Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

Культура_Беларуси

.docx
Скачиваний:
17
Добавлен:
25.03.2015
Размер:
244.3 Кб
Скачать

ВІЛЕНСКАЯ ШКОЛА ГРАВЮРЫ – мастацкі накірунак ў графіцы пачатку XVI (1520-я г.) – XVII стст. Склалася ў Вільні, мела працяг у ВКЛ у сувязі з усходнеславянскім і заходнееўрапейскім мастацтвам і пад уплывам традыцый аздаблення славянскіх рукапісаў. Школа паўплывала на накірунак творчасці Куцеінскай школы гравюры, Магілёўскай школы гравюры. Галоўную ролю ў развіцці адыгралі выданні Ф.Скарыны, друкарняў Мамонічаў, Віленскай акадэміі (1576 – 1773 гг.), еўінскай друкарні і інш. Паводле гэтай школы ў мастацтве шырока развіваліся жанры партрэту, ілюстрацый, франтыспісу, застаўкі, канцоўкі, геральдычнай выявы, ініцыялаў і інш. Вялікі ўклад у гэтую справу зрабілі П.Мсціславец, Л. і С.Зізаніі, шматлікія мясцовыя гравёры (Т.Макоўскі з Нясвіжа, А.Тарасевіч, I.Шчырскі і інш.), а таксама і замежныя. У Віленскай акадэміі вучыўся вядучы майстра Магілёўскай школы гравюры М.Вашчанка.

Кутеинская школа. В 1630 году при монастыре была основана типография, крупнейшая на то время в Белой Руси. В 1631 году печатник Спиридон Соболь здесь выпустил первый "Букварь" на белорусском языке; среди других книг - "Лексикон" Памва Берында, "Брашно духовное," "Новый Завет," "Псалтирь блаженного пророка и царя Давида," "Новый Завет, в нем же и псалтирь," многочисленные ноты. Кутеинская типография имела прочные связи с местной школой гравюры, к формированию которой также был причастен Спиридон Соболь: все изданные в типографии книги была красиво украшены. В конце жизни Спиридон принял в монастыре постриг под именем Сильвестр.

