Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Smolik_A_I__Kukhto_L_K__Tsobkalo_A_A_Kultur.doc
Скачиваний:
180
Добавлен:
22.02.2016
Размер:
13.56 Mб
Скачать

12.4. Культура Беларусі

Важнай з’явай культурнага жыцця другой паловы XVIIІ ст. Беларусі стаў прыгонны тэатр. Многія беларускія магнаты, як, напрыклад, Радзівілы, Храптовічы, Агінскія, Тышкевічы, Сапегі, Тызенгаўзы і іншыя, імкнучыся да раскошы, запрашалі для пабудовы сваіх маёнткаў і іх упрыгажэння лепшых айчынных і замежных дойлідаў, мастакоў, майстроў садова-паркавага мастацтва. У сваіх маёнтках яны ўтрымлівалі капэлы, аркестры, тэатры, а нярэдка і самі станавіліся літаратарамі, музыкантамі, кампа­зітарамі, як Мацей Радзівіл, Міхал Казімір Агінскі, Уршуля Радзівіл, Міхал Клеафас Агінскі, аўтар знакамітага паланеза “Развітанне з Радзімай” і інш.

Беларуская культура XVIIІ ст. няроўная і неаднолькавая ў сваім развіцці. Гэта асабліва датычыцца мастацкіх стыляў. Да сярэдзіны XVIIІ ст. вызначальную ролю адыгрывала барока. Але з 1750-х гг. у мастацкае жыццё актыўна ўвайшоў напрамак ракако, а з канца XVIIІ ст. – класіцызм. Другая палова стагоддзя і яго канец акрэслены суіснаваннем у мастацтве названых стыляў і напрамкаў. У архітэктуры, жывапісе, скульптуры, графіцы гэта адбывалася па-рознаму. У сувязі са сваімі спецыфічнымі якасцямі кожны з відаў мастацтва засвойваў ці адмаўляўся ад пэўнай стылістыкі.

Мастацкае жыццё на тэрыторыі Беларусі ў XVIIІ ст. канцэнтравалася ў асноўным у буйных прамысловых і палітычных цэнтрах – Вільні, Гродне, Полацку, Мінску. Тут дзейнічалі навучальныя ўстановы. Галоўным чынам іх заснавальнікамі былі ордэны езуітаў, бернардзінцаў, піяраў, брацтвы. Найбольш значнымі з’яўляюцца Віленская і Полацкая езуіцкія акадэміі.

Сабор у Нясвіжы

З канца XVII і асабліва ў XVIIІ ст. важную ролю ў раз­віцці культуры пачалі адыгры­ваць буйныя магнацкія маёнткі, дзе засноўваліся тэатры, збіра­ліся бібліятэкі, архівы, карцін­ныя галерэі, калекцыі археала­гічнага і этнаграфічнага характару. Сярод такіх цэнтраў вылучаюцца Нясвіж, Шклоў, Слуцк, Магілёў, Слонім.

Для гісторыі беларускай архітэктуры XVIIІ ст. было часам панавання і развіцця барока, ракако і класіцызму. Своеасаблівай з’явай у беларускім дойлідстве XVIIІ ст. было будаўніцтва сядзіб і палацаў. З XVII ст. замкі сталі паступова страчваць сваю абарончую ролю і набылі выгляд палацавых ансамбляў. У найбольш старажытных, як, напрыклад, у Нясвіжскім, адбыліся перабудовы, якія наблізілі такія комплексы да адкрытага, парадна-прадстаўнічага варыянту. У пышных магнацкіх рэзідэнцыях сканцэнтраваліся галоўныя прыметы беларускага дойлідства, адметныя і своеасаблівыя рысы вярхушкі тагачаснага грамадства, яе імкненне да раскошы. Сярод буйных палацавых комплексаў вылучаюцца палацы Агінскіх у Слоніме (1768), Чартарыйскіх у Воўчыне (Камянецкі р-н, 1732), Радзівілаў у Дзятлаве (1751), Тызенгаўзаў у Гродне (1760-я гг.), Валовічаў у Свяцку (1779). У іх мастацкім вырашэнні можна заўважыць матывы позняга барока. Неад’емнай часткай палацавых ансамбляў быў парк. Як і ў Заходняй Еўропе XVII–XVIIІ стст., гэта рэгулярна спланаваны комплекс, куды ўваходзілі штучныя сажалкі, альтанкі, навялікія павільёны, сістэмы алей, сцяжынак, мудрагеліста аформленая зеляніна. Культавую архітэктуру Беларусі XVIIІ ст., як і палацавае дойлідства, вылучаюць барока, ракако і класіцызм. Храмавае будаўніцтва вялося ў асноўным каталіцкімі ордэнамі. З цягам часу выпрацавалася архітэктурна-мастацкая сістэма, у якой адлюстравалася нацыянальная своеасаблівасць стылю барока. Першыя будынкі, адпаведныя названай сістэме, былі ўзведзены ў Вільні, што і вызначыла назву своеасаблівага стылістычнага напрамку ў дойлідстве – “віленскае барока”.

