Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 4.doc
Скачиваний:
17
Добавлен:
19.03.2015
Размер:
122.88 Кб
Скачать

Зычэннi

У якасцi агульнага зычэння таму, хто працуе, незалежна ад вiду працы (фiзiчнай цi разумовай) i ступенi знаёмства з чалавекам, мы кажам: Памажы(гай), Божа! Раней на Беларусi палiчылi б хамам такога чалавека, якi маўчком абмiнуў бы таго, хто цяжка працаваў. Зараз, на жаль, на гэта мала хто зважае i ўзровень масавай культуры вiдавочны.

Ёсць у беларускай мове i прыватныя зычэннi, што залежаць ад вiду дзейнасцi, якой займаецца аб’ект пажадання. Так, таму, хто пячэ каравай, кажуць: Вялiк падходам!, хто ловiць рыбу — Рыбно вам!, хто збiрае грыбы — Грыбно вам!, хто робiць нарыхтоўкi на зiму — Судзi, Божа, спажываць у карысцi, у радасцi, у добрым здаровейку, судзi, Божа! На ўсе пажаданнi абавязкова трэба адказваць: Дзякуй! Цiкава, што пажаданне Рыбно вам можа ўжывацца i ў пераносным значэннi, i тады адказ будзе iншы: Рыбно вам! — Хоць не рыбна, ды юшна! (рус. Ни пуха ни пера! — К черту!). Заўважце, што руская фраза не адлюстроўвае багацця пажаданага: ў ёй мы не зычым анiчога, нават анi пушыначкi.

Калi беларус выпраўляецца ў дарогу, яму жадаюць: Асвяцi, Божа! цi Шчаслiва вярнуцца! (рус. Счастливого пути!).

Калi ж беларус бачыць таго, хто сiлкуецца, дык можа сказаць так, як i стагоддзi таму: Смачна есцi! (рус. Приятного аппетита!Паходзiць з французскагаBon appetit!) альбоСыць, Божа!(даслоўна азначае: Еш дасыта, уволю;рус. Хлеб да соль!). Запрашэнне пачаставацца захавалася i зараз, але калiсьцi ў такой сiтуацыi ўзнiкаў цэлы дыялог устойлiвага тыпу:

Смачна есцi / Сыць, Божа!

Просiм!(не пачаставаць, калi было чым, цi не запрасiць да стала — было вяршыняй няветлiвасцi).

Дзякую вам!

Няма за што, выбачайце!(гэта азначае: выбачайце, што не дагадзiў лепей;рус.“Чем богаты, тем и рады!”).

Калi ж беларус убачыць таго, хто наталяе смагу, дык пажадае: На здароўе! Пi, Ваша, здаровенькi / здаровенька!Вельмi сакавiтымi i маляўнiчымi выглядаюць народныя зычэннi:Чалавек не п’ець, а душу ў госцi завець! На добры спажыў! Мёдам на душу! Вясёлашчаў усёй раднi!

Як адзначае ў сваёй кнiзе “Зямля пад белымi крыламi” Ул. Караткевiч, беларусы — надзвычай шчодры, гасцiнны3народ (Госць у хаце — Бог у хаце). Яны заўсёды дзялiлiся з тым, хто меў патрэбу, працавалi i жылi талакою (М. Багдановiч:Зноў змяшай муку з карой таўчонай, Бо памерзла нiва ў суседа). Паводле ўспамiнаў старых людзей, калiсьцi на Беларусi было за звычай: у кожным склепе мелася спецыяльная бочачка з кляновiкам, бярозавiкам цi квасам i конаўка для таго, каб кожны вандроўнiк мог наталiць смагу, нават калi гаспадароў не было ў хаце. Жлукталi ж (апiвошы, алтрыгi) яшчэ ў сярэдзiне ХIХ ст. сустракалiся рэдка: калi дзе быў такi чалавек, дык на гэтакае дзiва хадзiлi глядзець з суседнiх вёсак, бо дарослыя людзi не ведалi, што гэта за з’ява! Сям’ю такога чалавека вельмi шкадавалi i лiчылi справай гонару дапамагчы жонцы i дзеткам.

Аднак пры нагодзе, зважаючы на прынцып гасцiннасцi, умелi беларусы скарыстаць з майстэрства народнага прымусу: Губе не вер, а зрабi прымер!; Еж, пакуль рот свеж!; Не п’еш — хлебам макай! Вось што адзначае перакладчык Мiкола Раманоўскi:“За традыцыйным беларускiм сталом нельга без прымусу. Гасцiнны гаспадар заўсёды ўгаворвае госця з’есцi i выпiць яшчэ i яшчэ. I няма яму супакою, аж пакуль госць не адвалiцца без заднiх ног. Кажуць, у Янкi Купалы ў ягоным гасцiнным доме быў такi прымус, што выйсцi адтуль не прыгубiўшы нiкому не ўдавалася. Гасцей прымушаюць не сiлай, вядома, а рознымi дасцiпнымi прыгаворкамi. Уявiм сабе такую сцэну. Госць ужо глядзець не можа на пятую мiсу мачанкi i шаснаццаты куфель пiва, а гаспадары ўсё каля яго завiхаюцца”.

Безумоўна, надаралася беларусам i крутая хвiлiна, але нават тады карысталiся яны ўсё больш народным гумарам. Не мацюкалiся, а абыходзiлiся кленiчамi:А каб на цябе гонар напаў! А ўжо самыя гаваркiя цёткi так бубнiлi: “Соль табе ў вочы, перац у нос, галавешка ў зубы, клубок нiтак памiж лытак, галень памiж калень, пад хвост памяло, — каб аж дух заняло!”… Астыне, вычарпаецца цётка, ацiхне, мiлатой праяснiцца. I з яе вуснаў да добрага чалавека ўпарты прымус пачуецца: “Не п’еш — хлебам макай!(паводле С. Панiзнiка).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]