22. Мастацкае шкло, апрацоука металу. XIV-XVII ст. - Ювелірныя вырабы і злотніцтва - З'яўляючыся найбольш запатрабаванымі з рамёстваў ювелірная справа і злотніцтва было найбольш распаўсюджаным відам дэкаратыўнага мастацтва. Ювеліры і злотнікі ў XV стагоддзі, як і прадстаўнікі іншых рамёстваў, ў буйных гарадах пачалі аб'ядноўвацца ў цэхі. Асартымент ювелірных вырабаў ахопліваў як культавыя рэчы - абклады для абразоў і кніг, літургічныя прадметы і посуд, так і свецкія рэчы - прадметы побыту, упрыгожанні, зброя і рыштунак. Тэхніка выканання вызначалася разнастайнасцю і спалучэннем некалькі відаў мастацкай апрацоўкі. Ліцейныя вырабы - Ліцейная справа была засяроджана ў буйных гарадах, сярод якіх асабліва вызначаўся Нясвіж, дзе Г. Мользер вырабляў бронзавыя гарматы для замка. Пасля адліцця гарматы, як і большасць іншых ліцейных вырабаў, аздабляліся чаканенымі рэльефнымі малюнкамі і гравіравальнымі надпісамі. Высокім узроўнем вызначалася звоналіцейная справа, сведчаннем чаму звон з Моладава, які акрамя мастацкай вартасці уяўляе сабой помнік старабеларускага пісьменства тых часоў. Кавальскія вырабы - Рысы характэрныя для дэкору ювелірных і ліцейных вырабаў паўтараліся і ў кавальскай справе, у якой усё больш увагі надавалася не толькі тэхнічнаму, але і мастацкаму узроўню выканання. Найбольшага росквіту кавальскае мастацтва дасягае ў XVII стагоддзі. Шкляныя вырабы - Форму шклянога посуду па другую палову XV стагоддзя вызначла стылістыка готыкі, якая надла яму пераважна выцягнутыя прапорцыі. У XVI стагоддзі фарміраванне мясцовых рысаў разам з уздзеяннем рэнесанснай стылістыкі выяўлялася ў перавазе канічных і шарападобных форм. У якасці аздаблення ужываліся каляровыя шкляныя ніці і жгуты, пячаткі, носпісы эмалямі, фарбамі і золатам. У карыстанні каля паловы шклянога посуду складаў прывазны - пераважна венецыянскае, багемскае і польскае шкло. XVIII ст. - Ювелірныя вырабы і злотніцтва - Перыяд інтэнсіўнага развіцця і росквіту ювелірнага мастацтва, якое дасягнула высокага узроўню. Гэта адчуваецца перш за ўсё па вырабах, прызначаных для культавага ужытку. Асабліва вызначаюцца абклады і воты абразоў і кніг, якім уласціва разнастайнасць пластычнага вырашэння і багацце дэкаратыўнага аздаблення. Не меньш высокі мастацкі ўзровень маюць прадметы літургічнага прызначэння, для якіх характэрна выкарыстанне разнастайных тэхнік і прыёмаў у апрацоўкі паверхні. Імкненне арыстакрацыі да вытаньчанага быту патрабавала вытворчасці розных рэчаў для упрыгожання інтэр'ера і посуду. Ліцейныя вырабы - Званаліцейная справа была наладжана у многіх гарадах беларусі, і не гледзячы на дарагавізну гэтага прадпрыемства, званы адліваліся ў вялікай колькасці. Буйным цэнтрам званаліцейнай справы была Вільня, якая аказвала значны уплыў на развіцце гэтага віда мастацтва ў Беларусі. З сярэдзіны XVIII стагоддзя вытворчасць літых вырабаў з жалеза і чугуна адбывалася за кошт прыватных прадпрыемстваў, з якіх найбуйнейшым быў чыгуналіцейны завод графа Храптовіча, заснаваны у 1794 годзе ў Вішнева. Кавальскія вырабы - Значную частку прадукцыі з металу складалі каваныя вырабы. Кавальская справа была распаўсюджана у многіх гарадах Беларусі і працавала на задавальненне патрэб як касцёлаў і цэркваў так і прыватных асоб. Фаянс - XVIII стагоддзе лічыцца часам узнікнення беларускага фаянсу, цэнтрамі вытворчасці якога сталі мануфактуры ў Свержані і Целеханах. Прадукцыя гэтых манкфактур, якая была прызначана для ўнутранага рынку і ішла на ўпрыгожанне палацаў і паркаў, на раннім этапе нагадвала творы славутых фабрык Італіі і Францыі, а больш позняя, барочная па форме і дэкору, набыла мясцовы характар з характэрным лаканізмам і стрыманасцю аздаблення. Мастацкае шкло - У XVIII стагоддзі дасягнула высокага ўзроўня шкляная вытворчасць, асабліва прадукцыя шкляных мануфактураў князёў Радзівілаў у Налібоках і Урэччы, якія славіліся таксама крышталёвымі вырабамі. Шкляныя вырабы у XVIII стагоддзі ў асноўным былі з безколернага шкла. Для вырабаў характэрна асіметрычнасць прафіляваных ножак і чаш бакалаў, кілішкаў, кубкаў. Па узроўню дасягненняў урэцка-налібоцкае шкло з'ява не меньш значная, чым слуцкія паясы, і з'яўляецца такім жа сымвалам беларускага мастацтва, як крышталь "бакара" у Францыі, венецыянскае шкло ў Італіі, багемскае шкло і хрусталь у Чэхіі. Вялікі попыт на вырабы са шкла прывёў да з’яўлення шкляных мануфактур у Налібоках (1717 г.), Урэччы (1732 г.), Мышы 1736 г.), Ільі (1767 г.), Гродна (1770 г.)