Адзначаны напрамак у беларускім барока характарызаваўся складанымі аб’ёмна-прасторавымі суадносінамі частак фасада, у якім галоўная роля належала вежам. Вядомым прадстаўніком “віленскага барока” быў apxiтэктар Іаган Глаўбіц (1700–1767). Найбольш вядомымі яго работамі на Беларусі з’яўляюцца на- с­тупныя: касцёл Іаана Хрысціцеля ў вёсцы Сталавічы Барана­віцкага раёна, уніяцкая царква Св. Сафіі ў Полацку, палац К.Каніскага ў Maгілёве, палац мітрапаліта Ф.Грабніцкага каля Полацка. Станаўленне класіцызму звязана з інтэнсіўным развіц­цём горадабудаўніцтва, якое ўпершыню стала разглядацца як цэ­ласная рацыянальна спланаваная сістэма. На строгай рэгулярнай аснове ствараліся вялікія гарадскія ансамблі i плошчы, узво­дзіліся палацы i ўрадавыя будынкі. У канцы XVIIІ ст. збу­даванні ў стылі класіцызму вызначаліся строгасцю, прастатой дэкара-тыўнай апрацоўкі фасадаў, кампактнасцю аб’ёмаў, правільнымі геаметрычнымі планамі, тонкім i стрыманым архітэктурным дэкорам. Сярод помнікаў гэтага стылю Ружанскі i Свяцкі палацы.

Сафійскі сабор у Полацку,

1738–1750 гг.

Сучасны выгляд

Асаблівасці беларускага жыва­пісу XVIIІ ст. адлюстроўваюць характар і шляхі развіцця ману-ментальна-дэкаратыўных роспі­саў, абразоў, партрэтаў. Менавіта гэтыя віды і жанры атрымалі пе-раважнае пашырэнне ў азначаны перыяд. Іх вызначае ў асноўным барока, а уплыў ракако і кла­сіцызму не быў дамінуючым. Роля манументальных роспісаў у інтэр’ерах касцёлаў, уніяцкіх і праваслаўных храмаў надзвычай вялікая. Выдатным помнікам беларускага манументальна-дэкара­тыўнага жывапісу XVIIІ ст. з’яўляюцца роспісы Карме­ліцкага касцёла Святога Станіслава ў Магілёве (1765–1767). У змешчаных тут кампазіцыях паказаны падзеі Свяшчэннага Пісання, святыя (“Уваскрэсенне Лазара”, “Святая Тэрэза”, “Хрыш­чэнне”, “Спас нерукатворны”). Сярод выяў, якія паказаны ў роспісах касцёла Святога Станіслава, шмат сцэн на гістарычныя тэмы.

Роспісы Нясвіжскага езуіцкага касцёла Божага Цела (1751–1753) выканала група майстроў пад кіраўніцтвам прыдворнага мастака Радзівілаў Ксаверыя Дамініка Гескага-старэйшага. Па сваім пластычным і вобразным вырашэнні фрэскі касцёла адпавядаюць стылю барока. У параўнанні з багаццем фрэскавага ўбрання Нясвіжскага езуіцкага касцёла роспісы фарнага езуіцкага касцёла ў Гродне сціплыя. Да значных твораў манументальна-дэка­ра­тыўнага жывапісу адносяцца таксама роспісы касцёла Святога Андрэя ў Слоніме (апошняя чвэрць XVIIІ ст.), сінагогі ў Слоніме (другая палова XVIIІ ст.), касцёла Узнясення Маці Боскай (в. Будслаў Мінскай вобл., канец XVIIІ ст.). У іканапісе, з аднаго боку, назіраюцца фалькларызацыя (пошукі рэалістычнага адлю­стравання рэчаіснасці, увядзення ў абраз бытавых дэталяў, з’яў паўся­дзённага жыцця), з другога – засваенне і творчая перапра­цоўка заходнееўрапейскіх традыцый. Гэтую асаблівасць адлю­строў­ваюць тры абразы: “Аўраамій і Меркурый Смаленскія”, “Цалаванне Іакіма і Ганны”, “Пакланенне вешчуноў” (1723–1728). Беларускі жывапісны партрэт XVIIІ ст. захоўваў прыхільнасць да сарматызму. Партрэты Януша Антонія Вішня­вецкага і Ігнація Завішы даволі паказальныя ў гэтым плане. Партрэты Міхала Казіміра Агінскага (пасля 1754 г.), Міхала Казі­межа Радзівіла (1760-я гг.), відаць, напісалі заходнееўрапейскія жывапісцы, якія запрашаліся магнатамі для выканання заказаў. Творчасць такіх замежных майстроў уплывала на мясцовых партрэтыстаў. Гэтая акалічнасць паказальная для партрэта караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, які быў выкананы нясвіжскім мастаком Юзафам Ксаверыем Гескім (1783).

