Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
lekc2.doc
Скачиваний:
46
Добавлен:
10.11.2019
Размер:
1.89 Mб
Скачать

Раскол шляхты вкл

Грамадства ВКЛ раскалолася на працiўнiкаў i прыхiльнiкаў шведаў. Пасля паражэння пад Алькенікамі Сапегi сталі шукаць падтрымкі ў Карла XII, а прадстаўнiкi антысапегаўскай шляхецкай партыi дамаўлялiся з Расіяй.

У ВКЛ утварылася Віленская генеральная канфедэрацыя, якую ўзначалілі Рыгор Агінскі і Міхал Вішнявецкі. Канфедэраты вялі перамовы ў Маскве аб сумеснай барацьбе супраць шведаў. Вынікам стала дамова, заключаная 23 сакавіка 1703 г. Яна прадугледжвала фінансавую падтрымку ад Расіі ў памеры 40 тыс. рублёў пад заклад г. Друя, які раней належаў Сапегам. Грошы можна было не вяртаць, калі канфедэраты будуць да канца ваяваць са шведамі.

Прыклад палiтычнай беспрынцыповасцi паказаў сам кароль Аўгуст II Моцны. Ён шукаў дапамогі то ў Пятра I, то ў Карла XII. Шведскi кароль лiчыў Аўгуста II несумленным палiтыкам і задумаў пазбавіць яго каралеўскай пасады. У пачатку 1704 г. шляхта на чале з апальнымi Сапегамi ўтварыла Варшаўскую канфедэрацыю і пазбавіла Аўгуста ІІ кароны. Карл ХІІ прапанаваў кандыдатуру аднаго з Сабескіх. Але Аўгуст ІІ арыштаваў Якава Сабескага і яго брата Канстанціна, пасадзіў іх у саксонскую крэпасць Плейзенбург. Яшчэ адзін сын Яна ІІІ Сабескага Аляксандр сам адмовіўся ад кароны. Тады Карл ХІІ заявіў: «Нічога, мы сфабрыкуем палякам іншага караля». Новым манархам быў абраны 27-гадовы пазнанскі ваявода Станiслаў Ляшчынскі.

У тым жа 1704 г. стварылася Сандамiрская канфедэрацыя пры­хiльнiкаў Аўгуста II на чале з літоўскім лоўчым Станіславам Дэнгафам. Яна абвінаваціла Карла ХІІ ў парушэнні ўмоў Аліўскага міра і вырашыла зноў заключыць саюз з Расiяй i аб’явiць вайну Швецыi.

30 жніўня 1704 г. каля Нарвы прадстаўнікі Сандамірскай канфедэрацыі падпісалі з Расіяй дагавор, паводле якога Рэч Паспалітая на чале з Аўгустам II уступала ў вайну супраць Швецыі, а расійскі ўрад браў абавязак аказаць неабходную ваенную і фінансавую дапамогу. Ужо на другі дзень Пётр I загадаў накіраваць у Беларусь расійскія войскі.

У Рэчы Паспалiтай утварылася двоеўладдзе: адны падтрымлiвалi Аўгуста II, другiя – Ста­нiслава Ляшчынскага. Чарговая канфрантацыя вяла да трагедыi – прыцягнення знешнiх сiл для вырашэння ўнутраных супярэчнасцей.

Ваенныя дзеянні 1706 – 1708 гг.