23. Ткацтва, вышыука, дываны, шпалеры. XIV-XVII ст. - На працягу XV - XVII стагоддзя тканіны шырока імпартаваліся з Італіі, Іспаніі. Знаёмства з захлднееўрапейскай традыцыяй ткацтва і арнаментальнай вышыўкі паўплывала на развіццё мясцовай школы. XVIII ст. Кантушовыя паясы - Характэрная для стылю барока ў XVIII стагоддзі зацікаўленасць культурай Усходу знайшла адбітак у захапленні тканымі шоўкавымі паясамі, сярод якіх найбольшым побытам карысталіся персідскія. Значны попыт на паясы і іх высокі кошт падштурхнулі гандляроў перйсці да іх самастойнай вытворчасці, для чаго аткрываліся спецыяльныя ткацкія мануфактуры - "персіярні". Самай вядомай на тэрыторыі Беларусі была Слуцкая мануфактура, вырабы якой атрымалі славу ва ўсёй Еўропе. З цягам часу для паясоў была распрацавана свая мясцовая стылістыка, якая вельмі адрознівалася ад усходняй. Акрамя слуцкай, добра вядомай была Гродзенская мануфактура, вырабы якой адзначаны уплывам французскага дэкаратыўнага мастацтва. Шпалеры • Дываны • Кiлiмы - Багатая мастацкая традыцыя беларускага ткацтва спрыялі стварэнню мануфактур па вырабу шпалер, ворсавых дываноў, кілімаў. Найбольшую вядомасць набыла радзівілаўская мануфактура па вытворчасці шпалер ў Карэлічах. Да нашых дзён захавалася некалькі шпалер з серыі, якую выткалі па загаду князя Міхала Радзівіла і якія з'яўляюцца вышэйшымі дасягненнямі з вядомых карэліцкіх вырабаў. Шырока была распаўсюджана вытвочасць кілімаў і дываноў. Тэхніка выканання апошніх, якая на тэрыторі Беларусі дагэтуль была амаль не знаёмая, вызначала і характар арнаментацыі - усходнія узоры з невялікімі уключэннямі мясцовых матываў. У XVIII ст. шпалеры і дываны вырабляліся ў Гродна, Слоніме і Карэлічах. Тканіны і вышыўка - У ХVIII стагоддзі ў Беларусі была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых і залотных тканін, шаўковых і залотных карункаў, набіванкі. У тканінах мясцовых мануфактур прасочваецца стылістычная эвалюцыя ад барока і ракако да класіцызму. Перамены у вышыўцы былі звязаны з увядзеннем новых матэр'ялаў і тэхнічных прыёмаў, выкарыстоўванні шкляруса, перламутру, бліскавак. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю. Рэльефная вышыўка змяняецца гладдзю. Сур'ёзная увага надаецца аплікацыі з выкарыстаннем галуна, вышыўкі каляровымі шаўковымі ніткамі. Мэблявая вытворчасць - Мэблявая вытворчасць вызначалася вялікай разнастайнасцю вырабаў, што было абумоўлена новымі патрабаваннямі эпохі. У той час калі асартымент вырабаў для храмаў быў абмежаваны сакральнай традыцыяй, то ў вырашэнні палацавых інэр'ераў, у параўнанні з папярэдняй эпохай, мэбля адыгрывала вызначальную ролю. Не гледзячы на шырокае карыстанне прывазнымі вырабамі з Францыі, Фландрыі, Германіі і поўначы Польшчы, прадукцыя мясцовых майстроў займала таксама важнае месца. У XVII ст. пачынаецца вытворчасць бязворсавых дываноў (кілімаў) у Мядзелі, Мінску, Слуцку, Магілёве, Шклове, Полацку і ворсавых дываноў у Слуцку. У наступным, XVIII ст. была наладжана вытворчасць разнастайных відаў шаўковых, залотных тканін (адамашак, атлас, паўатлас, аксаміт і інш.), шаўковых і залотных карункаў (край, аграмант, прошва), набіванкі. У вышыўцы пачалі выкарыстоўваць новыя матэрыялы і тэхнічныя прыёмы – шклярусы, перламутр, бліскаўкі. Вышыўка выконваецца біццю і каніцеллю. Слуцкія паясы... Жамчужына высокага майстэрства беларускіх ткачоў, гонар беларускага дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва. Далёка за межамі Слуцка былі вядомы яны і славіліся сваёй прыгажосцю ўжо ў 2-й палавіне XVIII ст. саблівага росквіту фабрыка дасягнула ў тую пару, калі яе ўпраўляючым стаў таленавіты майстар Ян Маджарскі, які пераехаў у Беларусь у 1757 г . і кіраваў мануфактурай да 1776 г . Менавіта пры ім узнік той тып пояса, які атрымаў назву слуцкага. Для слуцкага пояса характэрны высокая якасць і непаўторнасць. Яны ткаліся з шаўковых, сярэбраных і залатых нітак. Даўжыня пояса была ад 3 да 4 метраў, шырыня ад 20 да 30 сантыметраў. Паясы, вытканыя з золата і серабра, пракатваліся на спецыяльных катках, якія тайна па частках былі прывезены Янам Маджарскім з Канстанцінопаля (пазней іх устройства было асвоена слуцкімі майстрамі), Паясы ўпрыгожваліся шыкоўным арнаментам: поле звычайна запаўнялася папярэчнымі палоскамі альбо лускавым малюнкам, канцы — гірляндамі з кветак і лісця. Сустр-каліся і такія паясы, канцы якіх абшываліся махрамі. У Слуцку фабрыка праіснавала да 1846 Г . Але ў апошні час прадукцыя яе змянілася. Пасля Яна Маджарскага ўпраўляючым стаў яго сын Леан. У гады яго кіравання вытворчасць спачатку развівалася, але рэформы 90-х гадоў XVIII ст. у Рэчы Паспалітай адбіліся як на становішчы самога Леана Маджарскага, так і на прадукцыі. Пасля далучэння Беларусі да Расіі ў пачатку XIX ст. было забаронена насіць кафтаны (кунтушы), У сувязі з гэтым адпала неабходнасць у слуцкіх паясах. Іх вытворчасць скарацілася, а фабрыка пачала выпускаць узорыстыя і залатныя тканіны ў асноўным для патрэб царквы. Так страцілі паясы сваё практычнае значэнне.

