Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ФК аккредетация педагогика.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
22.09.2019
Размер:
291.33 Кб
Скачать

13. Даць кароткую характарыстыку практычным метадам навучання (практыкаванні, практычныя і лабараторныя работы).

Практычныя метады навучання заснаваны на практычнай дзейнасці вучняў па прымяненню ведаў. Галоўная прыкмета – фарміраванне практычных уменняў і навыкаў. Працэс фарміравання навыкаў з’яўляецца вызначальным. Поспех авалодвання навыкам залежыць ад умоў яго фарміравання:

1) усведамленне мэты дзеля якой фарміруецца навык;

2) сістэматычнае выкананне практыкаванняў;

3) усвядомленае выкананне практычных дзеянняў;

4) старанная падрыхтоўка першых практычных дзеянняў і аперацый;

5) самастойнае выкананне практыкаванняў і самакантроль;

6) аналіз і адзнака выконваемых практыкаванняў.

Калі выконваюцца ўмовы фарміравання навыка, практычныя метады вядуць да паспяховага авалодвання вучэбным матэрыялам. Да практычных метадаў навучання адносяцца:

Практыкаванне – гэта планамернае, арганізаванае, паўторнае выкананне дзеянняў з мэтай іх вывучэння або павышэння якасці. Без правільна арганізаваных практыкаванняў немагчыма авалодаць вучэбнымі і практычнымі ўменнямі і навыкамі. Дадатны бок дадзенага метаду ў тым, што ён эфектыўна фарміруе ўменні і навыкі, недахоп – у слабым выкананні пабуджальнай функцыі. Віды практыкаванняў: вусныя; пісьмовыя; падрыхтоўчыя; трэніровачныя; творчыя.

Практыкаванні павінны: 1)насіць усвядомлены характар і праводзіцца толькі тады, калі вучні добра засвоілі вывучаемы матэрыял; 2)садзейнічаць далейшаму паглыбленню ведаў; 3)развіваць творчыя здольнасці вучняў.

Лабараторная работа – гэта метад навучання, пры якім вучні пад кіраўніцствам настаўніка і па раней вызначанаму плану выконваюць вопыты ці практычныя заданні і ў працэсе іх успрымаюць ці ўсведамляюць новыя веды. Лабараторная работа як метад навучання носіць даследчы характар і дае магчымасць для фарміравання важных практычных уменняў: вымяраць і вылічваць, апрацоўваць вынікі і параўноўваць іх з ужо вядомымі, правяраць вядомыя і выбіраць новыя шляхі работы. У час лабараторнай работы выкарыстоўваецца спецыяльнае абсталяванне. Лабараторныя работы бываюць двух відаў: па авалодванню новым матэрыялам; па прымяненню атрыманых ведаў, уменняў і навыкаў на практыцы.

Практычная работа – прымяненне атрыманых ведаў у вырашэнні практычных задач, уменні выкарыстоўваць тэорыю на практыцы. Дадзены метад выконвае функцыю паглыблення ведаў, уменняў, а таксама садзейнічае рашэнню задач кантроля і карэкцыі, стымулявання пазнавальнай актыўнасці. Вызначаюць пяць этапаў, праз якія звычайна праходзіць пазнавальная дзейнасць вучняў на ўроку практычнага прымянення ведаў, уменняў: 1.Тлумачэнне настаўнікам. Этап тэарэтычнага ўсведамлення работы.

2.Паказ. Этап інструктажа. 3.Проба. Этап, на каторым два-тры вучні выконваюць работу, а астатнія школьнікі назіраюць і пад кіраўніцствам настаўніка робяць заўвагі, калі ў працэсе работы дапускаюцца памылкі. 4.Выкананне работы. Этап, на каторым кожны вучань самастойна выконвае заданне. Настаўнік асобую ўвагу ўдзяляе тым вучням, якія дрэнна спраўляюцца з заданнем. 5.Кантроль. На гэтым этапе работы вучні ацэньваюцца. Улічваецца якасць, хуткасць і правільнасць выканання заданняў.

У выніку выкарыстання гэтых метадаў вучні засвойваюць веды, выпрацоўваюць уменні, удасканальваюць практычныя дзеянні на аснове ведаў, выпрацоўваюць навыкі даследчага характара дзейнасці