Восенню 1704 г. у Беларусь уступiла амаль 60-тысячнае расiй­скае войска пад камандаваннем М. Рапнiна. Да лета 1705 г. расiйскае войска было сканцэнтравана каля Полацка. Адтуль яно рушыла на Вільню, а 35-тысячная групоўка пад камандаваннем фельдмаршала Г. Агiльвi размясцiлася ў Гароднi. Шведы акружылі расійскі гарнізон і доўгі час трымалі ў блакадзе. Але недахоп правіянту прымусіў Карла XII адвесці войскі ад горада ў раён м. Жалудок, дзе кароль два месяцы знаходзіўся ў мясцовым кляштары францісканцаў. А новавыбраны манарх Рэчы Паспалітай С. Ляшчынскі размясціўся ў Васілішках (Лідскі раён). Шведскія атрады перашкаджалі падвозу харчавання да Гародні. Гарады і маёнткі прыхільнікаў Аўгуста II разбураліся і спусташаліся. Найбольш пацярпелі ўладанні канцлера ВКЛ Караля Станіслава Радзівіла і князёў Вішнявецкіх. Былі спалены Карэлічы, Нягневічы, Мір, Свержань, Клецк. Шведы разрабавалі Наваградак, са Слуцка спагналі кантрыбуцыю. Былі захоплены Ляхавічы і Нясвіж.

У канцы сакавіка 1706 г. расійская армія па таячаму ільду Нёмана пакінула Гародню і пачала адыходзіць да Берасця, а потым да Кіева. Каб адрэзаць шляхі адыходу Агільві, шведскі кароль з асноўнымі сіламі рушыў праз Ружаны і Бярозу да Пінска. Аднак дагнаць расійскую армію не здолеў. Знаходзячыся ў Пінску Карл ХІІ напісаў на падмурку вежы езуіцкага кляштара «non plus ultra» (далей нічога няма).

Затым шведскі кароль вырашыў канчаткова ліквідаваць Аўгуста ІІ. Расійска-саксонскае войска панесла паражэнне ад карла Рэнкёльда пад Фраўштадтам. Аўгуст ІІ быў вымушаны ў верасні 1706 г. заключыць Альтранштацкі мірны дагавор, паводле якога адмаўляўся ад кароны Рэчы Паспалітай на карысць С. Ляшчынскага, разрываў саюз з Расіяй і браў абавязак выплаціць шведам значную кантрыбуцыю.

У 1708 г. на тэрыторыі Беларусі зноў разгарнуліся актыўныя баявыя дзеянні. Сюды былі сцягнуты асноўныя сілы расійскай арміі (каля 70 тыс. чалавек). З захаду ўвайшло 35-тысячнае шведскае войска, якое рушыла праз Гародню на Ліду – Смаргонь – Вілейку. Перад Карлам ХІІ паўстала дылема: або прадоўжыць ваенныя дзеянні ў Інфлянтах, або дэтранізаваць Пятра І. Перабежчык Мюленфельс упэўніў шведскага караля ў слабасць расійскай арміі. Таму з Вілейкі шведы накіравалі на Менск – Магілёў.

14 ліпеня 1708 г. каля м. Галоўчын (пад Магілёвам) адбылася бітва, у якой шведы атрымалі апошнюю значную перамогу ў вайне з Расіяй. Агульныя страты расіян склалі больш за 1,7 тыс. чалавек. Шведы захапілі ўсе гарматы, амуніцыю, абоз. Карл ХІІ загадаў выбіць медаль з надпісам «Пераможаны лясы, балоты і непрыяцель». Расійская армія адышла за Днепр да м. Горкі. 18 ліпеня 1708 г. шведы занялі Магілёў. Тут яны затрымаліся амаль на месяц. Шведскі кароль спадзяваўся сустрэць корпус Адама Левенгаўпта, які рухаўся з Рыгі з вялікім абозам, каб папоўніць свае сілы. Але дарэмна змарнаваўшы час, Карл XII пераправіў армію праз Днепр і рушыў на ўсход. Магілёў у выніку пажара быў амаль што знішчаны.

Недалёка ад Мсціслава адбыліся дзве бітвы паміж шведамі і расійскім войскам - 10 верасня 1708 г. каля в. Добрае і 20 верасня 1708 г. каля в. Раеўка. Яны не аказалі значнага ўплыву на агульны ход ваенных падзей, таму што на той момант расійскае камандаванне лічыла немэтазгодным уступаць са шведамі ў рашаючую бітву і працягвала адвод сваіх войскаў. 21 верасня 1708 г. шведская армія выйшла да межаў Расіі. Аднак для паспяховага наступлення далей у Карла XII не хапала сіл. Шведскі кароль заручыўся падтрымкай украінскага гетмана Івана Мазепы і павярнуў ва Украіну. Услед за шведамі рушыла і расійская армія пад камандаваннем фельдмаршала Б. Шарамецьева.