24. Разьба па дрэве, кафля. XIV-XVII ст. Кераміка - Інтэнсіўнае развіццё керамікі у гэты перыяд перш за ўсё датычыць кафельнай вытворчасці, якая ужывалася у якасці канструктыўных і дэкаратыўных элементаў печаў і камінаў, абліцовачнага матэр'яла сцен у манументальных пабудовах. Гаршковая кафля, вядомая яшчэ з часоў старажытнага Рыма, у XVI стагоддзі змяняецца каробкавай. Сціплае кафельнае аздабленне паступова становіцца усё больш складаным, асабліва з пачаткам вытворчасці паліўнай керамікі і пад уздзеяннем рэнесанснага стылю, які дапоўніў кафельны дэкор выявамі сюжэтных кампазіцый і партрэтамі. Майстэрства вырабу кафлі атрымала вядомасць далёка за межамі Беларусі, асабліва у другой палове XVII стагоддзя, калі беларускія майстры у вялікай колькасці працавалі ў Маскоўскай дзяржаве, куды яны прынеслі тэхніку вырабу паліхромнай кафлі. XVIII ст. - Кафля У пачатку XVIII стагоддзя ў Беларусі, як у іншых краінах, шырокае распаўсюджанне атрымоўвае распісная кафля, якая вырабляецца па ўзору галандскай. Для яе характэрна пераход ад барэльефнага дэкору да размалёўкі з адлюстраваннем бытавых сцэн. Акрамя таго працягвала равівацца традыцыя паліўной керамікі, закладзеныя ў мінулыя стагоддзі.

Вялікае распаўсюджанне ў XVII-XVIII стст. атрымала кафля. Па тэхніка-матэрыяльных адзнаках яна дзеліцца на тэракотавую (“чырвоную” – XVI-XVII стст.), манахромную рэльефную і паліхромную рэльефную (XVI-XVII стст., асобныя прыклады ў XVIII ст.) і распісную (XVIII ст.). У афармленні кафлі выкарыстоўвалі геаметрычныя матывы, кветкі, расліны, фрукты, птушак, жывёл, гербы, выявы людзей, бытавыя жыцейскія і біблейскія матывы, тэксты. Кампазітнае афармленне, названае “паўлінава вока” з’яўляецца ўласна беларускім вынаходніцтвам. Рамеснікі цаніннай справы так сама былі выведзены ў Маскву, дзе іх прадукцыя карысталася вялікім попытам (кафляныя печы).

