіцы (1800), Ліпаве (1800). Часам у цэрквах Магілёўшчыны з 1711 г. у якасці абразоў выкарыстоўваліся гравюры, напрыклад «Маці боская Тупічэўская» з подпісам мастака Іаана Шалапа, а на Віцебшчыне ў 1771 г. меліся «образа бумажные».

У іканапісе на працягу ўсяго XVIII ст. ідзе павольны працэс «распаду» абраза як цэласнай сістэмы. вядучыя мастацкія сілы аказваюцца ў арбіце свецкага мастацтва.

партрэтах Януша Антонія і Міхала Сервацыя Вішнявецкіх (сярэдзіна XVIII ст., ДММ). мясцовым мастаком

беларускім мастаком партрэт Ігнація Завішы (1732).

партрэт польскага караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага (1783, ДММ БССР), Юзафам Ксаверыем Гескім.

партрэт Ганны Катажыны Радзівіл (1-я палова XVIII ст.). Дзяржаўным мастацкім музеі БССР аўтарам пакуль што невядома. Але ёсць звесткі, што ў гэты час у Бялай, рэзідэнцыі Ганны Катажыны Радзівіл, працаваў Стэфан Цыбульскі, які напісаў 5 партрэтаў. Вядома таксама, што ў 1759 г. мастак працаваў і над партрэтам Ганны Катажыны.

серыі партрэтаў выкладчыкаў Полацкай езуіцкай акадэміі Дамініка Чартарыйскага, Францішка Шастоўскага, Міхаіла Квіена, якая захоўваецца ў Дзяржаўным мастацкім музеі БССР. ў гэты час у Полацку працавалі мастакі Малахоўскі, Мядзвецкі, Грубер і інш.

няма звестак аб аўтары партрэта Міхала Казімежа Агінскага (пасля 1754, ДММ).

партрэт Міхала Казімежа Радзівіла (Рыбанькі) (ДММ). магчыма, польскі жывапісец, Аўгустын Мірыс (1700 — 1790),

  1. Францішак Смуглевіч 1745–1807 з Варшавы

  2. Ян Рустэм 1762–1835 армянін з Канстанцінопаля

  3. Іосіф Пешка

  4. Януарый Сухадольскі

  5. Валенцій Ваньковіч

  6. Іван Хруцкі

  7. Рафал Слізень

  8. Ян Дамель

  9. А. Арлоўскі