У XVIIІ ст. атрымалі распаўсюджванне ткацкія майстэрні. Су­светную славу набыла прадукцыя Слуцкай персіярні – мануфактуры, дзе ствараліся паясы. Шырокі шаўковы пояс быў неабходнай часткай магнацкага і шляхецкага касцюма. У якасці ўзору для слуцкіх паясоў паслужылі вырабы, якія ў вялікай колькасці прывозіліся на Беларусь з Малой Азіі, Сірыі і Персіі (адсюль назва майстэрань – “персіярні”). Для кіраўніцтва вытворчасцю запрасілі вядомага майстра Яна Маджарскага. Дзейнасць слуцкай персіярні працягвалася да 1844 г., калі адпала патрэба ў выпуску паясоў.

Марцін Пачобут-Адляніцкі (1728–1810) – знакаміты беларускі асветнік і навуковец – астраном і матэматык, член Каралеўскай акадэміі навук у Лондане, член-карэспандэнт Французскай Каралеўскай акадэміі і Таварыства сяброў навук у Варшаве. Скончыў Гродзенскі езуіцкі калегіум, працягваў адукацыю ў Чэхіі, Германіі, Італіі, Францыі. Рэктар і прафесар Віленскай езуіцкай акадэміі, якая пасля стала галоўнай школай ВКЛ, а за­тым – Віленскім універсітэтам. Адзін з арганізатараў і першы кіраўнік Віленскай астранамічнай абсерваторыі. Заснаваў навуко­вую школу, прыхільнікі якой прытрымліваліся матэрыяліс­тыч­ных філасофскіх поглядаў і падкрэслівалі магчымасць усебаковага спасціжэння аб’ектыўнага свету.

Пояс. XVIIІ ст. Слуцкая мануфактура

Заданні

1. Шляхам стварэння культурна-лагічнай схемы дакажыце, што ХVIII ст.– стагоддзе філасофіі.

2. Вывучыце літаратурную спадчыну прадстаўнікоў “асвет­ніцкага рэалізму” (С.Рычардсан, Д.Дэфо, Дж.Свіфт, Г.Філдынг), стварыце кароткі гіпертэкст, прапануйце да ўключэння ў камп’ютэрны дапаможнік.

3. Стварыце мудьтымедыйную прэзентацыю “Мастацкія стылі і кірункі ў эпоху Асветніцтва”.

4. Падрыхтуйце кароткае паведамленне “Антоній Тызенгаўз – вялікі асветнік Беларусі”.

5. Дакажыце стварэннем мультымедыйнай прэзентацыі, што для беларускай архітэктуры XVIIІ стагоддзе з’явілася часам панавання барока, ракако, класіцызму.

Літаратура

1. Абдзіраловіч, І. Адвечным шляхам. Дасьледзіны беларускага сьветапогляду/ І.Абдзіраловіч: прадм. С.Дубаўца. – Мн.: Навука і тэхніка, 1993. – 43 с.

2. Бэрк, П. Народная культура Еўропы ранняга Новага часу/ Пітэр Бэрк; навук. рэд. А. Ліс.; пер. з англ. мовы І.Ганецкая. – Мн.: Тэхналогія, 1999. – 380 с.

3. Гісторыя Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: М.Касцюк (гал. рэд.) [і інш.]. – Мн.: Экаперспектыва, 2000–2005. – 6 т.

4. Культурология: учеб. пособие/ З.А.Неверова, Т.А.Юрис, Е.П.Нарижная [и др.]; под науч. ред. А.С.Неверова. – Мн.: Выш. шк., 2004. – 367 с.

5. Культурология: учеб. пособие / сост. и отв. ред. А.А.Ра­дугин. – М.: Центр, 2001. – 304 с.

6. Лабутина, Т.Л. Культура и власть в эпоху Просвещения / Т.Л.Лабутина; Ин-т всеобщ. истории РАН. – М.: Наука, 2005. – 458 с.

7. Мировая художественная культура. Х1Х век. Изобразитель-ное искусство, музыка, театр / Е.П.Львова [ и др. ]. – СПб.: Питер, 2007. – 464 с.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]