26. Культура Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай. Пад уздзеяннем ідэй Рэнесансу стан адукацыі ў ВКЛ узняўся на больш высокі ўзровень. З пачаткам Рэфармацыі тут сталі ўзнікаць кальвінісцкія і зрэдку лютэранскія школы. Асаблівасцю адукацыйных устаноў ВКЛ ХVІ ст. зрабілася перавага ў іх так званых брацкіх школ, дзе на працягу 3-5 год навучаліся дзеці розных саслоўяў, як правіла, пратэстанцкага і праваслаўнага веравызнання. У пратэстанцкіх школах выкладаліся багаслоўе і царкоўныя спевы, лацінская, грэчаская і родная мова, рыторыка, гісторыя, матэматыка. Развіццё брацкіх школ у ХVІІ ст. прывяло да з’яўлення падручнікаў. Так, у Брэсце праваслаўны святар Л. Зізаній падрыхтаваў да выдання «Азбуку з Лексісам». 12 лютага 1596 г. ён выдаў «Граматыку словенску совершенного искуства осми частій слова... ». У 1631 і 1636 гг. у Куцейна пад Оршай беларуска-украінскі асветнік С. Собаль надрукаваў «Буквар».

На хвалі барацьбы каталіцызма з Рэфармацыяй у 1570 г. у Вільні езуітамі быў створаны так званы «калегіум», а праз 9 год на яго базе пачала дзейнічаць вышэйшая навучальная ўстанова – акадэмія і ўніверсітэт з 7-гадовым тэрмінам навучання. З цягам часу папулярнасць універсітэта, а таксама колькасць яго навучэнцаў узраслі з 60 студэнтаў (1579) да 800 штогод (у першай пал. ХVII ст.). Асноўную іх масу складалі выпускнікі калегіумаў Берасця, Віцебска, Гародні, Нясвіжа, Оршы, Пінска, Полацка. За правядзенне ў РП адукацыйнай рэформы на дзяржаўным узроўні ўзялася створаная ў 1773 годзе Адукацыйная камісія. У лік абавязковых прадметаў былі ўключаны геаграфія, права, логіка, рыторыка, эканоміка. Пасля забароны (1773) дзейнасці ў РП Ордэна езуітаў Віленская акадэмія ў 1780 г. была ператворана ў Галоўную школу ВКЛ і пад яе пачатак перадаваліся ўсе навучальныя ўстановы. У гэты ж час узнікае і пашыраецца прафесійная школа. Так, у Гародні, дзякуючы намаганням магната А. Тызенгауза (1738-1785), рыхтаваліся медыкі, ветэрынары, аўдытары, мастакі, чарцёжнікі. Запрошаны каралём РП французскі прафесар Ж. Жылібер заснаваў у Гародні вышэйшую медыцынскую школу (1775-1781), а пры ёй – аптэку, прыродазнаўчы кабінет, анатамічны тэатр і батанічны сад.

Мастацкае слова, філасофская думка і гістарычная падзея адбілася ў асабістых запісах жыхароў ВКЛ – лістах аршанскага старасты Ф. Кміты-Чарнабыльскага (1530-1587) на адрас паны-рады, «Дзённіка» навагародскага падсудка Ф. Еўлашоўскага (1546-1616), «Дыярыуш» ігумена А. Філіповіча (1597-1648), дзённік «Авантуры майго жыцця» наваградскай лекаркі С. Русецкай (1718-1760). Акрамя рэлігійна-палемічнай літаратуры, у ВКЛ у рэчышчы барочнага мастацтва ніжэйшага ўзроўню развіваліся і іншыя яе жанры – лірыка, п’есы для батлейкі, а таксама сатыра. Апошняя найлепш прадстаўлена ў ананімным творы «Ліст да Абуховіча» (1655), дзе ў асобе ваяводы высмейваецца амаральнасць шляхты. Тая ж праблема ёсць і ў другім ананімным творы «Прамова Мялешкі». Сімяон Полацкі (С. Г. Пятроўскі-Сітніяновіч) (1629-1680 гг.) напісаў мноства вершаў і паэм маральна-дыдактычнага характару, дзве тэатральныя камедыі, выдаў зборнік «Рыфмалогіі». За нядоўгі час свайго жыцця С. Полацкі выявіў багаты талент святара і багаслова, педагога, паэта, перакладчыка. Як прыхільнік ідэі кансалідацыі славян распрацаваў праект («Прывілей») заснавання ў Расіі славяна-грэка-лацінскай акадэміі. У асобных яго творах сустракаюцца рысы барока.

