Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
122.88 Кб
Скачать

Парадыгма формы Ваша

Н.

1) м. і ж. Ваша(Вы)

2) м. Вашэць (спадар)

3) ж. Вашэця (спадарыня)

Р.

Ваша, -ы

Вашэця

Вашэці

Д.

Вашу, -ы

Вашэцю

Вашэці

В.

Ваша, -у

Вашэць

Вашэцю

Т.

Вашам, -ай

Вашэцем

Вашэцяй

М.

пры Вашу, -ы

пры Вашэцю

пры Вашэці

Н.

4) мн. Вашэці (спадарства)

2) прын. м. вашэцеў, вашэцева(ваш, -а)

3) прын. ж. вашэцін, вашэціна(ваш, -а)

Р.

Вашэцяў

вашэцевага, -ае

вашэцінага, -ае

Д.

Вашэцям

вашэцеваму, -ай

вашэцінаму, -ай

В.

Вашэцяў

вашэцевага, -у

вашэцінага, -у

Т.

Вашэцьмі

вашэцевым, -ай

вашэціным, -ай

М.

пры Вашэцях

пры вашэцевым, -ай

пры вашэціным, -ай

Ветлы зварот да бацькоў. Вельмi ветлiвым зваротам да бацькоў была форма 2 асобы множнага лiку + назоўнiк клiчнага склону:Як, тату, кажаце. Самым шаноўным зваротам да бацькоў з’яўлялася форма 3 асобы множнага лiку:Тата кажуць, Мамо казалi. Форма“Мамо казала / тата казаў”была недапушчальнай пры звароце да бацькоў, паколькi выяўляла займеннiк 3 асобы адзiночнага лiку (яна, ён). Падобны зварот разглядаўся як грубiянства, знявага i элементарная нявыхаванасць. Рэшткi такога паважлiвага стаўлення да бацькоў захавалiся i ў нашых сучасных адносiнах: у некаторых сем’ях i зараз прынята звяртацца да бабулi i дзядулi на “Вы”. Змянiлася толькi форма — прынцып захаваўся.

Ветлыя звароты

Сябар — сяброўка (рус. член общества; друг), таварыш(ка) — прыяцель(ка) — дружа / сябра (клiчныя формы мужчынскага роду), дружка (сяброўка нявесты ў вясельным абрадзе). Паводле сярэднявечнай беларускай фiласофii сябрамi маглi называцца ўсе, хто меў хоць што-небудзь агульнае (маёмасць, iдэю): усе беларусы / людзi памiж сабой сябры (бо яны маюць адну мову i радзiму / свет). Тым часам словасябаряшчэ не мела значэння ‘друг’, аднак гэтая iдэя захавалася i ў сучаснай мове: сябар — ‘член общества’. сябар – обектывные адносіны з людзмы. Таварыш - субектвные адносіны.

Ягамосць (Яго міласть) цi васпан/васпанi (рус. сударь, сударыня; ваша милость); Iмасць (рус. сударь, сударыня) — форма ветлiвага звароту да таго, каго лiчаць вышэйшым па званнi, становiшчы ў грамадстве (таксама, пра жонку блiзка знаёмага суразмоўцы, iранiчнае)Імосточка ( жартовна) ; тайка — таечка (сяброўскi зварот да дзяўчыны на Магiлёўшчыне, Чарнiгаўшчыне). Адносна людзей сталага веку, акрамя формаў спадар (Вашэць, Вашаць) i спадарыня (Вашэця) ужываюцца формы дзядзька (дзядзечка) i цётка (цётачка): дзядзька Рыгор (такi зварот любiць Р. Барадулiн). Форма выкарыстоўваецца з iмем альбо без яго. Ступень сваяцтва тут неабавязковая.

Вiтаннi

У залежнасцi ад часiны сутак беларусы ўжываюць наступныя вiтаннi: Дабранак! (Добрага ранку! Добрае ранiцы!), Дабрыдзень! Дзяньдобры! (Добры дзень! Дзень добры!), Дабрыдзень у хату! Дзяньдобры Вашэцю (Вашэцi)! Дабрывечар! Дабранач!(апошняе ўжываецца як вiтанне ўначы i як пажаданне:рус. Спокойной ночи!). Пра шырокае выкарыстанне формыДабрыдзеньсведчыць i ўжыванне яе ў складзе фразеалагiзмаў:Пакiнуць слова на дабрыдзень; адзiн дабрыдзень (рус. Один черт). Агульнае вiтанне, незалежна ад часiны сутак (Цэнтральная Беларусь) —Дабраслаў!(Слаўлю цябе дабром!);Чалом!(гiстарычны зварот да высокашаноўных асоб, бацькоў, радзiмы:Гэй, чалом табе, чалом, Беларусь!(М. Багдановіч); ад беларусаў гэты выраз запазычылi палякi). Як апiсальнае, ужываецца i наступнае вiтанне:“Дазволь вiтаць цябе на нашай гасподзе!”(рус. в нашей квартире, в нашем доме, на нашей территории). Згаданыя вiтаннi больш афiцыйныя, мы ўжываем iхадносна незнаёмых альбо малазнаёмых людзей. Дзеяслоў маўлення — “вiтацца”.

Здароўця!(рус. Здравствуйте!),Здароў (быў)!(рус. Привет!— толькi адносна асоб (прадметаў i г.д.)мужчынскага роду):Здароў, марозны, звонкi вечар! Здароў, скрыпучы, мяккi снег!(М. Багдановiч),Здаровенька / Здаравенька / Здарова (была)!(рус. Привет!— толькi адносна асоб (прадметаў i г.д.)жаночага роду). Калi адносна мужчыны сказаць: “Здарова!” — гэта можа выглядаць як абраза ягонай мужчынскай годнасцi (i наадварот). Падобную семантыку ветлiвасцi альбо абразы на падставе радавой дыферэнцыяцыi маюць i iншыя мовы: iт. Bravo! (Малайчына! — мужчынскi род) і Brava! (Малайчына! — жаночы род). Калi ў iтальянскай оперы спявак пачуе ў свой адрас воклiч “Brava!”, гэта будзе азначаць поўны правал. Згаданыя беларускiя вiтаннi менш афiцыйныя, мы ўжываем iхадносна добразнаёмых людзей(напрыклад родзiчаў i сяброў). Дзеяслоў маўлення — “здароўкацца”.

Слова Прывiтанне! вельмi шырока ўвайшло ва ўжытак, аднак яго лепш не выкарыстоўваць у беларускай мове з наступных прычын: 1) гэты зварот з’яўляецца чыстай калькай рускага слова “Привет!”, а яно ўжо мае ў нашай мове свой адмысловы аналаг “Здароў / Здарова”; 2) гэты зварот скалькаваны паводле словаўтваральнай мадэлi абстрактных назоўнiкаў кшталту каханне, спатканне, свiтанне, што недапушчальна, паколькi прыводзiць да марфемна-семантычнай блытанiны. Таму лепш проста сказаць:Мае вiтаннi (спадару, спадарынi...) з нагоды…! Вiтаю (Высока)шаноўнае / (Шчыра) паважанае спадарства!Альбо са зваротам:Шаноўныя Вашэцi! Мае найшчырыя вiтаннi (Высокай аўдыторыi)!

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]