Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

14. Даць характарыстыку ўроку як асноўнай форме арганізацыі вучэбных заняткаў у школе. Вызначыць тыпы ўрокаў.

Урок – гэта завершаны ў сэнсавых, часовых і арганізацыйных адносінах адрэзак (этап, звяно, элемент) вучэбнага працэсу. Яму характэрны пэўна вызначаны час правядзення, прыкладна аднолькавы склад вучняў, работа ўсіх вучняў над адным і тым жа матэрыялам пры кіруючай ролі настаўніка. Негледзячы на малую працягласць, урок – складаны і адказны элемент (этап) вучэбнага працэсу: ад якасці асобных заняткаў у канчатковым выніку залежыць агульная якасць школьнай падрыхтоўкі.

Вузлавымі аспектамі ўрока з’яўляюцца мэта, змест, арганізацыя і методыка.

Мэта ўрока накіравана на прадбачанне пэўных вынікаў, якіх жадае дасягнуць настаўнік. У сваім вырашэнні яна распадаецца на шэраг канкрэтных задач, якія настаўнік рэалізуе разам з вучнямі. Мэта залежыць ад месца ўрока ў сістэме заняткаў. Мэта надае вучэнню сэнс. Яна абгрунтоўвае неабходнасць набыцця разнастайных ведаў, і, даказваючы іх духоўную і практычную значнасць, пераўтварае іх у перакананні.

Змест урока – вызначаецца роллю ўрока ў сістэме заняткаў. Пад зместам разумеюцца так званыя апорныя веды, уменні і навыкі, якімі навучэнцам належыць авалодаць.

Арганізацыя ўрока – гэта ўмовы , у якіх ён праводзіцца, тая абстаноўка, што садзейнічае сумеснай плённай працы педагога і вучняў. Методыка ёсць сукупнасць сродкаў для выканання пастаўленых задач, сістэма спосабаў і прыёмаў перадачы вучням ведаў, уменняў, навыкаў і іх засваення.

Аналіз урокаў, якія праводзяцца ў школе паказвае, што іх структура і методыка ў многім залежыць ад тых дыдактычных мэт і задач якія вырашаюцца ў працэсе вывучэння той або іншай тэмы. Так у педагогіцы з’явілася неабходнасць у класіфікацыі розных тыпаў урокаў.

Па пераважнай накіраванасці на вырашэнне задач фізічнага выхавання вылучаюць 4 разнавіднасці ўрокаў фізічнай культуры і здароўя:

1.камбінаваныя ўрокі;

2. урокі з пераважна аздараўленчай накіраванасцю;

3. урокі з пераважна выхаваўчай накіраванасцю;

4. урокі з пераважна адукацыйнай накіраванасцю.

Урокі з пераважна адукацыйнай накіраванасцю падзяляюцца падзяляюцца на пяць тыпаў: уводныя урокі; урокі вывучэння новага матэрыялу; урокі ўдасканалення і замацавання вучэбнага матэрыялу; змешаныя (комплексныя ўрокі);кантрольныя ўрокі.

Даць добры (якасны) урок - справа няпростая нават для вопытнага настаўніка. А ўзорным урокам можна назваць такі, на якім вучні выступаюць не ў ролі пасіўных спажыўцоў гатовых ведаў, а пад кіраўніцтвам настаўніка вядуць зацікаўлены і разважлівы, упарадкаваны і дынамічны пошук ісціны. І разам з ім набліжаюцца да яе. Бо менавіта вузлавыя аспекты ўрока робяць гэты пошук мэтанакіраваным, змястоўным, арганізаваным і прадукцыйным.

15. Апісаць асаблівасці падрыхтоўкі настаўніка да ўрока.

Падрыхтоўка ўрока – гэта распрацоўка компленкса мер, выбар такой арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, якая ў канкрэтных умовах забяспечыць найвышэйшы канчатковы вынік.

У падрыхтоўцы настаўніка да ўрока вылучаюць два этапы – папярэдні і непасрэдны. Папярэдняя падрыхтоўка настаўніка да ўрока звязана з каляндарна-тэматычным планаваннем. Каляндарна-тэматычнае планаванне неабходна для вызначэння аптымальных шляхоў рэалізацыі адукацыйнай, развіваючай і выхаваўчай функцый вучэбна выхаваўчага працэсу ў сістэме ўрокаў і пазаўрочных заняткаў па дадзенай тэме або раздзеле вучэбнай праграмы. Для ажыццяўлення каляндарна-тэматычнага планавання настаўнік павінен дасканала вывучыць дзяржаўны адукацыйны стандарт, вучэбную праграму па прадмету, азнаёміцца з падручнікамі і вучэбнымі дапаможнікамі, вопытам работы настаўнікаў, скласці каляндарна-тэматычны план вывучэння прадмета на чвэрць, паўгоддзе, навучальны год. Тэматычнае планаванне звычайна ўключае наступныя пункты: назву тэмы кожнага ўрока; колькасць гадзін, адведзеных на вывучэнне тэмы; мэты і задачы; спосабы выкладання матэрыялу, прыкладны пералік наглядных дапаможнікаў, прыкладнае дамашняе заданне; дату правядзення заняткаў. Тэматычнае планаванне стварае магчымасць комплекснага падыходу да вывучэння вучэбных прадметаў, аблягчае падрыхтоўку настаўніка да кожнага асобнага ўрока.

Непасрэдная падрыхтоўка настаўніка да ўрока звязана з паўрочным планаваннем. Паўрочнае планаванне ажыццяўляецца на аснове каляндарна-тэматычнага планавання. Вынікам паўрочнага планавання з’яўляецца паўрочны план. Настаўніку патрэбна навучыцца складаць і план, і канспект урока. Да ўрока рыхтуюцца ў наступнай паслядоўнасці: спачатку складаецца план урока, потым на яго аснове выконваецца канспект і затым, калі неабходна, робіцца падрабязны запіс урока.

У плане ўрока павінны быць адлюстраваны наступныя моманты:

  • дата правядзення ўрока і яго нумар па тэматычным плане;

  • назва тэмы ўрока і класа, у якім праводзіцца,

  • мэты і задачы навучання, выхавання і развіцця школьнікаў;

  • тып урока;

  • абсталяванне;

  • ход урока ў адпаведнсці са структурай урока пэўнага тыпу, з указаннем паслядоўнасці яго этапаў і прыкладнага размеркавання часу па гэтых этапах;

  • змест вучэбнага матэрыялу;

  • метады і прыёмы работы ў кожнай частцы ўрока;

  • заданне на дом.

Падрыхтоўка да ўрока – гэта пастаянны неабходны элемент прафесійнай дзейнасці настаўніка. Эфектыўнасць кожнага ўрока залежыць ад дасканалай яго падрыхтоўкі і майстэрства правядзення.