27. Белорусская литература 14-15 вв. В 14–15 вв. литература развивалась в традиционной системе видов и жанров. Активно переписывались книги Библии. Известны, например, Лавришевское, Оршанское, Полоцкое, Друцкое, Мстижское Евангелия, Смоленская Псалтырь 1395. На древний белорусский язык переводились важнейшие памятники светской западноевропейской литературы (Александрия).

Параллельно развивается и собственно белорусская литература. Под влиянием традиций восточнославянского летописания формируется жанр белорусских летописей. Ранние белорусские летописи начинаются с переводов "Повести временных лет". Основными источниками для белорусских и белорусско-литовских хроник являлись и другие древнерусские исторические сочинения, например, Киевская и Галицко-Волынская летописи. Наиболее известные произведения этого жанра – Летописец великих князей литовских, Белорусско-литовская летопись 1446 г., Летопись Авраамки, 1495. Летописец великих князей литовских, возникший ок. 1428–1430, и Белорусско-литовская летопись 1446 г. Они пронизаны апологией деятельности великих князей, направленной на защиту государственных и политических интересов своего княжества. Иной взгляд на судьбу белорусского народа представляет "Летопись Авраамки". Она составлена по поручению смоленского епископа Иосифа неким Авраамкой, сведения о котором не сохранились. В ней использованы русские летописи, дополненные описанием событий местной истории. В Летописи Авраамки проводится идея единства Русской земли, подчеркивается стремление населения белорусских и русских территорий, попавших под власть Литвы, к соединению с Русским государством. Летописцами вырабатывался своеобразный художественный стиль – лаконичный и выразительный. Поэтому летописи имели большое значение не только для белорусской историографии, но и для ранней белорусской беллетристики.

В 14–15 вв. продолжается развитие и других, характерных для древнерусской письменности жанров. В конце 14 в. было создано одно из выдающихся произведений славянской паломнической литератур – "Хождение Игнатия Смолянина". Видным представителем церковного красноречия был выходец из Болгарии митрополит Григорий Цамблак (ок. 1365 – ок. 1419). Его торжественные Слова, написанные образным языком и изысканным стилем, продолжали традиции Кирилла Туровского. В 15 в. развиваются панегирические жанры. Создаются похвалы отличившимся личностям за их героические дела и поступки. Например, "Похвала Витовту", "Похвала гетману Острожскому" и др.

Белорусская литература 16-17 вв. Постепенно традиционные виды и жанры письменности уступают место новым. Литература становится все более светской и демократичной, в ней проявляются значительные ренессансные и реформаторские влияния. В конце 15 – начале 16 вв. складывается новая гуманитарная культура. Видным деятелем восточнославянского Возрождения начала 16 в. был Франциск (Георгий) Скорина (1490–1541). Как писатель Скорина известен своими "Предисловиями", которые он писал к переведенным и изданным им книгам Библии. Переводя на белорусский язык Библию, Скорина стремился распространить грамотность в широких народных слоях. Он писал в своих "Предисловиях", что Библия является основным средством просвещения, сокровищницей знаний и житейской мудрости. Его идеи оказали большое влияние на книжников 16–17 вв.: Сымона Будного (1530–1593), Василя Тяпинского (ок. 1540–1603), Мелетия Смотрицкого (1577–1634). Вслед за Франциском Скориной они отстаивали эстетическую ценность родного языка как основополагающего средства самовыражения народа, сохранения его истории и культуры.

Главная особенность белорусской культуры этого периода – ее полилингвистический характер. Возникшая на пересечении восточнославянской и западноевропейской традиций и развивающаяся под воздействием православного и католического вероисповеданий, эта культура характеризуется взаимодействием белорусского, старославянского, литовского, польского и латинского культурных слоев. Белоруссия 15 – начала 16 вв. в основе своей была двуязычной. Церковнославянский употреблялся в качестве языка религиозной письменности и богослужения, белорусский – в деловой письменности и светской литературе. В результате проникновения католицизма с 16 в. распространяется латынь. Общим памятником белорусской, польской, литовской культур 16 в. можно считать наследие поэтов-латинистов, авторов эпических поэм Яна Вислицкого (ок. 1485–1490 – после 1516) (Прусская война, 1515) и Николая Гусовского (ок. 1480 – после 1533) (Песня о зубре, 1523).