Тым часам корпус генерала А. Левенгаўпта ўступiў у межы Беларусi, Левенгаўпт стварыў спецыяльныя атрады, якiя рассылалiся "наперед и по сторонам, чтобы готовили провиант". Аднак здабыць яго было не так проста. Варожа настроенае да захопнiкаў насельнiцтва хавала ўсе харчовыя прыпасы. Каб даведацца, дзе знаходзiцца хлеб, шведы ўжывалi самыя жорсткiя ката­ваннi. У лісце да цара ад 3 красавiка 1708 г. Меншыкаў паведамляў: "Мучают, вешают, жгут мужиков... дабы ямы хлебные показывали". Левенгаўпт "грабил всех без исключения, не давая никому спуску".

Расiйскае камандаванне вырашыла прапусцiць войска Карла XII у глыб Украiны, а тым часам разграмiць корпус Левенгаўпта i пазбавiць шведскую армiю падмацавання. Пётр I таксама накi­раваў галоўныя сiлы на Украiну, пакiнуўшы ў беларускiм Пад­няпроўi 12 тыс. салдат i драгунаў для знiшчэння корпуса, якi ў выпадку злучэння з асноўнымi сiламi шведскай армii значна ўзмац­нiў бы яе людзьмi i боепрыпасамi. Тры месяцы руская разведка сачыла за рухам корпуса ад Рыгi да ўсходнiх межаў ВКЛ. 28 верасня 1708 г. пад вёскай Лясная каля Прапойску (Слаўгарад) руская армiя атакавала шведаў i ў жорсткай бiтве разграмiла корпус. Ён страцiў 9 тыс. чалавек забiтымi, каля тысячы палоннымi, у тым лiку 45 афiцэраў. Былi ўзяты ўвесь абоз працiўнiка з вялiкiмi запасамi прадуктаў i боепрыпасаў, уся артылерыя. Перамога была дасягнута меншымi сiламi: рускiя страцiлi 1111 чалавек забiтымi i 2856 параненымi.

Бiтва пад Лясной была першай буйной перамогай рэгулярнай рускай армii, створанай у вынiку ваенных рэформаў Пятра І пачатку XVIII ст. Разгром корпуса Левенгаўпта пагоршыў становiшча асноўнай армii Карла XII. Левенгаўпт прыйшоў да Карла XII без зброi i харчу – прывёў да караля толькi 5 тыс. змучаных i галодных салдат. Страцiўшы пад Лясной увесь абоз з боепрыпасамi, шведы ў Палтаўскай бiтве змаглi выставiць толькi чатыры гарматы. Астатняя артылерыя не магла быць выкарыстана з-за адсутнасцi пораху i снарадаў.

Разгром шведаў пад Палтавай (27 чэрвеня 1709 г.) рэзка змяніў палiтычную сiтуацыю ў краiне. Расiйскае войска i сандамiрскiя канфедэраты ачысцiлi ад шведаў i iх прыхiльнiкаў Беларусь, Жамойцію i Польшчу, ваенныя дзеяннi перакiнулiся на тэрыторыю Швецыi i iшлi далей пры поўнай перавазе Расii. Трон Рэчы Паспа­лiтай пры падтрымцы саксонскага войска зноў заняў Аўгуст II. Пачаўся масавы пераход прыхiльнiкаў С. Ляшчынскага ў лагер сандамiранаў. Атрымаўшы звесткi пра Палтаўскую бiтву, вялікі гетман ВКЛ Ян Сапега спынiў ваенныя дзеяннi. Ён паведамiў фельдмаршалу Б. Шарамецеву пра сваё рашэнне перайсцi на бок Расii i прасiў цара Пятра аб амнiстыi. Амнiстыю ён атрымаў, а 11 лiстапада 1709 г. рускi генерал Я. Палонскi i новы вялікі гетман – стаўленiк Расii Людвiг Пацей, уплыў якога моцна ўзрос падчас Паўночнай вайны, каля Бярэсця прынялi капiтуляцыю 15-тысячнага войска Сапегi.

