Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

24. Раскрыць сутнасць і прызначэнне метадаў арганізацыі дзейнасці.

Выхаванне павінна фарміраваць патрабуемы тып паводзін. Выхаванасць асобы фарміруюць не паняцці, перакананні, а канкрэтныя справы, учынкі. Усе метады гэтай групы засноўваюцца на практычнай дзейнасці выхаванцаў. Кіраваць гэтай дзейнасцю педагог можа дзякуючы таму, што ёсць магчымасць разбіць яе на састаўныя часткі – канкрэтныя дзеянні і ўчынкі. Да метадаў арганізацыі дзейнасці і фарміравання вопыту паводзін адносяць практыкаванні, прывучэнне, сістэму даручэнняў, выхаваўчыя сітуацыі.

Сутнасць практыкаванняў заключаецца ў шматразовым выкананні патрабуемых дзеянняў, давядзенні іх да аўтаматызму. Вынік практыкаванняў – устойлівыя якасці асобы: навыкі і звычкі.

Плануючы сістэму практыкаванняў, выхавацель павінен добра прадумаць, якія навыкі і звычкі будуць выпрацоўвацца. Каб сфарміраваць устойлівыя навыкі і звычкі, патрэбна пачынаць практыкаванні як мага раней, так як, чым маладзей арганізм, тым хутчэй выпрацоўваецца ў ім звычка. Абавязковая ўмова эфектыўнасці гэтага метаду – стварэнне цэласнай сістэмы практыкаванняў, якія паступова ўскладняюцца.

Прывучэнне – гэта інтэнсіўна выконваемае практыкаванне. Яго выкарыстоўваюць тады, калі неабходна хутка і на высокім узроўні сфарміраваць патрабуемую якасць. Прывучэнне складаецца з шэрагу паслядоўных дзеянняў, якія павінен засвоіць выхаванец: паказ, як выконваецца дзеянне, і замацаванне правільных дзеянняў пад непасрэдным назіраннем выхавацеля або бацькоў. Прывучэнне выкарыстоўваецца на ўсіх этапах выхаваўчага працэсу.

Функцыю практыкавання і прывучэння выконваюць: 1) рэжым дня дзіцяці ў школе і дома; 2) спецыяльна арганізаваныя педагагічныя і гульнёвыя сітуацыі.

Метад арганізацыі дзейнасці і паводзін выхаванцаў у спецыяльна створаных умовах скарочана называюць метадам выхаваўчых сітуацый. Выхаванец у іх ставіцца перад неабходнасцю выбраць пэўнае рашэнне з некалькіх магчымых варыянтаў: скарыстаць прывілегію самаму; уступіць месца іншаму; змаўчаць; сказаць праўду; адказаць “не ведаю”. У пошуках выйсця з сітуацыі школьнік пераглядае, пераасэнсоўвае і перабудаўвае свае паводзіны, прыводзіць іх у адпаведнасць з новымі патрабаваннямі, умовамі дзейнасці і зносін.

У рэальным жыцці і дзейнасці школьнага калектыву пастаянна ўзнікаюць сітуацыі, у якіх праяўляецца ўся сістэма выхаваўчых адносін. Педагагічныя і гульнёвыя сітуацыі дапамагаюць настаўніку выпрацаваць навыкі і звычкі дысцыпліны, культуры паводзін.

Фарміраванню грамадскай актыўнасці садзейнічае сістэма даручэнняў. Сістэма даручэнняў прывучае дзяцей жыць і працаваць па законах калектыву, адчуваць сваё дачыненне да канкрэтных спраў у класе, школе, грамадстве.

Умовы правільнага выкарыстання метадаў арганізацыі дзейнасці: 1) дакладнае ўяўленне аб мэце выхаваня ў самаго выхавацеля і яго выхаванцаў; 2) дакладна і ясна сфармуляванае правіла; 3) аптымальны аб’ём дзеянняў, пасільных для выхаванцаў, вылучаных на кожны адрэзак часу; 4) паказ, як выконваюцца дзеянні, якія іх вынікі;

5) добразычлівы, зацікаўлены, але неаслабны кантроль, які абавязкова павінен спалучацца з самакантролем; 6) выкарыстанне гульнёвых форм.

Такім чынам, якой бы вялікай не была роля свядомасці ў маральным развіцці выхаванцаў, у працэсе выхавання неабходна ўзбройваць дзяцей практычным вопытам, выпрацоўваць у іх навыкі і звычкі паводзін. Вырашэнню гэтай задачы і садзейнічаюць метады арганізацыі дзейнасці і фарміравання вопыту грамадскіх паводзін.