Во второй половине 16 – начале 17 вв. интенсивно развивается полемическая литература. Это явление непосредственно связано с полонизацией и усилением влияния католической церкви, последовавшими после Люблинской унии 1569, объединившей Великое княжество Литовское и Польшу в единое государство Речь Посполитую, и после Брестской унии 1596, объединившей православную и католическую церковь. Видными идеологами униатского движения были Петр Скарга Павенский (1536–1612) и Ипатий Потей (1541–1613). Антиуниатское направление представлено творчеством Мартына Броневского, Мелетия Смотрицкого, Захария Копыстенского, Леонтия Карповича, Афанасия Филипповича (1597–1648). Одним из первых сочинений в защиту унии стал трактат П.Скарги Павенского "О единстве божьей церкви", 1577. Идея объединения отстаивалась в книгах И.Потея Уния, 1595 и Ереси, 1607. Против униатских книг были направлены основные произведения православных полемистов: Апокрисис, 1597 М.Броневского; Вирши на отступников, 1598, Антиграфии, 1608 и Фринос, 1610 М.Смотрицкого; Полинодия, 1619–1922 З.Копыстенского; Диариуш А.Филипповича.

К полемическим сочинениям первой половины 17 в. относится и анонимная сатирическая поэма "Речь Мелешки" (Прамова Ивана Мялешки, каштеляна смоленского). По своему содержанию – это пародия на сеймовые речи, острый памфлет, неизвестный автор которого выступает против иноземного засилия.

28. Станаўленне беларускага тэатра (скамарохі, батлейка, школьны тэатр). Абрадавая паэзія, калядаванне і шчадраванне, хаджэнні валачобнікаў на Вялікдзень, купальскія карагоды заўсёды суправаджалі музыкі. Удзельнікамі народных свят былі скамарохі, якія выступалі з драматычнымі і камічнымі інтэрмедыямі. Вандроўныя акцёры карысталіся рознымі струннымі і ўдарнымі інструментамі (свістулькамі, дудамі, рагамі, бубнамі, скрыпкамі). У 17 ст. у Смаргоні была створана спецыяльная акадэмія, дзе рыхтавалі акцёраў і дрэсіравалі мядзведзяў. Выступленні скамарохаў садзейнічалі ўзнікненню ў 16 ст. народнага лялечнага тэатра - батлейкі, уключаў песні, танцы, маналогі, дыялогі. Сюжэты батлейкі былі заснаваны на біблейскай і евангельскай тэматыцы, а таксама бытавых матывах. Папулярнымі былі народныя драмы "Цар Ірад" і "Цар Максімільян".

Але спачатку з’явіўся школьны тэатр. Дзейнічалі тэатры перш за ўсё пры езуіцкіх навучальных установах. У іх рэпертуарах пераважалі пастаноўкі на польскай і лацінскай мовах. Спектакль уяўляў сабой пышнае відовішча з музыкай, песнямі, танцамі, паміж дзеямі выконваліся інтэрмедыі, хоры, балеты. Важнай з’явай жыцця другой паловы 18 ст. стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты: Радзівілы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, – утрымлівалі ў сваіх маёнтках капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся кампазітарамі і музыкантамі, як Міхал Клеафас Агінскі, аўтар паланеза “Развітанне з Радзімай”.

У свецкай музыцы 16–18 стст. найбольш характэрным жанрам быў кант – шматгалосая песня свецкага зместу. У Нясвіжскай друкарні быў надрукаваны “Канцыянал” – адзін з першых на Беларусі нотных зборнікаў. У Нясвіжы была створана адна з першых на Беларусі майстэрань па вырабу музычных інструментаў. Аркестры беларускіх магнатаў часам былі буйнейшыя за вядомыя заходнееўрапейскія. Напрыклад, аркестр М. Агінскага налічваў 106 інструментаў, а аркестр Гайдна толькі 14. Асабліва цікавым быў Слонімскі тэатр Міхала Казіміра Агінскага. Рэпертуар тэатра складаўся з опер і балетаў італьянскіх кампазітараў, а таксама твораў М.К. Агінскага. Сцэна тэатра дазваляла ставіць спектаклі барочнага тыпу з выхадам вялікай колькасці спевакоў, з паказам водных феерый. Частка сцэны затаплялася вадой і па ёй плавалі лодкі.

