Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
122.88 Кб
Скачать

Развiтаннi

Да пабачэння!(пры жаданнi новай сустрэчы; памяншальна-ласкальная формаДа пабачэннейка!), Бывай(це)!(пры развiтаннi назаўжды:рус. Прощайте!),Бывай здароў (здаровенькi) / здарова (здаровенька)! Будзь(ма)!(у любой сiтуацыi),Дабранач!(уначы),Пакуль! (рус. Пока!), Жадаю (Зычу) Усяго найлепшага!Сказаць штосьцiна адыходак(рус. на прощание).

Калi хтосьцi адыходзiць першым, дык ён скажа: Заставайся здароў / здаровенька!(скарочана:Заставайся!). А той, хто застаецца, на адыходак пажадае:Iдзi здароў / здаровенька!альбоЗ Богам!

Падзяка

Тут беларусы выкарыстоўваюць як кароткiя фразы (Дзякуй! — рус. Спасибо!),так i апiсальныя(Прымi, калi ласка, падзяку за ...! Дазволь выказаць табе маю ўдзячнасць!). Таксама:Шчыры / вялiкi дзякуй!(i нельга казаць “вялiкаедзякуй”, бо гэта калька з рускага “большоеспасибо”);Дзякуй табе за ласку!(iранiчнае: рус. “Благодарю покорно!”). У размоўным стылi iснуе i такi дасцiпны ўстойлiвы выраз:Шчыры тлусты дзякуй!(рус. Огромное / большущее спасибо!).Беларускаедзякуйпрыйшло да нас з нямецкай мовы праз польскую (danken → dzięki), а рускаеспасибопаходзiць са словаў“спаси Бог”.

Калi ласка! (рус. Пожалуйста!).На пiсьме, у неафiцыйных паперах, можа скарачацца наступным чынам:К. Л.У размоўным стылi можа ўжывацца памяншальна-ласкальная форма:Калi ласачка!Гэты ж выраз ужываецца i ў якасцi адказу па тэлефоне, i тады ён не мае папярэдняга значэння:Калi ласка! Алё! Але!(размоўнае, ужываецца радзей),Слухаю!(канцылярызм, ужываецца толькi ў афiцыйных зносiнах). Аднак усе чатыры выклiчнiкi вымаўляюцца з павышэннем тона ў канцы.

Прабачэнне

Гэтая катэгорыя словаў мае ў беларускай мове сваю выразную, адмысловую сiтуацыйную прывязку.

Прабачайце! альбо менш натуральная для нашае мовы форма Прабачце [прабац’ц’э]! — ужываецца ў той сiтуацыi, калi трэба звярнуць чыюсьцi ўвагу на сябе: “Прабачайце! Цi не падкажаце, якая зараз гадзiна?”альбо“Прабачайце! Падкажыце, калi ласка, як праехаць на Гарадскi Вал?”. Першапачаткова паходзiць з фразаў: “Пра-бачце, пра-гледзьце, не заўважце маю вiну”.

Выбачайце! — ужываецца тады, калi мы незнарок прыцягнулi чыюсьцi ўвагу да сябе: наступiлi камусьцi на нагу, зазiрнулi не ў тыя дзверы, спазнiлiся i да т.п. Як правiла, у такiх варунках гучыць наступная фраза: Выбачайце, калi ласка! Падобная дыферэнцыяцыя адбылася ў мове не так даўно, вiдаць, не без уплыву аднайменнай п’есы А. Макаёнка. Прыклады з iншых моваў сведчаць, што ў iх у абедзвюх сiтуацыях выкарыстоўваецца адно i тое ж слова:рус. Извините!(паходзiць з выразу “Из вины исключите!”),анг. Excuse!

Даруйце! — выкарыстоўваецца тады, калi нашая вiна перад кiмсьцi несувымерная, вельмi вялiкая. Пацверджанне гэтаму мы знаходзiм як у iншых мовах(рус. Простите! анг. Sorry!),так i ў сваёй на прыкладзе аднакарэнных словаў:Iм няма даравання (рус. Им нет прощения).

Перапрашаю! — выкарыстоўваецца тады, калi нам трэба перапынiць чыюсьцi гутарку (спытаць штосьцi ў аднаго з суразмоўцаў альбо “свае тры грошыкi прыткнуць”). Паходзiць ад польскага Przepraszam! Аднак у мове-крынiцы гэта азначае прабачэнне ў любой сiтуацыi. У нас жа замацавалася за пэўнай сiтуацыяй(рус. Извините, я Вас перебью!).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]