Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Gistoryya_Belarusi_Letnyaya_sesiya (1).doc
Скачиваний:
40
Добавлен:
18.03.2015
Размер:
422.91 Кб
Скачать

20 Змены ў гаспадарчым жыцці насельніцтва б. Ўперыд неаліта

У раннім неаліце яшчэ назіраўся росквіт прысвойваючай гаспадаркі - палявання, рыбацтва і збіральніцтва, але ў гэтых занятках к канцу эпохі пачалі адчувацца крызісныя з'явы ў сувязі з пагаршэннем клімату і празмерным выкарыстаннем прыродных рэсурсаў шматлікім насельніцтвам. Для кампенсацыі недахопу харчу яно пачало шукаць альтэрнатывы, што прывяло да з'яўлення земляробства і жывёлагадоўлі.

Багатыя фауна і флора, якія квітнелі ва ўмовах цёплага і вільготнага клімату ў ранненеалітычны час, спрыялі далейшаму развіццю прысвойваючых форм гаспадаркі. Аб гэтым шмат сведчанняў на тагачасных помніках, асабліва калі на іх захаваліся арганічныя рэчывы. Так, ранненеалітычныя жыхары стаянак Крывінскага тарфяніка на Віцебшчыне найбольш палявалі на ласёў і дзікоў, здабывалі яны таксама мядзведзяў і баброў. Для вырабу футры забіваліся выдры. На захадзе Палесся ў наваколлі сучаснай вёскі Камень Пінскага раёна ў ранненеалітычны час палявалі ў асноўным на дзіка, лася і высакароднага аленя, баброў, зуброў. Мядзведзяў і казуль здабывалі менш.

Паляпшаецца паляўнічая зброя, наканечнікі стрэл і коп'яў набываюць больш дасканалыя формы і ахайна апрацоўваюцца рэтушшу. У месцах, бедных на крамянёвую сыравіну, шырока распаўсюдзіліся касцяныя і рагавыя наканечнікі стрэл і кінжалы.

У раннім неаліце асабліва на багатым азёрамі Падзвінні росквіту дасягнула і рыбная лоўля. Пра гэта сведчыць размяшчэнне тагачасных паселішчаў паблізу рыбных вадаёмаў, знаходкі на тарфянікавых помніках кручкоў, гарпуноў, грузілаў і паплаўкоў ад сетак, костак і лускі рыбы. Месцамі сустракаюцца фрагменты чоўнаў-дзяўбёнак і вёслаў. Для вырабу чоўнаў служылі крамянёвыя цёслы, колькасць якіх у неаліце значна ўзрастае. Найбольш сведчанняў рыбалоўства выяўлена на стаянках Крьшінскага тарфя-ніку на Віцебшчыне і на стаянцы Камень-8 у Пінскім раёне на Брэстчыне.

I ў неаліце сярод гаспадарчых заняткаў прыкметнае месца працягвала займаць збіральніцтва.

У неалітычную эпоху, асабліва ў яе пазнейшыя перыяды, старажытнае насельніцтва Беларусі пачало авалодваць значна больш прагрэсіўнымі ад прысвойваючых вытвараючымі формамі гаспадарання - земляробствам і жывёлагадоўляй.

Земляробства зарадзілася на Блізкім Усходзе вельмі даўно - каля 8- 7-га тысячагоддзяў да н.э., калі на Беларусі толькі ўсталёўвалася мезалітычнае грамадства. Праз пару тысячагоддзяў гэты занятак распаўсюдзіўся на паўднёва-ўсходні край Еўрапейскага кантынента. Потым ён пашырыўся на басейн Дуная, на поўдзень Польшчы і Украіны.

З земляробчай практыкай карэннае насельніцтва Украіны пазнаёмілася дзякуючы пашырэнню плямён дунайскай культуры з лінейна-стужкавай керамікай. У Сярэдняе

Падняпроўе навыкі земляробства праніклі ў 4-м тысячагоддзі.да н.э. з плямёнамі трыпольскай культуры, якія аказалі непасрэднае ўздзеянне на днепра-данецкае насельніцтва. Яшчэ адзін імпульс пашырэння вытвараючай гаспадаркі ва Усходняй Еўропе ішоў ад супольнасці ямнай культуры, якая прасоўвалася на левабярэжжа Ніжняга і Сярэдняга Дняпра.

Амаль на кожным неалітычным паселішчы поўдня Беларусі знойдзены крамянёвыя сярпы і масіўныя жніўныя нажы. У старажытнай глебе каля паселішчаў новага каменнага веку выяўлены пылок акультураных злакаў. У познанеалітычных арнаментах з'яўляюцца адпаведныя фігуры - трох- і чатырохвугольнікі, ромбы, звязаныя з земляробчай культавай сімволікай. Жывёлагадоўля зарадзілася і распаўсюджвалася прыкладна адначасова з земляробствам. Аднак асвойваць некаторых дзікіх жывёл пачалі ў розных месцах, у тым ліку і ў Еўропе. Самыя раннія рэшткі свойскай жывёлы, знойдзеныя на паселішчах днепра-данецкай культуры, датуюцца пачаткам 5-га тысячагоддзя да н.э. У познанеалітычны час на стаянцы нёманскай культуры Камень-2 на захадзе Палесся, а таксама на стаянцы Бур'яка на ўсходзе Палесся былі вядомы каровы, свінні, козы і авечкг, сабакі.

Носьбіты культуры шарападобных амфар, якія пад канец 3-га тысячагоддзя да н.э. пачалі пасяляцца на захадзе Беларусі, валодалі развітай жывёлагадоўляй. Мяркуючы па матэрыялах Краснасельскага могільніка, у іх статку знаходзілася буйная і дробная рагатая жывёла, свінні, коні.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]