Не менш вядомы быў Нясвіжскі тэатр Францішкі Уршулі Радзівіл. Для свайго тэатра яна напісала 16 драматычных і оперных лібрэта. Спачатку тэатр з’яўляўся аматарскім: на сцэне выступалі члены княжацкай сям’і, госці, сваякі. У другой палове 18 ст. выступалі ўжо іншаземныя майстры і артысты з прыгонных сялян. Для падрыхтоўкі акцёраў оперы і балета на Беларусі існавалі некалькі школ (у Слуцку, Нясвіжы, Слоніме). Прыгонныя і прыватныя тэатры таксама працавалі ў Слуцку, Шклове, Магілёве, Чачэрску, Свіслачы.

29. Барока ў Беларусі. Адраджэнне практычна не адбілася ў архітэктуры Беларусі. Дух адраджэння, яго веліч і цяга да прыгажосці свету ўспадкавала барока. Доля магнацкіх сем'яў Беларусі выказала прыхільнасць пратэстантызму, сярод іх і Радзівілы. Узмацненне каталіцкага ўплыву і паланізацыя магнацкіх сем'яў вярнулі да каталіцызм у і Радзівілаў. Паломніцкія падарожжы ў Рым, знаходжанне там змянілі рэлігійныя перакананні Мікалая Хрыстафора Радзівіла «Сіротка». Той вярнуўся з Рыма і стаў заказчыкам двух першых рэлігійных збудаванняў у стылі ранняга барока, апярэдзіўшы ў гэтым нават езуітаў Кракава. На яго сродкі створаны - Касцёл езуітаў у Нясвіжы, Калегіята Cв. Тройцы (Алыка, сучасная Украіна). Абодва будынкі створаны па італьянскім праектам і пераважна пад кіраўніцтвам італьянскіх архітэктараў. Храм у Алыцы створаны па праекце Бенедэта Молі, Джавані Маліверна і пабудаваны ў 1635-1640 гг.

Касцёл езуітаў у Нясвіжы пабудаваў архітэктар, езуіт Ян Марыя Бернардоні, будаўніцтва доўжылася некалькі раней — у 1586-1601 рр. Збудаванне адкрыла новую старонку ў архітэктуры Беларусі, распачаўшы і новы стыль (барока), і новы тып (крыжова-купальная базіліка), і новыя архітэктурныя тэхналогіі. Пазней у Беларусі атрымаў распаўсюджванне мясцовы варыянт стылю — віленскае барока. Да лепшых узораў свецкіх пабудоў у стылі позняга барока належыць рэзідэнцыя роду Сапегаў — Ружанскі замак-палац. Комплекс створаны па праекце архітэктара Яна Самуэля Бекера. На пачатак 1780-х гг. уладар пачаў вялікае будаўніцтва і перабудаваў старое ўмацаванне ў бліскучы палацава-паркавы комплекс. Паўстаў велізарны комплекс збудаванняў з палацам, двума флігелямі і параднай брамай, да якой прыбудавалі кардэргардыю для ганаровай варты. Увесь комплекс атачала скразная каланада, якая ўтварае велізарны пачэсны двор перад палацам магната. У Заходнім флігелі размясцілі падборку карцін Сапегаў, Усходні пад адным дахам меў манеж для коней і тэатр. Узорам для тэатральнай залы ўзялі залу тэатра сям'і Фарнезэ ў горадзе Парма (Італія). Па тагачаснай модзе, меў уладар і ўласную бібліятэку і архіў.

Унікальным на тэрыторыі Беларусі быў і сад барока, створаны на паўночным баку Ружанскага замка. Ён нагадваў веер, выкладзены на зямлі. Яго таксама стварыў Ян Самуэль Бекер. Сад барока пачынаўся з закругленай палянкі перад паркавым фасадам палаца і меў радыяльна-кальцавую планіроўку. Кожная з алей сада заканчвалася паркавым павільёнам, сярод якіх быў і тэатр пад небам. Сад быў знішчаны раней за палац і вядомы толькі па апісаннях. У пасляваенныя гады 20 ст. яго забудавалі прыватнымі дамамі. Падобную планіроўку сада барока ў Цэнтральнай Еўропе мае палац Эстэрхазі ў Фертодзе, Венгрыя, але ён значна прасцей, чым сад барока Ружанскага палаца. Комплекс надзвычай пашкоджаны і толькі ў пачатак 21 стагоддзя прынята рашэнне па аднаўленню яго збудаванняў.