Варшаўскi сойм 1710 г. зноў зацвердзiў Аўгуста II каралём Рэчы Паспалiтай. Тады ж быў канчаткова ратыфiкаваны мiрны дагавор 1686 г. з Расiяй. Гэта сведчыла аб рэзкiм узмацненнi яе ўплыву на ўнутраныя справы дзяржавы. У шэрагу гарадоў, у тым лiку ў Полацку i Быхаве, былi размешчаны расiйскiя гар­нiзоны. З гэтага часу Рэч Паспалітая фактычна не прымала ўдзелу ў другой Паўночнай вайне, яе працягваў Аўгуст II сіламі адной Саксоніі.

Чарговая вайна прынесла жыхарам беларускіх зямель велізарныя страты. Па беларускай зямлi пачаў гуляць смерч спусташэння. Рэч Паспалiтая ператварылася "ў заезжы двор i карчму" для чужаземных войскаў, якiя зводзiлi рахункi памiж сабою i нiшчылi край. Так, паводле вядомага загаду Пятра I патрабавалася "... везде провиант и фураж, тако ж хлеб стоячий в поле и в гумнах или в житницах по деревням ... жечь, не жалея и строения ... уничтожать мосты, мельницы, а жителей со скотом переселять в леса".

Не лепшым было стаўленне да насельніцтва i з боку шведаў. Загад Карла XII прадугледжваў: "Кантрыбуцыю спаганяць агнём i мячом. Хутчэй хай пацерпiць невiнаваты, чым выслiзне вiнаваты... Было б найлепей, каб усе гэтыя мясцiны былi панiшчаны рабункамi i па­жарамi i каб усе, хто там жыве, вiнаватыя цi невiнаватыя, былi знiшчаны".

Грамадзянская вайна падзялiла краiну на два варожыя лагеры i паставiла яе на мяжу выжывання. Пасол Расii ў Рэчы Паспалiтай пiсаў: "Бог ведае, як можа стаяць Польская Рэспублiка: уся ад непрыяцеля i ад мiжусобнай вайны разрабаваная ўшчэнт, i апроч учынкаў сабе на зло, iншага рабiць нiчога на карысць не хочуць".

Насельніцтва рабавалі не толькі замежныя арміі, але і свае войскі. Вельмі часта такім спосабам наёмныя салдаты атрымлівалі сродкі на сваё існаванне. Пачасціліся шляхецкія наезды на суседнія ўладанні. Значна ўскладніліся міжканфесійныя адносіны. Шведы-пратэстанты падтрымлівалі сваіх аднаверцаў і даволі варожа ставіліся да іншых веравызнанняў. Ад іх аднолькава цярпелі як цэрквы і манастыры, так і касцёлы і кляштары, аб чым сведчаць спаленыя і разрабаваныя шведамі храмы ў Лідзе, Вілейцы, Докшыцах, Магілёве. Усё гэта паслужыла прычынаю для прыняцця соймам 1717 г. пастаноў, якія значна абмяжоўвалі правы пратэстантаў. У сваю чаргу расійскія войскі выступалі ў абарону праваслаўных, а уніятаў разглядалі як здраднікаў веры. Спусташаліся базыльянскія манастыры, манахаў гвалтоўна вывозілі ў Расію, разганялі свецкае уніяцкае духавенства, а на іх месца прызначалі праваслаўных святароў. Улетку 1705 г. у Полацкім Сафійскім саборы пры непасрэдным удзеле Пятра I было забіта некалькі манахаў базыльянскага ордэна. Манастыр быў закрыты, а Сафійскі сабор ператвораны ў вайсковы склад. У 1710 г. у выніку выбуху пораху гэты сабор быў амаль цалкам знішчаны.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]